КРУЧКО́ВА (Ніна Міхайлаўна) (н. 31.3.1939, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідраэкалогіі. Д-рбіял.н. (1985), праф. (1991). Скончыла БДУ (1961) і працуе ў ім (у 1985—95 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні ролі зоапланктону ў працэсе трансфармацыі рэчываў і энергіі ў водных экасістэмах.
Тв.:
Краткий экологический словарь. Мн., 1988 (у сааўт.);
Трофические взаимоотношения зоо- и фитопланктона. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЛО́ВІЧ (Валянціна Міхайлаўна) (н. 1.7.1951, в. Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1988). Вучылася ў Маладзечанскім муз. вучылішчы (1976—79). З 1969 салістка Дзярж.акад.нар. хору Рэспублікі Беларусь. Выконвае адказныя сола ў бел.нар. песнях («Як пайду я дарогаю», «Вясельная сюіта», «Купальская сюіта», «Із дасадушкі», «Вінаград зацвітае»), творах бел. і рус. кампазітараў, духоўнай музыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫТЫ́ШЫН,
вёска ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобл., каля аднайм. вадасховішча. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 11 км на Пд ад г. Іванава, 151 км ад Брэста, 9 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 625 ж., 262 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, лазнева-пральны камбінат, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́БЛІЧЫ,
вёска ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 22 км на З ад г.п. Ушачы, 172 км ад Віцебска, 19 км ад чыг. ст. Зябкі. 412 ж., 180 двароў (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі на востраве Кубліцкага воз. гарадзішча днепра-дзвінскай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНГУ́РСКАЯ ПЯЧО́РА,
карставая пячора на Сярэднім Урале каля г. Кунгур, у Пермскай вобл. Расіі. Агульная даўж. да 5,6 км. 58 гротаў (найб. грот Географаў, даўж. 155 м) і каля 60 азёр. Утварылася ў гіпсах і ангідрытах. Кальцытавыя, гіпсавыя і ледзяныя ўтварэнні: сталактыты, сталагміты, сталагнаты і асобныя крышталі. Гроты Брыльянтавы, Палярны з ледзянымі ўтварэннямі, размешчаны каля ўвахода. Помнік прыроды. Пячора электрыфікавана. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РШСКАЯ КАСА́, Куршы-Нерыя,
пясчаны паўвостраў на паўд.-ўсх. узбярэжжы Балтыйскага м., у Літве (паўн.-ўсх.ч.) і Калінінградскай вобл. Расіі (паўд.-зах.ч.). Даўж. 98 км. Шыр. 0,4—3,8 км. Характэрны дзюны (выш. да 70 м), б.ч. парослыя лесам (з хвоі, чорнай вольхі, з дамешкамі дуба, ліпы, вяза і інш.). Прыродны нац. парк. На К.к. — г. Нерынга (Літва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РШСКІ ЗАЛІЎ,
лагуна каля паўд.-ўсх. ўзбярэжжа Балтыйскага м., у Літве і Калінінградскай вобл. Расіі. Аддзелены ад мора Куршскай касой, злучаецца з ім Клайпедскім пралівам (шыр. 390 м). Пл. 1610 км². Даўж. 93 км, сярэдняя шыр. 17,3 км. Глыб. да 7 м. Упадае р. Нёман (Нямунас). Зімой замярзае (ледастаў каля 80 сут). Рыбалоўства. На беразе К.з. — гарады Клайпеда і Нерынга (Літва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВЯНЕ́ЦКІ (Сцяпан Аляксандравіч) (26.10.1923, в. Філатава Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Са жн. 1943 на 2, 3, 4-м Укр., 1-м Бел. франтах. Механік-вадзіцель самаходнай артыл. устаноўкі сяржант Л. вызначыўся 24.10.1944 у баях за г. Надзькала (Венгрыя): умела манеўруючы, дапамог падбіць 3 танкі; цяжка паранены працягваў бой, загінуў у ім. На радзіме яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАДЗЕ́НІКІ,
вёска ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Навагрудак—Ліда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 7 км на Пн ад г. Навагрудак, 169 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Наваельня. 378 ж., 147 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі курганны могільнік (10—11 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗЕ́БНІКАЎ (Мікалай Селівёрставіч) (н. 22.7.1914, г. Магілёў),
генерал-лейтэнант (1967). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948), Генштаба (1956). У Чырв. Арміі з 1935. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Карэльскім, Цэнтр., 1-м Бел. франтах: камандзір роты, батальёна, нач. штаба, камандзір палка. Удзельнік абароны сав. Запаляр’я, вызвалення Гомельскай вобл., Польшчы, штурму Берліна. Да 1975 у Сав. Арміі.