дзяржава ў цэнтр. і зах.ч. Закаўказзя. Мяжуе на Пнз Расіяй, на У і ПдУз Азербайджанам, на Пдз Арменіяй і Турцыяй; абмываецца на З Чорным м.Пл. 69,7 тыс.км². Нас. 5,5 млн.чал. (1995). Афіцыйная мова грузінская. Сталіца — г.Тбілісі. 65 раёнаў, 62 гарады, 52 пасёлкі гар. тыпу. У складзе Грузіі — Абхазія, Аджарыя і Паўднёвая Асеція. Нац. свята — Дзень аднаўлення дзярж. незалежнасці (26 мая).
Дзяржаўны лад. Грузія — рэспубліка. Дзяржаўнасць адноўлена ў крас. 1991. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт. Вышэйшы заканад. орган — аднапалатны парламент, які складаецца з 234 дэпутатаў, абраных насельніцтвам на 3 гады на аснове ўсеаг. выбарчага права. Выканаўчая ўлада належыць кабінету міністраў, які ўзначальвае прэм’ер-міністр.
Прырода. Тэрыторыя Грузіі адносіцца да Альпійскай складкавай вобласці. 87% тэр. занята высакагорнымі хрыбтамі Вял. і М. Каўказа. На Пн Галоўны, ці Водападзельны, хр. (найвышэйшая ч. складкавай сістэмы Вял. Каўказа), амаль усе яго вяршыні больш за 3000 м (самыя высокія — г. Шхара, 5068 м, і г. Казбек, 5033 м), укрыты вечнымі снягамі і ледавікамі; паніжэнні яго — перавалы Крыжовы (2384 м), Клухорскі (2781 м), Мамісонскі (2829 м), Рокскі (2996 м). Ад Галоўнага хр. адыходзяць Гаграўскі, Бзыбскі, Кадорскі, Сванецкі, Лечхумскі, Рачынскі, Харульскі, Ламіскі, Картлійскі і інш. хрыбты. На Пд складкава-глыбавыя хрыбты М.Каўказа — Месхецкі, Шаўшэцкі і Трыялецкі (звыш. да 2850 м) і ч.Паўд.-Груз. вулканічнага нагор’я. На З паміж хрыбтамі Вял. і М.Каўказа — Калхідская нізіна (выш. да 150 м). На У ад Ліхскага хр., што злучае Вял. і М.Каўказ, Унутранакартлійская, Ніжнекартлійская раўніны і Іорскае пласкагор’е (выш. 500—700 м). На крайнім ПдУ, на мяжы з Азербайджанам, Алазанская раўніна. Характэрна сейсмічнасць. Пашыраны карст. Карысныя выкапні: марганцавыя, медныя, мыш’яковыя, свінцовыя, цынкавыя, жал. руды, руды рэдкіх і каштоўных металаў, ртуць, вальфрам, нафта, каменны і буры вуглі, барыт, дыятаміт, бентанітавыя гліны, даламіт, тальк. Зарэгістравана каля 2000 крыніц мінер. вод, розных паводле хім. складу і лек. уласцівасцей (найб. вядомыя Баржомі, Цхалтуба). Пашыраны прыродныя буд. матэрыялы (мармур, туф, вапняк, вогнетрывалыя керамічныя гліны, кварцавыя пяскі). Клімат пераважна субтрапічны, мяняецца зЗ на У і ў залежнасці ад вышыні мясцовасці. На Чарнаморскім узбярэжжы і Калхідскай нізіне вільготны субтрапічны; сярэднія т-ры студз. 4—7 °C, ліп. 22—24 °C, ападкаў 2000—2500 мм за год. На У клімат сухі субтрапічны, пераходны да ўмеранага, сярэднія т-ры студз. 0—2 °C, ападкаў 400—500 мм за год. На схілах гор клімат умерана кантынентальны з адносна халоднай зімой. Снегавая лінія ў гарах праходзіць на выш. 3000—3400 м, ледавікі Лекзіры, Цанер і інш. Рэкі мнагаводныя, з быстрым цячэннем; жывяцца за кошт атм. ападкаў, раставання снягоў і ледавікоў. Да бас. Чорнага м. належаць рэкі Рыёні, Інгуры, Кадоры, Бзыб, Чарох, да бас. Каспійскага м. — Кура з прытокамі Арагві, Алазані, Ксані, Храмі. У Грузіі пачынаецца р. Церак. Выкарыстоўваюцца рэкі ў гідраэнергетыцы і для арашэння. Шмат азёр: Паравані, Карцахі, Палеястомі, Рыца, Амткел і інш.З глеб пашыраны чырваназёмы, жаўтазёмы, на Пд — горныя чарназёмы, па схілах — горна-лясныя бурыя глебы, у гарах — горна-лугавыя. Пад лясамі каля 2/5 тэрыторыі. На З шыракалістыя лясы з вечназялёнымі дрэвамі і хмызнякамі (дуб, граб, лаўр, самшыт, ціс, лаўравішня, пантыйскі рададэндран). Горным раёнам характэрна вышынная пояснасць: да выш. 1800—2000 м дубовыя, букавыя, дубова-грабавыя і букава-грабавыя лясы, вышэй — ялова-піхтавыя лясы, рэдкалессе, субальпійскія і альпійскія лугі. Трапляюцца масівы з розных відаў хвоі, у т. л. піцундскай. На У краіны — участкі расліннасці ціпчакова-кавыльных стэпаў і палынных паўпустынь. Жывёльны свет: каўказскі алень, буры мядзведзь, казуля, дзік, рысь, барсук, каўказскі тур, серна, высока ў гарах — улары; з птушак — барадач, каўказскі цецярук, канюк, беркут, дзятлы, берасцянкі, сініцы і інш. На тэр. Грузіі — Тбіліскі прыродны нацыянальны парк і 17 запаведнікаў, у т. л. Піцунда-Мосерскі, Рыцынскі, Гумісцінскі, Калхідскі, Аджамецкі, Баржомскі, Казбегскі і інш.
Насельніцтва. Грузін 71,7%; жывуць таксама армяне (8%, пераважна каля мяжы з Арменіяй і ў гарадах), азербайджанцы (5,6%, на У), рускія (5,5%, у гарадах), абхазы (па розных звестках ад 1,5% да 4,6%, жывуць у Абхазіі), асеціны (каля 3%, пераважна ў Паўд. Асеціі), грэкі, курды, яўрэі і інш. Сярод вернікаў праваслаўныя (каля 90%), мусульмане (у т. л. этнаканфесіянальная група грузін — аджарцы) і інш. Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва 78 чал. на 1 км². Найб. населены міжгорныя нізіны, даліны рэк і хвалістыя перадгор’і — шчыльн. да 200—300 чал. на 1 км², у гарах каля 10 чал. на 1 км², высакагорныя раёны не маюць пастаяннага насельніцтва. У гарадах каля 60% насельніцтва. Найб. гарады (тыс.ж., 1991): Тбілісі — 1283, Кутаісі — 238, Руставі — 162, Батумі — 138, Сухумі — 120.
Гісторыя. Тэр. Грузіі заселена з ранняга палеаліту. Тут выяўлены шматлікія археал. помнікі каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў. На мяжы 2—1-га тыс. да н.э. пачалі складвацца саюзы старажытнагруз. плямён. У 6—4 ст. да н.э. ўзніклі груз. раннерабаўладальніцкія дзяржавы — Калхідскае царства і Іберыйскае царства. З 1 ст. да н.э. Грузія залежала ад Рыма. Феад. адносіны зарадзіліся ў 1—4 ст.н.э. Каля 397 хрысціянства абвешчана афіц. рэлігіяй. У 5—6 ст. Грузія змагалася супраць агрэсіі Ірана і Візантыі, у 7—9 ст. — супраць арабаў. На мяжы 8—9 ст. узніклі феад. царствы і княствы (самтвара), якія ў пач. 11 ст. аб’яднаны ў адзіную феад. дзяржаву на чале з дынастыяй Багратыёнаў. 11—12 ст. — перыяд паліт. магутнасці эканам. і культ. росквіту феад. Грузіі, якая ў часы праўлення Давіда Будаўніка [1089—1125], Георгія III [1156—84] і Тамары [1184—1213] стала адной з наймагутнейшых дзяржаў Закаўказзя і Б. Усходу; значнага ўздыму дасягнулі навука і культура. Грузія падтрымлівала культ.-эканам.сувязіз Візантыяй, краінамі Захаду, араб. Усходу, Кіеўскай Руссю. У 2-й чвэрці 13 ст. Грузія заваявана манголамі. У выніку нашэсця Цімура ў 2-й пал. 14 ст. краіна заняпала, узмацнілася феад. раздробленасць. У канцы 15 ст. Грузія распалася на незалежныя царствы — Картлійскае, Кахецінскае і Імерэцінскае (пра кожнае гл. асобны арт.) і княства Самцхе-Саатабага. У 16 ст. ў Імерэцінскім царстве вылучыліся незалежныя княствы Мегрэлія, Абхазія і Гурыя. У 16—18 ст.груз. народ вёў упартую барацьбу супраць агрэсіі Ірана і Турцыі. Трагічнымі для Грузіі былі паходы ў Картлі і Кахеты ў 1-й чвэрці 17 ст. войск шаха Абаса I, які імкнуўся знішчыць мясц. насельніцтва (толькі ў Кахеты загінула 100 тыс.чал., 200 тыс. вывезена ў Іран) і засяліць Грузію качэўнікамі. Супраць іранскага прыгнёту адбыліся паўстанні ў 1625 у Картлі пад кіраўніцтвам Г.Саакадзе і ў 1659 у Кахеты. Заваяванне Турцыяй Самцхе-Саатабага з Аджарыяй і інш. тэрыторыямі суправаджалася гвалтоўным атурэчваннем мясц. насельніцтва і продажам яго ў рабства. У 2-й пал. 18 ст. ўзмацніліся Картлійска-Кахецінскае і Імерэцінскае царствы. Пасля некалькіх паражэнняў, нанесеных груз. войскамі, туркі былі выгнаны з краіны. У 16—18 ст. набылі рэгулярны характар сувязі Грузіі з Расіяй, перарваныя манг. нашэсцем. Іх умацаванне прывяло да заключэння Георгіеўскага трактата 1783, паводле якога Расія ўстанаўлівала пратэктарат над Усх. Грузіяй. У 1801 Усх. Грузія, у 1803—64 Зах. Грузія ўвайшлі ў склад Расіі; утвораны Тыфліская і Кутаіская губ.У выніку рус.-перс. (1804—13, 1826—28) і рус.-тур. (1806—12, 1828—29) войнаў, у якіх актыўна ўдзельнічалі грузіны, вызвалена б.ч. тэрыторый, адарваных ад Грузіі. У 1830—40-я г. развівалася дробнатаварная вытв-сць, узнікалі мануфактурныя прадпрыемствы, павялічвалася колькасць гар. насельніцтва; Грузія ўключылася ў агульнарас. рынак. Адмена прыгону ў Грузіі (1864—71) паскорыла развіццё капіталізму. Зарадзілася фабр.-зав.вытв-сць, буд-ва чыгунак, гарнарудная прам-сць (асабліва здабыча чыятурскага марганцу). У 1899 у Грузіі было больш за 2 тыс.прамысл. прадпрыемстваў, каля 18 тыс. рабочых. Развіццё капіталіст. адносін, паліт. і эканам. кансалідацыя Грузіі стварылі ўмовы для развіцця груз. нацыі (гл.Грузіны).
У 1860-я г. ўзмацніўся нац.-вызв. рух на чале зрэв. дэмакратамі І.Р.Чаўчавадзе, А.Р.Цэрэтэлі, М.Я.Нікаладзе і інш.У 1870-я г. пачаўся забастовачны рух, узніклі рабочыя гурткі. З канца 1890-х г. рабочы рух набыў арганізаваны і масавы характар. У 1900—02 адбыліся забастоўкі на прадпрыемствах Тыфліса, Батумі і інш.У час рэвалюцыі 1905—07 у шэрагу гарадоў Грузіі адбыліся стачкі рабочых, сял. выступленні, ствараліся прафсаюзы. Каля 40 буйных забастовак адбылося ў Грузіі ў час 1-й сусв. вайны. У ходзе барацьбы супраць царызму і султанскага дэспатызму ў Грузіі ўзніклі розныя грамадска-паліт. плыні і партыі, найб. уплывовай была партыя меншавікоў. Пасля Лют. рэв. 1917 створаны орган Часовага ўрада — Асобы Закаўказскі к-т, уліст. 1917 яго змяніў Закаўказскі камісарыят — урад меншавікоў і эсэраў. Улют. 1918 утвораны Закаўказскі сейм, які абвясціў Закаўказзе незалежнай федэратыўнай дэмакр. рэспублікай (у маі 1918 распалася). Меншавікі абвясцілі Грузію незалежнай рэспублікай і ўтварылі ўрад. Але тур. інтэрвенты захапілі Карс, Ардаган, Батум. Паводле дагавора 4.6.1918 паміж Грузіяй і Турцыяй да апошняй адышла значная ч.груз. тэрыторыі. У канцы мая — чэрв. ў Грузію ўступілі ням., уснеж. 1918 — ліп. 1920 — англ. войскі. Улют. 1921 у Грузіі пад кіраўніцтвам бальшавікоў пачалося ўзбр. паўстанне. Створаны 16.2.1921 рэўком Грузіі абвясціў яе Сав.Сацыяліст. рэспублікай і звярнуўся за дапамогай да РСФСР. Чырв. Армія і атрады паўстанцаў 25.2.1921 занялі Тыфліс, скінулі ўрад меншавікоў і ўстанавілі сав. ўладу. 16.3.1921 паміж РСФСР і Турцыяй у Маскве заключаны дагавор, паводле якога Турцыя адмовілася ад Батума і паўн.ч. Аджарыі. 30.12.1922 Грузія разам з Азербайджанам і Арменіяй у складзе Закаўказскай Федэрацыі (ЗСФСР) увайшла ў СССР, з 5.12.1936 саюзная рэспубліка (Грузінская ССР). 25.2.1922 прынята першая Канстытуцыя Груз. ССР. У 2-й пал. 1980-х г.у Грузіі разгарнуўся шырокі рух за незалежнасць. Украс. 1989 мітынгі і дэманстрацыі ў Тбілісі былі спынены сіламі службы бяспекі. Учэрв. 1989 створаны Нар. фронт Грузіі. Усак. 1990 Вярх. Савет Грузіі выступіў з асуджэннем анексіі рэспублікі ў 1921 Сав. Расіяй і запатрабаваў ад кіраўніцтва СССР пачаць перагаворы пра аднаўленне дзярж. незалежнасці. На парламенцкіх выбарах укастр. 1990 перамагла кааліцыя апазіцыйных груповак «Круглы стол — Свабодная Грузія» (лідэр З.Гамсахурдыя, зліст. 1990 старшыня Вярх. Савета). Парламент абраў Гамсахурдыю прэзідэнтам, украс. 1991 абвясціў Грузію незалежнай. У маі 1991 Гамсахурдыя выбраны прэзідэнтам на ўсеагульных выбарах. Пасля распаду СССР і ўтварэння СНД (1991) Грузія адмовілася ўвайсці ў склад СНД. Устудз. 1992 у выніку вострай унутрыпаліт. барацьбы і незадаволенасці значнай ч. насельніцтва палітыкай прэзідэнта быў сфарміраваны Ваен. савет, які адхіліў ад улады Гамсахурдыю, скасаваў прэзідэнцтва, прыпыніў дзейнасць канстытуцыі, распусціў парламент. Усак. 1992 Ваен. савет аб’явіў аб самароспуску і стварэнні Дзярж. савета на чале з Э.Шэварднадзе. Унутрыпаліт. становішча Грузіі ўскладнілася з-за нявырашанасці нац. праблем; узніклі міжнац. канфлікты зПаўд. Асеціяй, Абхазіяй (гл.Грузіна-абхазскі канфлікт 1990-х г.), туркамі-месхецінцамі. 11.10.1992 выбраны новы парламент і яго старшыня — Шэварднадзе, які паводле Закону аб дзярж. уладзе (прыняты на 3 гады 6.11.1992) з’яўляўся кіраўніком дзяржавы. У 1993 Грузія ўступіла ў СНД. У 1994 прэзідэнтам краіны абраны Шэварднадзе. 5.9.1995 прынята новая канстытуцыя Грузіі, паводле якой прэзідэнцкая ўлада спалучаецца з парламенцкай. Грузія — чл.ААН і АБСЕ з 1992. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў 1994.
Палітычныя партыі. Дэмакр. саюз Грузіі, партыя анархістаў, Нар. фронт Грузіі, Хрысц.-дэмакр. саюз, Рэсп. партыя, Нац.-дэмакр. партыя, Партыя «зялёных», Дэмакр. партыя і інш., усяго больш за 40 паліт. арг-цый і рухаў.
Гаспадарка. Грузія — індустрыяльна-агр. дзяржава. Валавы нац. прадукт складае 850 дол. на душу насельніцтва за год. Электраэнергет. база — ГЭС на Інгуры, Рыёні, Храмі; Рустаўская ДРЭС, ЦЭЦу Тбілісі і Ткварчэлі. Вядучыя галіны прамысловасці: машынабудаванне і металаапрацоўка (станка-, судна-, электравоза-, аўтамабілебудаванне, с.-г. машынабудаванне, электратэхнічнае; асн. цэнтры — Тбілісі, Кутаісі, Руставі, Батумі, Поці); хім. (вытв-сць азотных угнаенняў, хім. валокнаў у Руставі); нафтахім. і нафтаперапр. (Тбілісі, Батумі), чорная металургія (Руставі); харчасмакавая (у т. л. чайная, плодакансервавая, вінаробная, эфіраалейная, тытунёвая, разліў мінер. вод); лёгкая (шаўковая ў Тбілісі, Кутаісі і Махарадзе, шарсцяная ў Тбілісі, баваўняная ў Горы і Кабулеты, трыкат., гарбарна-абутковая). Здабыча каменнага вугалю (Ткібулі, Ткварчэлі), марганцавай (Чыятура), меднай (Маднеулі), поліметалічных (Кваісі) руд, барытаў і інш.Прам-сцьбуд. матэрыялаў уключае вытв-сць цэменту (Каспі, Руставі), шыферу, жалезабетонных вырабаў; здабываюць мармур, базальт, вапнякі. Сельская гаспадарка прычарнаморскіх раёнаў спецыялізуецца на зборы чайнага ліста, цытрусавых (мандарыны, апельсіны, лімоны), лаўровага ліста. Ва ўсх. раёнах вядучая роля належыць вінаградарству. Развіта пладаводства. Пасевы збожжавых (пшаніца, кукуруза, ячмень). Вырошчваюць сланечнік, эфіраалейныя культуры, цукр. буракі, бульбу, агароднінна-бахчавыя і кармавыя культуры. Асн. галіна — мяса-малочная жывёлагадоўля. Авечкагадоўля, свінагадоўля, птушкагадоўля. Транспарт. Развіты чыгуначны (эксплуатацыйная даўж. 1550 км), аўтамаб. (21,5 тыс.км дарог, з іх 20 тыс.кмз цвёрдым пакрыццём). Авіяц. транспарт. Асн. марскія парты — Батумі, Поці. Нафтаправод Баку—Батумі, газаправоды зПаўн. Каўказа і Азербайджана. Шматлікія курорты: прыморскія кліматычныя (Гагра, Піцунда, Новы Афон, Кабулеты), бальнеалагічныя (Цхалтуба, Набеглаві, Саірме), бальнеакліматычныя (Баржомі, Авадхара, Джава), горнакліматычныя (Абастумані, Бакурыяні, Бахмаро). Альпінізм. Турызм. Грузія імпартуе нафту і нафтапрадукты, прыродны газ, жал. руду, машыны і абсталяванне, збожжа. Экспартуе марганец, ферасплавы, прадукты харчасмакавай прам-сці (чай, цытрусавыя, вінаград, віны і інш.). Гал. знешнегандл. партнёры — Расія, Азербайджан, Турцыя. Грашовая адзінка — лары.
