узгаранне гаручай сумесі ў цыліндрах уадпаведнасціз парадкам і рэжымам работы рухавіка. Адбываецца з дапамогай запальных свечак, паміж электродамі якіх пад уздзеяннем высокага напружання праскаквае эл. іскра. Выкарыстоўваецца ў аўтамабілях, матацыклах і інш.
З. ад эл. іскры дастаткова надзейнае, момант успышкі лёгка рэгулюецца. Для стварэння высокага напружання выкарыстоўваюць акумулятарныя батарэі разам з індукцыйнай шпуляй (найб. пашырана) або магнета. Батарэйнае З. забяспечвае надзейны пуск рухавіка, аднак абмяжоўвае яго быстраходнасць. Для павышэння эканамічнасці рухавіка павялічваюць ступень сціскання і абядняюць гаручую сумесь, што патрабуе павелічэння зазору паміж электродамі запальнай свечкі і, адпаведна, магутнасці іскравага разраду і суправаджаецца павышаным зносам кантактаў. Найб. дасканалыя кантактава-транзістарныя, бескантактава-транзістарныя і электронныя сістэмы З. забяспечваюць большую эканамічнасць, поўнае згаранне паліва і меншую таксічнасць выхлапных газаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРТЫ́ЎНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ,
міжнародная (сусв., рэгіянальная) або нацыянальная арганізацыя (аб’яднанне) па пэўным відзе спорту. Міжнар. С.ф. складаецца знац. (часам і міжнар.) спарт. арг-цый, устаноў і асобных грамадзян. Можа прадстаўляць аматараў і прафесіяналаў. Асн. задачы С.ф.: планаванне, садзейнічанне і каардынацыя работы па развіцці і прапагандзе пэўнага віду спорту; павышэнне майстэрства спартсменаў; распрацоўка, удасканаленне, зацвярджэнне спарт. рэгламенту і правіл; арг-цыя спаборніцтваў; забеспячэнне прадстаўніцтва ў спарт. арг-цыях вышэйшага ўзроўню і інш.УадпаведнасцізАлімпійскай хартыяйміжнар. С.ф., прызнаныя Міжнар.алімп. к-там, ажыццяўляюць тэхн. кіраўніцтва алімп. спаборніцтвамі па сваіх відах спорту, у т. л. і дзейнасцю судзейскага апарату.
Міжнар. С.ф. склаліся ў канцы 19 — пач. 20 ст. (веславання, гімнастыкі і інш.). У 1960-я г. створана Ген. асацыяцыя міжнар. С.ф. (кансультатыўная арг-цыя). Па асобных відах спорту існуе больш за 100 міжнар. С.ф., на Беларусі больш за 90 (2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФЕ́РА АБСЛУГО́ЎВАННЯ,
сукупнасць галін эканомікі, прадукцыя якіх вызначаецца пэўнай мэтазгоднай дзейнасцю (асабістыя і вытв. паслугі). Уадпаведнасціз сістэмай нацыянальных рахункаў, якая з 1994 дзейнічае ў стат. органах Рэспублікі Беларусь, вытв-сць паслуг уключае: паслугі транспарту, сувязі, гандлю, грамадскага харчавання, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, бытавыя, банкаў і інш. Адрозніваюць паслугі, якія фінансуюцца насельніцтвам (набыццё тавараў, быт. і жыллёва-камунальныя паслугі, платныя ўстановы культуры, аховы здароўя, адукацыі, пасаж. транспарт, турызм, страхаванне і інш.); паслугі дзярж. устаноў (бюджэтныя расходы дзярж. устаноў на тавары і паслугі індывід. спажывання); паслугі і тавары, якія вылучаюць насельніцтву бясплатна грамадскія арг-цыі, а таксама бясплатныя паслугі ў галіне адукацыі, культуры і аховы здароўя, якія аказваюць сваім работнікам прадпрыемствы і арг-цыі. На 1.1.2001 у Рэспубліцы Беларусь доля паслуг (за выключэннем дзярж. сродкаў, якія выдзяляюцца на навуку, абарону, кіраванне, дарожную гаспадарку і інш. грамадскія патрэбы) у структуры валавога ўнутранага прадукту склала 69%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕКСАЛО́ГІЯ (секс + ...логія),
навука, якая вывучае палавыя функцыі чалавека ў фізіял., псіхал. і сац. аспектах. Засн. на інтэграцыі медыцыны з рознымі аспектамі немед. навук (псіхалогія, сацыялогія, педагогіка, філасофія і інш.). У С. значная ўвага аддаецца праяве сексуальнай патрэбы ў адпаведнасціз уплывам сац. асяроддзя, пытанням нормы і адхіленняў у палавых паводзінах (цесна змыкаецца зсексапаталогіяй).
