канцэнтраванае фосфарна-азотнае мінеральнае ўгнаенне. Атрымліваецца нейтралізацыяй фосфарнай к-ты аміякам. Мае (у %) 9—12 азоту, 35,5—50 засваяльнага пентаксіду фосфару. Высокаэфектыўнае для ўсіх с.-г. культур на любых глебах. Кампанент тукаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЛІКАРУ́СЫ, велікаросы,
назва рускіх, якая мела пашырэнне ў л-ры з сярэдзіны 19 ст. У сучаснай навук. л-ры захоўваецца ў тэрмінах «паўночнавелікарускі», «паўднёвавелікарускі» і «сярэдневелікарускі» для абазначэння трох асн. дыялектаў рус. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРАШЧА́КА,
традыцыйная бел. страва — мачанне длябліноў. Падсмажаныя кавалачкі сала, каўбасы, свіныя рабрынкі з вострымі прыправамі падкалочваюць мукой і тушаць у печы. У наш час верашчака пашырана на ўсёй Беларусі пад назвай мачанка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЭ́НЬКА,
у беларусаў каробка, плеценая з лубу, бяросты, лазы. Мела круглую, авальную або прадаўгаватую форму, з адной ці дзвюма ручкамі, з глыбокім вечкам або без яго. Прызначалася для пераноскі прадуктаў і гародніны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМІГУ́Т (ад гумі + лац. gutta кропля),
згушчаны млечны сок, які атрымліваюць пры падсочцы кары некат. трапічных раслін сям. клюзіевых. Складаецца са смалы і гумі. Выкарыстоўваюць для вырабу спіртавых лакаў і жоўтай акварэльнай фарбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІА́РУ, іалу,
у егіпецкай міфалогіі замагільны свет, месца асалоды для душ памерлых фараонаў. Паводле пазнейшых уяўленняў, І. — райскія палі пад зямлёй, на якіх працуюць і атрымліваюць асалоду ўсе душы памерлых, апраўданыя судом Асірыса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́МІЙ (ад грэч. korēma мятла) у грыбоў, шчыльны пучок канідыяносцаў, на верхавінках якіх утвараюцца споры бясполага размнажэння — канідыі. З’яўляецца найпрасцейшай формай агрэгацыі канідыяносцаў. Характэрны длясям. стыльбелавых (Stilbellaceae) парадку гіфаміцэтаў і некат. пеніцылаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУБНЕЦЫБУ́ЛІНА,
відазменены падземны парастак, падобны выглядам на цыбуліну, а будоваю — на клубень; орган вегетатыўнага размнажэння. Звонку ўкрыта сухім плевачным лісцем, у мясістай сцябловай ч. назапашваюцца пажыўныя рэчывы. Характэрна для відаў крокусу, пазнацвету, шпажніку.