АНТО́НАЎ Ігнат Пятровіч (н. 28.12.1922, в. Будніца Віцебскага р-на),
бел. неўрапатолаг. Акад.АН Беларусі (1984), чл.-кар.АМНСССР (1974). Д-рмед.н. (1966), праф. (1967). Засл. дз. нав. Беларусі (1972). Нар. ўрач Беларусі (1992). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950). З 1962 дырэктар Бел.НДІ неўралогіі і фізіятэрапіі. Працы па вывучэнні інфекц., сасудзістых і паразітарных хвароб нерв. сістэмы, фізіятэрапіі і курарталогіі.
Тв.:
Ангиографическая диагностика сосудистых поражений и опухолей головного мозга. Мн., 1973 (у сааўт.);
Гиперкинезы у детей. Мн., 1975 (разамз Г.Г.Шанько);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́С УСЕ́ВАЛАДАВІЧ [каля 1117, Горадзен (Гародня) — пасля 1151],
князь гарадзенскі. Сын кн.Усевалада Давыдавіча і Агаф’і (дачкі Уладзіміра Манамаха). Гарадзенскае княства атрымаў у спадчыну разамз братам кн.Глебам Усеваладавічам. У 1144 удзельнічаў у паходзе кіеўскага кн. Усевалада Ольгавіча на Галіцкага кн. Уладзіміра Валадаравіча. Падтрымаў кн.Ізяслава Мсціславіча ў яго барацьбе з Юрыем Далгарукім за велікакняжацкі прастол. У 1150 разамз Ізяславам хадзіў пад Дарагабуж, у 1151 войска Барыса Усеваладавіча ўдзельнічала ў аблозе Кіева, пасля ўзяцця якога гнала кн. Юрыя да Белгарада. Некаторыя даследчыкі лічаць, што летапісны Горадзен, дзе княжыў Барыс Усеваладавіч, знаходзіўся не ў Панямонні, а на ПнУ Уладзіміра-Валынскай зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕГІЯЗА́РАЎ Юрый Рыгоравіч (н. 22.5.1933, Баку),
бел. вучоны ў галіне нафтахіміі. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1989). Скончыў Азерб.індустр.ін-т (1956). З 1962 у Ін-це фізіка-арган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні хім. складу і тэхнал. уласцівасцей бел. нафты, каталітычных сістэм для перапрацоўкі вуглевадароднай сыравіны. Распрацаваў комплексную схему рацыянальнай перапрацоўкі нафты бел. радовішчаў, каталітычныя сістэмы для вытв-сці капралактаму, ачысткі прамысл. газавых выкідаў.
Тв.:
Химия промышленных нефтей Белоруссии. Мн., 1972 (разамз М.С.Казловым, У.І.Куліковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖБАНКО́Ў Расціслаў Георгіевіч (н. 30.10.1930, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1974). Скончыў БДУ (1954). З 1959 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі вугляводаў, бялкоў, прыродных і сінт. палімераў. Даследаваў і сістэматызаваў спектральныя характарыстыкі асн. стэрэаізамерных форм вугляводаў, выявіў асн. тыпы канфармацыі монацукрыдаў і іх палімераў, распрацаваў комплекс спектраскапічных метадаў тонкага структурнага аналізу розных відаў палімераў.
Тв.:
Физика целлюлозы и ее производных. Мн., 1983 (разамз П.В.Казловым);
Внутри- и межмолекулярные взаимодействия в углеводах. Мн., 1988 (разамз В.П.Пановым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЕ́РДЗІН Радзіслаў Васілевіч (н. 9.6.1930, в. Бахаравічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. хімік-арганік. Д-рхім.н. (1985). Скончыў БПІ (1957). З 1959 у Ін-це фіз.-арган. хіміі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы метадаў сінтэзу галагенарган. злучэнняў і вывучэнні іх хім. пераўтварэнняў. Адкрыў новую рэакцыю нітразлучэнняў, якая дазваляе спрасціць шлях пабудовы ізатыязольнага цыкла — фрагмента шэрагу лек. прэпаратаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОЛБ Уладзімір Гаўрылавіч (н. 12.3.1929, в. Лемяшэвічы Пінскага р-на, Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рмед.н. (1970), праф. (1972). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1955). З 1970 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па біяхіміі і імуналогіі лёгачнай і сардэчнай паталогіі, дыягностыцы і метадах даследавання ў нефралогіі і уралогіі, хірург. захворванняў.
Тв.:
Методы исследования в нефрологии и урологии. Мн., 1992 (разамз А.С.Чыжам, В.С.Пілатовічам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВІН Генрых Майсеевіч (н. 13.11.1938, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1997). Скончыў БПІ (1961). З 1968 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па аўтаматызацыі праектна-канструктарскіх работ, даследаванні аперацый, дыскрэтным праграмаванні. Распрацаваў метады параметрычнай дэкампазіцыі для рашэння складаных экстрэмальных задач, мадэлявання і аптымізацыі праектных рашэнняў.
Тв.:
Декомпозиционные методы оптимизации проектных решений. Мн., 1978 (разамз В.С.Танаевым);
К теории параметрической декомпозиции и погружения экстремальных задач (разамз Л.Ф.Верынай, В.С.Танаевым) // Докл.АН Беларуси. 1995. Т. 39, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛАКО́Ў Дзмітрый Андрэевіч (н. 8.2.1927, в. Леснікі Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1975). Засл. дз. нав. Беларусі (1979). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1951). З 1962 у Гродзенскім мед. ін-це (рэктар да 1998, заг. кафедры). Навук. працы па біял. актыўнасці поліцукрыдных прэпаратаў і амінакіслот.
Тв.:
Биологическая активность некоторых полисахаридов и их клиническое применение. Мн., 1977 (разамз К.А.Эйсмантам);
Последствия использования гепарина в условиях надпочечниковой недостаточности: роль оксида азота (разамз Н.Я.Максімовіч) // Роль нейромедиаторов и регуляторных пептидов в процессах жизнедеятельности. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЦЕ́ЛЬСКІ Мікалай Мікалаевіч (н. 12.6.1947, в. Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н., праф. (1992). Сын М.У.Мяцельскага. Скончыў БДУ (1970). З 1970 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук, працы па камбінаторнай аптымізацыі, выліч. геаметрыі і абагульненнях выпукласці. Распрацаваў эфектыўныя метады рашэння шэрагу задач камбінаторнай аптымізацыі, тэарэт. асновы частковай выпукласці ў канечнамернай прасторы.
Тв.:
Размещения изотетических блоков, оптимальные по оболочечным критериям (разамз В.С.Крыкуном) // Докл.АНСССР. 1991. Т. 317, № 2;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ТРЫН Аляксей Аляксеевіч (н. 8.10.1945, г. Брэст),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1967) і працаваў у ім. З 1993 на пед. рабоце ў Польшчы. Навук. працы па фотаэлектрычных з’явах у паўправадніках. Выявіў дыслакацыйную люмінесцэнцыю ў крэмніі, распрацаваў асновы фотаэлектрычнай спектраскапіі вызначэння якасці крэмніевых матэрыялаў.
Тв.:
Рекомбинационное излучение на дислокациях в кремнии (разамз М.А.Драздовым, В.Дз.Ткачовым) // Письма в ЖЭТФ. 1976. Т. 23, № 11;
Спектр оптического поглощения кремния, содержащего внутренние упругие напряжения (разамз М.І.Тарасік) // Журн. прикладной спектроскопии. 1998. Т. 65, № 4.