філагенетычнае дрэва, дрэвападобная выява роднасных сувязей пэўнай прыроднай групы арганізмаў ці ўсяго арган. свету (гл.Філагенез). Адлюстроўвае сістэму арган. цел у выглядзе дрэва. Прапанаваў у 1766 вучоны П.С.Палас, які даказаў, што лінейнаступеньчатае размяшчэнне арганізмаў не адпавядае суадносінам паміж класамі жывёл. Гэта ідэя набыла папулярнасць пасля выхаду ў свет працы Ч.Дарвіна «Паходжанне відаў» (1859). Р.д. будуюць толькі для адлюстравання монафілітычнай карціны развіцця жывой прыроды (гл.Монафілія). Ідэю поліфілітычнага паходжання арган. свету ў выглядзе дрэва адлюстраваць немагчыма (гл.Поліфілія). Пры дапамозе двухмернага адлюстравання дэманструюць філагенетычныя сувязі прыблізна. Для больш дакладнага адлюстравання будуюць Р.д. ў 3 вымярэннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІВО́НАЎ (Юрый Якаўлевіч) (н. 5.8.1937, с. Наяхан Паўн.-Эвенкскага раёна Магаданскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне паталаг. фізіялогіі. Д-рмед.н. (1982), праф. (1984). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1961). З 1964 у Віцебскім мед. ун-це (з 1996 заг. кафедры). Навук.працы па мадэліраванні фізіял. і патафізіял. працэсаў, фізіялогіі і патафізіялогіі сістэм кровазвароту і згусання крыві, фібрынолізу, кінінагенезу прэсарна-дэпрэсарнага дзеяння.
Тв.:
Активация системы комплемента и некоторые реакции сердечно-сосудистой системы (разам з У.І.Шабекам) // Терапевтич. архив. 1994. Т. 66, № 4;
Дисфункция эндотелия при гиперхолестеринемии и атеросклерозе (з ім жа) // Мед. новости. 1997. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗЬКО́Ў (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 1.7.1951, в. Вотня Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык і педагог. Д-рпед.н. (1997), праф. (1998). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1973). З 1974 у Магілёўскім ун-це (з 1988 заг. кафедры, з 1990 прарэктар, з 2001 рэктар). Навук.працы па тэорыі і практыцы неперарыўнага навучання і сучасных методыках выкладання матэматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для сярэдніх школ.
Тв.:
Алгебра и теория чисел. Мн., 1992 (разам з Б.Дз.Чабатароўскім);
Знаешь ли ты математику? Мн., 1994 (разам з С.А.Гуцановічам);
Числа и функции в тестах. Мн., 2000 (разам з А.У.Кравец).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ (Усевалад Анатолевіч) (6.6.1926, г. Віцебск — 5.8.1999),
бел. вучоны ў галіне энтамалогіі і экалогіі. Сын Радкевіча А.І. Д-рбіял.н. (1971), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1954) і працаваў у ім (у 1962—68 дэкан, у 1970—74 прарэктар, у 1973—86 заг. кафедры і праблемнай н.-д. лабараторыі). Навук.працы па энтамалогіі, ахове раслін ад шкоднікаў, агульнай экалогіі, ахове прыроды, акліматызацыі і селекцыі дубовага шаўкапрада ў Беларусі, методыцы выкладання біялогіі.