Узброеныя сілы. Складаюцца зсухап. войск і ВПС. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. На канец 1994 — больш за 10 тыс.чал. (250 тыс. рэзервістаў). Усухап. войсках 10 тыс.чал.УВПС 200 чал. Прадугледжваецца стварэнне ВМС (кіраўніцтва краіны прэтэндуе на частку караблёў Чарнаморскага флоту б.СССР).
Ахова здароўя. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 69, жанчын 77 гадоў. Смяротнасць — 9 на 1 тыс.чал. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 90 чал., урачамі — 1 на 170 чал. Узровень нараджальнасці — 16 на 1 тыс.чал. Дзіцячая смяротнасць — 23 на 1 тыс. нованароджаных (1994).
Асвета. Сучасная сістэма адукацыі Грузіі ўключае дашкольныя ўстановы, агульнаадук. школы, прафес.-тэхн. і сярэднія спец.навуч. ўстановы, ВНУ. У 1996/97 навуч.г. ў Грузіі каля 1300 дашкольных устаноў, больш за 3 тыс.агульнаадук. школ, 110 прафес.-тэхн. вучылішчаў, 77 сярэдніх спец.навуч. устаноў, больш за 250 ВНУ. Вядучыя ВНУ: Тбіліскі ун-т, Груз. тэхнічны, Груз. агранамічны ун-ты ў Тбілісі, Тбіліскі мед.ун-т, Сухумскі ун-т, Кутаіскі пед.ун-т, Батумскі пед.ун-т, Груз. акадэмія фіз. выхавання і спорту, Груз. ваенная і паліцэйская акадэміі, Тбіліскія акадэмія мастацтваў і кансерваторыя, Тбіліская і Гелацкая духоўныя акадэміі, Батумская марская акадэмія і інш. Найбольшыя б-кі: Нац.б-ка Парламента Грузіі, Б-ка Тбіліскага ун-та, Цэнтр.навук.б-каАН Грузіі, рэсп.дзярж. маладзёжная і дзіцячая б-кі, Галаўная навук.б-ка, навукова-тэхн.б-ка (усе ў Тбілісі), а таксама навук. б-кі ВНУ. Найбольшыя музеі: Дзярж. музей, Музей мастацтваў, Музей Тбілісі, Літ. музей, Музей музыкі, тэатра і кіно, Музей дэкар. і прыкладнога мастацтва, Нац. галерэя Грузіі, Галерэя сучаснага выяўл. мастацтва, Галерэя дзіцячага малюнка (усе ў Тбілісі), Дзярж. музей Аджарыі ў Батумі і інш.Навук. даследаванні праводзяцца вядучымі навук. ўстановамі сістэмы АН Грузіі, галіновымі акадэміямі, асветнымі навук. і навукова-тэхн. т-вамі і інш.
Друк, радыё, тэлебачанне. Буйнейшыя газеты: «Сакартвелас рэспубліка» («Рэспубліка Грузія»), «Свободная Грузия», «Іберыя спектр» («Спектр Грузіі»), «Тбилиси», «Вечерний Тбилиси», «Гурджыстан» і інш.Нац.інфарм. агенцтва Грузінфарм. Існуе шэраг незалежных агенцтваў, буйнейшае з якіх «Іпрында» («Палёт»). Радыёвяшчанне на груз., рус., абхазскай, асецінскай і інш. мовах. З 1956 працуе Тбіліскі тэлецэнтр. У 1992 створана Служба груз. тэлебачання і радыёвяшчання. Дзейнічае прыватная тэлекампанія «Ібервізія» («Паказвае Грузія»).
Літаратура. Грузія бярэ вытокі ў стараж. фальклоры. Адзін знайб.стараж.фалькл. помнікаў гераічны эпас «Амірані» — шматварыянтная груз. версія міфа пра Праметэя. Узнікненне стараж.груз. пісьменства звязана з імем цара Парнаваза (3 ст. да н.э.). У раннім сярэдневякоўі былі распаўсюджаны шматлікія паданні, песні, паэмы, звязаныя згіст. асобамі і падзеямі («Этэрыяні» і інш.). Першы пісьмовы помнік стараж. л-ры Грузіі агіяграфічная аповесць «Пакуты Шушанікі» Я.Цуртавелі (5 ст.). У 5—11 ст.літ. творы мелі пераважна рэліг. характар («Пакуты Або» Іаана Сабанісдзе, «Жыціе Грыгорыя Хандзтэлі» Георгія Мерчулі і інш.). Найб. пашыраны былі агіяграфічныя, гімнаграфічныя і філас.-тэалагічныя жанры (Мікаэл Мадрэкілі, Іаан Мінчхі і інш.). Развіццю навукова-філас., літ. і перакладчыцкай дзейнасці спрыялі груз. калоніі-школы ў Антыёхіі, Іерусаліме, на Афоне (у Грэцыі). У 11—12 ст. ўзнікла свецкая л-ра (ананімныя аповесць «Аміран-Дарэджаніяні», раман «Вісраміяні», творы Масэ Ханэлі, Іаан Шаўтэлі, Саргіса Тмагвелі і інш.). Вяршыня нац. паэзіі 12 ст. — паэма прадвесніка ўсх. Адраджэння Ш.Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры». 13—17 ст. — перыяд заняпаду л-ры Грузіі. У 17 ст. пачаўся працэс адраджэння нац. л-ры (спадчына цароў Тэймураза I, Арчыла II, якія сцвердзілі ў груз. паэзіі прынцып рэалістычна-праўдзівага адлюстравання рэчаіснасці). У 18 ст. вызначальнай была асветніцкая дзейнасць цара Вахтанга VI (заснавальнік першай друкарні ў Грузіі, выдавец «Евангелля» і «Віцязя ў тыгравай шкуры» — першых друкаваных кніг на груз. мове), пісьменніка Сулхан-Саба Арбеліяні (аўтар зб-каў «Мудрасць выдумкі» і «Падарожжа ў Еўропу», адзін са стваральнікаў груз.літ. мовы), а таксама прасякнутая ідэямі патрыятызму філас. паэзія Л.Гурамішвілі, інтымная лірыка В.Габашвілі. Упач. 19 ст. ідзе аднаўленне нац. л-ры, звязанай згіст. мінулым краіны, насычанай ідэямі асабістай і нац. свабоды. Пануючым становіцца рамант. кірунак (А.Чаўчавадзе, Г.Арбеліяні, Н.Бараташвілі і інш.). Рэаліст. кірунак (2-я пал. 19 ст.) выявіўся ў творчасці заснавальніка нац. тэатра і нац. драматургіі камедыёграфа Г.Эрыставі, у прозе Д.Чанкадзе. Новым этапам сцвярджэння л-ры рэалізму сталі творы, скіраваныя на адлюстраванне сац.-паліт., грамадскага і духоўнага жыцця народа, на абуджэнне нац. самасвядомасці (І.Чаўчавадзе, А.Цэрэтэлі, А.Пурцаладзе, А.Казбегі, Важа Пшавела). У гады ўздыму рэв. руху, на мяжы стагоддзяў гал. месца ў л-ры Грузіі займалі праблемы класавай барацьбы і сац. пераўтварэнняў (гіст. раманы Э.Нінашвілі, В.Барноў, Ш.Арагвіспірэлі, Д.Клдыяшвілі). Падзеі рэвалюцыі 1905—07 у часткі інтэлігенцыі выклікалі настроі расчаравання і безнадзейнасці (творы прадстаўнікоў т.зв. «дэмакратычнай паэзіі» І.Еўдашвілі, Н.Чхіквадзе, А.Абашэлі і інш.). Л-ра Грузіі пач. 20 ст. развівалася пад уплывам еўрап. л-ры. З’явіліся шматлікія новыя плыні — сімвалізм, футурызм, дадаізм (П.Яшвілі, В.Гапрындашвілі і інш.). Рэаліст. традыцыі ў нац. л-ры працягвалі Ч.Ламтатыдзе, Ш.Дадыяні, Н.Лордкіпанідзе, Л.Кіячэлі, С.Эулі і інш.У 1930-я г. ў л-ры Грузіі замацаваўся сацыяліст. рэалізм (у паэзіі — І.Абашыдзе, Г.Табідзе, Г.Абашыдзе, С.Чыкавані, у прозе — Дадыяні, Д.Шэнгелая, М.Джавахішвілі, К.Лордкіпанідзе, у драматургіі — Дадыяні, С.Шаншыяшвілі, П.Какабадзе, І.Вакелі). Пашырыўся тэматычны і жанравы дыяпазон (гіст. раманы і аповесці К.Гамсахурдыі, Шангелая, А.Кутатэлі, І.Лісашвілі, Б.Чхеідзе, Д.Суліяшвілі). УВял.Айч. вайну развівалася патрыят. лірыка (І.Абашыдзе, К.Каладзе, Х.Берулава, А.Мірцхулава, Г.Леанідзе), эпічная паэзія (Г.Абашыдзе, Чыкавані), гіст. драматургія Шаншыяшвілі, Л.Гатуа, Вакелі, Г.Хухашвілі і інш.). У пасляваеннай груз. л-ры плённа працавалі празаікі (Гамсахурдыя, А.Беліяшвілі, А.Чыладзе, Н.Думбадзе, Р.Джапарыдзе, Р.Інанішвілі, Ц.Данжашвілі, М.Мрэўлішвілі, Г.Панджыкідзе), паэты (Р.Маргіяні, Ц.Джангулашвілі, І.Нанешвілі, Г.Каландадзе, М.Мачаварыяні, А.Чэлідзе, Ш.Нішніянідзе), драматургі (М.Бараташвілі, К.Буачыдзе, І.Масашвілі і інш.). Творчасць пісьменнікаў гэтага перыяду арганічна звязана з сучаснасцю, культурна-гіст. традыцыямі народа (Ч.Амірэджыбі, Дж.Чарквіяні, Т.Чантурыя, М.Квлівідзе, Т.Чыладзе, А.Сулакауры і інш.). У 1970-я г. прыйшло новае пакаленне паэтаў (Б.Харанаулі, Л.Стуруа, Д.Мчэдлуры), празаікаў (Н.Шатаідзе, Г.Дачанашвілі, Дж.Карчхадзе), драматургаў (Ш.Шаманадзе, Л.Табукашвілі) і інш. Развіваюцца дзіцячая л-ра (Н.Накашыдзе, Р.Коркія), літаратуразнаўства (Г.Джыбладзе, С.Чылая, Б.Жгенці, Дж.Гвінджылія, К.Кекелідзе, Г.Леанідзе, Г.Асацыяні, Г.Гачэчыладзе і інш.).
Творчыя бел.-груз. ўзаемакантакты зарадзіліся на пач. 1930-х г.Угруз.перыяд. друку публікаваліся творы Я.Купалы, Я.Коласа, А.Александровіча, А.Дудара, М.Хведаровіча, убел. — творы Г.Табідзе, Т.Табідзе, Эулі, К.Лордкіпанідзе, Масашвілі, класікаў груз. л-ры Н.Бараташвілі, І.Чаўчавадзе, Важа Пшавелы, Цэрэтэлі. Умацаванню бел.-груз. сувязей спрыяла святкаванне 750-годдзя паэмы Ш.Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» ў 1937 у Грузіі і на Беларусі. Жыццю груз. народа прысвечаны раман Э.Самуйлёнка «Будучыня» (1938). Папулярызацыі груз. л-ры на Беларусі садзейнічала перакладчыцкая дзейнасць Я.Купалы, П.Броўкі, А.Звонака, Хведаровіча і інш.У 1950—80-я г. актывізаваліся творчыя кантакты, перакладчыцкая дзейнасць. На груз. мове былі выдадзены кнігі «Выбранае» Я.Купалы (1955), «Беларускія апавяданні» (1961), «Беларуская савецкая паэзія» (1967), «Беларускія савецкія паэты» (1978), «Шчаслівы дзень» (1983). На бел. мове выйшлі кнігі «Грузінскія казкі» (1962), зб-кі апавяданняў «Твае грузінскія сябры» (1964), «Горны вадаспад» (1967), «Анталогія грузінскай паэзіі» (т. 1—2, 1989), творы Кутатэлі, М.Гелавані, Руставелі, уперыяд. друку змяшчаліся пераклады Бараташвілі, Гурамішвілі, Д.Квіцарыдзе, Кутатэлі, Леанідзе, М.Лебанідзе, Масашвілі, Сулакауры, Чыкавані і інш. На бел. мову творы груз. пісьменнікаў перакладалі А.Астрэйка, М.Аўрамчык, Р.Барадулін, Х.Жычка, І.Калеснік, К.Камейша, У.Караткевіч, Г.Кляўко, П.Прыходзька, Ю.Свірка, У.Шахавец і інш.
Архітэктура. Самыя стараж. збудаванні Грузіі датуюцца энеалітам (паселішчы Шулаверыс-гара, Імірыс-гара). Да эпохі бронзы і ранняга жалеза належаць паселішча Нацар-гара, курганы Трыялеты, Самгоры, дальмены ў Абхазіі. Ад перыяду стараж.дзярж. утварэнняў (канец 1-га тыс. да н.э. — 1 ст.н.э.) захаваліся акропаль, крэпасць і пабудовы Мцхеты, гарадзішча Вані. З прыняццем хрысціянства і развіццём феад. адносін (1-я пал. 4 ст.) будаваліся гарады з мурамі, палацамі і жылымі кварталамі (Уджарма, Тбілісі). Шэраг цэркваў вар’іруе прыўнесеную форму базілікі (Балніскі Сіён ва Урбнісі, Тбілісі, Вазісубані), храмы цэнтрычна-купальнага тыпу (Джвары, Атэнскі Сіён, Шуамта), круглыя купальныя храмы Цромі і інш. (усе 6—7 ст.). Тагачаснай архітэктуры ўласцівы аскетызм стылю, дэтальная пластычная распрацоўка фасадаў, аркі, скляпенні і інш. Пасля заняпаду ў сувязізараб. заваяваннем буд-ва вялося ў самаст.груз. княствах і царствах (Тао-Кларджэты, Абхазія, Кахеты). У ліку тагачасных помнікаў саборы ў Самшвілдэ, Цырколі, Гурджаані, манастыры ў Паўд. Грузіі і інш.У сярэдзіне 10 — пач. 14 ст.груз. архітэктура дасягае росквіту. Выкрышталізоўваецца тып прамавугольнага ў плане крыжова-купальнага храма з высокім барабанам, накрытым шатром, у кампазіцыі дамінуе вертыкалізм: цэрквы ў Кумурда (964), прав. Ошкі (958—бі), Светыцкавелі, Алаверды, храм Самтавісі (11 ст., арх. Іларыён Самтаўнелі), Гелацкі манастыр, пячорныя манастыры Давід Гарэджа, Вардзія і інш.У пабудовах 14—18 ст. захоўваліся традыц. формы арх. кампазіцыі і дэкору. Зпач. 19 ст. імі ўзбагачаецца стылістыка класіцызму (сял. дамы тыпу «дарбазі», «одасахлі»: драўляны на каменным цокалі прамавугольны ў плане дом з некалькіх пакояў з балконам па ўсім фасадзе — уЗах. Грузіі, дамы-вежы ў горных раёнах. З 2-й пал. 19 ст. ў гар. архітэктуры пануе эклектызм. Пабудовы пач. 20 ст. ўпрыгожваліся нац.арх. матывамі: Грузінскі дваранскі земскі банк (1912—16, арх. А.Кальгін) у Тбілісі. У 1920—30-я г. ствараюцца будынкі ў духу канструктывізму і неакласіцызму з уключэннем матываў стараж. Грузіі: Зема-Аўчальская ГЭС каля Мцхеты (1927, арх. Кальгін, М.Мачаварыяні, К.Лявонцьеў), фасад Музея Грузіі (1927—29, арх. М.Севераў), стадыён «Дынама» (1933—37, арх. А.Курдыяні), Дом урада (1938—53, арх. В.Какорын, Г.Лежава) — усе ў Тбілісі. У апошнія дзесяцігоддзі ствараюцца новыя арх. формы і выкарыстоўваюцца аб’ёмна-прасторавыя кампазіцыйныя рашэнні: Палац спорту (1961, арх.У.Алексі-Месхішвілі, Ю.Касрадзе), гасцініца «Іверыя» (1967, арх. А.Каландарышвілі, І.Цхамелідзе), Дом урачыстых падзей (1984, арх. В.Джарбенадзе і інш.) — усе ў Тбілісі; т-ры ў Кутаісі, Чыятуры, Сухумі; санаторыі ў Цхалтуба, Гагры, Піцундзе і інш.У 1934 засн. Саюз архітэктараў Грузіі.
