КАНКРЫ́Н (Ягор Францавіч) (сапр. Георг Людвіг; 27.11.1774, г. Ганаў, Германія — 21.9.1845),
расійскі ваен. і дзярж. дзеяч, вучоны. Ген. ад інфантэрыі (1828), граф (1829), ганаровы чл. Пецярбургскай (1824) і Парыжскай (1844) АН, д-р права (1794). Скончыў Гесенскі і Магдэбургскі (Германія) ун-ты. З 1797 у Расіі: саветнік пры экспедыцыі дзярж. эканоміі ў МУС (з 1803), інспектар замежных калоній Пецярбургскай губ. (з 1809), памочнік ген.-правіянтмайстра Ваен.мін-ва (з лют. 1811). Удзельнік вайны 1812 (ген.-інтэндант 1-й Зах. арміі) і замежнага паходу 1813—14 (з 29.4.1813 ген.-інтэндант). У 1816—20 пры Гал. кватэры ў Магілёўскай губ.; адзін з першых даследчыкаў Барысавых камянёў. У 1823—44 міністр фінансаў; правёў гільдзейскую (1824), грашовую (увядзенне сярэбранага монаметалізму, 1839—43) і інш. рэформы. Аўтар прац (пераважна на ням. мове) «Фрагменты аб ваенным майстэрстве з пункту гледжання ваеннай філасофіі» (1809, 2-е выд 1815), «Аб сродках забеспячэння харчаваннем вялікіх армій» (нап. 1809—10), «Аб ваеннай эканоміі ў час вайны і міру і яе сувязі з ваеннымі аперацыямі» (т. 1—3, 1820—23), «Сусветнае багацце, нацыянальнае багацце і дзяржаўная гаспадарка» (1821), маст. твора «Дагабер, раман з сапраўднай вайны за вызваленне» (1797—98), артыкулаў пра ням. тэатр і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБ’ЯДНА́НЫЯ НА́ЦЫІ,
тэрмін, прыняты для назвы дзяржаў, якія ў час 2-й сусв.вайны 1939—45 уваходзілі ў антыгітлераўскую кааліцыю і стварылі ў 1945 Арганізацыю Аб’яднаных Нацый (ААН). У літаратуры і афіц. публікацыях выкарыстоўваецца і як скарочаная назва ААН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУТ (Дэцым Юній Альбін) (Decimus Junius Albinus Brutus; каля 84—43 да н.э.),
рымскі паліт. і ваен. дзеяч, адзін з военачальнікаў Цэзара. У часы грамадз.вайны 48—47 намеснік Трансальпінскай Галіі. Удзельнічаў у змове супраць Цэзара ў 44 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКІ МЯСАКАНСЕ́РВАВЫ КАМБІНА́Т.
Пабудаваны ў 1928—30. У 1935 уведзены ў дзеянне кансервавы цэх. У Вял.Айч. вайну разбураны, пасля вайны адноўлены і рэканструяваны. Асн. прадукцыя (1995): мяса, каўбасныя вырабы, кансервы мясныя, тлушч харч. і тэхн., мясныя паўфабрыкаты, сухія кармы, субпрадукты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́Ф’ЕЎ Сценька, бел. ювелір 17 ст., «майстар сярэбранай справы». Жыў у Полацку. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 разам з вучнем Антошкам Шчасным, пляменнікам Івашкам і інш. полацкімі рамеснікамі вывезены ў Маскву. Працаваў у Аружэйнай палаце Маскоўскага Крамля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІЯ ДЗЯРЖА́ВЫ,
тэрмін, прыняты для абазначэння найб. магутных і ўплывовых у міжнар. палітыцы дзяржаў свету. Пасля 2-й сусв.вайны да Вялікіх дзяржаў адносяць пастаянных членаў Савета Бяспекі ААН: Вялікабрытанію, ЗША, Кітай, Расію (правапераемніца СССР) і Францыю. Гл. таксама «Вялікая сямёрка».
грамадская арганізацыя ў 1918. Аб’ядноўваў беларусаў-бежанцаў 1-й сусв.вайны. 30.5.1918 зарэгістраваны Беларускім нацыянальным камісарыятам. Прапагандаваў бел. нац.-сацыяліст. ідэі. Пры гуртку існавалі секцыі: драм., культ.-асв., гіст., агітацыйная, нар. штукарства. Праводзіў вечарыны, чытанні, канцэрты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕВАНО́ВІЧ (Павел Антонавіч) (3.11.1914, в. Мазалава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. — 20.12.1943),
бел. пісьменнік. Удзельнік Вял.Айч.вайны, загінуў на фронце. З 1934 друкаваў вершы, апавяданні, нарысы. У кн. апавяданняў для дзяцей «Дружба» (1938) паказаў сябе знаўцам дзіцячай псіхалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАПА́ЕЎ (Іван Кірылавіч) (20.4.1905, в. Трубільня Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 11.11.1959),
генерал-маёр артылерыі (1944), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Акад. курсы ўдасканалення камсаставу (1934), Ваен. акадэмію Генштаба (1946). У Чырв. Арміі з 1927. Удзельнік нац.-вызв.вайны ў Іспаніі (1936—39), сав.-фінл.вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Зах., Паўд.-Зах., 3-м Укр., 1-м Бел. франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, на Бярэзіне ў 1941, Сталінградскай і Курскай бітваў, вызвалення Беларусі, Украіны, Польшчы, баёў на тэр. Германіі. Вызначыўся ў жн. 1944 пры фарсіраванні Віслы. За месяц наступальных баёў артылерыя корпуса пад яго камандаваннем знішчыла 106 танкаў і самаходных гармат, 172 мінамёты і гарматы ворага. Да 1950 у Сав. Арміі.