БУ́ШАЛЬ (англ. bushel),
неметрычная адзінка аб’ёму (умяшчальнасці) вадкасцяў і сыпкіх рэчываў у брытанскай сістэме адзінак. У ЗША 1 бушаль = 35,2391∙10−3 м³ = 35,2391 л; у Вялікабрытаніі 1 бушаль = 36,3687∙10−3 м³ = 36,3687 л.
т. 3, с. 367
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́ЧАЎСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—56. Утвораны 15.1.1940 у Брэсцкай вобл. Цэнтр — г.п. Дамачава. Пл. 0,5 тыс. га км². 12.10.1940 падзелены на 7 сельсаветаў. Скасаваны 17.12.1956, тэр. перададзена ў Брэсцкі раён.
т. 6, с. 26
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНЬ,
старажытная адзінка масы сыпкіх рэчываў і штучных тавараў. У сістэме мер ВКЛ 1 К. = 40 фунтаў = 14,996 кг. У канцы 19 ст. літ. К. складаў 36 рус. фунтаў і 17,5 лота, або 14,966 кг.
т. 7, с. 519
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ХАЎСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1935—58. Утвораны 12.2.1935. Пл. 1,3 тыс. км² (на 1.1.1941). Цэнтр — ст. Езярышча. Уключаў 15 сельсаветаў. З 20.2.1938 у складзе Віцебскай вобл. 18.3.1958 перайменаваны ў Езярышчанскі раён.
т. 10, с. 323
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАВЫ́ ГОД,
пазасістэмная адзінка даўжыні. Абазначаецца св. год. С.г. роўны адлегласці, якую святло праходзіць за год. 1 св. год = 0,3068 пк = 9,4605∙1015 м. Выкарыстоўваецца ў астраноміі для вымярэння міжзорных адлегласцей. Гл. таксама Парсек.
т. 14, с. 252
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́СЛАЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31. Цэнтр — в. Свіслач. Утвораны 17.7.1924 у Бабруйскай акр. (да 26.7.1930). 20.8.1924 падзелены на 9 сельсаветаў. 8.7.1931 раён скасаваны, сельсаветы перададзены Клічаўскаму і Асіповіцкаму р-нам.
т. 14, с. 264
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ДЗЕЛЬСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у Беластоцкай вобл. Цэнтр — г.п. Скідзель. 12.10.1940 падзелены на 11 сельсаветаў. З 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 25.12.1962 раён скасаваны, сельсаветы перададзены Гродзенскаму раёну.
т. 14, с. 455
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМПЕ́Р-ГАДЗІ́НА (А∙гадз),
пазасістэмная адзінка электрычнага зараду, роўная зараду, які праходзіць праз папярочнае сячэнне правадніка за 1 гадз пры сіле эл. току 1 А. 1А∙гадз = 3600 Кл. У ампер-гадзіне звычайна выражаюць зарад акумулятара.
т. 1, с. 322
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́ПА,
адм.-тэр. адзінка ў паўд. і зах. славян у 10 — пач. 20 ст. На чале Ж. стаяў жупан (першапачаткова радавы старэйшына, пазней феадал). У тапаніміцы Югаславіі, Харватыі, Славеніі і інш. Ж. — назва некат. гіст. абласцей.
т. 6, с. 449
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЯ́НСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1940—57. Утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл., з 1944 — у Маладзечанскай вобл. Цэнтр — в. Ілья. Падзяляўся на 11 сельсаветаў. У 1957 ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Вілейскага р-на.
т. 7, с. 204
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)