Вылучылася і стала самаст.у 20 ст. Першымі пачалі сістэм. вывучэнне палавога жыцця (пераважна паталаг. форм) урачы. Сярод заснавальнікаў С. праф. псіхіятрыі Венскага ун-та Р.Крафт-Эбінг, швейц. неўрапатолаг А.Фарэль, З.Фрэйд, ням. дэрматолаг і венеролаг І.Блох і інш. Апошнія даследаванні ў эмбрыялогіі, эндакрыналогіі, нейрафізіялогіі, эвалюц. біялогіі, гінекалогіі і інш. навуках дазволілі значна ўзбагаціць і пашырыць веды ў галіне дыферэнцыяцыі і ўзаемаадносін полаў.
Літ.:
Имелинский К. Сексология и сексопатология: Пер. с пол. М., 1986;
Фрейд З. Очерки по психологии сексуальности: Пер. с нем. М., 1990;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІМЕТАЛІ́ЗМ,
грашовая сістэма, пры якой за двума металамі — золатам і серабром — заканадаўча замацавана роля ўсеагульнага грашовага эквіваленту. Манеты з гэтых металаў выконвалі ўсе функцыі грошай і нараўне ўдзельнічалі ў абарачэнні. Існавалі 2 разнавіднасці біметалізму: сістэма паралельнай валюты (вартасныя суадносіны паміж золатам і серабром устанаўліваліся стыхійна ў адпаведнасціз іх рыначнай вартасцю) і сістэма адной валюты (вызначаўся парытэт паміж серабром і золатам).
Біметалізм узнік у сярэднявеччы і быў найб. пашыраны ў Зах. Еўропе ў 16—19 ст., калі з развіццём капіталізму павялічваўся попыт на золата і серабро. Сістэма двайной валюты існавала ў ЗША з канца 18 ст. да 1873, у Францыі — зпач. 19 ст. Ва ўмовах біметалізму папяровыя грошы свабодна абменьваліся на золата і серабро, таму валютны запас краін складаўся з 2 гэтых металаў. Аднак біметалізм не адпавядаў патрэбам развітой таварнай гаспадаркі і супярэчыў самой прыродзе грошай як адзінага тавару, прызначанага выконваць ролю ўсеагульнага эквіваленту. Таму быў ажыццёўлены пераход ад залатога монаметалізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНГЕ́ЙМСКАЯ ШКО́ЛЬНАЯ СІСТЭ́МА сістэма дыферэнцыраванага навучання ў Германіі ў пач. 20 ст. Распрацавана ням. педагогам І.А.Зікінгерам і прапанавана пры рэфармаванні нар. школ уг. Мангейм (адсюль назва). У аснову пакладзены прынцып адпаведнасці вучэбнай нагрузкі і метадаў навучання індывід. здольнасцям і магчымасцям вучняў. На аснове псіхаметрычных абследаванняў і характарыстык вучняў размяркоўвалі па 4 т.зв. радах класаў: асн. класы (8 гадоў навучання) — для дзяцей з сярэднімі здольнасцямі; пераходныя або класы замежных моў (6 гадоў навучання) — для найб. здольных вучняў, якія могуць працягваць навучанне ў рэальных школах і гімназіях; класы развіцця (для малаздольных) і дапаможныя класы (для разумова адсталых) — па 4 гады навучання. М.ш.с. мела шмат прыхільнікаў у Германіі, некаторыя яе палажэнні выкарыстоўваліся ў Бельгіі, Даніі, Францыі, Швейцарыі, Польшчы, ЗША, Расіі. Асобныя элементы сістэмы выкарыстоўваюцца і ў сучаснай пед. тэорыі і практыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАМАДЗЯ́НСКАЕ ЎПРАЎЛЕ́ННЕ ЎСХО́ДНІХ ЗЯМЕ́ЛЬ (Zarząd Cywilny ziem Wshodnich),
орган улады пры Гал. камандаванні польск. арміі на занятай ёю тэр. Беларусі і Літвы ў 1919—20. Пачало фарміравацца ў адпаведнасціз дэкрэтам нач. Польскай дзяржавы Ю.Пілсудскага ад 8.2.1919. Рада міністраў Польшчы 8.3.1919 ператварыла Літ.-Бел. дэпартамент Мін-ва замежных спраў у Дэпартамент па справах Усх. зямель на чале зграмадз. камісарам Л.Калянкоўскім; у час наступлення на Вільню (лют. 1919) ген. камісарам назначаны Е.Асмалоўскі. Упраўленне размяшчалася ў Вільні, мела ў Варшаве прадстаўніцтва на чале з графам С.М.Касакоўскім. Адм. прастора «Усх. зямель» падзялялася на 3 акругі: Віленскую, Брэсцкую, Валынскую, пасля захопу Мінска (жн. 1919) утворана і Мінская акруга. Акругі падзяляліся на паветы на чале са старастамі. Адміністрацыя ўпраўлення камплектавалася ў асн.змясц. палякаў, пераважна нацыянал-дэмакр. арыентацыі. Летам 1920, разам з адступаючым польск. войскам, упраўленне эвакуіравалася ў г. Быдгашч, дзе спыніла сваё існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФАРМАЦЫ́ЙНЫ ПО́ШУК,
працэс адшукання дакументаў (кніг, артыкулаў, патэнтаў і інш.) убазе даныхінфарм. сістэмы; раздзел інфарматыкі, які ўключае метады і сродкі збору, перапрацоўкі і захоўвання інфармацыі для забеспячэння наступнага доступу да яе.
