вёска ў Іванаўскім р-не Брэсцкай вобл.Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пн ад г. Іванава, 150 км ад Брэста, 21 км ад чыг. ст. Янаў-Палескі. 640 ж., 263 двары (2000). Цэх па перапрацоўцы малака. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЗЫРАПЛО́ДНІК (Physocarpus),
род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукавана 8 відаў. Найб. вядомы П. каліналісты (Ph. opulifolius).
Лістападныя кусты выш. да 4 м з густой кронай. Лісце 3—5-лопасцевае. Кветкі белыя або ружовыя ў шчытках. Плод — складаная лістоўка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ХАВІЧЫ,
вёска ў Чырвоненскім с/с Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл., на паўд. беразе воз. Чырвонае. Цэнтр калгаса. За 30 км на Пн ад горада і чыг. ст. Жыткавічы, 256 км ад Гомеля. 746 ж., 293 двары (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік на месцы партыз. аэрадрома.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́БУНЬ,
вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл., на паўн. беразе Вілейскага вадасх.Цэнтр сельсавета. За 16 км на У ад горада і чыг. ст. Вілейка, 119 км ад Мінска. 385 ж., 192 двары (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Свята-Успенская царква (1862), капліца (пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗЮКІ́,
вёска ў Шаркаўшчынскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Бярозаўка, на аўтадарозе Шаркаўшчына — Глыбокае. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 5 км на Пд ад гар.пас. і чыг. ст. Шаркаўшчына, 213 км ад Віцебска. 588 ж., 249 двароў (2001). Прадпрыемства па пашыве скуранога адзення. Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДУГА,
вёска ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., каля р. Сож, на аўтадарозе Ветка — в. Прысно. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 9 км на ПнЗ ад г. Ветка, 25 км ад Гомеля, 15 км ад чыг ст Касцюкоўка. 584 ж., 252 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДУША,
вёска ў Чырвонабярэжскім с/с Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.Цэнтр калгаса. За 30 км на З ад г. Жлобін, 113 км ад Гомеля, 6 км ад чыг. ст. Чырвоны Бераг. 814 ж., 338 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і чырвонаармейцаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМЯЗЫ́,
вёска ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Чэрцень, на аўтадарозе Ельск—Лельчыцы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 15 км на З ад горада і чыг. ст. Ельск, 192 км ад Гомеля. 510 ж., 230 двароў (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЖЭЎ,
горад, цэнтр раёна ў Цвярской вобл., у Расіі, на р. Волга. Размешчаны на ўскраіне Валдайскага ўзв. Вядомы з 11 ст. 70,4 тыс.ж. (1996). Чыг. вузел. Прам-сць: машынабудаванне, льноперапр., харч.; з-ды: аўтатрактарнага эл. абсталявання, дрэнажных труб, эл.-мех.; камбінаты: мэблевы, нярудны (вытв-сць даламітавай мукі), жакардавага ткацтва; ільночасальная ф-ка. Музеі: краязнаўчы, Вял.Айч. вайны. Арх. помнікі 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБЕ́Ж,
вёска ў Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., на р. Бярозка, на аўтадарозе Бешанковічы—Сянно. Цэнтр сельсавета. За 11 км на ПдУ ад г.п. Бешанковічы, 62 км ад Віцебска, 45 км ад чыг. ст. Чашнікі. 128 ж., 73 двары (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча днепра-дзвінскай культуры (8—7 ст. да н.э. — 4 ст.н.э.).