вёска ў Драгічынскім с/с Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. Цэнтр калгаса. За 8 км на ПнУ ад горада і 15 км ад чыг. ст. Драгічын, 110 км ад Брэста. 486 ж., 201 двор (2001). Млын. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т Існаваў у 1936—41, 1944. Рыхтаваў настаўнікаў для 5—7-х кл.агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні бел. і рус. мовы і л-ры, фізіка-матэм., гіст., прыродазнаўча-геаграфічнае. У 1944 пераведзены ў г. Мазыр (гл.Мазырскі настаўніцкі інстытут). У 1936—41 падрыхтаваў больш за 400 настаўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДАВЫ́,
першаснае воінскае званне ва ўзбр. сілах многіх дзяржаў, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь. Прысвойваецца асобам, прызваным на абавязковую тэрміновую ваенную службу (салдатам) адначасова з залікам іх у спісы часці. За сумленнае выкананне службовых абавязкаў лепшым Р. можа быць прысвоена званне яфрэйтар. У ВМФ шэрагу дзяржаў званню Р. адпавядае званне матрос.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РА́ДВАН»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталася больш за 150 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Дастаеўскія, Крычынскія, Паскевічы, Радзішэўскія, Шчыты, Юдзіцкія. У чырв. полі залатая царк. харугва з 3 канцамі з махрамі, на ёй залаты кавалерскі крыж. Клейнод — над прылбіцай з каронай 5 страусавых пёраў. Вядомы з пач. 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЖА́НГ (Rajang),
рака на ПнЗ в-ва Калімантан, у Малайзіі. Даўж. каля 600 км, пл. басейна каля 60 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр. Іран, цячэ пераважна па ўзгорыстай раўніне, упадае ў Паўд.-Кітайскае м., утварае забалочаную дэльту (пл. больш за 3 тыс.км²). Мнагаводная ўвесь год. Суднаходная для марскіх суднаў ад г. Сібу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯЦЫ́ЙНАЕ АХАЛО́ДЖВАННЕ,
паніжэнне т-ры зямной паверхні ў выніку прамянёвага цеплаабмену пры адмоўным радыяцыйным балансе. Назіраецца звычайна ў малавоблачныя ночы, калі выпрамяненне Зямлі значна большае заатмасфернае выпрамяненне на зямную паверхню. Р.а. спрыяе нізкая вільготнасць паветра, адсутнасць або невял. скорасць ветру, малая цеплаправоднасць глебы. З’яўляецца асн. прычынай утварэння замаразкаў і радыяцыйных туманаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КАВІЧЫ,
вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на ПдУ ад г. Шчучын, 82 км ад Гродна, 7 км ад чыг. ст. Ражанка. 275 ж., 92 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1910-я г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МАЧНАЯ АНТЭ́НА,
накіраваная антэна ў выглядзе аднаго ці некалькіх плоскіх віткоў проваду, якія ўтвараюць рамку квадратнай, круглай або прамавугольнай формы. Перыметр рамкі, як правіла, значна меншы за даўжыню выпрамененай ці прынятай эл.-магн. хвалі. Максімум прынятага сігналу адпавядае выпадку, калі плоскасць рамкі ляжыць у напрамку на перадавальную станцыю. Выкарыстоўваецца ў радыёпеленгатарах, радыёкомпасах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ЎБІЧЫ,
вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкім с/с Мінскага р-на. За 25 км на ПнУ ад Мінска. 180 ж., 75 двароў (2001). Каля вёскі Рэсп. унітарнае прадпрыемства алімп.спарт. комплекс «Раўбічы», навуч. цэнтр Нац. банка. Базавая школа, клуб, б-ка. Каля вёскі помнік архітэктуры — Раўбіцкі касцёл, у якім знаходзіцца Музей беларускага народнага мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖА́ЎКА,
вёска ў Верхнякрывінскім с/с Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл., на аўтадарозе Віцебск—Бешанковічы. Цэнтр калгаса. За 8 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы, 43 км ад Віцебска. 311 ж., 126 двароў (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.