ХАХЛО́Ў Аляксей Гаўрылавіч (н. 24.11.1917, р.п. Ртутны Руднік Данецкай вобл., Украіна),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1953). У 1935—38 настаўнік, на культ.-асв. рабоце ў Курскай і Арлоўскай абл. Удзельнік Вял.Айч. вайны. З 1952 рэферэнт, з 1953 вучоны сакратар Савета па каардынацыі навук. дзейнасці Прэзідыума АНБССР. З 1964 у політэхн. ін-це (з 2002 Бел.нац.тэхн.ун-т). Даследуе гісторыю Беларусі 1917—25.
Тв.:
Коммунистические части особого назначения в Белоруссии. Мн., 1974;
Крах.антисоветского бандитизма в Белоруссии в 1918—1925 гг.Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КРАШ Сяргей Патапавіч (н. 10.2.1942, в. Закальное Любанскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі. Д-рс.-г.н. (2003). Скончыў БСГА (1965). З 1974 працаваў на Магілёўскай абл. станцыі па хімізацыі сельскай гаспадаркі (з 1977 дырэктар). З 1981 у БСГА. Навук. працы па вывучэнні новых форм угнаенняў, рэгулятараў росту і распрацоўцы спосабаў іх выкарыстання для павышэння ўраджайнасці лёну і якасці льнопрадукцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Агрохимия. Мн., 2000 (у сааўт.);
Агрохимия. 2 изд. Мн., 2001 (у сааўт.);
Агрохимическое обоснование энергосберегающих приемов повышения урожайности и качества льна-долгунца в Беларуси. Горки, 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЧНІКАВА Зоя Мікалаеўна (н. 7.4.1946, г. Алатыр, Чувашыя),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (2003). З 1966 працавала ў т-рах Расіі. З 1980 у Магілёўскім абл.драм. т-ры. Сярод роляў: Дама («Тутэйшыя» Я.Купалы), Завуч («Судны дзень» паводле В.Казько), Варка («Сівы бусел» В.Ткачова), Люці («Люці» А.Дударава), Лідзія («Варвары» М.Горкага), Вольга («Тры сястры» А.Чэхава), Маці («Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага), Фаліяль («Школа блазнаў» М. дэ Гільдэрода), каралева Маргарыта («Рычард III» У.Шэкспіра), Дарына («Тарцюф» Мальера), Маці («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Ала («Развітанне» А.Паповай), Ада («Удовін параход» паводле І.Грэкавай) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІВАСТО́К,
горад, цэнтр Прыморскага краю, у Расіі. Размешчаны на п-ве Мураўёва-Амурскага, вакол бухты Залаты Рог і ўздоўж усх. ўзбярэжжа Амурскага зал. Японскага мора. 613 тыс.ж. (1999). Порт на Ціхім ак. Канцавы пункт Транссіб. чыг. магістралі. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл. цэнтр Д. Усходу. Асн. галіны прам-сці: машынабудаванне (суднабудаванне, суднарамонт, абсталяванне для рыбнай, дрэваапр., горнай прам-сці), харч. (рыбная, мясная, кандытарская), буд. матэрыялаў. У. — база рыбнага промыслу і здабычы морапрадуктаў; гал.ваен.-марская база Ціхаакіянскага флоту Расіі. Далёкаўсх. навук. цэнтр Рас.АН. 8 ВНУ, у т. л. 2 ун-ты. Марская акадэмія імя Г.І.Невяльскога. 3 тэатры. Філармонія. 6 музеяў, карцінная галерэя. Акіянарыум. Каля У. — бат. сад.