Выяўленчае мастацтва. Найб.стараж. помнікі выяўл. мастацтва — маст. вырабы з металу і арнаментаваная кераміка — адносяцца да энеаліту. Ад рабаўладальніцкага перыяду захаваліся пахаванні з залатымі ўпрыгожаннямі з гранатамі, камеямі ў мясц. традыцыях, а таксама прывазны посуд, шкло, кераміка («Ахалгарыйскі скарб», 5 ст. да н.э. і інш.). Пасля прыняцця хрысціянства ў мастацтва Грузіі з цэнтраў хрысц. Усходу пранікаюць новыя формы, перапрацоўваючы якія груз. мастакі стварылі ўласную маст. школу. У сярэднія вякі пашырана дэкар. скульптура (рэльефы Джвары, 7 ст., Апізы, 9 ст., Кумурда і Ошкі, 10 ст., Светыцхавелі; разьба на алтарных апсідах з Сафары, Хоўле, 11 ст.), манум. жывапіс (размалёўкі ў Атэні, Вардзіі, Кінцвісі, у цэрквах Сванетыі, мазаіка гал. храма Гелацкага манастыра), мініяцюра (1-е і 2-е Джруцкія евангеллі, 940 і 12 ст., Моквійскае евангелле, 1300), чаканка па метале (абразы «Праабражэнне», 9 ст., і «Замілаванне», 11 ст., залатыя крыжы з Брылі і Брэты, чаша з Бедыі — 10 ст., Хахульскі складзень, творы Бекі і Бешкена Апізары, 12 ст.). Дэкар.-прыкладное мастацтва сярэдневякоўя прадстаўлена перагародчатай эмаллю, размаляванай керамікай, вышыўкай па шоўку і аксаміце, чаканкай па метале. З 19 ст. мастацтва арыентуецца на зах.-еўрап. і рус. культуры. Зараджаецца і развіваецца станковы жывапіс, пераважна партрэт (Г.Майсурадзе), быт. жанр, які дамінаваў у творчасці мастакоў рэаліст. кірунку (А.Берыдзе, Г.Габашвілі, Р.Гвелесіяні, А.Мрэўлішвілі, М.Таідзе). На мяжы 19 і 20 ст. з’явіліся творы заснавальніка сучаснай груз. скульптуры Я.Нікаладзе і мастака-прымітывіста Н.Пірасманішвілі. У жывапісе 1920—30-х г. развіты пейзаж А.Ахвледыяні, У.Джапарыдзе, Д.Какабадзе, А.Цымакурыдзе), партрэт (К.Магалашвілі), з’явіліся тэмы індустрыялізацыі, пераўтварэння вёскі; легендарна-фантаст. сюжэты распрацоўваў Л.Гудыяшвілі. У 1930-я г. дамінуе гіст.-рэв. тэматыка (Джапарыдзе, А.Кутатэладзе, В.Сідамон-Эрыставі, І. і М.Таідзе). Паспяхова развіваецца кніжная (У.Грыголія, І.Шарлемань) і станковая (Д. і В.Кутатэладзе) графіка. Ілюстрацыі ствараюць Т.Абакелія, Гудыяшвілі, С.Кабуладзе, І.Таідзе, да дзіцячых кніг — І.Габашвілі. У скульптуры вядучым быў партрэт (М.Кандэлакі, Нікаладзе, Н.Цэрэтэлі); развівалася манум. скульптура (С.Какабадзе, К.Мерабішвілі, Ш.Мікатадзе, Р.Тавадзе, В.Тапурыдзе), у т. л. сюжэтны рэльеф (Абакелія, Г.Сесіяшвілі). Сярод тэатр. мастакоў: А.Ахвледыяні, П.Ацхелі, С.Вірсаладзе, І.Гамрэкелі, Кабуладзе, Д.Какабадзе, В.Сідамон-Эрыставі. У 2-ю сусв. вайну пашырана агітацыйная графіка, асабліва плакат (І.Таідзе). У апошнія дзесяцігоддзі працуюць: у галіне тэматычнай карціны — Г.Гелавані, К.Махарадзе, Г.Таідзе, У.Татыбадзе, Д.Хахуташвілі; партрэтысты Э.Каландадзе, З.Ніжарадзе, Н.Янкашвілі; уманум. жывапісе — Б.Бердзенішвілі, Р.Стуруа, З.Цэрэтэлі; у графіцы — А.Бандзеладзе, Грыголія, П.Гучмазац, Г.Мірзашвілі, Д.Нодыя, Р.Тархан-Маўраві; тэатр. мастакі П.Лапіяшвілі, Д.Тавадзе; уманум. скульптуры — М.Бердзенішвілі, Г.Каладзе, Г.Кардзахія, Мерабішвілі, Г.Ачыяуры; у станковай і дэкар. пластыцы — Б.Авалішвілі, Ц.Асатыяні і інш. Адраджаецца чаканка па метале (Г.Габашвілі, І.Ачыяуры), кераміка (А.Какабадзе, З.Майсурадзе). У 1933 засн. Саюз мастакоў Грузіі.
Музыка. Раннія звесткі пра груз.нар. вакальную і інстр. музыку адносяцца да 8 ст. да н.э.Нар. песні вылучаюцца шматгалоссем, разнастайнасцю дыялектаў. Пашырана традыцыя 3- і 4-галосага мужчынскага спявання; сустракаюцца і сольныя 1-галосыя спевы, часам зінстр. суправаджэннем. Бытуюць працоўныя, абрадавыя, застольныя, танц. і інш. песні. У аснове музыкі Грузіі дыятанічныя лады, пераменная метрыка; у сольных партыях складаная рытміка. Сярод інструментаў: струнна-смычковыя (чыянуры, чуніры), струнна-шчыпковыя (чангі, чонгуры, пандуры), духавыя (саінары, саламуры, най, чыбоні, ствіры), ударныя (долі, таблакі). Гар.муз. фальклор (17—19 ст.) уключае вак. творы аднагалосыя, меладычна развітыя, з элементамі імправізацыі, зінстр. суправаджэннем (т.зв. песні старога Тбілісі), што склаліся на аснове муз.-паэт. творчасці паэтаў-спевакоў і ашугскай традыцыі (гл.Ашуг), а таксама 3-галосыя песні з гітарным суправаджэннем і інш. Пасля прыняцця хрысціянства (337) пачала фарміравацца груз.царк. музыка. Сярод яе майстроў манах і кампазітар М.Мадрэкілі (10 ст.). У 12 ст. паявіліся шматлікія хар. і інстр. ансамблі, расквітнела выканальніцтва. Змуз. дзеячаў 17—18 ст. С.Арбеліяні (абнародаваў груз.муз. тэрміны), І.Багратыёні (аўтар муз. граматы асобай сістэмы). Пасля далучэння Грузіі да Расіі пачалося збліжэнне груз. музыкі з еўрапейскай. У 1830-я г. ствараліся літ.-муз. салоны, развівалася хатняе музіцыраванне. У Тыфлісе адкрыты оперны т-р (1851), дзе ставіліся італьян., пазней і рус. оперы, наладжваліся сімф. і камерныя канцэрты; муз. школа Каўказскага муз.т-ва (1871), муз. класы, арганізаваныя Х.Саванелі і А.Мізандары (з 1917 кансерваторыя). З 1860-х г. збіраюцца і публікуюцца нар. песні, у 1885 створаны этнагр. хор Л.Агніяшвілі. Упач. 20 ст. арганізаваны Груз. філарманічнае т-ва (1905), груз. оперная студыя (1919), развіваецца хар. музыка (М.Сулханішвілі), ствараюцца нац. оперы (З.Паліяшвілі, Дз.Аракішвілі, М.Баланчывадзе, В.Далідзе). Усав. перыяд груз. музыка ўзбагацілася жанрамі сімфоніі, сімф. паэмы, кантаты, араторыі, балета, аперэты, мюзікла, інстр. канцэрта, квартэта, у якіх працуюць кампазітары В.Азарашвілі, А.Андрыяшвілі, К.Баланчывадзе, Р.Габічвадзе, Н.Габунія, А.Гардэлі, Г.Канчэлі, І.Каргарэтэлі, Б.Квернадзе, А.Керэселідзе, Р.Кіладзе, Р.Лагідзе, К.Мачаварыяні, Ш.Міларава, Ш.Мшвелідзе, С.Насідзе, А.Тактакішвілі, Ш.Тактакішвілі, Д.Тарадзе, С.Цынцадзе, А.Чымакадзе, А.Шаверзашвілі і інш. Створаны дзіцячыя оперы (А.Букія, В.Гакіелі, М.Давіташвілі). У сферы эстр., тэатр. і кінамузыкі вылучыліся Азарашвілі, Габічвадзе, Н.Гігауры, Канчэлі, Квернадзе, М.Парцхаладзе, Тарадзе, Г.Цабадзе і інш. Праблемы муз. навукі распрацоўвалі Аракішвілі, Г.Арджанікідзе, Ш.Асланішвілі, В.Гвахарыя, У.Данадзе, Г.Тарадзе, П.Хучуа, А.Цулукідзе, Р.Чхіквадзе і інш. Сярод выканаўцаў: дырыжоры К.Дымітрыядзі, Дж.Кахідзе, І.Паліяшвілі, Я.Мікеладзе; спевакі В.Сараджышвілі. В.Бахуташвілі-Шульгіна, А.Інашвілі, М.Аміранашвілі, П.Аміранашвілі, Д.Андгуладзе, З.Анджапарыдзе, Н.Брэгвадзе, З.Саткілава, Ц.Татышвілі, Л.Чконія; піяністы А.Вірсаладзе, А.Тулашвілі, Э.Вірсаладзе, Э.Анджапарыдзе; скрыпачы Л.Ісакадзе, М. і Н.Яшвілі. У Грузіі працуюць (1997): Груз.т-р оперы і балета (з 1851, Тбілісі), Т-рмуз. камедыі (1934); Дзярж.сімф. аркестр (1933), сімф. Аркестр Груз. тэлебачання і радыё, Дзярж. камерны аркестр Грузіі, Дзярж.эстр. аркестр «Рэра»; пры груз. філармоніі — хар. капэла, 3 ансамблі песні і танца, Ансамбль нар. танца, эстр. аркестр, вак.-інстр. ансамблі; Саюз кампазітараў (1932); кансерваторыя (1917), муз. вучылішчы і муз. школы.
Тэатр. Вытокі груз.т-ра ў стараж. імправізацыйным нар. т-ры масак (берыкаоба), масавых карнавальных святах (кееноба), сярэдневяковым палацавым т-ры (сахіоба). У 2-й пал. 18 ст. ўзніклі школьныя т-ры ў Тбілісі і Тэлаві. Першы свецкі т-р існаваў у 1790—95 пад кіраўніцтвам Г.Авалішвілі. У 1-й пал. 19 ст.асн. формай тэатр. жыцця былі аматарскія гурткі. У 1845 створаны рус.драм. т-р.Груз.прафес.т-рзасн. ў 1850 Г.Эрыставі (у 1856 закрыты). У 1879 груз. пісьменнікі І.Чаўчавадзе і А.Цэрэтэлі зноў стварылі прафес. т-ры ў Тбілісі і Кутаісі. У канцы 19 — пач. 20 ст. ўзніклі нар. т-ры ў Тбілісі, Батумі, Кутаісі. Вял. значэнне для развіцця тэатр. мастацтва мела дзейнасць К.Марджанішвілі і А.Ахметэлі. Працуюць вядучыя т-ры: імя Ш.Руставелі (засн. ў 1921), імя Марджанішвілі (засн. ў 1928 у Кутаісі), Рус.драм.т-р імя А.Грыбаедава (засн. ў 1932; усе ў Тбілісі), імя Л.Месхішвілі (Кутаісі), імя Чаўчавадзе (Батумі), а таксама т-ры ў Сухумі, Поці, Цхінвалі і інш. Сярод найб. вядомых дзеячаў груз.т-ра: рэжысёры Р.Стуруа, Т.Чхеідзе, Л.Мірцхулава, Г.Жарданія; акцёры Р.Чхіквадзе, С.Чыяўрэлі, К.Каўсадзе, І.Гігашвілі. У 1939 у Тбілісі адкрыты Дзярж.тэатр.ін-т імя Ш.Руставелі. У 1945 засн.тэатр.т-ва. На груз. сцэне ставіліся бел. п’есы «Гута» Р.Кобеца, «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, «Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка, «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона і інш.
Кіно. Першыя хранікальныя кіназдымкі адбыліся ў 1908—10. У 1921 у Тбілісі засн. трэст «Дзяржкінапрам» (з 1953 кінастудыя «Грузія-фільм»), Значную ролю ў станаўленні кіно Грузіі адыгралі рэжысёры А.Цуцунава, А.Бек-Назараў, З.Берышвілі, К.Марджанішвілі, І.Перэстыяні, М.Шэнгелая. Этапным быў фільм М.Калатозава «Соль Сванетыі» (1930). У 1930-я г. вядучай была гіст.-рэв. тэматыка. УАйч. вайну створаны стужкі «У Чорных гарах» (1941, Шэнгелая), «Мост» (1942, К.Піпінашвілі), гіст. эпапея «Георгій Саакадзе» (1942—43, М.Чыяўрэлі). У 1950—70-я г. разам з фільмамі вядомых рэжысёраў («Страказа», 1954, С.Далідзе; «Яны спусціліся з гор», 1955, М.Санішвілі) з’явіліся стужкі маладых кінематаграфістаў, майстэрства якіх у 1980-я г. дасягнула сусв. ўзроўню. Сярод іх: Р.Чхеідзе («Бацька салдата», 1965; «Саджанцы», 1973; «Твой сын, зямля», 1981), Т.Абуладзе («Чужыя дзеці», 1958; «Я, бабуся, Іліко і Іларыён», 1963; трылогія «Мальба», 1968, «Дрэва жадання», 1972, «Пакаянне», 1987; Ленінская прэмія 1988), А.Іаселіяні («Лістапад», 1968; «Жыў пеўчы дрозд», 1971; «Пастараль», 1976; «І стане святло», 1989), А.Рэхвіяшвілі («Грузінская хроніка XIX века», 1979; «Шлях дадому», 1982). У 1990-я г. ў фільмах груз. кінематаграфістаў узмацніўся драматызм у адлюстраванні рэчаіснасці: «Сонца няспячых» (1991, П.Баблуяні), «Дуру» (1995, В.Гіоргабіяні), «Могілкі» (1996, Г.Хайндрава) і інш. Значная з’ява ў кінамастацтве Грузіі — яркія па форме і думцы кароткаметражныя фільмы. З 1928 здымаюцца дакумент., з 1930-х г. — маляваныя і лялечныя фільмы. У 1957 створаны Саюз кінематаграфістаў Грузіі. З 1974 уДзярж.тэатр. ін-це імя Ш.Руставелі працуе кінафакультэт.
Літ.:
Вахушти Багратиони. История царства Грузинского: Пер. с груз. Тбилиси, 1976;
Страницы из истории Грузии. Тбилиси, 1965;
Меликишвили Г.А. К истории древней Грузии. Тбилиси, 1959;
Грузия: Краткий ист. очерк. Тбилиси, 1966;
Ментешашвили А. Грузинская демократическая республика (1918—1921 гг.) и западные державы // Вопр. истории. 1996. №9;
История грузинской советской литературы. Тбилиси, 1977;
Кекелидзе С.А. Грузино-белорусские литературные взаимосвязи. М., 1979;
Амиранашвили Ш.Я. История грузинского искусства. М., 1963;
Беридзе В. Грузинская архитектура с древнейших времен до начала XX в. Тбилиси, 1967;
Беридзе В., Езерская Н. Искусство Советской Грузии, 1921—1970. М., 1975;
Джанберидзе Н.Ш., Цицишвили И.Н. Архитектура Грузии от истоков до наших дней. М., 1976;
Чхиквадзе Г. Основные типы грузинского народного многоголосья. М., 1964;
История музыки народов СССР. Т. 1—5, ч. 2. 2 изд. М., 1970—74;
Донадзе В.Г. Очерки по истории грузинской советской музыки. Ч. 1. Тбилиси, 1975;
Орджоникидзе Г.Ш. Проблемы восходящего пути. Тбилиси, 1978.
Герб і сцяг Грузіі.Грузія. Выхад нарзанавых мінеральных вод паблізу Крыжавога перавалу.Грузія. Карставая пячора. Сатаплійскі запаведнік.Да арт.Грузія. Сабор Светыцхавелі ў Мцхеце. Арх. Арсукісдзе. 1010—29.Грузія. Будынак філармоніі ў Тбілісі.Да арт.Грузія. Замак-крэпасць Анануры.Да арт.Грузія. Рэстаран «Арагві» ў Тбілісі.Да арт.Грузія. Манумент у гонар 300 арагвійскіх герояў. 1961. Арх. і скульпт. А.Бакрадзе.Да арт.Грузія. Невядомы мастак. Партрэт царэвіча Аляксандра Арчылавіча. 1696.Да арт.Грузія. Н.Пірасманішвілі. Сялянка з дзецьмі ідзе па ваду.Да арт.Грузія. І.Таідзе. Радзіма-Маці кліча! 1941.Да арт.Грузія. К.Гурулі. Маці ўрадлівасці. Чаканка. 1968.Да арт.Грузія. Р.Стуруа. Партрэт А.Чаўчавадзе. 1970-я г.Да арт.Грузія. П.Гучмазац. Маці семярых загінуўшых. З серыі «Асеція». Лінагравюра. 1975.Да арт.Грузія. Майстар Э.Панцулія. Кінжал.Да арт.Грузія. Жаночая кашуля. 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЦЕБСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Размешчана ў паўн. частцы краіны. Мяжуе на Зз Літвой, на ПнЗз Латвіяй, на Пн і Уз Расіяй. Утворана 15.1.1938. Пл. 40 тыс.км². Нас. 1321,1 тыс.чал. (2004). Цэнтр — г. Віцебск. У вобласці 21 раён: Аршанскі, Бешанковіцкі, Браслаўскі, Верхнядзвінскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дубровенскі, Лепельскі, Лёзненскі, Міёрскі, Пастаўскі, Полацкі, Расонскі, Сенненскі, Талачынскі, Ушацкі, Чашніцкі, Шаркаўшчынскі, Шумілінскі; 19 гарадоў, у т. л. 5 абласнога падпарадкавання — Віцебск, Лепель, Наваполацк, Орша, Полацк; 28 гарадскіх пасёлкаў, 247 сельсаветаў, 6517 сельскіх населеных пунктаў. З 1999 дзейнічае свабодная эканам. зона «Віцебск».
Насельніцтва. Паводле перапісу 1999 асноўнае насельніцтва — беларусы (82%), жывуць таксама рускія (13,6%), украінцы (1,6%), палякі (1,5%) і інш. Сярэдняя шчыльнасць 33 чал. на 1 км², сельскага насельніцтва — 10 чал. на 1 км² (ад 18,5 чал. на 1 км²у Аршанскім р-не да 4 чал. на 1 км²у Расонскім р-не).
Гарадскога насельніцтва 70%. Найбольшыя гарады (тыс.чал., на 1.1. 2004): Віцебск (351), Орша (142), Наваполацк (107), Полацк (83), Паставы (21), Глыбокае (20).
