папа рымскі з 1159. Юрыст і тэолаг, праф. кананічнага права ў Балонні. Папскі легат у Германіі, з 1153 папскі канцлер. Імкнуўся да верхавенства ўлады папства. З гэтай мэтай вёў паспяховую барацьбу з імператарам Фрыдрыхам I Барбаросам з дапамогай Ламбардскай лігі. Асудзіў англ. караля Генрыха II за забойства Т.Бекета (1170) і прымусіў яго прызнаць уладу папаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАКРЭАНТЫ́ЧНАЯ ПАЭ́ЗІЯ,
лёгкая жыццярадасная лірыка, пазбаўленая суму і глыбокіх перажыванняў. Назва ад імя стараж.-грэч. паэта Анакрэонта, асн. матывамі песень якога былі каханне, бестурботная весялосць, віно. Анакрэантычныя вершы ў Францыі пісалі А.Шэнье, Вальтэр, П.Беранжэ; у Германіі — І.Глейм, Г.Лесінг; у Расіі — М.Ламаносаў, Г.Дзяржавін, К.Бацюшкаў, А.Пушкін і інш. У бел. паэзіі матывы анакрэатычнай паэзіі ў лірыцы М.Багдановіча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАНТЫ́Т (ад грэч. akantha калючка, іголка),
мінерал класа сульфідаў, сульфід серабра з групы аргентыту. Мае 87% серабра з прымесямі медзі, жалеза, цынку і інш. Утварае плёнкі, зямлістыя агрэгаты («сярэбраная чэрнь»), суцэльныя масы, дробныя крышталі і г.д. Колер жалезіста-чорны. Бляск металічны. Цв. 2—2,5; коўкі. Шчыльн. 7,2—7,3 г/см³. Гідратэрмальны мінерал (у свінцова-цынкавых радовішчах з аргентытам). Радовішчы ў Чэхіі, Германіі, ЗША. Каштоўная сярэбраная руда.
швейцарскі біяхімік. Замежны чл.-кар.АНСССР (1925). У 1904—45 працаваў у Германіі; з 1946 у Цюрыхскім ун-це. Сінтэзаваў (разам з Э.Г.Фішэрам) поліпептыд з 19 амінакіслот (1916). Даследаваў структуру і функцыі бялкоў, ролю тлушчаў, вітамінаў, гармонаў пры харчаванні; адкрыў т.зв. ахоўныя ферменты, якія ўтвараюцца ў арганізме пры цяжарнасці, пухлінах і інш. Аўтар «Падручніка фізіялагічнай хіміі» (рус.пер. 1934).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТО́Н ФРА́ЙЗІНГЕНСКІ (Otto von Freising; пасля 1111 — 22.9.1158),
нямецкі гісторык-храніст. Епіскап Фрайзінгенскага манастыра ў Баварыі (з 1138), удзельнік 2-га крыжовага паходу (1147—49). Паміж 1143 і 1146 напісаў «Хроніку», у якой падзеі сусв. гісторыі (да 1146) разглядаў у духу яе тэалагічнага тлумачэння як ажыццяўленне задумы Бога. У «Дзеяннях імператара Фрыдрыха I» (1157—58) падаў гісторыю Германіі з часоў Генрыха IV (1050—1106) да 1156.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ЛЕФЕЛЬД (Bielefeld),
горад на ПнГерманіі, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Вядомы з 1015. 324,7 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел (чыгунка і шаша каля праходу праз горны масіў Тэўтабургскі Лес). Маш.-буд. (у т. л.с.-г. і тэкст.), тэкст. (ільняная), швейная (у т. л. выраб бялізны), харч., хім.-фармацэўтычная, шкларобчая прам-сць. Ун-т. Музеі (у т. л. мастацкі, этнагр., ігральных картаў). Арх. помнікі 13—16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РМІШ-ПА́РТЭНКІРХЕН (Garmisch-Partenkirchen),
горна-кліматычны курорт у Германіі, на ПдЗ ад г. Мюнхен, на схілах Баварскіх Альпаў. Умераны горны клімат, мяккая зіма, высокая сонечнасць, чыстае халаднаватае паветра, ахаванасць ад вятроў спрыяльныя для эфектыўнага лячэння хвароб органаў дыхання, нерв. і сардэчна-сасудзістай сістэм. Шмат санаторыяў. Адзін з буйнейшых у Еўропе цэнтраў турызму і зімовага спорту, месца зімовых Алімпійскіх гульняў 1936. У наваколлях запаведнік Амергебірге.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́РМШТАТ (Darmstadt),
горад у цэнтр.ч.Германіі, зямля Гесен. Вядомы з 11 ст. 139,8 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сцьпаліграф. машын, рухавікоў, радыё- і тэлеапаратуры, эл.-тэхн.), хім., папяровая, гарбарна-абутковая, паліграф., мэблевая. Вытв-сць шпалераў. Ням.-польскі ін-т (з 1980). Музеі. Арх. помнікі: царква (15 ст.), замак (16—18 ст.) з царквой (16 ст.), ратуша (16 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎЭС ((Dawes) Чарлз Гейтс) (27.8.1865, г. Марыета, штат Агайо, ЗША — 23.4.1951),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Адвакат, пасля банкір. Член Рэсп. партыі. У 1921—22 дырэктар бюджэтнага бюро. У 1923—24 старшыня міжнар.к-та экспертаў па распрацоўцы рэпарацыйнага плана для Германіі (гл.Даўэса план). У 1925—29 віцэ-прэзідэнт ЗША. У 1929—32 пасол у Вялікабрытаніі. Нобелеўская прэмія міру 1925 (разам з Дж.Чэмберленам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕГЕМО́НІЯ (ад грэч. hēgemonia панаванне),
дамінуючае становішча паліт. сілы, класа, дзяржавы ў адносінах да інш.паліт. сіл, класаў, дзяржаў. Прыклады гегемоніі: панаванне Стараж. Афін над інш.грэч. гарадамі-дзяржавамі, Прусіі ў Германіі, СССР у садружнасці сацыялістычных дзяржаў і сярод краін сацыяліст. арыентацыі, ЗША у адносінах да астатняга свету. Асн. прынцыпам марксізму-ленінізму быў пастулат аб пераходзе ў капіталіст. грамадстве ад гегемоніі буржуазіі да гегемоніі пралетарыяту.