галіна металаапрацоўкі па вырабе метал. дэталей ціскам, пераважна коўкай, штампоўкай і прасаваннем. Пашырана на машына-, станка- і прыладабудаўнічых з-дах. Шырокае выкарыстанне К.-п.в. абумоўлена здольнасцю металаў і сплаваў пластычна дэфармавацца без разбурэння. Пластычная дэфармацыя з наступнай тэрмічнай апрацоўкай надае вырабам неабходныя ўласцівасці. Гл. таксама Апрацоўка металаў ціскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЮ́ВІЙ (ад лац. colluvio скопішча),
калювіяльныя адклады, 1) у шырокім сэнсе — схілавыя адклады (у т. л. дэлювіяльныя і саліфлюкцыйныя), што ўтвараюцца шляхам назапашвання прадуктаў разбурэння горных парод, якія спаўзаюць уніз па схіле.
2) У вузкім сэнсе — грубадрузаватыя абвальныя і восыпныя адклады каля падножжа стромкіх схілаў; у гэтым сэнсе супрацьпастаўляецца дэлювію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМ,
паўднёва-ўсходняя ўскраіна Тыбецкага нагор’я, у Кітаі. Пераважаюць горныя хрыбты (Баян-Хара-Ула, Расійскага геагр.т-ва і інш.). Выш. да 3000—4000 м, асобныя вяршыні да 6000 м. Хрыбты падзелены падоўжнымі цяснінамі рэк Янцзы, Меконг, Салуін. Высакагорныя стэпы і лугі, па цяснінах — лясы. На вяршынях — шматгадовыя снягі і ледавікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЁЙТАНА ЗАКО́Н,
антытрэстаўскі закон, прыняты кангрэсам ЗША і падпісаны прэзідэнтам Т.В.Вільсанам 15.10.1914. Назва ад імя аўтара законапраекта Г.Клейтана. Прадугледжваў абмежаванне дзейнасці трэстаў і стварэнне Федэральнай гандл. камісіі па кантролі над імі. Фармальна вызваляў рабочыя і фермерскія арг-цыі ад праследаванняў, якім яны падвяргаліся паводле антытрэстаўскага закона Шэрмана 1890.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯ́ПІНКА,
рака ў Краснапольскім р-не Магілёўскай вобл. і Кармянскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Сож (бас.р. Дняпро). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 101 км². Пачынаецца на паўд. ускраіне в. Беразякі 2-я Краснапольскага р-на. Цячэ папаўд. ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. У верхнім цячэнні наз. Будзянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШАЛЕЎ (Васіль Васілевіч) (1856, слабада Ровенкі Вобл. Войска Данскога — 1915?),
бел. ўрач, вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д-р медыцыны (1901). Скончыў Харкаўскі ун-т (1880). У 1881—1901 працаваў у Клімавічах, Рагачове, Магілёве. З 1904 урачэбны інспектар Гродзенскай губ. Працы па даследаванні сан. стану гарадоў Беларусі, барацьбе з дыфтэрыяй, халерай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́МЕР ((Cramer) Габрыэль) (31.7.1704, г. Жэнева, Швейцарыя — 4.1.1752),
швейцарскі матэматык. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1749). З 1724 у Жэнеўскай кальвінісцкай акадэміі (з 1734 праф.). Навук. працы па геаметрыі і тэорыі імавернасцей. Устанавіў і апублікаваў (1750) правіла рашэння сістэмы лінейных ураўненняў з літарнымі каэфіцыентамі (правіла К.), заклаў асновы тэорыі дэтэрмінантаў (вызначнікаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛУА́РЫ (ад франц. couloir калідор),
памяшканне па-за межамі асн. залаў (бакавая зала, калідор) у парламенце, тэатры ці інш. Служыць для адпачынку, неафіцыйных сустрэч, абмену думкамі і інш. У пераносным сэнсе — аб неафіцыйных размовах у дасведчаных палітычных, грамадскіх колах, напр., вядома з К., у К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́ЕЎ (Віктар Пятровіч) (25.10.1924, Масква — 25.10.1985),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1986, чл.-кар. з 1968). Двойчы Герой Сац. Працы (1961, 1974). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1948). Кіраваў н.-д. арг-цыяй. Асн.навук. працы па лятальных апаратах. Ленінская прэмія 1959, Дзярж. прэмія СССР 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫЯДЗІ́НІ (Mariodini),
бел. танцоўшчык і балетмайстар 2-й пал. 18 ст. Італьянец па паходжанні. У 1780-я г. балетмайстар Шклоўскага тэатра Зорыча і педагог Шклоўскай балетнай школы. Падрыхтаваў 20 прыгонных танцоўшчыц і танцоўшчыкаў, сярод якіх К. і П.Азарэвічы, К.Буткевіч і інш. Выкладаў сцэн. танцы ў Шклоўскім кадэцкім корпусе.