Тв.:
Кольчатый шелкопряд. Мн., 1970 (разам з Т.М.Раменка);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫ́НА (Якаў Валянцінавіч) (н. 1.12.1946, в. Брылькі Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1988). Скончыў БДУ (1969), дзе і працуе (з 1975 заг. кафедры). Навук.працы па функцыянальным аналізе, дыферэнцыяльна-аператарных ураўненнях і тэорыі абагульненых функцый. Пабудаваў функцыянальнае злічэнне і даў яго дастасаванні, распрацаваў (разам з А.Б.Антаневічам) тэорыю нелінейных абагульненых функцый. Адзін з аўтараў «Руска-беларускага матэматычнага слоўніка» (1993). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1978. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Линейные уравнения и борнология. Мн., 1982;
Функциональный анализ и интегральные уравнения. Мн., 1984 (разам з А.Б.Антаневічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЕ́Ц,
востраканцовая прылада працыстараж. чалавека ў эпоху палеаліту; пласціна або адшчэп крэменю для разьбы, гравіроўкі, выразання пазоў, расчлянення косці, рогу, дрэва. Асн. тыпы Р.: на вугле зламанай загатоўкі, рэтушныя ці бакавыя, 2-гранныя ці сярэдзінныя. На тэр. Беларусі існавалі на працягу каменнага веку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗУМО́ВАЕ ВЫХАВА́ННЕ,
фарміраванне ведаў, уменняў, навыкаў і асноў светапогляду, развіццё мыслення і прывіццё культуры разумовай працы; адна з асн. частак усебаковага выхавання чалавека. З’яўляецца няспынным працэсам, які пачынаецца ў дашкольным узросце, актывізуецца ў працэсе адукацыі ў школе і інш.навуч. установах і самаадукацыі. У працэсе Р.в. актывізуецца і ўскладняецца разумовая дзейнасць, засвойваюцца і сістэматызуюцца веды; у сувязі з гэтым развіваюцца ўвага, назіральнасць, памяць, уяўленне, мысленне, мова, самастойнасць, уменне скарыстоўваць веды на практыцы і інш. Р.в. знаходзіцца ў цеснай узаемасувязі з інш. састаўнымі часткамі выхавання (гл.Самавыхаванне, Сенсорнае выхаванне, Фізічнае выхаванне, Эстэтычнае выхаванне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́НАВА (Таццяна Аляксандраўна) (н. 13.4.1925, г. Невель Пскоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Д-рбіял.н. (1979), праф. (1989). Засл. дз. нав. Беларусі (1981). Скончыла БДУ (1952). З 1958 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі (у 1968—88 заг. сектара). Навук.працы па генезісе глеб і заканамернасцях фарміравання глебавага покрыва, форм яго неаднароднасці і эвалюцыі пад уплывам прыродных, антрапагенных фактараў, меліярац. асаблівасцей глеб. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Структура почвенного покрова и типизация земель. М., 1992 (разам з І.С.Каурычавым, Н.П.Сарокінай);
Опыт количественной оценки биоразнообразия лесов Беловежской пуши // Природные ресурсы. 1997. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМАНО́ЎСКІ (Мікалай Тарасавіч) (7.12.1919, Мінск — 7.1.1997),
бел. эканаміст і географ. Д-рэканам.н. (1971), праф. (1972). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1938). З 1947 у БДУ (у 1947—56 і 1962—83 дэкан). Навук.працы па гісторыі развіцця нар. гаспадаркі і эканам. геаграфіі Беларусі. Удзельнічаў у складанні атласа Беларусі.
Тв.:
Развитие мануфактурной промышленности в Белоруссии (вторая половина XVIII — первая половина XIX в.). Мн., 1967;
Белоруссия. М.;
1967. (у сааўт.);
География Белоруссии. 2 изд. Мн., 1977 (у сааўт.);
Экономическая география Белоруссии. 3 изд. Мн., 1982 (у сааўт.).
харвацкі гісторык і паліт. дзеяч. Скончыў Венскі ун-т. З 1852 святар. З 1861 адзін з лідэраў Нар. ліберальнай партыі, з 1880 — Незалежнай нар. партыі. Выступаў за аб’яднанне харвацкіх зямель і самастойнасць паўд.-слав. зямель у складзе Аўстра-Венгрыі. Арганізатар і прэзідэнт (1867—86) Югаслаўскай акадэміі навук і мастацтваў у Заграбе. Заклаў асновы харвацкай археаграфіі, выдаў вял. колькасць дакументаў па гісторыі паўд. славян. Працы Р. прысвечаны харвацкай дзяржаве 9—11 ст., барацьбе паўд. славян за незалежнасць у 11—15 ст., гісторыі багамільства (гл.Багамілы), харвацкага дзярж. права, рус. л-ры і гістарыяграфіі.