кароткая антыклінальная складка пластоў горных парод авальнай формы ў плане. Утвараецца ў выніку мясц. тэктанічнага ўздымання. Пласты горных парод, што ўтвараюць брахіантыкліналь, нахілены ва ўсе бакі ад цэнтр. часткі яе скляпення, дзе знаходзяцца найб.стараж. пароды.
Брахіантыкліналь: 1 — план; 2 — разрэзы па лініях АВ і БГ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛІБІ (ад лац. alibi у іншым месцы),
у крымінальным працэсе акалічнасць, якая сведчыць пра адсутнасць асобы на месцы злачынства ў момант яго ўчынення; бясспрэчны доказ невінаватасці абвінавачанагапа справе, дзе ён прыцягваецца да адказнасці за фізічны ўдзел у злачынстве. Алібі не выключае абвінавачання ў саўдзельніцтве (напр., падбухторванне, дапамога і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАЛІ́СТЫ,
першыя старажытнарымскія гісторыкі. Гіст. падзеі размяшчалі па гадах праўлення консулаў. Творы аналістаў (аналы) апавядалі пераважна пра паліт. і ваен. падзеі, былі прасякнуты патрыятызмам. Найб. вядомыя аналісты: Квінт Фабій Піктар (3 ст. да н.э.), Катон Старэйшы (2 ст. да н.э.). Урыўкі з твораў аналістаў выкарыстаны ў працах больш позніх гісторыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АД’ЮНКТУ́РА,
адна з асн. формаў падрыхтоўкі навук. і навукова-пед. кадраў у ВНУ і н.-д. установах Узбр. Сіл некаторых краін СНД. Засн. ў 1938. Камплектуецца з асоб афіцэрскага саставу. Падрыхтоўка прынятых у ад’юнктуру прадугледжвае абарону дысертацый на атрыманне вучонай ступені канд. навук па абранай спецыяльнасці. Аналагічная аспірантуры ў цывільных ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБДУЛА́ЕЎ (Абдулхак Аксакалавіч) (н. 30.12.1918, г. Туркестан Чымкенцкай вобл., Казахстан),
узбекскі жывапісец. Нар. мастак Узбекістана (1968). Вучыўся ў Самаркандскім маст. тэхнікуме (1931—36), Маскоўскім маст. ін-це (1938—41). Аўтар нац.па каларыце партрэтаў паэта і мысліцеля А.Наваі, пісьменнікаў Айбека, І.Рахіма, К.Яшэна, «Аўтапартрэта ў кіргізскай шапцы» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЕО́КУТА (Abeokuta),
горад на ПдЗ Нігерыі, на р. Агун. Адм. ц. штата Агун. Вузел чыгунак і аўтадарог. Засн. Ў 1899. 377 тыс.ж. (1991). Прамысл. і гандл. цэнтр с.-г. раёна. Прадпр. па апрацоўцы какавы, пладоў алейнай пальмы, садавіны, арэхаў кола. Вытв-сць ірыгацыйнага і эл. абсталявання, абутку, пластмас, цэменту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСАЛЮ́Т (ад лац. Absolutus неабмежаваны, безумоўны),
у ідэалістычнай філасофіі — вечнае, бясконцае, безумоўнае, дасканалы і нязменны суб’ект, які «самадастатковы», сам па сабе змяшчае ўсё існуючае і стварае яго. У філасофіі Фіхтэ — гэта «Я», у Гегеля — сусветны розум (абсалютны дух), у Шапенгаўэра — воля, у Бергсона — інтуіцыя; у рэлігіі як абсалют выступае Бог.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛЯ́НКА,
рака ў Беларусі, у Магілёўскім р-не, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору каля 106 км². Пачынаецца каля в. Бярозаўка, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Малое Запаточча. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Рэчышча каналізаванае (17,4 км) ад в. Стары Сінін амаль да вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТУА́ (Artois),
гістарычная вобласць на Пн Францыі, асн. частка дэпартамента Па-дэ-Кале. Пл. каля 4 тыс.км². Нас. 1 млн.чал. (1982). З 2-й пал. 9 ст. да 1180 тэр. Артуа належала Фландрыі; у сярэднія вякі частка аўстр. і ісп. Нідэрландаў. Адышла да Францыі ў 1659. Гал. горад — Арас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТАШЭ́ (франц. attache літар. прымацаваны),
1) дыпламатычны ранг, які прысвойваецца супрацоўнікам міністэрстваў замежных спраў.
2) Штатная пасада ў пасольствах і місіях. У міжнар.дыпламат. практыцы існуюць спец. аташэ: гандлёвы, фін., ваенны, па пытаннях культуры, друку (прэс-аташэ) і інш. Усе аташэ ўключаюцца ў склад дыпламат. прадстаўніцтва і карыстаюцца дыпламат. прывілеямі.