Бывае рэтраспектыўны (па разавых запытах) і выбіральны, ці адрасны (па пастаянных запытах карыстальнікаў, напр., аб новых паступленнях; праводзіцца перыядычна). Працэдура І.п. складаецца з перакладу дакументаў і запытаў на ўнутр.інфармацыйную мову сістэмы і ўстанаўлення паміж перакладамі семантычнай адпаведнасці. Важны навук. кірунак тэорыі І.п. — даследаванне мадэлей інтэлектуалізацыі працэсаў пошуку (праблемы мадэлявання структур даных, семантычнага аналізу і сінтэзу тэкстаў, навігацыі ў гіпертэкставых базах даных вял. аб’ёму) з мэтай павышэння яго эфектыўнасці за кошт больш глыбокага пранікнення ў сэнс інфармацыі.
Літ.:
Михайлов А.И., Черный А.И., Гиляревский Р.С. Основы информатики. 2 изд. М., 1968;
Липницкий С.Ф., Ярмош Н.А. Моделирование интеллектуальных процессов в инженерных информационных системах. Мн., 1996.
вытворчае аб’яднанне па забеспячэнні Рэспублікі Беларусь тапаграфічнымі здымкамі, геадэзічнымі і картаграфічнымі матэрыяламі. Засн. ў 1947 у сістэме Гал. ўпраўлення геадэзіі і картаграфіі СССР пад назвай Зах. аэрагеадэзічнае прадпрыемства, у 1962—90 — Прадпрыемства № 5 ГУГК СССР. З 1997 у падпарадкаванні Дзяржкамітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь. У складзе аб’яднання 3 тапографа-геад. экспедыцыі ў Мінску (№ 81, 82, 83), Гомельскі і Полацкі геад. цэнтры, 4 цэхі камеральных работ і інфарм.-выліч. цэнтр у Мінску. Ажыццяўляе комплекс мерапрыемстваў па стварэнні і аднаўленні дзярж.геад. сеткі, стварае тапагр. карты маштабу ад 1:10000 да 1:1000000, планы гарадоў уадпаведнасціз патрэбамі суб’ектаў гаспадарання, навукі і абароны краіны. Праводзіць тапографа-геад. работы для зямельнага кадастру, пры праектаванні і буд-ве, рэжымныя назіранні пры эксплуатацыі асабліва важных аб’ектаў, паўторныя нівеліроўкі ўсёй тэр. Беларусі або на асобных палігонах (гл.Геадынамічны палігон). Стварае карты адкрытага выкарыстання шырокай тэматыкі, у т. л. для вучэбных мэт, і лічбавыя для выкарыстання на ЭВМ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРАВА́ЛЬНЫ БЛОКЭВМ,
частка ЭВМ, прызначаная для каардынацыі супольнай работы працэсара, знешніх, запамінальных і інш. блокаў і прылад машыны ў адпаведнасціз алгарытмам яе функцыянавання. Мае рэгістры адрасоў і камандаў, лічыльнік камандаў, дэшыфратар аперацый, пульт кіравання для ўзаемадзеяння чалавека з машынай і інш., што забяспечвае захоўванне і расшыфроўванне камандаў, фарміраванне і перадачу інш. прыладам кіравальных сігналаў, неабходных для рэалізацыі выліч. працэсу.
Асн. функцыя К.б. — кіраванне выкананнем камандаў і аперацый. Выбарка камандаў з праграмы ажыццяўляецца натуральным (у парадку іх паступлення; рэалізуецца лічыльнікам камандаў) ці прымусовым (па адрасе з папярэдняй каманды ўмоўнага або безумоўнага пераходу) спосабам. Развіццё структуры і архітэктуры ЭВМ, сістэм інтэрпрэтацыі ўваходнай мовы прывяло да значнага павелічэння патокаў кіравальнай інфармацыі, таму да К.б. дадаткова далучаюць блокі папярэдняга прагляду камандаў, аналізу праграм, мікрапраграмнага кіравання, дынамічнай адрасацыі віртуальнай памяці і інш., што пераўтварае яго ў асобны працэсар перапрацоўкі кіравальнай інфармацыі.