Засн. ў 1860 як ваен. пост. З 1862 порт. З 1870-х г. заняў вядучае месца сярод рас. партоў на Ціхім ак., у 1871 сюды перанесена (з Нікалаеўска-на-Амуры) гал. база сібірскай ваен. флатыліі. З 1880 У. — горад са статусам асобага ваен. губернатарства, з 1888 — цэнтр Прыморскай вобл. У 1897 злучаны чыгункай з Хабараўскам, у 1903 — з Масквой. У 1899 ва У. засн. Усходні ін-т. У крас. 1918 ва У. высадзіліся ваен. дэсанты яп., амер. і англ. войск. У час Чэхаславацкага корпуса мяцяжу 1918 да ўлады ў горадзе прыйшоў Часовы сібірскі ўрад, пазней — А.В.Калчак, у 1920 — земская абл. ўправа. З 1920 У. — цэнтр партыз. барацьбы з японцамі. У снеж. 1920 улада перайшла да Прыморскага абл. ўпраўлення Далёкаўсходняй рэспублікі. 26.5.1921 У. заняты белагвардзейцамі, 25.10.1922 — войскамі Далёкаўсх. рэспублікі. З 15.11.1922 у РСФСР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАКО́ВА Лідзія Аляксееўна (н. 8.6.1942, пас. Макарава Саратаўскай вобл., Расія),
бел. рэжысёр, тэатр. педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1999). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1968). У 1968—73 рэжысёр, у 1987—90 гал. рэжысёр Гомельскага абл.драм.т-ра. У 1973—87 і з 1990 выкладае ў Бел.АМ (з 1990 заг. кафедры). У рэжысуры спалучае псіхалагізм з яркай відовішчнасцю і маляўнічасцю, яе пастаноўкі адметныя паэтычнасцю светаўспрымання, цэласнасцю акцёрскага ансамбля. Паставіла спектаклі: у Гомельскім т-ры — «Вернасць» («Надзея Мілаванава») В.Пановай (1968), «Хрусталёвы чаравічак» Т.Габэ (1969), «Саступі месца заўтрашняму дню» («Далей цішыня») В.Дэльмар (1970), «Пунсовая кветачка» І.Карнавухавай і Л.Браўсевіча (1971), «Не трывожся, мама!» Н.Думбадзе (1972), «Сабачае сэрца» паводле М.Булгакава (1988), «Сямейны уікэнд» Ж.Пуарэ, «Медэя» Л.Разумоўскай, «Самазабойца» М.Эрдмана (усе 1989), «Здурнелы Журдэн» («Мальерыяна») Булгакава (1990), «Усё ў садзе» Э.Олбі (1992), «Жульен і Каламба» («Каламба») Ж.Ануя (1999), «Нёманская пастараль» паводле аповесці Э.Ажэшкі «Хам» (2001), «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка (2002), «Кавардак» А.Партэса (2003) і інш.; у Т-ры-студыі кінаакцёра — «Загадкавая натура» паводле твораў А.Чэхава (1982); у Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы — «Азірніся ў гневе» Дж.Осбарна (1996); у Магілёўскім абл. т-ры драмы і камедыі імя В.Дуніна-Марцінкевіча — «Блэз» К.Манье (2003). Ставіла спектаклі ў т-рах Балгарыі і Чэхіі. Сярод вучняў рэжысёры В.Маслюк, М.Пінігін, П.Адамчыкаў, Н.Башава, А.Жугжда, акцёры С.Анікей, З.Белахвосцік, Т.Пузіноўская, А.Суцкавер, А.Шароў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БРЫКСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942.
Праведзена партызанамі 6 атрадаў партыз. злучэння Мінскай і Палескай абл. па падрыве чыг. моста цераз р. Бобрык на лініі Калінкавічы—Жыткавічы ў Петрыкаўскім р-не 9 снеж. ў Вял.Айч. вайну. 40-метровы мост моцна ахоўваўся, за 10 км ад яго на ст. Капцэвічы знаходзіўся буйны гарнізон праціўніка. У ходзе аперацыі партызаны разбурылі чыг. палатно і лініі сувязі на З і У ад моста, арганізавалі засады на дарогах, знішчылі ахову на раз’ездзе, пусцілі пад адхон вайск. эшалон, атакавалі і знішчылі ахову моста, замініравалі яго і ўзарвалі. У выніку аперацыі рух на чыгунцы быў спынены на 7 сутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГІНА,
вёска ў Беларусі, у Далёцкім с/с Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Цэнтр калгаса. За 35 км на ПдЗ ад Браслава, 273 км ад Віцебска, 67 км ад чыг. ст. Друя. 387 ж., 153 двары (1995). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі — курганны могільнік 8—11 ст.
