спосаб атрымання і рэгістрацыі інфармацыі аб стане біял. аб’ектаў здапамогай тэлеметрычнай апаратуры. Звычайна выкарыстоўваюць мініяцюрныя доўгахвалевыя радыёперадатчыкі або крыніцы радыеактыўнасці, якія прымацоўваюць на целе чалавека або жывёлы. Метад біятэлеметрыі дазваляе дакладна вызначаць месцазнаходжанне аб’екта, рэгістраваць паказчыкі перамяшчэнняў, жыццядзейнасці і паводзін арганізма (напр., рытм сардэчных скарачэнняў, т-ру цела і інш.). Выкарыстоўваюць у экалогіі, эталогіі, медыцыне, спорце, касманаўтыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАХАРЫ́Я (ад гідра... + ...харыя),
распаўсюджванне спораў, пладоў, насення і інш. зачаткаў раслін здапамогай вады. Бывае выпадковая (перанясенне плынямі на плывучых прадметах) і звычайная, што абумоўлена асаблівай марфалогіяй і біялогіяй дыяспор (нязмочвальнасць вадой, нізкая шчыльнасць, працяглая жыццяздольнасць насення ў вадзе). Звычайная гідрахарыя характэрная для водных і каляводных раслін (асокі, ірдзесты і інш.). Распаўсюджванню відаў найб. садзейнічаюць марскі прыбой, рачное цячэнне, паводка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́АФ (Graaf) Рэнье дэ (30.7.1641, г. Схонхавен, Нідэрланды — 17.8.1673),
галандскі анатам і фізіёлаг. Вывучаў медыцыну ў Лёвене, Утрэхце, Лейдэне. Загадваў кафедрай анатоміі ў Парыжы. Навук. працы па анатоміі органаў размнажэння жывёл і чалавека. Прапанаваў тэрмін яечнік («ovarium»). Апісаў будову фалікулаў яечніка (граафавы пузыркі). Вывучаў хімізм стрававання і ўздзеянне падстраўнікавага соку здапамогай прапанаванага ім метаду налажэння слінных і падстраўнікавай фістул.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСІДАВА́ННЕ,
працэс утварэння на паверхні металічных вырабаў аксіднай плёнкі. Павышае каразійную ўстойлівасць, зносаўстойлівасць, электраізаляцыйныя ўласцівасці вырабаў, надае ім прывабны дэкар. выгляд (гл.Паціна). Аксідную плёнку атрымліваюць тэрмічным (гл.Вараненне), хімічным (здапамогай раствораў кіслот, шчолачаў, спец. рэчываў) і электрахім. анодным (гл.Анадзіраванне) спосабам. Выкарыстоўваюць у прылада-, самалёта-, машынабудаванні, для аддзелкі буд. і арх. дэталяў, метал. вырабаў быт. прызначэння. Гл. таксама Акаліна, Акісленне металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́У (Dawe) Джордж (8.2.1781, Лондан — 15.10.1829),
англійскі жывапісец. У 1819—29 працаваў у Пецярбургу, дзе напісаў (здапамогайрус. жывапісцаў) 329 партрэтаў генералаў — удзельнікаў Айч. вайны 1812 і паходаў 1813—14, у т. л. М.І.Кутузава і М.Б.Барклая дэ Толі, выконваў таксама прыватныя заказы. Партрэтам Д. ўласцівы рамант. прыўзнятасць, жывасць характарыстык, віртуознасць жывапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЛАМАЛО́ЧНЫЯ ПРАДУ́КТЫ,
прадукты харчавання, якія атрымліваюць зброджваннем малака здапамогаймалочнакіслых бактэрый. Падзяляюцца на прадукты малочнакіслага браджэння (сыракваша, смятана, тварог) і мяшанага малочнакіслага і спіртавога браджэння (кумыс, ацыдафілін, кефір, ражанка). Маюць у сабе бялкі, тлушчы, вітаміны. Добра засвойваюцца арганізмам, станоўча ўплываюць на мікрафлору кішэчніка, выкарыстоўваюцца ў дыетычным і лячэбным харчаванні пры дызентэрыі, атэрасклерозе, захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, печані і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКА́ТАР (ад лац. locare змяшчаць), лакацыйная станцыя,
прылада (станцыя) для вызначэння месцазнаходжання і інш. характарыстык аб’екта (лакацыі) здапамогай адбітых або выпрамененых ім гукавых ці эл.-магн. хваль. Ваен. Л. таксама вызначаюць параметры руху цэлей, распазнаюць, суправаджаюць, наводзяць ракеты і інш. лятальныя апараты. Бываюць радыёлакатары (гл.Радыёлакацыйная станцыя), Л. гукавыя, у т. л.гідралакатары, і аптычныя, у т. л. лазерныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСЛЕ́ДАВАЛЬНАСЦЬ,
генатыпічная абумоўленасць зменлівасці адзнакі для папуляцыі або групы арганізмаў. Вызначаецца колькасна здапамогай каэфіцыента. Больш нізкія каэфіцыенты атрымліваюцца для адзнак, якія абумоўліваюць біял. прыстасаванасць арганізмаў (пладавітасць, маса цела пры нараджэнні і інш.). Выкарыстоўваецца ў селекцыі для вызначэння патэнцыяльнай эфектыўнасці адбору (пры высокіх значэннях каэфіцыента эфектыўны масавы адбор), для прагназавання росту прадукцыйнасці парод жывёл, сартоў раслін, штамаў мікраарганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́РАТ,
у беларусаў традыцыйная рыбалоўная прылада; стаўная пастка ў выглядзе сеткавай камеры, нацягнутай на драўляны каркас, падобны да аднагорлага буча. Былі пашыраны Н. двух тыпаў: у форме поўнага конуса (Палессе) і паўконуса (Паазер’е). Рыба ў Н. трапляе праз горла, якое перашкаджае ёй выйсці назад. Здапамогай тоўстага кала, які мацавалі да каркаса, Н. устанаўлівалі ў вадаёмах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЗМО́ДЫЙ (ад плазма + грэч. eidos форма, выгляд),
вегетатыўнае цела слізевікоў, якое мае шмат’ядзерную, пазбаўленую абалонкі пратаплазму, звычайна сеткаватай структуры. Памеры ад некалькіх мм2 да 1,5 м². Здольны да амёбападобнага перамяшчэння здапамогайпсеўдаподый. У фазе росту валодае адмоўным фотатаксісам і станоўчым гідратаксісам (запаўзае ў цёмныя і вільготныя месцы — пад кару, мох і інш.). Спелы П. ператвараецца ў орган споранашэння — эталій.