Прамысловасць — галоўная галіна гаспадаркі, у якой занята 24,8% усіх працуючых. Паводле аб’ёму прадукцыі вядучая роля належыць паліўнай прамысловасці (47% усёй прамысл. прадукцыі; 2003), харчовай (10,7%) і электраэнергетыцы (10,5%). Развітыя галіны: хім. і нафтахім. (9,5), лёгкая (8,4%), машынабудаванне і металаапрацоўка (6%). Паводле колькасці працуючых вылучаюцца машынабудаванне і металаапрацоўка (35% прамыслова-вытворчага персаналу) і лёгкая прамысловасць (29%). У адносінах да агульнарэспубліканскага аб’ёму выпускаецца (2003; %): электраэнергіі 43,5, прадуктаў нафтаперапрацоўкі 52, поліэтылену 100, металарэзных станкоў 46,1, тэлевізараў 42,2, ільняных тканін 100, дываноў і дывановых вырабаў 61, панчошна-шкарпэтачных вырабаў 38,4, абутку 41,3, алею 75. У 2003 у вобласці перапрацавана 8,2 млн.т нафты, выраблена 11,6 млрд.кВт∙гадз электраэнергіі, 181,9 тыс.тсінт. смол і пластмас, у т. л. 122,7 тыс.т поліэтылену, 2,4 тыс.шт. металарэзных станкоў, 290,9 тыс.шт. тэлевізараў, 34 тыс. ўмоўных м² драўнянавалакністых пліт, 215 млн.шт. умоўнай цэглы, 9 тыс.т ільновалакна, 28,9 млн.м² ільняных тканін, 3,7 млн.м² дываноў і дывановых вырабаў, 28,9 млн. пар панчошна-шкарпэтачных вырабаў, 4,5 млн. пар абутку, 49,1 тыс.т мяса, 22,9 тыс.т каўбасных вырабаў, 8,9 тыс.т жывёльнага масла, 10,4 тыс.т кандытарскіх вырабаў, 12,8 тыс.т алею, 88,2 млн. умоўных слоікаў кансерваў. Прамысл. патэнцыял (у вобласці працуюць 345 прадпрыемстваў) у асноўным сканцэнтраваны ў Віцебску, Наваполацку, Оршы, Полацку (70% занятых у прамысловасці). Найбуйнейшыя прадпрыемствы: у электраэнергетыцы — Лукомская ДРЭСуг. Новалукомль (самая магутная электрастанцыя Беларусі), Наваполацкая ЦЭЦ; у паліўнай прамысловасці — ААТ «Нафтан» (аўтамабільны бензін, газа, дызельнае, пячное і маторнае паліва, мазут, змазачнае масла, бензол, параксілол, бітум і інш.) у Наваполацку; у хімічнай і нафтахімічнай — ААТ «Палімір» (поліэтылен, валокны поліакрыланітрыльныя, нітрылакрылавая кіслата, палімерныя смолы і інш.) у Наваполацку, «Полацк-Шкловалакно» (электраізаляцыйная тканіна, шкловалакно і інш.). Машынабудаванне і металаапрацоўка найб. развіты ў Віцебску — ААТ «Візас» (станкі заточныя, металарэзныя, дрэваапрацоўчыя), РУП «Віцебскі станкабудаўнічы завод «Вістан» (круглашліфавальныя бясцэнтравыя аўтаматы і паўаўтаматы), РУВП «Віцязь» (тэлевізары і інш.), РУП «Эвістор» (тэхнал. абсталяванне для харч., лёгкай, аўтатрактарнай прамысловасці, электрапрылады), «Віцебскі завод трактарных запасных частак», ААТ «Віцебскі прыладабудаўнічы завод» (гадзіннікі наручныя і кішэнныя «Вымпел», карпусы для гадзіннікаў, фурнітура); у Оршы — РУВП «Станказавод «Чырвоны барацьбіт», «Аршанскі інструментальны завод», ААТ «Завод прылад аўтаматычнага кантролю», «Оршааграпраммаш», «Орша» (прамысл. швейныя машыны і інш.); у Наваполацку — РВУП «Завод «Вымяральнік» (сістэмы тэлеметрыі, тэлекамунікацый, прылады сувязі), у Новалукомлі — ААТ «Этон» (электратэхнічная прадукцыя), у Полацку — ААТ «ТэхналітПолацк» (с.-г. абсталяванне). Найбуйнейшыя прадпрыемствы лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці — ААТ «Віцебскдрэў», «Полацклес», «Віцебскмэбля», «Папяровая фабрыка «Чырвоная Зорка» (Чашнікі); буд. матэрыялаў — ААТ «Кераміка» (Віцебск), «Оршабудматгэрыялы», «Завод керамзітавага жвіру» (Новалукомль), ВРУП «Наваполацкжалезабетон», «Обальскі керамічны завод», ААТ «Полацкі камбінат будаўнічых матэрыялаў», ВРУП «Шклозавод Гута» (Пастаўскі р-н), ААТ «Даламіт» (г.п. Руба); лёгкай прамысловасці — ААТ «КІМ» (панчошна-шкарпэтачныя вырабы, трыкатаж), «Віцебскія дываны», «Чырвоны кастрычнік» (абутак), «Сцяг індустрыялізацыі» (швейныя вырабы), «Віцебскі футравы камбінат», абутковыя сумесныя прадпрыемствы «Белвест», «Марко», РУВГП «Аршанскі льнокамбінат», прамыслова-гандлёвая фірма «Світанак» (Орша) і інш. На тэр. вобласці працуе 21 ільнозавод. Харч. прамысловасць займае 2-е месца па аб’ёме прадукцыі. Працуюць больш за 90 прадпрыемстваў, найб. размешчаны ў асноўных прамысл. цэнтрах, сярэднія і невял. пашыраны па ўсёй тэр. вобласці. Найбуйнейшыя з іх у Віцебску — мясакамбінат, кандытарскі камбінат «Віцьба», алейнаэкстракцыйны, кансервавы; у Оршы — мясакансервавы камбінат, заводы плаўленых сыроў; у Полацку — камбінат хлебапрадуктаў; у Глыбокім — малочнакансервавы і кансервавы камбінаты і інш.
Сельская гаспадарка. Вобласць спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, ільнаводстве. У галіне занята 12,8% усіх працуючых. У 2003 у вобласці 426 сельгасарганізацый (85% з іх стратныя), 447 фермерскіх гаспадарак. Сельгасарганізацыі выкарыстоўваюць 11,2 тыс. трактароў, 2,4 тыс. збожжаўборачных камбайнаў, 5,5 тыс. грузавых аўтамабіляў. С.-г. ўгоддзі займаюць 40,5% тэр. вобласці, у т. л. ворныя землі — 23,1%, сенажаці і паша — 16,4%. У складзе с.-г. зямель 32% (524,6 тыс.га; 2001) асушаных. Пад садамі і ягаднікамі 14,3 тыс.га. За 1991—2002 агульныя пасяўныя плошчы скараціліся на 22,9%, пад пасевамі лёну (асноўнай культуры спецыялізацыі ў раслінаводстве) — на 56,3%; павялічыліся плошчы толькі пад пшаніцай і агароднінай (гл.табл.).
На пач. 2004 у вобласці (тыс. галоў); буйной рагатай жывёлы 609,8 (у т. л. кароў 276,4), свіней 484,7, птушкі 3,3 млн. галоў, што менш, чым на пач. 1991, на 45,9%, 30,5%, 41%, 48,4% адпаведна.
Транспарт. Эксплуатацыйная даўжыня чыгункі 1199,7 км (2003). Па шчыльнасці чыг. сеткі вобласць займае 2-е месца ў краіне. Па яе тэр. праходзяць міжнар. магістралі Масква—Орша—Мінск—Варшава (частка транс’еўрапейскага калідора №2), С.-Пецярбург—Віцебск—Орша—Кіеў (частка транс’еўрапейскага калідора №9), Смаленск—Віцебск—Полацк—Рыга. Важнае значэнне маюць чыгункі Орша—Унеча, Орша—Лепель, Невель—Полацк—Маладзечна, Крулеўшчызна—Варапаева—Паставы і далей у Літву. Буйныя чыг. вузлы: Орша, Віцебск, Полацк. Працягласць аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 13,8 тыс.км (2003). Асноўныя магістралі Масква—Орша—Мінск—Брэст, С.-Пецярбург—Віцебск—Орша—Кіеў, Смаленск—Віцебск—Полацк—Даўгаўпілс, Віцебск—Лепель—Мінск. Суднаходства па Зах. Дзвіне ад Веліжа да Верхнядзвінска і па Дняпры ніжэй Оршы. Па тэр. вобласці праходзяць адгалінаванне нафтаправода «Дружба» (Унеча—Наваполацк—Вентспілс), нафтаправод Сургут—Полацк, нафтапрадуктаправоды, газаправод Таржок—Мінск—Івацэвічы. Аэрапорт у Віцебску.
Ахова здароўя. На 1.1.2004 у вобласці 128 бальнічных устаноў на 15,5 тыс. ложкаў (116,9 на 10 тыс.ж.), 260 амбулаторна-паліклінічных устаноў магутнасцю 34,7 тыс. наведванняў за змену (262,4 наведванняў на 10 тыс.ж. за змену), 10 санаторыяў і пансіянатаў на 2,3 тыс. ложкаў, 15 санаторыяў-прафілакторыяў на 1,4 тыс. ложкаў, 51 база і інш. арганізацыі адпачынку на 2,7 тыс. ложкаў (найб. курорт «Лётцы», які ўключае санаторый, санаторый-прафілакторый, водагразелячэбніцу). Працавалі 5729 (43,4; тут і далей у дужках колькасць урачоў на 10 тыс.ж.) урачоў усіх спецыяльнасцей, у т. л. 1641 (12,4) тэрапеўт, 840 (6,4) хірургаў, 353 (5) акушэры-гінеколагі, 520 (25,7) педыятраў, 193 (1,5) неўрапатолагі, 184 (1,4) псіхіятры, 200 (1,5) урачоў санітарна-проціэпідэмічнай групы, 377 (2,9) стаматолагаў, 16 181 (122,5) чал. сярэдняга мед. персаналу.
Культура. На 1.1.2004 у вобласці 677 дзіцячых дашкольных устаноў (46,5 тыс. дзяцей). У 2003/04 навуч. годзе было 763 агульнаадукацыйныя школы ўсіх відаў (177,3 тыс. вучняў), у т. л. 124 пачатковыя, 194 базавыя, 402 сярэднія, 10 гімназій, 3 ліцэі, 15 для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, 15 вячэрніх (зменных); 36 прафес.-тэхн. вучылішчаў (18,5 тыс. навучэнцаў), 26 сярэдніх спец.навуч. устаноў (20,6 тыс. навучэнцаў), 5 ВНУ (ун-ты: мед., тэхнал., імя П.М.Машэрава, акадэмія ветэрынарнай медыцыны — у Віцебску, Полацкі ун-т; 29,3 тыс. студэнтаў). У вобласці 27 арганізацый, якія выконвалі даследаванні і распрацоўкі (1062 чал.), у т. л.навук. ўстановы «Ін-т генетыкі і цыталогіі», «Ін-ттэхн. акустыкі», унітарнае навук.-вытв. прадпрыемства «Віцебская абл.с.-г. доследная станцыя», Віцебская доследна-меліярацыйная станцыя Бел.НДІ меліярацыі і лугаводства і інш. На 1.1.2004 было 798 масавых бібліятэк (10 011 тыс.экз. кніг і часопісаў), 365 кінаўстановак, 27 музеяў, у т. л. 12 гіст. (Полацкі гісторыка-культ. музей-запаведнік, музей баявой садружнасці бел., рус., латышскіх і літоўскіх партызан уг.п. Расоны і інш.), 13 краязнаўчых (Віцебскі, Полацкі, Лепельскі і інш.), 2 мастацтвазнаўчыя (маст. музей, Арт-цэнтр імя М.Шагала), 2 тэатры (Бел.акад. тэатр імя Я.Коласа, Бел. тэатр «Лялька» ў Віцебску), філармонія, 701 установа клубнага тыпу.
У вобласці (на 1.1.2004) 3877 спарт. збудаванняў, у т. л. 35 стадыёнаў з трыбунамі больш як на 1500 месцаў, 5 манежаў, 2 спарт. збудаванні са штучным лёдам, 214 стралковых ціраў, 701 спарт. зал, 24 плавальныя басейны.
Л.В.Казлоўская (насельніцтва, прамысловасць, сельская гаспадарка, транспарт).
Табліца Пасяўныя плошчы і ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́Ж (Paris),
горад, сталіца Францыі. Знаходзіцца на р. Сена, пры ўпадзенні ў яе рэк Марна і Уаза. 2152 тыс.ж. (1997). Разам з прыгарадамі (Версаль, Сен-Дэні, Іўры, Аржанцёй, Дрансі, Булонь-Біянкур, Мантрой і інш.) утварае самастойны дэпартамент Вял. П. (нас. каля 10 млн.чал.). Гал. горад гіст. вобласці Іль-дэ-Франс. Гал.трансп. вузел краіны (16 чыгунак і больш за 20 аўтадарог). Міжнар. аэрапорты: Шарль дэ Голь, Буржэ, Арлі. Сена звязвае П. з морам (аванпорт Гаўр). Гал.эканам., навук. і культ. цэнтр краіны. Галіны прам-сці — разнастайнае машынабудаванне (асабліва станка-, аўта- і авіябудаванне), вырабы дакладнай механікі і оптыкі, электронная, эл.-тэхн., ваенная, хім. (гумавая, фармацэўтычная, выраб фотаматэрыялаў, пластмас і інш.), харч., паліграф., папяровая, мэблевая прам-сць, вытв-сцьбуд. матэрыялаў і інш. П. — міжнар. заканадаўца мод, выпускаецца больш за 30% гатовага адзення ў краіне. Сусветную вядомасць мае выраб прадметаў туалету, галантарэйных і ювелірных вырабаў, сувеніраў. У П. больш за 50% банкаў краіны, гораду належыць вядучая роля ва ўнутр. і знешнім гандлі Францыі. Рэгулярна праводзяцца міжнар. кірмашы. Горад наведваюць штогод больш за 15 млн. турыстаў. Метрапалітэн. Месцазнаходжанне ЮНЕСКА і інш.міжнар. арг-цый.
Засн. на месцы паселішча гальскага племя парызіяў (адсюль назва). Пад назвай Лютэцыя згадваецца Юліем Цэзарам (53 да н.э.). У 355—363 н.э. рэзідэнцыя рым. імператара Юліяна Адступніка. З 497 пад уладай франкаў, рэзідэнцыя (з 508) караля Хлодвіга I. Пры Каралінгах цэнтр графства. У 855—886 вытрымаў аблогу нарманаў. З 987 сталіца франц. дзяржавы. У гады праўлення караля Філіпа II Аўгуста горад абнесены сценамі, забрукаваны вуліцы, будаваўся Луўр. У 1215 засн.ун-т. У 13—14 ст. буйны гандл. і рамесніцкі цэнтр, найбольшы горад у Еўропе (упач. 14 ст. 100 тыс.чал.). У 1348 эпідэмія чумы знішчыла 1/3 яго жыхароў. Парыжане ўдзельнічалі ў парыжскім паўстанні 1357—58, паўстаннях 1382 і 1413. У Стогадовую вайну 1337—1453 горад заняты (1420—36) англ. войскамі. У 1420-я г. — сярэдзіне 16 ст. П. страціў ролю паліт. цэнтра, які перамясціўся ў луарскія замкі (рэзідэнцыя франц. каралёў). У час рэлігійных войнаў 16 ст. П. — апора каталіцызму. У 1572 тут адбылося масавае знішчэнне гугенотаў (гл.Варфаламееўская ноч). У П. разгортваліся гал. падзеі Фронды (1648—53). У 1682 каралеўская рэзідэнцыя з П. перанесена ў Версаль (да 1789). З 2-й пал. 17 ст. П. — сусветны цэнтр навукі, л-ры і мастацтва. 14.7.1789 у П. адбыўся штурм Бастыліі, падзенне якой стала пачаткам Французскай рэвалюцыі 1789—99 (у гады рэвалюцыі П. атрымаў правы муніцыпальнага самакіравання; у час праўлення Напалеона I (1804—1814] пазбаўлены гэтых правоў). Усак. 1814 і ліп. 1815 П. акупіраваны войскамі антыфранц. кааліцыі. Адыгрываў важнейшую ролю ў Франц. рэвалюцыях 1830 і 1848. У 1847 у горадзе 1 млн. жыхароў. У 1853 пракладзены праспекты і бульвары, удасканалена сістэма водазабеспячэння і асвятлення (32 тыс. газавых ліхтароў). Месца правядзення сусв. выставак (1855, 1867, 1889, 1900, 1937). У франка-прускую вайну 1870—71 вытрымаў аблогу ням. войск; у горадзе ўсталявалася Парыжская камуна 1871. У 1896 у П. 2,5 млн.чал.У 1-ю сусв. вайну горад пацярпеў ад ням. бамбардзіровак. У П. праводзіліся II (1900) і VIII (1924) Алімпійскія гульні. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны (1940) ням. войскамі, цэнтр руху Супраціўлення. Вызвалены ў выніку Парыжскага паўстання 1944. У 1949—67 у П. знаходзілася штаб-кватэра НАТО. П. — месца правядзення шматлікіх міжнар. сустрэч, падпісання шэрагу міжнар. пагадненняў і дагавораў.
