мнагаграннік, 2 грані якога (асновы П.) — роўныя многавугольнікі з адпаведна паралельнымі старанамі, а іншыя грані (бакавыя) — паралелаграмы.
У залежнасці ад колькасці бакавых граней П. бываюць 3-, 4-, 5-гранныя і г.д. Прыклады П.: прамая П. (бакавыя грані перпендыкулярныя аснове), правільная П. (прамая П., аснова якой — правільны многавугольнік), паралелепіпед. Аб’ём П. роўны здабытку плошчы асновы на вышыню (адлегласць паміж асновамі П.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ДНІКІ,
вадасховішча ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., за 2,5 км на ПнЗ ад в. Руднікі. Створана ў 1978. Пл. 0,9 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 2,5 м, аб’ём вады 1,2 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 2,2 км. Напаўняецца вадой з р. Ясельда па адкрытым канале праз сажалку пры дапамозе помпавай станцыі. Забіраецца вада з вадасховішча праз вежавы вадаскід. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́БІНСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Волга, у Яраслаўскай, Валагодскай і Цвярской абл. Расіі. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запоўнена ў 1941—47. Пл. 4580 км², аб’ём 25,4 км³, даўж. па рэчышчы р. Волга 112 км, р. Малога 198 км, р. Шаксна 204 км, найб.шыр. 60 км. Няпоўнае шматгадовае рэгуляванне сцёку, ваганні ўзроўню да 5 м. Выкарыстоўваецца для суднаходства (пачатак Волга-Балтыйскага воднага шляху). Рыбалоўства. На берагах гарады Чарапавец, Рыбінск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯЧА́,
вадасховішча ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Мальцы. Створана ў пойме р. Гразіва ў 1981. Пл. 0,8 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 3 м, аб’ём вады 1,77 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 3,6 км. Наліўное; напаўняецца вадой з р. Гразіва па водападвадным канале. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1 м. Выкарыстоўваецца для ўвільгатнення с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі і адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАДВО́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., за 1,2 км на ПдЗ ад в. Дземяшы. Створана ў 1982 плацінай на ручаі без назвы (бас.р. Шурыца), які ўпадае ў Старадворскае возера. Пл. 0,3 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 8,5 м, аб’ём вады 1,1 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбаводства, адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ХІТА́ЦІ»,
«Хітачы», японская электратэхнічная кампанія па вытв-сці прамысл. і быт. абсталявання, электратэхнікі, абсталявання сувязі; адна з вядучых у краіне манаполій па ядз. рэактарах. Засн. ў 1910. Мае больш як 100 з-даў у Японіі. Кампанія звязана з фін. групамі Фудзі і Санва. Аб’ём продажу 41,3 млрд.дол.; чысты прыбытак 964 млн. долараў. Больш за 15% сваёй прадукцыі экспартуе. У вытв-сці заняты 264 тыс.чал. (канец 1980-х г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЧО́РА,
вадасховішча ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Выдрыца. Створана ў 1977 плацінай у даліне каналізаванага ўчастка р. Дулепа. Пл. 0,77 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 260 м, найб.глыб. 3 м, аб’ём вады 1,17 млн.м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 7 млн.м³. Чаша вадасховішча — частка поймы Дулепы. Дно выслана торфам і пяском. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рэкрэацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«Ю́НІЛЕВЕР»
(Unilever),
нідэрландска-англійская карпарацыя харч. прадуктаў. Створана ў 1929 у выніку зліцця англ. мылаварнага трэста «Левер бразерс» і нідэрландскага маргарынавага трэста «Маргарын юні». Кантралюе ў эканамічна развітых краінах каля 40% вытв-сці маргарыну і каля 20% мыйных сродкаў; выпускае харч. прадукты, мыйныя сродкі і касметычныя тавары. Аб’ём продажу 30,5 млрд.дол., чысты прыбытак 1,5 млрд.дол., у вытв-сці заняты 291 тыс.чал. (канец 1980-х г.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКАЙ МУЖЧЫ́НСКАЙ ГІМНА́ЗІІ БУДЫ́НАК,
помнік грамадзянскай архітэктуры. Пабудаваны ў 1905 у Брэсце па праекце інжынера А.А.Траццякова.
Першапачаткова П-падобны ў плане 2-павярховы аб’ём, пазней надбудаваны 3-і паверх. Гал. фасад мае 3-часткавую кампазіцыю, у цэнтры і па краях завершаны трохвугольнымі франтонамі над рызалітамі. Сцены дэкарыраваны цаглянай муроўкай арак, франтонаў, нішаў, машыкуляў. Другі паверх завершаны магутным карнізам на кранштэйнах. У будынку размешчаны навуч. корпус пед. ін-та.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАЎСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Івацэвіцкім р-не Гомельскай вобл., за 16 км на ПнУ ад г. Івацэвічы, каля в. Даманава. Створана ў 1954. Пл. 1,82 км², даўж. 2 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 3,5 м, аб’ём вады 1,82 млн.м³. Чаша вадасховішча — ч. поймаў Шчары і Грыўды, агароджана дамбай даўж. 6,75 км. Напаўняецца вадой р. Шчара, якая паступае праз шлюзы з Чамялынскага вадасх., размешчанага вышэй па цячэнні. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт і рыбагадоўлі.