У гіст. крыніцах упершыню ўпамінаецца ў 1514 як уладанне роду Геталтаў. Пазней належала Кімбарам, Бенетам, Цеханавецкім, Манузі, Плятэрам. У 1738 у Богіне 5 гаспадарак, 10 валок зямлі. З 1922 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Браслаўскага пав. З 1939 у БССР. З 1940 цэнтр сельсавета ў Відзскім р-не Вілейскай, з 1944 — Полацкай, з 1954 — Маладзечанскай абл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІГІЕ́НА РАДЫЯЦЫ́ЙНАЯ,
галіна гігіены, якая вывучае дзеянне радыеактыўных рэчываў і іанізуючых выпрамяненняў на арганізм чалавека з мэтай распрацоўкі гігіенічных мерапрыемстваў радыяцыйнай бяспекі. Ажыццяўляе кантроль за радыяцыйнай чысцінёй прыроднага асяроддзя і харч. прадуктаў, распрацоўвае гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі радыеактыўных рэчываў і ўзроўняў апрамянення ў розных умовах жыццядзейнасці чалавека, вывучае ўмовы працы і стан здароўя асоб, якія працуюць з радыеактыўнымі рэчывамі і крыніцамі іанізуючых выпрамяненняў, распрацоўвае мерапрыемствы па прадухіленні забруджвання знешняга асяроддзя радыеактыўнымі рэчывамі. Сан. правілы ў галіне гігіены радыяцыйнай рэгулююцца спец. нарматыўнымі дакументамі. Кантроль за радыяцыйнай бяспекай ажыццяўляюць радыелагічныя лабараторыі і групы пры абл., гар. і раённых цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАЛАГІ́ЧНАЯ СЕ́ТКА, сетка гідралагічных назіранняў,
сукупнасць гідралагічных станцый і пастоў, размешчаных у межах пэўнай тэрыторыі (рачнога басейна, адм. раёна, краіны). Ствараецца з мэтай сістэм. атрымання інфармацыі для вывучэння гідралагічнага рэжыму (у т. л. забруджвання радыенуклідамі) і катастрафічных з’яў на рэках, азёрах і вадасховішчах. На Беларусі дзейнічае з сярэдзіны 19 ст. Гідралагічныя назіранні і іх апрацоўку ў 1996 ажыццяўлялі цэнтры па гідраметэаралогіі ў абл. гарадах (у Гомелі і Магілёве і радыяцыйны кантроль), 7 станцый (балотная, азёрная і 5 рачных) і 135 пастоў К-та па гідраметэаралогіі пры Мін-ве па надзвычайных сітуацыях і абароне насельніцтва ад наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЕ ТАВАРЫ́СТВА ЎРАЧО́Ў, Таварыства ўрачоў Гродзенскай губерні. Засн. ў 1869 у Гродне. Адно з першых у Рас. імперыі. Мела на мэце сан. вывучэнне губерні, складанне яе медыка-тапагр. і сан. карты, барацьбу з эпідэміямі, арганізацыю мед. дапамогі сельскаму насельніцтву, вывучэнне краявой паталогіі, сан. асвету насельніцтва і інш.; давала рэкамендацыі па пытаннях сан. добраўпарадкавання, рэгістрацыі інфекц. захворванняў і смяротнасці. Старшынямі т-ва ў розны час былі А.Ф.Рэйнпольскі, М.Д.Беклямішаў. Выдала 2 зборнікі пратаколаў за 1890/91 і 1895/96. У 1913 спыніла існаванне. Аднавіла работу пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР. З 1954 дзейнічаюць абл. спецыялізаваныя мед.навук. т-вы.