Захаваліся руіны амфітэатра 1 ст. і тэрм 2—3 ст.У 6—11 ст. П. быў абкружаны кальцом кляштараў: Сен-Жэрмен-л’Аксеруа, Сен-Жэрве, Сен-Мартэн-дэ-Шан, бенедыкцінцаў на Манмартры, Сен-Віктор, Сен-Марсель, Нотр-Дам-дэ-Шан. У 12—13 ст.гар. раёны па абодвух берагах р. Сена абнесены каменнай сцяной. У забудове сучаснага П. захавалася сярэдневяковая радыяльна-кальцавая планіроўка. Радыяльныя магістралі перасякаюцца кольцамі бульвараў, пракладзеных на месцы б. крапасных сцен. Гіст. ядро П. складаюць 3 цэнтры: дзярж. і рэліг. на в-ве Сітэ, універсітэцкі на левым беразе і гандл.-рамесны на правым беразе р. Сена. У 16—17 ст.у хаатычную сярэдневяковую забудову ўнесены элементы рацыянальнай планіроўкі, склаліся гал. рэнесансавыя і класіцыстычныя ансамблі, плошчы Вагезаў (б. Каралеўская; 1606—12), Вандомская (1685—1701), Перамог (1685—86, абедзве арх. Ж.Ардуэн-Мансар). У 18 — пач. 19 ст. рэканструяваны цэнтр, створаны плошчы Людовіка XV (цяпер Згоды; 1755—63, арх. Ж.А.Габрыэль) і Карузель з трыумфальнай аркай (1806, арх. Ш.Персье, П.Фантэн), пабудавана больш за 50 застаў, т.зв. прапілеяў П. (захаваліся 4, 1784—89, арх. К.Н.Леду). У 1853—96 упарадкавана сетка гал. магістралей, створаны новыя плошчы (Рэспублікі, 1854—62), скверы і лесапаркі, у т. л. Булонскі і Венсенскі лясы, бульвары, азялененыя вуліцы з добраўпарадкаванымі рэспектабельнымі будынкамі. Берагі Сены ў раёне «Вялікага П.» злучаюць 60 мастоў. У канцы 19 — пач. 20 ст. інтэнсіўна раслі жылыя раёны ўскраін, пракладзены метрапалітэн (1-я чарга ў 1897—1904, афармленне ўваходаў у стылі мадэрн, арх. Э.Гімар). У 1920—30-я г. забудаваны прыгарады (комплексы ў Ле-Прэ-Сен-Жэрве, Пантэне, Дрансі), у 1950-я г. створаны буйныя жылыя масівы Бабіньі, Баньё, Масі-Антані, Баньёле і інш.У 1960—90-я г. забудоўваюцца жылыя раёны на перыферыі П. (Крэтэй, Нантэр), рэканструюецца цэнтр.Гал.арх. ансамблі: на в-ве Сітэ — Парыжскай Божай Маці сабор, Палац правасуддзя (1783—86, арх. П.Дэмезон, Ж.Д.Антуан) з гатычнай капліцай Сент-Шапель (1243—48); на левым беразе Сены — Дом інвалідаў (з 1671, арх. Л.Бруан і інш.) з саборам (1671—1708; паводле інш. звестак, 1680—1706; у інтэр’еры грабніца Напалеона 1, 1843—60), адкрыты на Эспланаду (плошчу) інвалідаў (1704—20) з мостам Аляксандра III (1896—1900); Марсава поле (сучасная планіроўка 1908—28, арх. К.Фарміге) зЭйфелевай вежай, Пантэон (б. касцёл Сент-Жэнеўеў, 1755—89, арх. Ж.Ж.Суфло), б-ка Сент-Жэнеўеў (1843—50, арх. А.Лабруст); на правым беразе Сены — пл. Згоды, на якой перасякаюцца гал.гар. восі, Луўр, Елісейскія палі (17 ст., арх. А.Ленотр, забудавана пераважна ў канцы 19 ст.), пл. дэ Голя з трыумфальнай аркай (1806—37, рэльефы), якія ўтвараюць анфіладу плошчаў цэнтра П. Сярод арх. помнікаў гатычныя касцёлы Сен-Жэрмен-дэ-Прэ (11—17 ст.) і Сен-П’ер-дэ-Манмартр (1147), атэлі Клюні (1498) і Карнавале (1544, арх. П.Леско, скульпт. Ж.Гужон, абодва цяпер музеі); палацы Люксембургскі (Сенат; 1615—20, арх. С. дэ Брос), Каралеўскі (Пале-Руаяль; 1629—36, арх. Ж.Лемерсье) і Бурбонскі (цяпер Палата дэпутатаў; 1722); комплексы будынкаў Сарбоны (з 1635, арх. Лемерсье і інш.), кляштара Валь-дэ-Грас (1645—1710, арх. Ф.Мансар, Лемерсье, П.Лемюэ і інш.), Калеж чатырох нацый (цяпер Ін-т Францыі; 1661, арх. Л.Лево), касцёл Сен-Сюльпіс (1646—1749), базіліка Сакрэ-Кёр на ўзгорку ў раёне Манмартра (1875, арх. П.Абадзі), т-р «Гранд-апера» (1861—75, арх. Ш.Гарнье; размалёўка плафона глядзельнай залы М.Шагала, 1964), палац Шаё (1936—37, арх. Л.Азема і інш.). Найб. значны горадабудаўнічы ансамбль 20 ст. — грамадска-дзелавы цэнтр квартала Дэфанс, які ўключае Нац. цэнтр прам-сці і тэхнікі (1958, арх. Б.Зерфюс і інш.), вышынны дзелавы цэнтр Мен-Манпарнас (1964—73, арх. Э.Бадуэн і інш.), комплекс «Фронт Сены» (з 1965), Вял. арку (1982, арх. І.О. фон Шпрэкельсен), шматлікія небаскробы і інш. Сярод жылых і грамадскіх пабудоў: т-р Елісейскіх палёў (1911—13, арх. А. і Г. Перэ, рэльефы А.Бурдэля, размалёўкі М.Дэні), вілы Ла-Рош (1923), Стайн (1927), у Пуасі (1929—31, усе арх. Ле Карбюзье), будынкі ЮНЕСКА (1953—57, арх. М.Броер, Зерфюс і інш., інж. П.Л.Нерві), цэнтр «Італі» (з 1968), амёбападобныя жылыя дамы ў парку Дэфанс (1976—90, арх. Э.Аё), Нац. цэнтр мастацтва і культуры імя Ж.Пампіду (1977, арх. Р.Піяно, Р.Роджэрс і інш.), разбудова Луўра (1981—93). Каля П. ў Марне-ла-Вале пабудаваны вял. лунапарк «Еўрадыснейленд» (1992). У П. фантаны «Нявінных» (1547—49, арх. Леско, скульпт. Гужон), «4 пары года» (1739—45, скульпт. Э.Бушардон) і інш. Набярэжная Сены з помнікамі архітэктуры ўключана ЮНЕСКАу спіс Сусветнай спадчыны.
Найважнейшыя помнікі П.: Калона Напалеона I на Вандомскай пл. (1806—10, арх. Ж.Б.Лепер, Ж.Гандуэн), А. дэ Бальзаку (1893—97) і В.Гюго (1866—1900, абодва скульпт. А.Радэн), маршалу М.Нею (1852—53), рэльеф «Марсельеза» на трыумфальнай арцы (1833—36, абодва Ф.Руд), Сцяна камунараў на могілках Пер-Лашэз (1909, П.Маро-Вацье), магіла Невядомага салдата пад аркай Зоркі (1921), мемарыялы Пакутнікаў Супраціўлення на ўзгорку Мон-Валер’ен (1960—61) і тым, што загінулі ў фаш. канцлагерах (на в-ве Сітэ, 1961).
У П. 13 ун-таў (створаны ў 1972 у выніку рэформы Парыжскага ун-та), Калеж дэ Франс, Вышэйшая практычная школа, Нац.політэхн.ін-т, Вышэйшая нармальная школа, Каталіцкі ін-т П., 2 кансерваторыі, Нац. вышэйшая школа выяўл. мастацтваў і інш.; Ін-т Францыі ў складзе 5 акадэмій, у т. л.Франц. акадэмія (з 1635), Акадэмія л-ры (з 1664), Акадэмія навук (з 1666); шматлікія НДІ і навук. т-вы, у т. л. Пастэраўскі ін-т, Ін-т арабскага свету, Ін-т радыю. Нац.б-ка і Нац. архівы. Буйнейшыя выд-вы, у т. л. Ашэт (з 1826), Ларус (з 1865). Каля 100 музеяў, у т. л. Луўр, Нац. музей сучаснага мастацтва, Музей чалавека, музеі Бальзака, Гюго, П.Пікасо, А.Радэна; шматлікія маст. галерэі. Каля 90 тэатраў, у т. л.«Камеды Франсэз», Парыжская опера; больш за 300 кінатэатраў. Бат. сад (з 1635; адзін з найстарэйшых у Еўропе).
Беларусы ў Парыжы. З часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай тут вучыліся некат. ўраджэнцы Беларусі, у т. л. Т.Касцюшка. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у П. з’явіліся і паліт. эмігранты збел. зямель: удзельнікі паўстанняў 1794 (у т. л. М.К.Агінскі), 1830—31 (І.Дамейка і інш.), 1863—64 (В.Урублеўскі, К.Далеўскі, Г.Корвін-Крукоўская і інш. рэвалюцыянеры, якія сталі ўдзельнікамі Парыжскай камуны 1871). Тут вучыліся мастацтву Н.Орда і інш. ўраджэнцы Беларусі, жылі мастакі В.Ваньковіч, М.Шагал і інш. Арганізаваная нац.-культ. дзейнасць беларусаў П. пачалася з узнікненнем у 1930 «Беларускага хаўрусу». У 1938 у П. створана «Бел. жаночая грамада імя А.Пашкевіч (Цёткі)», стала выдавацца бел. газета «Рэха». Пасля 2-й сусв. вайны ў П. выдавалася першая з пасляваен. беларускамоўных газет у замежжы — «Беларускія навіны» (1945—47). З 1947 выходзілі бел.рэліг.час.«Божым шляхам» і штомесячнік «Моладзь», тут дзейнічаў старшыня Рады БНР М.Абрамчык. У канцы 1940 — пач. 1950-х г.у П. знаходзілася штаб-кватэра Сусветнага аб’яднання беларускай эміграцыі. З 2-й пал. 1950-х г.усувязіз пераездам уінш. краіны ч. беларусаў іх грамадскае і нац.-культ. жыццё ў П. паступова згортвалася. У 1970 зноў актывізаваўся «Бел. хаўрус» (з 1991 яго старшыня — мастак М.Навумовіч). У 1980—90-я г. ў П. пераехалі В.Забораў, В.Дзёмкіна, мастак М.Паўлоўскі і інш. Цяпер у П. жыве каля 1,3 тыс. беларусаў (асн. частка беларусаў Францыі). Дзейнічае бел. каталіцкая місія.
Літ.:
Париж.: Пер. с фр.М., 1976;
Favier J. Paris: Deux mille ans d’histoire. Paris, 1997;
Rouleau B. Paris: histoire d’un espace. Paris, 1997;
Лялькоў І. Gallia Albaruthensie, або Пяць стагодзьдзяў беларускае прысутнасьці ў Францыі // Спадчына. 1999. № 2.
Дз.М.Чаркасаў (гісторыя), Т.А.Папоўская (беларусы ў Парыжы).
Набярэжная Сены ў Парыжы.Да арт.Парыж. Від на востраў Сітэ. Фрагмент мініяцюры з «Раскошнага часаслова герцага Берыйскага». Браты Лімбург. 1409—16.Парыж. Калона Напалеона I на Вандомскай плошчы.Парыж. Трыумфальная арка на плошчы дэ Голя.Парыж. Вялікая арка ў квартале Дэфанс. 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРЫЯДЫЧНЫ ДРУК
Гісторыя развіцця. Перыядычныя выданні на Беларусі пачаліся з выпуску газет-аднадзёнак, якія выходзілі ў ВКЛу 2-й пал. 16 ст. — пач. 17 ст. і асвятлялі жыццё народаў ВКЛ і інш. краін Еўропы: «Новіны грозные а жалостлівые...» (1563), «Эдыкт з обозу под замком нашым Велікімі Лукамі» (1580), «Эдыкт з замку Полоцкого» (1593), «Новіны о шчаслівом поступаньні на царство Московское Найясьнейшаго Владыслава, Короля Польского» (1617) і інш. Першым на Беларусі друкаваным выданнем на польскай мове быў інфарм. бюлетэнь «Awizy Grodzieńske» («Гродзенскія весці», 1678 — пач. 18 ст.). Першая друкаваная газета на польскай мове — «Gazeta Grodzieńska» («Гродзенская газета», 1776—83), створаная па ініцыятыве А.Тызенгаўза. Яна асвятляла найважнейшыя падзеі з жыцця Рэчы Паспалітай і ВКЛ, Расіі, краін Еўропы. У лістападзе—снежні 1792 у Гродне 2 разы на тыдзень выходзіў друкаваны орган Таргавіцкай канфедэрацыі газ. «Wiadomości Grodzieńske» («Гродзенскія ведамасці»), якая інфармавала пра падзеі, што адбываліся напярэдадні 3-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1796—1840 напачатку ў Варшаве, потым у Гродне, Вільні (да 1833 на польскай, з 1834 на польскай і рус. мовах) выходзіла газ. «Kurier Litewski» («Літоўскі веснік»); працяг яе — газ. «Kurier Wileński» («Віленскі веснік», 1841—1916; з 1865 на рус. мове).
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) і далучэння Беларусі да Рас. імперыі акрамя рас. перыёдыкі і «Літоўскага весніка» іншыя перыяд. выданні на Беларусі не выдаваліся. З 1838 Віцебскае, Гродзенскае, Магілёўскае, Мінскае губернскія праўленні выдавалі афіц. газеты (напр., «Витебские губернские ведомости»). Яны змяшчалі пастановы, распараджэнні, аб’явы, весці цэнтр. і мясц. улад, маст. творы, фальклор, краязнаўчыя даследаванні.
У 1860-я г. ў сувязіз узмацненнем нац.-вызв. руху з’явіліся нелегальная беларускамоўная газ. «Мужыцкая праўда» (1862—63, друкавалася лацінкай) і польскамоўныя «Chorągiew swobody» («Сцяг свабоды», 1863), «Głos z Litwy» («Голас з Літвы», 1864), якія выдавалі К.Каліноўскі і яго паплечнікі. На іх старонках гучалі ідэі сац. і нац. свабоды, неабходнасці аб’яднання бел. і літоўскіх зямель у суверэнную дзяржаву. Рэвалюцыйныя ідэі К.Каліноўскага падхапілі бел. народнікі, якія выдавалі час. «Гомон» (1884, выходзіў на рус. мове). Як пратэст супраць царызму выдаваліся польскамоўныя газ. «Słowo» («Слова», 1859, С.-Пецярбург), «Zmowa» («Змова», 1870, г. Цюрых, Швейцарыя), «Свабода» (1902, Лідскі павет). У 1886—1902 у Мінску легальна выдавалася першая на Беларусі прыватная грамадска-паліт. і літаратурная газ. «Минский листок» (у 1902—05 «Северо-Западный край»). Выходзілі таксама афіц.перыяд. выданні рус.правасл. царквы «Епархиальные ведомости» ў Мінску (1869—1917), Віцебску («Полоцкие епархиальные ведомости», 1874—1916), Магілёве (1883—1917), Гродне (1901—15). У канцы 19 ст. ў Паўночна-Заходнім краі выдавалася 14 газет, з іх 3 прыватныя.
Упач. 20 ст. пад уздзеяннем рэвалюцыі 1905—07 колькасць перыяд. выданняў на Беларусі павялічылася, у многіх губернскіх і павятовых цэнтрах выдаваліся газеты розных кірункаў: у Вільні — «Северо-Западное слово» (1898—1905), «Северо-Западный голос» (1905—15), «Белорусская жизнь» (1909—11); у Мінску — «Белорусский вестник» (1904—05), «Жизнь провинции» (1907), «Голос провинции» (1906—07), «Минское слово» (1906—12), «Окраина» (1907—08), «Минский курьер» (1908), «Минское эхо» (1908—09), «Минский голос» (1909—18), «Минская газета-копейка» (1912—15); у Віцебску — «Витебский голос» (1905—07), «Витебская жизнь» (1906), «Витебский вестник» (1912—17), «Витебский листок» (1916—19); у Магілёве — «Могилевский голос» (1906), «Могилевский вестник» (1906—17); у Гомелі — «Гомельский вестник» (1908—09), «Полесская мысль» (1909), «Полесье» (1909—12), «Белорусский голос» (1910), «Гомельское слово» (1911—12), «Гомельская копейка» (1911—17), «Отклики» (1912—15); у Брэст-Літоўску — «Западный Буг» (1909), «Наш край» (1912—14); у Пінску — «Пинский листок» (1910—11); у Бабруйску — «Бобруйские отклики» (1911—12), «Бобруйская жизнь» (1913—14), «Бобруйский курьер» (1914—19); у Лепелі — «Лепельский вестник» (1911—12); у Лідзе — «Лидское слово» (1912—13); у Полацку — «Полоцкий листок» (1913); у Мазыры — «Мозырянин» (1914—15); у Оршы — «Оршанский вестник» (1915—18). Выходзілі земскія часопісы «Вестник Минского губернского земства» (1914—15), «Вестник Могилевского земства» (1914—17) і інш.
У 1904—05 на Беларусі падпольна выходзілі перыяд. выданні РСДРП, якія прапагандавалі погляды сацыял-дэмакратаў: «Полесский листок» (1904—05), «Летучий листок Полесского комитета», «Листок Северо-Западного союза» (абодва 1905); «Минский летучий листок», «Труд» (Гомель), «Солдатская воля» (Гродна; усе 1906) і інш. Шэраг газет і часопісаў на рус., польскай і яўр. мовах выдавалі СДКПіЛ, ППС на Літве, эсэры, Бунд і інш. арганізацыі. Свае выданні на тэр. Беларусі пашырылі газетна-выдавецкія манаполіі А.Суворына, І.Сыціна, А.Маркса, агенцтвы друку, што спрыяла далейшаму развіццю тут перыяд. друку.
Бел. друк актывізаваўся пасля адмены ў 1905 забароны на беларускамоўнае кнігадрукаванне. Выйшлі першыя легальныя прагрэсіўныя газеты на бел. мове «Наша доля» (1906) і «Наша ніва» (1906—15), якія вялі барацьбу за бел.нац. ідэю, бел. дзяржаўнасць. На бел. мове выдаваліся часопісы: сатырычны «Крапіва» (1912), сельскагаспадарчы «Саха» (1912—15), маладзёжныя і дзіцячыя «Маладая Беларусь» (1912—13), «Лучынка», «Раніца» (абодва 1914). У 1913—15 у Вільні на бел. мове выходзіла газ. «Беларус» (лацінкай), у 1916—18 — газ. «Гоман» (лацінкай і кірыліцай), у 1916 у Петраградзе — газ. «Светач» (лацінкай), у 1916—17 — газ. «Дзянніца». У 1-ю сусв. вайну ў Маладзечне выдавалася газ. «Вестник X армии» (1914—17); у Полацку — «Последние армейские известия» (1915); у Бабруйску — «Известия Виленского округа путей сообщения» (1916); у Барысаве, Клецку, Лунінцы, Ляхавічах, Навагрудку, Нясвіжы, Пінску, Рэчыцы, Слуцку — «Телеграммы Петроградского телеграфного агентства». Усяго ў 1817—1916 на Беларусі выходзіла 249 перыяд. выданняў, з іх 13 беларускамоўных.
Пасля Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 на Беларусі выдавалася больш за 80 газет на бел., рус., польскай і яўр. мовах. У жніўні 1917 у Мінску пачала выдавацца першая масавая легальная газ. «Звезда» (з 1927 на бел. мове). У 1917 выходзілі афіц. органы Часовага ўрада, партыйна-савецкія, салдацкія і інш.перыяд. выданні: «Вестник Минского губернского комиссариата», «Грамада», «Крестьянская газета», «Фронт», «Бюллетень военно-революционного комитета X армии» (Маладзечна), «Известия военно-революционного комитета города Витебска» (назва мянялася, з 1937 «Віцебскі рабочы»), «Бюллетень военно-революционного комитета Западного фронта», «Вольная Беларусь», «Советская правда», «Революционная ставка» (Магілёў), «Известия военно-революционного комитета III армии» (Полацк), «Белорусская рада» і інш. Свае газеты выдавалі Саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Віцебска, Гомеля, Магілёва, Мінска, а таксама Бабруйска, Горак, Мазыра, Полацка, Рэчыцы і інш.
