ЛАВЯНЕ́ЦКІ Сцяпан Аляксандравіч (26.10.1923, в. Філатава Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. — 24.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). Са жн. 1943 на 2, 3, 4-м Укр., 1-м Бел. франтах. Механік-вадзіцель самаходнай артыл. устаноўкі сяржант Л. вызначыўся 24.10.1944 у баях за г. Надзькала (Венгрыя): умела манеўруючы, дапамог падбіць 3 танкі; цяжка паранены працягваў бой, загінуў у ім. На радзіме яму пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКА́ТАР (ад лац. locare змяшчаць), лакацыйная станцыя,
прылада (станцыя) для вызначэння месцазнаходжання і інш. характарыстык аб’екта (лакацыі) з дапамогай адбітых або выпрамененых ім гукавых ці эл.-магн. хваль. Ваен. Л. таксама вызначаюць параметры руху цэлей, распазнаюць, суправаджаюць, наводзяць ракеты і інш. лятальныя апараты. Бываюць радыёлакатары (гл.Радыёлакацыйная станцыя), Л. гукавыя, у т. л.гідралакатары, і аптычныя, у т. л. лазерныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАСКО́ (Lascaux),
палеалітычная пячора каля г. Мантыньяк на Пд Францыі (дэпартамент Дардонь). Адкрыта ў 1940. На сценах Л. выяўлены нанесеныя гравіроўкай, манахромнай і паліхромнай размалёўкай выявы дзікіх коней, першабытных быкоў, аленяў, горных казлоў, бізонаў і інш. Унікальная выява мужчыны з галавой птушкі, які ляжаў перад забітым ім бізонам. Размалёўкі датуюцца каля 15-га тыс. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕЎ Мікалай Іванавіч (6.1.1919, в. Гнілаўка Цвярской вобл., Расія — 9.11.1985),
бел. вучоны ў галіне эпідэміялогіі. Д-рмед.н. (1973), праф. (1974). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), з 1957 працаваў у ім (з 1969 заг. кафедры). Навук. працы па клініцы, эпідэміялогіі і прафілактыцы шкарлятыны, сальманелёзаў, тэорыі эпідэмічнага працэсу, проціэпідэмічным забеспячэнні насельніцтва.
Тв.:
Сальмонеллезы: Эпидемиология, клиника и профилактика. Мн. 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ КУА́Н Ю (н. 16.9.1923, Сінгапур),
сінгапурскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Кембрыджскі ун-т (Вялікабрытанія, 1950). У 1954 адзін з заснавальнікаў (да 1992 ген. сакратар) Партыі Нар. дзеяння. Чл.Заканад. асамблеі (1955), у 1959—90 прэм’ер-міністр Сінгапура. Пры ім Сінгапур ператварыўся ў адну з найб. развітых краін Азіі. З 1990 старшы міністр урада, аказвае значны ўплыў на дзярж. палітыку краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОХ-НЕС (Loch Ness),
возера на Пн Вялікабрытаніі, у Шатландыі, у даліне Глен-Мор. Ледавікова-тэктанічнага паходжання. Пл. 56 км², даўж. 39 км, глыб. да 230 м. Берагі высокія, скалістыя. Сцёк праз р. Нес у заліў Моры-Ферт Атлантычнага ак. Не замярзае. Л.Н. — частка суднаходнага Каледонскага канала. Набыло шырокую вядомасць у сувязі з «Нэсі» — буйной жывёлінай, якая нібыта жыве ў ім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКАШЭ́ВІЧ Ніна Пятроўна (н. 21.6. 1951, в. Пятрова-Гута Бранскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н. (1995). Скончыла БСГА (1972). З 1972 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па селекцыі і тэхналогіі вырошчвання збожжавых і зернебабовых культур.
Тв.:
Зернобобовые культуры. Мн., 1992 (разам з Л.В.Кукрашам);
Горох: Биология, агротехника, использование. Мн., 1997 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛА́НСКІ ЭДЫ́КТ,
назва праграмы рэліг. палітыкі ў адносінах да хрысціянства, узгодненай у Мілане ў 313 стараж.рым. імператарамі Канстанцінам I і Ліцыніем Красам (правілі адпаведна зах. і ўсх. часткамі Рым. імперыі). Прызнаваў за хрысціянствам роўныя правы з дзярж. язычніцкімі культамі. Дазваляў хрысціянам свабоду веравызнання, вяртаў ім раней адабраную маёмасць. Выданне М.э. было важным этапам у ператварэнні хрысціянства ў пануючую рэлігію Рым. імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРО́НЧЫК Іван Мікалаевіч (н. 13.8. 1927, в. Жарсцвянка Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-рмед.н., праф. (1972). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). У 1958—83 працаваў у ім (з 1974 заг. кафедры). Навук. працы па перынатальнай і дзіцячай паталаг. анатоміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́МАНАЎ Сяргей Іванавіч (н. 7.5.1956, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне ўнутраных хвароб. Д-рмед.н. (1997). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1979), працуе ў ім. Навук. працы па ультрагукавой дыягностыцы, гастраэнтэралогіі.
Тв.:
Ультразвуковое исследование мочевого пузыря, мочеточников и почек. Витебск, 1998 (разам з С.В.Капусціным);
Современные принципы антихеликобактерной терапии у больных язвенной болезнью и хроническим гастритом // Мед. новости. 2000. № 3.