У Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярозаўка, за 1 км на Пн ад г. Глыбокае. Пл. 0,34 км², даўж. 840 м, найб.шыр. 710 м, найб.глыб. 18,7 м, даўж. берагавой лініі каля 2,9 км. Пл. вадазбору 18,4 км². Схілы катлавінывыш. 3—6 м, на У разараныя, на ПнЗ і З параслі лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Злучана ручаямі з азёрамі Забельскае і Падлужнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯСЧА́НАЕ ВО́ЗЕРА.
У Іванаўскім раёне Брэсцкай вобл., у бас.р. Піна, за 18 км на ПдЗ ад г. Іванава. Пл. 2,08 км², даўж. 2,4 км, найб.шыр. 1,8 км, найб. глыбіня 5,7 м, даўж. берагавой лініі 6,7 км. Схілы катлавінывыш. 2—4 м (на Пд да 7 м), пясчаныя, разараныя, на У забалочаныя, пад хмызняком. Берагі пясчаныя, усх. — забалочныя. 1 востраў пл. 3 га. Дно сапрапелістае. Упадае канава Кобельская, сцёк па канаве Заазерская.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЖАЕ ВО́ЗЕРА У Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Ашмянка, за 14 км на ПнЗ ад г. Смаргонь. Пл. 0,65 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 650 м, даўж. берагавой лініі 2,98 км. Схілы катлавінывыш. 12—15 м, пад хмызняком, на У разараныя. На Пн і Пд да возера прымыкае балота. Берагі на З і У зліваюцца са схіламі, на Пн і Пд нізкія, забалочаныя. Дно сапрапелістае. Праз возера цячэ невялікая рэчка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТО́Е ВО́ЗЕРА У Касцюковіцкім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р. Беседзь, за 24 км на ПдЗ ад г. Касцюковічы. Пл. 0,26 км², даўж. 630 м, найб.шыр. 570 м, найб.глыб. 6 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 5,25 км². Схілы катлавінывыш. да 3 м, спадзістыя, пад лесам, на Пдвыш. да 10 м, разараныя. У паўд.ч. возера заліў. Больш за 40% пл. дна выслана сапрапелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРО́СНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тросніца (выцякае з возера), за 20 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,28 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі 3,1 км, пл. вадазбору 13 км². Схілы катлавіны пераважна не выражаны, месцамі выш. да 2 м, пад лесам, на У разараныя. Берагі забалочаныя, сплавінныя. Пойма шыр. 25—50 м, забалочаная. Выцякае ручай у возера без назвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ПЕЛЬСКАЕ ВО́ЗЕРА, Лепель,
у Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула (выцякае з возера), на паўн. ускраіне г. Лепель. Пл. 10,18 км², даўж. 7,6 км, найб.шыр. больш за 2 км, найб.глыб. 33,7 м, даўж. берагавой лініі 39,6 км. Пл. вадазбору 1280 км². Катлавіна падзяляецца на З часткі, якія маюць мясц. назвы: паўн. — Кусцінскае воз. (глыб. 23 м), паўд. — Гарадское воз. (глыб. 19,5 м), усх. — Белае воз. (глыб. 33,7 м). Схілы катлавіны на Пд і ПдУ і месцамі на Звыш. да 25 м, з асыпкамі і апоўзнямі, месцамі задзернаваныя; астатнія выш. каля 10 м, над пасевамі, на У пад лесам. Шмат заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, задзернаваныя, месцамі пад хмызняком, на Пд і ПдУ зліваюцца са схіламі, месцамі абразійныя. У 1958, калі на р. Ула пабудавана Лепельская ГЭС, узровень возера падняты прыкладна на 4 м, што істотна змяніла яго гідралагічны рэжым і канфігурацыю берагавой лініі. Падводная ч.катлавіны ўскладнена шматлікімі мелямі на месцы былых астравоў і ўпадзінамі. Дно да глыб. 7—7,5 м выслана пяскамі, глыбей — сапрапелямі. Шыр. паласы прыбярэжнай расліннасці да 300 м. Упадаюць рэкі Эса (на Пд) і Зеха (на Пн). Выкарыстоўваецца для адпачынку і ў аздараўленчых мэтах (на беразе дзіцячы санаторый).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́СВІДА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на мяжы з Віцебскім р-нам, у бас.р. Храпаўлянка, за 7 км на Пд ад г. Гарадок. Пл. 11,42 км², даўж. каля 7,1 км, найб.шыр. каля 4,9 км, найб.глыб. 20,2 м, даўж. берагавой лініі 25,6 км. Пл. вадазбору 107 км². Схілы катлавінывыш. да 15 м (на ПнЗ і З да 4 м), на Пн і У стромкія, парослыя лесам, часткова разараныя. 3 вял. залівы, паўн.-зах. аддзелены ад возера пясчанай водмеллю (глыб. 0,2 м). Берагі выш. да 1,5 м, месцамі абразійныя ці зліваюцца са схіламі, на паўн.-зах. і паўд.-зах. нізкія, часткова забалочаныя. Падводная ч.катлавіны складанай будовы (упадзіны чаргуюцца са шматлікімі мелямі). Шыр. зоны мелкаводдзя да 25 м у залівах і да 250 м уздоўж паўд. і паўд.-ўсх. берагоў. Дно ў прыбярэжнай ч. да глыб. 6 м выслана пяскамі, на У і Пн пясчана-галечнымі адкладамі і валунамі. Уздоўж берагоў зарастае надводнай расліннасцю (шыр. паласы да 150 м). У возеры растуць рэдкія для флоры Беларусі ахоўныя віды: палушнік азёрны, наяды малая і марская, частуха Валенберга, гідрыла кальчаковая. У возера ўпадае р. Чарніца і 4 ручаі, на У выцякае ручай у воз. Цыганова. Уваходзіць у зону адпачынку Лосвіда. На беразе турбаза «Віцебская», спарт. база, лодачная станцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЛТА,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 5 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,5 км², даўж. 1,35 км, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі 3,53 км. Пл. вадазбору 2 км².
Схілы катлавінывыш. 5—7 м, пад лесам, усх. разараныя. Берагі нізкія, парослыя хмызняком, на ПдУ сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае слаба. Злучана пратокай з воз. Дрывяты. Уваходзіць у зону адпачынку Браслаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РАЎНА,
возера ў Беларусі. У Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Астроўніца, за 22 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,34 км², даўж. 1,15 км, найб.шыр. 520 м, найб.глыб. 4,1 м, даўж. берагавой лініі 3,4 км. Пл. вадазбору 1,9 км². Схілы катлавінывыш. 10—15 м, на 3 да 5 м, на выш. 3 м ад урэзу вады тэраса. Берагі невысокія, пясчаныя. Мелкаводдзе пясчанае. Прыбярэжная паласа расліннасці шыр. да 50 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ТАЎНА,
возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 34 км на ПдЗ ад г. Полацк. Пл. 0,35 км², даўж. 1,32 км, найб.шыр. 460 м, найб.глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі 3,4 км. Пл. вадазбору 12,45 км².
Схілы катлавінывыш. 10—15, пясчаныя і супясчаныя, пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя пад хмызняком, на З месцамі сплавінныя. Дно плоскае. У возера ўпадаюць 5 ручаёў, на У выцякае ручай з воз. Жадунь.