У перыяд грамадзянскай вайны, германскай і польскай інтэрвенцыі многія выданні былі спынены. Партыйныя арганізацыі і падп. камітэты Беларусі выпускалі і распаўсюджвалі газеты, лістоўкі, адозвы, у т. л. на ням. мове. У 1918 падп. друкарня ў Мінску выдавала газ. «Спартак», падпольшчыкі Оршы — газ. «Набат» (1918—20). Выходзілі таксама газеты партыі эсэраў, Бунда, інтэрнацыяналістаў, акупацыйных улад. Нягледзячы на цяжкасці ваеннага часу, ствараліся новыя газеты: у Мінску — «Беларускі шлях», «Подпольная правда» (абедзве 1918), «Весткі часовага рабоча-сялянскага савецкага ўраду Беларусі», «Звон», «Минский пролетарий» (усе 1919), «Беларусь», «Минский курьер» (абедзве 1919—20), «Работніцка-сялянская Беларусь» (1920); у Вільні — «Беларуская думка» (1919), «Беларускае жыццё» (1919—20); у Гродне — «Бацькаўшчына», «Беларускі народ», «Беларусь» (усе 1919), «Беларускае слова» (1920—21); у Смаленску — «Белорусская правда» (1920); у Слуцку — «Наша каляіна» (1920); у Гомелі — «Новая деревня» (1920—26) і інш.У 1918—19 у Петраградзе, а потым у Маскве выходзіла першая сав. газета на бел. мове «Дзянніца», у Смаленску, а потым у Мінску — газеты «Бедняк» (1918—19), «Савецкая Беларусь» (1920—33). Першыя бел.сав. часопісы пачалі выдавацца ў Петраградзе — «Чырвоны шлях» (1918) і «Белорусская криница» (1918—19). На тэр. Беларусі выдаваліся часопісы «Экономическая жизнь» (1918—19), «Школа и культура Советской Белоруссии» (1919—21), «Коммунистический труд» (1919—23, Віцебск), «Полесский коммунар» (1919—26, Гомель), «Рунь» (1920), «Голос труда» (Віцебск), «Коммунистическое просвещение» (Гомель), «Хозяйство Белоруссии» (усе 1920—21), «Вольны сцяг» (1920—22) і інш. Яны заклікалі беларусаў падтрымліваць сав. ўладу, ствараць чырвонаармейскія атрады, весці падп.партыз. барацьбу, аб’ядноўвацца ў барацьбе за незалежнасць Беларусі. Усяго ў 1920 выдавалася 27 газет, 15 часопісаў і інш.перыяд. выданняў.
З 1921 друк актыўна выступаў за аднаўленне разбуранай войнамі нар. гаспадаркі, за ліквідацыю беспрацоўя і непісьменнасці, за паскарэнне будаўніцтва школ і культурна-асветных устаноў. За аднаўленчы перыяд створана шырокая сетка масавых прафсаюзных, ваенных, літаратурна-маст., жаночых, маладзёжных, дзіцячых і інш. выданняў: газеты «Красная смена» (з 1925 «Чырвоная змена»), «Красноармейская правда» (з 1947 «Во славу Родины»), «Белорусская деревня» (назва мянялася, з 1991 «Белорусская нива»; усе 1921); часопісы «Искусство» (Віцебск), «Школа и культура Советской Белоруссии» (абодва 1921), «Зоркі» (1921—22), «Вперед» (1922, назва мянялася, з 1991 «Беларуская думка»), «Беларускі піянер» (назва мянялася, з 1945 «Бярозка»), «Беларуская работніца і сялянка» (назва мянялася, з 1995 «Алеся»), «Асвета» (назва мянялася, з 1960 «Народная асвета»), «Беларуская медычная думка» (назва мянялася, з 1996 «Здравоохранение»; усе 1924), «Плуг» (1925, назва мянялася, з 1991 «Хозяин»), «Шлях кааперацыі» (1925—28), «Прафесіянальны рух Беларусі» (1925—29), «Наш край» (1925—30) і інш. Узніклі выданні пісьменніцкіх арганізацый — часопісы «Полымя» (з 1922) і «Маладняк» (1923—32). У 1924—25 замест павятовых і інш. газет пачалі выдавацца акруговыя: «Вясковы будаўнік» (Слуцк), «Полоцкий пахарь», «Наш працаўнік» (Клімавічы), «Камуніст» (Бабруйск), «Савецкая вёска» (Мазыр), «Вясковая праўда» (Барысаў), «Камуністычны шлях» (Орша) і інш. Выходзілі часопісы-дадаткі да асобных газет: «Радавая рунь» (1924), «Чырвоная краіна» (1927—29), «Саветы Беларусі» (1928—29) да газ. «Савецкая Беларусь»; «Малады камуніст» (1925—26) і «Світанне» (1926—27) да газ. «Наш працаўнік». З 1924 выдаецца «Летапіс беларускага друку» (назва мянялася, з 1995 «Летапіс друку Беларусі»).
У перыяд індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі з мэтай пашырэння ідэйна-паліт., выхаваўчай і арганізатарскай работы сярод працоўных заснаваны новыя газеты: «Рабочий» (1927, з 1937 «Советская Белоруссия»), «Піянер Беларусі» (1929, з 1994 «Раніца»), «Рабселькор» (1931—33), «Літаратура і мастацтва» (з 1932), «Сталинская молодежь» (1938, з 1956 «Знамя юности»); часопісы «Сацыялістычнае будаўніцтва» (1926—37), «Паляўнічы Беларусі» (1927—33), «Партыйны работнік» (1930—31), «Беларусь калгасная» (1932), «Напагатове» (1932—33), «Блакнот агітатара» (1932—34). Створаны літаратурна-маст. часопісы «Росквіт» (1927—28), «Узвышша» (1927—31), «Чырвоная Беларусь» (1930—33, з 1944 «Беларусь»); альманахі «Надзвінне» (1926), «Росквіт» (1927), «Зарніцы» (1928; усе Полацк), «Уздым» (1926—28, Бабруйск), «Дняпроўскія ўсплескі» (1927, Магілёў). У 1931 пачалі выходзіць раённыя газеты: «Ленінскі шлях» (з 1962 «Авангард», Буда-Кашалёва), «Звязда на рубяжы» (з 1963 «Дзвінская праўда», Верхнядзвінск), «Калгасны сцяг» (з 1956 «Іскра», Чавусы), «Сацыялістычны шлях» (з 1965 «Ленінскі кліч», Крычаў), «Прымежны камунар» (з 1962 «Новае Палессе», Жыткавічы), «Сталінскі шлях» (з 1965 «Сцяг Саветаў», Клічаў), «Ленінскі сцяг» (з 1963 «Сцяг перамогі», Лёзна; назвы ўсіх мяняліся) і інш.У 1933—34 створана каля 100 шматтыражных газет — органаў палітаддзелаў МТС і саўгасаў. У 1938 з утварэннем абласцей пачалі выдавацца абл. газеты: «Віцебскі рабочы», «Гомельская праўда», «Камунар Магілёўшчыны» (з 1956 «Магілёўская праўда») і інш.У 1940 створаны агульны час. «Весці Акадэміі навук Беларусі». Усяго ў 1940 на Беларусі выдаваліся 252 газеты (гадавы тыраж 192,7 млн.экз.), у т. л. 8 рэспубліканскіх, 4 абласныя, 92 раённыя, 90 шматтыражных; 27 часопісаў і інш.перыяд. выданняў (тыраж 1,1 млн.экз.).
УЗах. Беларусі, якая ўваходзіла ў склад Польшчы, усувязіз цэнзурным уціскам газеты і часопісы друкаваліся пераважна ў прыватных і падп. друкарнях Беластока, Брэста, Вільні, Гродна, Варшавы і інш. Яны часта мянялі назвы, часам выходзілі як аднадзёнкі. Выдавецкай дзейнасцю займаліся розныя партыі і арганізацыі, якія выпускалі перыяд. (легальныя і нелегальныя) выданні: Бел. рэвалюцыйная арганізацыя выдавала газеты «Вольны сцяг» (1923), «Змаганне» (1923—24) і інш.; Бел. пасольскі клуб — «Голас беларуса» (1924), «Іскра» (1925), «Беларуская доля» (1927) і інш.; Бел. сялянска-работніцкая грамада — «Жыццё беларуса» (1925), «Беларуская ніва» (1925—26), «Беларуская справа» (1926), «Народны звон», «Наша справа» (абедзве 1926—27), «Наш голас», «Наша воля», «Наша праўда» (усе 1927) і інш.; Бел. сялянскі саюз — «Сялянская ніва» (1925—30); Бел. рабоча-сялянскі пасольскі клуб «Змаганне» — «Да працы» (1927—28), «На варце» (1930); Бел сялянская партыя — «Народ» (1927—29); Цэнтральны саюз культурных і гаспадарчых арганізацый — «Наперад» (1929—30), «Народны звон» (1930), «Беларускі звон» (1931—32) і інш.; Таварыства бел. школы — газ. «Шлях» (1932—33), час. «Беларускі летапіс» (1933—39) і інш.; група Бел. антыфаш. фронту — газ. «Беларускі фронт» (1936—39) і інш.; выдаваліся звароты, лістоўкі, пракламацыі і інш. Выходзілі часопісы: студэнцкія «Маладое жыццё» (1921—23), «Наш шлях» (1922—23), сатырычныя «Авадзень» (1924—25), «Маланка» (1926—28), «Асва» (1934), літаратурны «Родныя гоні» (1927), жаночы «Жаноцкая справа» (1931), сельскагаспадарчыя «Саха» (1927—29), «Беларуская борць» (1934—38), «Калоссе» (1935—39), вучнёўскія і дзіцячыя «Пралескі» (1934—39), «Маладая Беларусь» (1936) і інш. Існавалі канфесіянальныя выданні: «Праваслаўны беларус» (1925), «Беларуская зарніца» (1928—29), «Голас праваслаўнага беларуса» (1931) і інш. Усе яны імкнуліся данесці да чытачоў праграмныя ўстаноўкі сваіх партый і рухаў, вялі палеміку з іншадумцамі. КПЗБ выдавала газ. «Чырвоны сцяг» (1920—38) і час. «Бальшавік» (1924—36); нелегальна выходзілі на бел., рус., польскай, літ. і яўр. мовах падп. газеты і часопісы КПЗБ і камсамола Зах. Беларусі: «Малады камуніст» (1924—37), «Пад сцягам камунізму» (1927—30), «Бюлетэнь ЦККПЗБ» (1927—36), «Do walki» («На барацьбу», 1928—32), «Камсамолец» (1929—31), «Młody proletariusz» («Малады пралетарый», 1929—34), «Партыйнік» (1930—34), «Малады змагар» (1930—35), «Kujmy broń» («Куйце зброю», 1931—36), «Голас салдата» (1932—36), «Весткі зСССР» (1933—36), «Маладая гвардыя» (1934—35) і інш., а таксама перыяд. выданні акруговых камітэтаў, асобных райкомаў і мясц. арганізацый КПЗБ. Міжнар. арганізацыя дапамогі рэвалюцыянерам выдавала газ. «Чырвоная дапамога» (1925—37) і інш. Пры дапамозе дэмакратычных і нац.-вызв. арганізацый уЗах. Беларусі і за мяжой выдаваліся газеты «Барацьба» (1932—33), «Беларуская газета» (1933—34), «Наша воля» (1935—36) і інш. Усяго ў 1921—39 уЗах. Беларусі выдавалася больш за 270 перыяд. выданняў, у т. л. каля 70 газет-аднадзёнак (гл.Заходнебеларускі друк).
Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі зБССР усе перыяд. выданні, якія выходзілі там раней, былі закрыты. У 1939 створаны новыя газеты (абласныя, раённыя, міжраённыя) — органы часовых упраўленняў: «Рабочий» (з 1940 «Заря», Брэст), «Полесская правда» (Пінск), «Чырвоны сцяг» (Нясвіж), «Уперад» (Ліда), «Новы шлях» (Паставы), «Труд» (Кобрын), «За Советскую Родину» (Гродна), «Чырвоная звязда» (Івацэвічы), «Звязда» (Навагрудак), «Голас селяніна» (Стоўбцы) і інш.
УВял.Айч. вайну на тэр. Беларусі, акупіраванай ням. фашыстамі, падпольна і ў партыз. брыгадах выдаваліся газеты, часопісы, лістоўкі, баявыя лісткі, насценныя газеты, бюлетэні і інш.перыяд. выданні, якія інфармавалі насельніцтва пра становішча на франтах, пра партыз. рух, вялі антыфаш. агітацыю і прапаганду, клікалі народ на барацьбу з ворагам. Падпольшчыкі Мінска ў студзені—лютым 1942 выпускалі «Вестник Родины», у маі—верасні 1942 — газ. «Звязда». Са студзеня 1943 упартыз. зоне на Любаншчыне выдаваліся газеты «Звязда» і «Чырвоная змена». У 1942—43 выходзілі абл. газеты «Віцебскі рабочы» Віцебскага, «Сялянская газета» Вілейскага, «Бальшавік Палесся» Палескага, «Партызан Гомельшчыны» Гомельскага, «Чырвоная звязда» Баранавіцкага, «Заря» Брэсцкага, «Палеская праўда» Пінскага, «За радзіму» Магілёўскага, «Белостокская правда» Беластоцкага падп. абкомаў КП(б)Б; камсамольска-маладзёжныя газеты «Молодой мститель» Баранавіцкага, «Молодой партизан» Беластоцкага, «Молодежная правда» Вілейскага падп. абкомаў ЛКСМБ. Больш за 120 шматтыражных газет выпускалі паліторганы партыз. фарміраванняў, у т. л.партыз. брыгады «Разгром», «Народныя мсціўцы» імя В.Т.Варанянскага, 16-я Смаленская. Усав. тыле выходзілі газеты «За Савецкую Беларусь» (1941—42), «Савецкая Беларусь» (1941—44), «За свабодную Беларусь» (1942) з сатырычным лістком «Партызанская дубінка» (1942—43), сатырычны часопіс-агітплакат «Раздавім фашысцкую гадзіну» (1941, з 1945 час. «Вожык»), час. «Беларусь». Усяго ў перыяд вайны на тэр. Беларусі выдавалася больш за 160 газет (гл.Друк падпольны ў Вялікую Айчынную вайну).
У пасляваенны перыяд адноўлены выданні, якія спынілі выхад у час вайны і акупацыі Беларусі, створаны новыя, у т. л. ў новых абласцях: Гродзенскай — «Гродзенская праўда» (з 1944), Бабруйскай — «Савецкая Радзіма» (1944—45), Маладзечанскай — «Чырвоны сцяг» (1944—59), Полацкай — «Бальшавіцкі сцяг» (1945—54). Пачалі выходзіць газеты «Настаўніцкая газета» (з 1945), «Мінская праўда» (з 1950), «Физкультурник Белоруссии» (1951, з 1995 «Спортивная панорама»), «За вяртанне на Радзіму» (1955, з 1960 «Голас Радзімы»), альманах «Отчизна» (1945, назва мянялася, з 1960 час. «Нёман»), часопісы «Вожык», «Маладосць» (з 1953). Адноўлены выпуск часопісаў «Беларусь» і «Полымя», шматтыражных газет. Створаны дзіцячыя і юнацкія выданні: газ. «Зорька» (з 1945), часопісы «Бярозка», «Вясёлка» (з 1957) і інш.У 1954 з’явіліся аб’яднаныя (раённыя і гарадскія) газеты. Усяго ў 1955 выходзіла 218 газет (гадавы тыраж 233,2 млн.экз.), 39 часопісаў і інш.перыяд. выданняў (гадавы тыраж 4432 тыс.экз.).
З 1962 замест раённых выдаваліся міжраённыя (абласныя) газеты. У 1965 выпуск раённых газет зноў адноўлены. У 1967 выйшлі першыя гарадскія газеты «Вячэрні Мінск» і «Хімік» (Наваполацк). Акадэмія навук Беларусі пачала выдаваць усесаюзныя часопісы «Доклады Академии наук Беларуси» (з 1957), «Инженерно-физический журнал» (з 1958), «Журнал прикладной спектроскопии» (з 1964), «Дифференциальные уравнения» (з 1965). З 1969 выходзіць «Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта» ў 4 серыях. У часопісы пераўтвораны бюлетэні «Промышленность Белоруссии» (1968, з 1990 «Человек и экономика»), «Родная прырода» (з 1972). Створаны галіновыя бюлетэні: «На экранах Беларусі» (1957, з 1996 «На экранах»), «Служба быту Беларусі» (з 1969), «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі» (з 1989 «Спадчына»), «Строительство и архитектура Белоруссии» (з 1991 «Архитектура и строительство»; абодва 1970), «За безопасность движения», «Рабочая смена» (абодва з 1972). На буйных прадпрыемствах і новабудоўлях заснаваны шматтыражныя газеты: «Текстильщик» (Баранавічы), «Химики» (Светлагорск, абедзве з 1965), «Нефтяник Полесья» (з 1973, Гомель), «Белорусский шинник» (Бабруйск), «Монолит» (Віцебск), «Калійшчык Салігорска» (усе з 1974), «Трудовая слава» (з 1975, Магілёў), «Электрон» (з 1976, Мінск) і інш.У 1980 на Беларусі выдаваліся 193 газеты, у т. л. 11 рэспубліканскіх, 6 абласных, 11 аб’яднаных, 3 гарадскія, 106 раённых, 54 шматтыражныя; 95 часопісаў і інш.перыяд. выданняў, у т. л. 31 часопіс.
У 1980-я г. створаны часопісы «Мастацтва Беларусі» (1983, з 1992 «Мастацтва»), «Беларуская мова і літаратура ў школе» (1988, з 1992 «Роднае слова»), «Крыніца» (1988—2003), «Экологический вестник» (з 1989); газ. «Беларускі час» (з 1989); шматтыражныя газеты «Металлург» (Жлобін), «Моторостроитель» (Мінск; абедзве з 1985), «Мозырский нефтепереработчик» (з 1986) і інш.
У канцы 1960 — пач. 1980-х г. на Беларусі ствараліся непадцэнзурныя рукапісныя ці друкаваныя выданні (самвыдат). Найбольшая іх колькасць выдавалася ў Мінску, а таксама ў абл. і раённых цэнтрах і па-за межамі Беларусі (Рыга, Талін, Беласток, Масква і інш.; яны друкаваліся на бел., рус., укр. мовах, некаторыя лацінкай). Да канца 1988 налічвалася 7 афіцыйна незарэгістраваных выданняў, у 1989—34, у 1990—53. Некаторыя з іх пазней пачалі выдавацца пастаянна: «Навіны БНФ за перабудову «Адраджэньне» (1988—94), «Унія» (1990—95), «Свабода» (1990—97) і інш.З прыняццем уСССР «Закона аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі» (1.8.1990), які адмяніў папярэднюю цэнзуру, непадцэнзурны друк пайшоў на спад. Частка самавыдавецкіх газет і часопісаў прайшла працэдуру афіц. рэгістрацыі, частка спыніла сваё існаванне. У 1995—2001 выходзіла каля 600 друкаваных і 40 электронных выданняў.
Асобную катэгорыю выданняў складае перыёдыка бел. дыяспары. Першыя бел.перыяд. выданні па-за межамі Беларусі з’явіліся ў 1920-я г.: «Беларускі сцяг», «Пагоня», «Крывіч» (Коўна), «На чужыне», «Голас беларуса» (Рыга), «Белорусы в Одессе», «Беларускае слова», «Белорусское эхо» (Кіеў) і інш. Пасля 2-й сусв. вайны іх колькасць вырасла. Выходзілі газеты «Бацькаўшчына» (1947—66, Германія), «Беларускі эмігрант» (1948—50), «Беларускі голас» (з 1952; абедзве Канада), часопісы «Беларус на чужыне» (1947—50), «Голас часу» (1989—95; абодва Вялікабрытанія), «Летапіс жыцця беларускай эміграцыі» (1947—91, Германія, ЗША), «Беларус у Амерыцы» (з 1949), «Беларуская моладзь» (1959—80), «Беларуская думка» (1960—91), «Беларускі сьвет» (з 1971), «Полацак» (1991—97; усе ЗША), «Баявая ўскалось» (1949—81), «Палессе» (з 1955), «Зважай» (з 1974), «Прамень» (з 1992; усе Канада) і інш.У 1940—90-я г. ў краінах са сталай бел. дыяспарай выдавалася каля 70 перыяд. выданняў, якія асвятлялі грамадска-паліт., сац.-эканам. і культурнае жыццё Беларусі, СССР, жыццё беларусаў уінш. краінах свету.
Сучасны стан перыядычнага друку. Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі (1991) сродкі масавай інфармацыі сталі рэгламентавацца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі» (ад 13.1.1995). Агульнае кіраўніцтва імі ажыццяўляе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Колькасць перыяд. выданняў значна павялічылася. Вядучае месца занялі рэсп. газеты «Советская Белоруссия», «Звязда», «Народная газета» (з 1990), «Рэспубліка» (з 1991), «Белорусская нива». Працягваецца выпуск газет «Голас Радзімы», «Беларускі час», «Літаратура і мастацтва», «Спортивная панорама», «Настаўніцкая газета», «Во славу Родины», «На страже»; часопісаў «Беларусь», «Мастацтва», «Беларуская думка», «Вожык», «Родная прырода», «Архитектура и строительство», «На экранах», «Хозяин» і інш. Пачалі выходзіць газеты шматлікіх партый і рухаў, грамадскіх, культурных і інш. аб’яднанняў, творчых і прафесійных саюзаў, міністэрстваў, агенцтваў, акцыянерных таварыстваў, прыватных асоб і прадпрыемстваў: «Коммунист Белоруссии. Мы и время», «Наша слова», «Наша доля», «7 дней», «Паляўнічы і рыбалоў» (усе з 1990), «Наша ніва», «Белорусский рынок», «Культура», «Прессбол» (усе з 1991), «Згода», «Белорусская деловая газета», «Национальная экономическая газета» (усе з 1992), «Аргументы и факты в Белоруссии» (з 1993), «Товарищ», «Ва-Банкъ» (абедзве з 1994), «Белорусская газета», «Народная воля», «Белорусская лесная газета», «Белорусская торговая газета» (усе з 1995), «Медицинский вестник», «Туризм и отдых» (абедзве з 1996), «Рабочая солидарность», «Комсомольская правда в Белоруссии» (абедзве з 1998), «Belarus today. Белоруссия сегодня», «Все о футболе» (абедзве з 1999) і інш. Выдаюцца часопісы розных кірункаў: літаратурна-мастацкія — «Нёман», «Маладосць», «Полымя», «Всемирная литература» (з 1996); навукова-метадычныя — «Народная асвета», «Роднае слова», «Пралеска», «Пачатковая школа» (апошнія два з 1991), «Адукацыя і выхаванне» (з 1992), «Пазашкольнае выхаванне», «Вышэйшая школа» (абодва з 1996); гісторыка-краязнаўчыя — «Спадчына», «Беларускі гістарычны часопіс» (з 1993); медыцынскія — «Здравоохранение», «Медицинские новости» (з 1995), «Медицинская панорама» (з 1999); ваенныя — «Армия» (з 1996); для жанчын, дома і сям’і — «Алеся», «Гаспадыня», «Женский журнал» (з 1999) і інш. Створаны новыя газеты «Обозреватель», «Ваша домашняя газета» (абедзве з 2001), «Краязнаўчая газета», «The Minsk times» («Мінскі час»), «Домострой» (усе з 2003), часопісы «Мир спорта» (з 2000), «Дзеяслоў», «Развлечение и отдых», «Индивидуальный предприниматель», «Футбол» (усе з 2002) і інш. Выдаюцца бюлетэні «Главный бухгалтер», «Информационный бюллетень», «Бюллетень нормативно-правовой информации», «Белорусский строительный рынок», «Вопросы организации и информации здравоохранения» (усе з 1996), «Каталог недвижимости» (з 2001) і інш.З дзіцячых і маладзёжных выданняў папулярныя «Знамя юности», «Раніца», «Зорька», «Переходный возраст» (з 1994), «Сюрприз» (з 1996), «Качели», «Пикничок» (абодва з 1998), «Молодежная газета» (з 1999), «Познайка» (з 2001), «Озорник» (з 2003) і інш. Вялікую ролю ў інфармацыі насельніцтва адыгрывае мясц. прэса. У Бабруйску, Барысаве, Баранавічах, Маладзечне і інш. гарадах павялічылася колькасць выпускаемых газет ад 2 да 5; некаторыя з іх выдаюцца поўнакаляровым друкам. Выходзяць абл. газеты «Віцебскі рабочы», «Гомельская праўда», «Гродзенская праўда», «Заря» (Брэст), «Магілёўская праўда», «Мінская праўда», створаны новыя — «Народная трыбуна» (Брэст), «Магілёўскія ведамасці», «Народнае слова» (Віцебск; усе з 1990). Павялічылася колькасць гарадскіх газет: «Жодзінскія навіны», «Гомельские ведомости» (абедзве з 1991), «Віцьбічы» (з 1994, Віцебск), «Новая газета» (Наваполацк), «Салігорскі веснік» (абедзве з 1996), «Минский курьер» (з 2001), прыватных: «Intex-press» («Інтэкс-прэс», з 1994, Баранавічы), «Рэгіянальная газета» (з 1995, Маладзечна), «Борисовский курьер» (з 1996), «Принеманские вести» (з 1999, Ліда), «Регион» (з 2000, Мар’іна Горка), «Жодинские вести» (з 2002) і інш. Працягваецца выданне аб’яднаных і раённых газет: «Слуцкі край», «Маладзечанская газета», «Адзінства» (Барысаў), «Аршанская газета», «Ленінскі шлях» (Горкі), «Наша жыццё» (Мінск), «Пастаўскі край», «Ашмянскі веснік», «Маяк» (Бяроза), «Працоўная слава» (Валожын), «Прамень» (Стоўбцы), «Шлях Кастрычніка» (Хоцімск), «Праца» (Зэльва) і інш.; шматтыражных: «Гродненский химик», «Минский камвольщик», «Железнодорожник Белоруссии», «Автозаводец», «Мотовело», «Белорусский тракторостроитель» і інш.
У 1990-я г. на Беларусі адноўлены выпуск «Епархиальных ведомостей». Выходзяць канфесіянальныя выданні: альманах «Веснік Беларускага экзархата» (з 1990), газеты «Царкоўнае слова» (з 1992), «Преображение» (з 1994, Слуцк), «Верую» (з 1996, Бабруйск), «Духовный вестник» (з 1997, Брэст), «Православный вестник» (з 1998, Гродна), часопісы «Крыніца жыцця» (Кобрын), «Дыялог» (Баранавічы) «Ave Maria» (усе з 1994), «Наша вера» (з 1995), «Благодать» (з 2001), бюлетэнь «Каталіцкія навіны» (з 1996) і інш.Бел. грамадскае згуртаванне татараў «Зікр-уль-Кітаб» і Мусульманскае рэліг. аб’яднанне выдаюць час. «Байрам» («Свята», з 1991), Саюз палякаў на Беларусі — газ. «Głos znad Niemna» («Голас з-над Нёмана», з 1989), час. «Magazyn Polski» («Польскі часопіс», з 1992, абодва Гродна), Саюз бел.яўр. грамадскіх аб’яднанняў і абшчын — газеты «Авив» («Вясна», з 1992), «Берега» (з 1999), Бел. грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў «Ватра» — газ. «Украінець в Беларусі» (з 2001) і інш.
У 2002 на Беларусі для выпуску перыяд. выданняў створаны рэдакцыйна-выдавецкія ўстановы: «Літаратура і Мастацтва», у склад якой увайшлі рэдакцыі літ.-маст. выданняў «Літаратура і мастацтва», «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Всемирная литература», і «Культура і Мастацтва», у складзе якой рэдакцыі газ. «Культура» і час. «Мастацтва». Некаторыя выданні выходзяць згіст. сімволікай гарадоў, якія ў свой час мелі магдэбургскае права.
На 1.1.2004 на Беларусі зарэгістравана 1523 перыяд. выданні, у т. л. 919 газет, 531 часопіс, 59 бюлетэняў, 2 альманахі, 3 каталогі. Выходзяць 9 абласных, каля 130 аб’яднаных, раённых і гарадскіх, 40 шматтыражных газет.
Звесткі пра бел.перыяд. выданні друкуюцца ў штомесячным бібліяграфічным паказальніку «Летапіс друку Беларусі», які з 1995 складаецца з 8 самастойных тыпаў паказальнікаў, у т. л. «Летапісу перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца». Звесткі пра сучасныя сусветныя перыяд. выданні змяшчаюць «Ulrich’s international periodical directory» («Міжнародны даведнік «Ульрык» па перыёдыцы», з 1932), «World list of social science periodical» («Міжнародны паказальнік грамадска-палітычных перыядычных выданняў», ЮНЕСКА, з 1980) і інш.
Літ.:
Краўчанка І.С. Падпольны бальшавіцкі друк у Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мн., 1950;
Перыядычны друк Беларускай ССР. Вып. 2. Газеты (1917—1959 гг.). Мн., 1960;
Цікоцкі М.Я. З гісторыі беларускай журналістыкі XIX ст.Мн., 1960;
Зерницкий М.С. Белорусская советская печать в годы иностранной интервенции и гражданской войны. Мн., 1963;
Марцелев С.В. Печать Советской Белоруссии. Мн., 1967;
Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова Мн., 1971;
Говін С.В. Друк Заходняй Беларусі. Мн., 1974;
Яго ж. Гісторыя беларускай журналістыкі (1563—1917 гг.). Мн., 2003;
Адамовіч В.С. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліягр. паказ. Мн., 1975;
Зелинский П.И., Ракевич Н.А. Печать КПЗБ в борьбе за свободу. Мн., 1977;
Булацкі Р.В., Сачанка І.І., Говін С.В. Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн., 1979;
Перыядычны друк Беларусі. Мн., 1981;
Газеты Беларускай ССР: Бібліягр. паказ. Ч. 1—2. Мн., 1984—85;
К.Калиновский: Из печатного и рукописного наследия. Мн., 1988;
«Новіны грозные» 1563 года: Да гісторыі зачаткаў беларускіх газетных выданняў // Спадчына. 1994. №3;
Библиография оккупационных периодических изданий, выходивших на территории Белоруссии в 1941—1944 гг.Мн., 1995;
Пресса Республики Беларусь. Мн., 1998;
Пазацэнзурны перыядычны друк Беларусі (1971—1990);
Каталёг. Мн., 1998;
Баршчэўская Н. Беларускія часопісы на чужыне // Камунікат. 2002. №2(20).
С.В.Говін.
«Гродзенскія весці». Нумар за 13.12.1698.Газета «Наша ніва». 1906.Першы нумар газеты «Звязда». 1917.Сучасныя беларускія газеты.Сучасныя беларускія часопісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКРАІ́НА (Україна),
дзяржава ва Усх. Еўропе. Мяжуе на Пнз Беларуссю, на ПнУ і Уз Расіяй, на ПнЗз Польшчай, на З са Славакіяй і Венгрыяй, на ПдЗз Румыніяй і Малдовай. На Пд абмываецца водамі Чорнага і Азоўскага мораў. Працягласць граніц 6500 км, у т. л. марскіх 1050 км. Пл. 603,7 тыс.км². Нас. 48,9 млн.чал. (2002). Сталіца — г.Кіеў. Падзяляецца на 24 вобласці, Аўт. Рэспубліку Крым. Дзярж. мова — украінская. Нац. свята — Дзень незалежнасці (24 жн.).
Дзяржаўны лад. У. — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1996. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права шляхам тайнага галасавання на 5 гадоў. Вышэйшы орган заканад. улады — аднапалатны парламент — Вярхоўная Рада (450 дэпутатаў, якія выбіраюцца на ўсеагульных выбарах на 4 гады). Вышэйшы орган выканаўчай улады — Кабінет міністраў на чале з прэм’ер-міністрам.
Прырода. Большая ч.У. размешчана на ПдЗУсх.-Еўрапейскай раўніны. Сярод узвышшаў вылучаюцца: на З Валынскае і Падольскае (выш. 471 м, г. Камула), у цэнтры Прыдняпроўскае, на ПдУ Прыазоўскае і Данецкі Краж (выш. да 367 м), на ПнУ адгор’і Сярэднярускага. На Пн знаходзіцца Палеская нізіна, на Пд — Прычарнаморская, на левабярэжжы р. Дняпро — Прыдняпроўская. Горы займаюць 5% тэр., на З — Усх. Карпаты (выш. 2061 м, г. Гаверла), на Пд Крымскага п-ва — Крымскія горы (выш. 1545 м, г. Раман Кош). У. багатая карыснымі выкапнямі (каля 5% мінер. рэсурсаў свету). Буйныя запасы жал. (16,9 млрд.т), марганцавай (каля 1 млрд.т), тытанавых і нікелевых, свінцова-цынкавых, хромавых руд, ртуці, баксітаў і нефелінаў. З паліўных рэсурсаў вылучаюцца каменны (50 млрд.т) і буры (2,7 млрд.т) вугаль, нафта, прыродны газ, гаручыя сланцы, торф. Разнастайная сыравіна для хім. прам-сці (каменная і калійная солі, сера і інш.), буд. матэрыялаў (граніт, мел, мергель, вапнякі, гліны). У межах Украінскага крышт. шчыта запасы каштоўных камянёў. Шматлікія крыніцы мінер. вод (Трускавец, Хмяльнік, Белая Царква і інш.) і лекавых гразей (ліманы на ўзбярэжжы Чорнага і Азоўскага мораў). Клімат умерана кантынентальны, на паўд. беразе Крыма — субтрапічны. Кантынентальнасць клімату ўзмацняецца зЗ на У. Сярэдняя т-растудз. ад -7 °C на ПнУ да 2—4 °C на Паўд. беразе Крыма, ліп. ад 18 °C на ПнЗ да 23 °C на ПдУ. Гадавая колькасць ападкаў ад 700 мм на ПнЗ да 300 мм на ПдУ, у гарах Крыма 1000—1200 мм, у Карпатах 1200—1600 мм. Рэкі належаць да бас. Чорнага і Азоўскага мораў і часткова Балтыйскага (Сан і Зах. Буг). Гал.р. Дняпро, якая перасякае краіну зПн на Пд і падзяляе яе на правабярэжную і левабярэжную; асн. яго прытокі: Прыпяць, Дзясна, Уж, Цецераў, Псёл, Сула, Ворскла, Інгулец. На З працякаюць рэкі Днестр і Ціса, на Пд — Паўд. Буг і Інгул, на мяжы з Румыніяй — Дунай, на У — Дора (прыток Северскага Данца). Больш за 3 тыс. азёр, найб. на Палессі (Свіцязь, Турскае, Белае і інш.), у Крыме (Сасык, Сакскае), на ўзбярэжжы азёры-ліманы (Куяльніцкі, Хаджыбейскі і інш.). Вадасховішчы: Кахоўскае, Кіеўскае, Крамянчугскае і інш. Глебы на Пн дзярнова-падзолістыя, балотныя, у лесастэпавай зоне пашыраны чарназёмы, шэрыя лясныя і лугавыя глебы, у стэпавай — чарназёмы і цёмна-каштанавыя, на Пд трапляюцца саланчаковыя глебы; у Крымскіх гарах карычневыя горныя, бурыя і горна-лугавыя, на Паўд. беразе Крыма чырвона-бурыя і карычневыя, у Карпатах бурыя горна-лясныя і горна-лугавыя. Пад лесам каля 13% тэр.Найб. масівы на Палессі (хвоя, дуб, бяроза, вольха) і ў Карпатах (елка, піхта, бук, дуб). У лесастэпавай зоне — дуб, ясень, граб. У стэпавай зоне натуральная расліннасць амаль не захавалася. Жывёльны свет разнастайны: на Палессі — лось, казуля, дзік, воўк, ліс, рысь і інш.; у Карпатах — еўрап. алень, казуля, дзік, трапляецца мядзведзь; у стэпавых раёнах — суслікі, хамякі, паўсюдна — заяц-русак. Шмат птушак (цецярук, глушэц, рабчык, драфа, стэпавы арол, бусел). Прамысл. рыба Азоўскага м. — селядзец, камбала, хамса; Чорнага — скумбрыя, ласось, цюлька, кефаль, бычок; у рэках і азёрах — лешч, шчупак, судак. Ахоўных тэр. 52 тыс.км². Найб. запаведнікі: Асканія-Нова, Дунайскія Плаўні, Канеўскі, Чарнаморскі, Палескі, нац. паркі Карпацкі і Шацкі.
Насельніцтва. Большасць насельніцтва — украінцы (73%). Жывуць рускія (22%), яўрэі (1%), беларусы (0,9%) і інш.Цэнтр. вобласці кампактна заселены ўкраінцамі, бліжэй да межаў нац. склад мяшаны. Большасць вернікаў — праваслаўныя (76%), уніяты і католікі (13,5%), ёсць іудзеі, пратэстанты, мусульмане. Сярэдняя шчыльн. 81 чал. на 1 км². Найб. шчыльна заселены Данецкая і зах. вобласці. Гар. насельніцтва 67,7%. Буйныя гарады (тыс.ж., 2000): Кіеў (2637), Харкаў (1622), Днепрапятроўск (1200), Данецк (1121), Адэса (1104), Запарожжа (900), Львоў (803). У прам-сці і буд-ве занята 32% эканамічна актыўнага насельніцтва, у сельскай і лясной гаспадарцы 24%, у сферы паслуг 44%.
Гісторыя. Чалавек пачаў засяляць тэр.У. ў раннім палеаліце, людзі сучаснага тыпу з’явіліся тут 35—10 тыс.г. назад. Найб. значнымі грамадскімі ўтварэннямі эпохі энеаліту (4—3-е тыс. да н.э.) былі земляробча-жывёлагадоўчыя плямёны трыпольскай культуры. 1-е вядомае этн. ўтварэнне на ПдУ. — кімерыйцы (9—7 ст. да н.э.), якіх выцеснілі з Прычарнамор’я і часткова асімілявалі скіфы. У 1-м тыс. да н.э. на ПдУ. існавалі Баспорскае і Скіфскае царствы, грэч. гарады-дзяржавы Херсанес, Ольвія і інш.У 1 ст. да н.э. гэтыя дзярж. ўтварэнні падпарадкаваны Стараж. Рымам. У 4 — пач. 7 ст.н.э. на ПдУ. існавала слав.плем. аб’яднанне антаў, якія ваявалі зВізантыяй, готамі і аварамі. Са слав.плем. саюза дулебаў (6—9 ст.) утварыліся валыняне. У 9 ст.У. насялялі таксама ўсх.-слав.плем. саюзы драўлян, палян, севяран, ціверцаў, улічаў і белых харватаў. З канца 9 ст.б.ч.У. ў складзе Кіеўскай Русі. Пры вял. кіеўскім кн.Уладзіміру Святаславічу [980—1015] у якасці дзярж. рэлігіі замест язычніцтва прынята хрысціянства (988). З канца 10 — пач. 11 ст. назіраліся першыя прыкметы феадалізацыі грамадства. Грамадскія адносіны рэгуляваліся Рускай праўдай і звычаёвым правам. З 11 ст. пачаўся захоп Закарпацця Венгрыяй. У 12 ст. ў выніку распаду Кіеўскай Русі на тэр.У. ўтварыліся самаст. княствы: Кіеўскае, Чарнігаўскае, Галіцкае, Уладзіміра-Валынскае і інш.; у 1199 — найб. моцнае Галіцка-Валынскае княства. У 1239—40 рус. княствы на тэр.У. спустошаны нашэсцем манголаў на чале з ханам Батыем (гл.Мангольскія заваяванні) і да канца 1250-х г. трапілі пад уладу Залатой Арды (гл.Мангола-татарская няволя на Русі). Са спыненнем галіцка-валынскай княжацкай дынастыі (1340) Галіцыя і Зах. Валынь адышлі да Польшчы, Усх. Валынь — да Вялікага княства Літоўскага, якое ў 14 — пач. 15 ст. пашырыла ўладу амаль на ўсе астатнія землі У. аж да Чорнага мора. Паўн.Букавіназ 1359 у складзе Малдаўскага княства. Зах. Падолія ў 1431—34 захоплена Польшчай. З канца 15 ст. ўзмацнілася пагроза з боку Турцыі і яе васала (з 1478) Крымскага ханства, атрады якога да сярэдзіны 18 ст. рэгулярна спусташалі ўкр. землі. У 16 ст. туркі захапілі Паўн. Прычарнамор’е. У выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім 1500—03 да Масквы адышлі Чарнігава-Северскія землі. Паводле Люблінскай уніі 1569укр. землі ВКЛ адышлі да Польшчы. Брэсцкую унію 1596 прынялі 6 з 8 епархій Кіеўскай мітраполіі (у 1620 правасл. іерархія адноўлена, у 1632 легалізавана).
Складванне самаст.укр. народнасці ў асн. завяршылася ў 17 ст. ў працэсе барацьбы супраць нац. і рэліг. прыгнёту з боку каталіцкай Польшчы, вял. ролю ў гэтым адыгралі ўкр. казакі Запарожскай Сечы. У канцы 16—1-й пал. 17 ст. адбыліся казацка-сял. паўстанні на чале з К.Касінскім (1591—93), С.Налівайкам (1594—96), І.Сулімам (1635), Паўлюком (1637), Я.Астраніным і Дз.Гунем (1638). У ходзе вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54 пад кіраўніцтвам гетмана Б.Хмяльніцкага сфарміравалася ўкр. дзяржава (Гетманшчына). Рашэннем Пераяслаўскай рады 1654 яна далучана да Расіі. Яе аўт. правы замацаваны Сакавіцкімі артыкуламі 1654. Пазней падобныя дагаворы заключаліся рас. урадам з кожным новым укр. гетманам. Паводле Андросаўскага перамір’я 1667, якое завяршыла вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, тэр.рас. Гетманшчыны была абмежавана Левабярэжнай Украінай. Землі Запарожскай Сечы апынуліся пад супольным пратэктаратам Расіі і Рэчы Паспалітай (паводле «Вечнага міру» 1686 — толькі Расіі). На тэр.У. адбываліся многія падзеі польска-турэцкіх войнаў 17 ст. і рус.-тур. войнаў 1676—81 і 1686—1700. У 1672—99 Падолія і суседнія землі часова належалі Турцыі. УПаўночную вайну 1700—21 большасць украінцаў змагалася на баку Расіі, але пераход на бок шведаў гетмана І.Мазепыз часткай казацкай старшыны і кашавога атамана запарожскіх казакоў К.Гардзіенкі даў падставу рас. цару Пятру I разбурыць Запарожскую Сеч і істотна абмежаваць правы новага ўкр. гетмана І.І.Скарападскага. У 1764 Кацярына II скасавала па Левабярэжнай У. гетманскую ўладу, у 1781 увяла тут агульна-рас.адм. падзел замест ранейшага на палкі і сотні. У 1775 ліквідавана Запарожская (Новая) Сеч. У 1783 на ўкр. сялян пашырана прыгоннае права, казацкая старшына ў 1785 атрымала правы дваранства. Антыфеад. выступленні 18 ст. ў Галіцыі, Букавіне і Закарпацці (з 17 ст. пад уладай Аўстрыі) набылі форму руху апрышкаў, на Правабярэжнай Украіне — гайдамакаў, кульмінацыяй якога стала Калііўшчына 1768. У выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Галіцыя адышла да Аўстр. манархіі, якая ў 1775 атрымала ад Турцыі і Букавіну. У выніку рус. -тур. вайны 1768—74 Расія заваявала землі паміж Паўд. Бугам і Дняпром. У 1783 да Расіі далучана тэр. ліквідаванага Крымскага ханства. У выніку рус.-тур. вайны 1787—91 Расія далучыла землі паміж Паўд. Бугам і Днястром, у выніку 2-га (1793) і 3-га (1795) падзелаў Рэчы Паспалітай — Правабярэжную У. і Зах. Валынь. У 1-й пал. 19 ст. пачаўся ўкр. рух за нац. адраджэнне. першымі цэнтрамі якога сталі Харкаўскі (з 1805) і Кіеўскі (з 1834) ун-ты.
У 1820-я г. на тэр.У. дзейнічалі дзекабрысцкія арг-цыі Паўднёвае таварыства дзекабрыстаў і Таварыства з’яднаных славян 1823—25. Устудз. 1826 на Кіеўшчыне адбылося Чарнігаўскага палка паўстанне. У 1846—47 у Кіеве дзейнічала Кірыла-Мяфодзіеўскае таварыства. Ва Усх. Галіцыі цэнтрам укр. нац.-культ. руху з 1830-х г. быў г.Львоў, дзе ўзнікла літ. аб’яднанне «Руская тройца» («Руська трійця»; назва ад кіруючай групы з 3 чалавек: М.Шашкевіч, Я.Галавацкі, І.Вагілевіч). У 1848—51 у Львове дзейнічала 1-я ўкр.паліт.арг-цыяГал.Рус. Рада. У 1848 у Галіцыі і на Букавіне, у 1853 у Закарпацці скасавана прыгоннае права. Ва ўкр. грамадска-паліт. думцы Галіцыі дамінавалі русафільская (ідэя «адзінага рускага народа») і «народаўская» (ідэя ўкр.нац. адзінства) плыні. Выданні «народаўцаў» сталі агульнаўкр. трыбунай для прапаганды нац. ідэі. У 1890 у Львове засн. 1-я на У. нац.паліт. партыя — Руска-ўкр. радыкальная партыя. На ўкр. землях Рас. імперыі пасля сялянскай рэформы 1861 паскорылася развіццё капіталіст. прам-сці, цэнтрамі якой сталі Екацярынаслаў, Харкаў, Адэса і інш. гарады. Упач. 1860-х г. узніклі ўкр. т-вы (грамады) у Пецярбургу, Кіеве, Палтаве, Чарнігаве, Харкаве, б. кірыла-мяфодзіеўцы выдавалі ў Пецярбургу ўкр.час. «Основа» (1861—62). Аднак у 1863 рас. ўрад забараніў выкладанне ўкр. мовы ў школах, неўзабаве распушчаны і грамады. У сярэдзіне 1870-х г.укр. інтэлектуальныя сілы (У.Б.Антановіч, М.П.Драгаманаў, М.І.Зібер, П.П.Чубінскі і інш.) сканцэнтраваліся ў «Старой грамадзе». Украінафілы кіравалі Паўд.-Зах. аддзяленнем Рус.геагр.т-ва, рускамоўнай газ. «Киевский телеграф», наладзілі сувязіз суайчыннікамі ў Галіцыі. У 1876 Аляксандр II забараніў выданне і ўвоз з-за мяжы л-ры, пастаноўку п’ес і чытанне лекцый на ўкр. мове. Рэв. рух 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. на У. адбываўся як ч. агульнарас. рэв. руху. У 1870—80-я г. вядучая роля ў ім належала народніцтву. Пад яго ўплывам дзейнічалі і першыя рабочыя арг-цыі «Паўднёварасійскі саюз рабочых» 1875 (Адэса) і «Паўднёварускі рабочы саюз» (1880—81, Кіеў). У сярэдзіне 1890-х г. узніклі марксісцкія рабочыя саюзы ў Кіеве, Екацярынаславе і інш. гарадах (у 1898 увайшлі ў РСДРП). У 1900 у Харкаве засн.Рэв.ўкр. партыя, пры ўдзеле якой у 1902 адбыліся буйныя сял. паўстанні на Харкаўшчыне і Палтаўшчыне. Насельніцтва У. ўдзельнічала ва ўсеагульнай стачцы на Поўдні Расіі 1903 і ў рэвалюцыі 1905—07 у Расіі. Узніклі новыя ўкр.паліт. партыі. У 1-ю сусв. вайну да 1918 ваен. дзеянні адбываліся пераважна на тэр. Галіцыі і Зах. Валыні. У Галіцыі Гал.ўкр. рада (ГУР, аб’яднанне ўкр. партый) і Саюз вызвалення Украіны (СВУ, арг-цыяўкр. сацыялістаў-эмігрантаў) выступілі на баку Аўстра-Венгрыі і Германіі; быў сфарміраваны ўкр. легіён сечавых стральцоў з 2500 добраахвотнікаў.
УРас. імперыі ўкр. дзеячы падзяляліся на «паражэнцаў», якія лічылі, што паражэнне Расіі ў вайне прывядзе да рэвалюцыі і атрымання У. аўтаноміі, і «абаронцаў» (у т. л. С.В.Пятлюра), якія разлічвалі дасягнуць той жа мэты канстытуцыйным шляхам пасля перамогі Расіі. Пасля лют. рэвалюцыі 1917 на тэр.У. побач з установамі Часовага ўрада і Саветамі 4(17).3.1917 узнік нац. цэнтр улады Укр.Цэнтральная рада (УЦР, старшыня М.С.Грушэўскі). Яе выканаўчым органам стаў Ген. сакратарыят на чале з У.К.Віннічэнкам. Учэрв. 1917 УЦР абвясціла аўтаномію У., уліст. — утварэнне Украінскай Народнай Рэспублікі (УНР) у складзе федэратыўнай Расіі. 31.10(13.11).1917 УЦР з дапамогай укр.вайск. часцей пасля баёў перамагла войскі Часовага ўрада і захапіла Кіеў. Усеўкр. з’езд Саветаў у Кіеве [4—6(17—19).12.1917] падтрымаў УЦР. Скліканы бальшавікамі альтэрнатыўны з’езд Саветаў у Харкаве [11—12(24—25) 12.1917] абвясціў У. сав. рэспублікай і стварыў Усеўкр. ЦВК, які сфарміраваў сав. ўрад У. — Нар. сакратарыят [Арцём (Ф.А.Сяргееў), Я.Б.Бош і інш.]. 9(22).1.1918 УЦР абвясціла пра незалежнасць УНР. 26.1(8.2). 1918 Кіеў заняты сав. войскамі, УЦР пераехала ў г. Жытомір. Яе прадстаўнікі 27.1(9.2). 1918 падпісалі ў Брэсце сепаратны дагавор з аўстра-герм. блокам і неўзабаве папрасілі ў Германіі дапамогі супраць сав. войск. 18.2.1918 герм. войскі перайшлі ў наступленне і разам з атрадамі УЦР да канца крас. 1918 захапілі ўсю У. Паводле Брэсцкага міру 1918 РСФСР павінна была прызнаць незалежнасць УНР. Прагерм. групоўка выразніка інтарэсаў буйных землеўладальнікаў ген. П.П.Скарападскага ў канцы крас. 1918 скінула УЦР. Інсцэніраваны акупантамі «З’езд хлебаробаў» (29.4.1918) абвясціў замест УНР Укр. дзяржаву (Гетманшчыну), а Скарападскага — яе гетманам. Супраць рэжыму Скарападскага і аўстра-герм. акупантаў, якія рабавалі У., узняўся шырокі партыз. рух як прасав. (М.А.Шчорс і інш.), так і сял.-анархічнай (Н.І.Махно і інш.) накіраванасці. Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918у Германіі ўрад РСФСР 13.11.1918 ануляваў Брэсцкі мір. Створаны 28.11.1918 у Курску пад кантролем СНК РСФСР Часовы рабоча-сял. ўрад У. абвясціў пра аднаўленне на У. сав. улады. Апазіцыйны да Гетманшчыны Укр.нац. саюз (сацыяліст. партыі) уліст. 1918 стварыў Дырэкторыю (гл.Украінскай дырэкторыі ўрад) на чале з Віннічэнкам. Яе войскі 14.12.1918 занялі Кіеў і скінулі ўрад Гетманшчыны, замест якой была адноўлена УНР. У чарнаморскіх гарадах непрацяглы час знаходзіліся вайск. кантынгенты краін Антанты. 6.1.1919 у Харкаве абвешчана Укр.Сацыяліст.Сав. Рэспубліка (УССР). 16.1.1919 Дырэкторыя абвясціла вайну Расіі. 22.1.1919 у Кіеве абвешчана пра ўз’яднанне УНР з Заходне-Укр.Нар. Рэспублікай (ЗУНР, створана ўкр. партыямі Усх. Галіцыі 13.11.1918). 5.2.1919 Чырв. Армія заняла Кіеў. да мая 1919 — большую частку У. Дырэкторыя, якую ў лют. 1919 узначаліў Пятлюра, пераехала ў Вінніцу, пасля ў Жмерынку і Праскураў. 29.1.1919 Часовы ўрад УССР пераўтвораны ў СНК УССР (да 1923 старшыня Х.Г.Ракоўскі).
III Усеўкр. з’езд Саветаў (6—10.3.1919, Харкаў) прыняў 1-ю Канстытуцыю УССР і выбраў Усеўкр. ЦВК (старшыня да 1938 Р.І.Пятроўскі). Летам 1919 белагвардз. армія ген. А.І.Дзянікіна захапіла амаль усю У. (26 чэрв. Харкаў, 31 жн. Кіеў), восенню разбіла войскі Дырэкторыі. Укр. сяляне, у т. л. пад кіраўніцтвам Махно; паўставалі як супраць бальшавікоў, якія ўвялі харчразвёрстку, так і супраць Дзянікіна, які аднавіў памешчыцкае землеўладанне. У канцы 1918 Румынія захапіла Букавіну, Чэхаславакія ў пач. 1919 — Закарпацце, Польшча ў ліп. 1919 — Усх. Галіцыю. У канцы 1919 — пач. 1920 Чырв. Армія разграміла Дзянікіна і зноў заняла большую частку У. Дзянікін адышоў у Крым і перадаў камандаванне ген. П.М.Урангелю. Паводле тайнага Варшаўскага пагаднення ад 21.4.1920 Пятлюра атрымаў ад Польшчы прызнанне УНР (без Галіцыі) і ваен. дапамогу. Украс. — пач. мая 1920 у ходзе савецка-польскай вайны 1920 польскія і пятлюраўскія войскі занялі ч. Правабярэжнай У. і 6 мая ўвайшлі ў Кіеў. Сав.Паўд.-Зах. фронт учэрв. 1920 перайшоў у наступленне, да канца жн. вызваліў ад палякаў Правабярэжную У. і ч. Галіцыі. У выніку контрнаступлення польскія войскі ў вер.—кастр. 1920 зноў занялі Галіцыю і Валынь. Адначасова белагвардзейскія войскі ген. Урангеля занялі амаль увесь ПдУ., але ў кастр.—ліст. 1920 былі поўнасцю разгромлены Чырв. Арміяй, якая заняла Крым. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 да Польшчы адышла б.ч. Валыні (Усх. Галіцыя афіцыйна прызнана за ёй краінамі Антанты ў 1923). 20.11.1920 Пятлюра ліквідаваў Дырэкторыю. Рэшткі пятлюраўскіх войск і атрады Махно на тэр. УССР разгромлены Чырв. Арміяй у 1921—22.
Да канца грамадз. вайны і інтэрвенцыі па У. ў асн. нацыяналізаваны прам-сць, транспарт і інш. галіны нар. гаспадаркі, ліквідавана прыватная ўласнасць на зямлю, якая перададзена ў карыстанне сялянам. Царква была аддзелена ад дзяржавы і школы, уведзены грамадз. шлюб. 30.8.1921 СНК УССР пастанавіў перайсці да новай эканамічнай палітыкі (НЭП). Аднаўленне разбуранай эканомікі У. было ўскладнена масавым голадам 1921—23, але ў асн. завяршылася да 1925. З 30.12.1922 У. ў складзе СССР. У 1924 у складзе УССР створана Малд. АССР. У 1923—25 уведзены адм.-тэр. падзел на акругі і раёны, у 1932 замест акруг створаны вобласці. У 1934 сталіца УССР перанесена з Харкава ў Кіеў. З 1920-х г. усю ўладу на У. ажыццяўляла Камуніст. партыя (бальшавікоў) У. (засн. ў ліп. 1918) — састаўная ч. ВКП (б).
У 1930-я г. на У. праведзена індустрыялізацыя прам-сці (гал. новабудоўлі: Дняпроўская ГЭС, металургічныя з-ды «Запарожсталь», «Азоўсталь», Крыварожскі, Харкаўскі трактарныя з-ды і інш.), калектывізацыя сельскай гаспадаркі, ліквідавана непісьменнасць, створана сетка новых сярэдніх і вышэйшых навуч. устаноў, дасягнуты значныя поспехі ў інш. галінах сац.-эканам. развіцця. У. займала 2-е месца ў СССР па развіцці прам-сці і была адной засн. яго жытніц. Адначасова набіралі сілу негатыўныя з’явы, абумоўленыя ўзмацненнем культу асобы І.В.Сталіна. Калектывізацыя праводзілася прымусовымі метадамі (гл.Раскулачванне). Прысваенне дзяржавай с.-г. прадукцыі калгасаў для продажу за мяжу (каб мець сродкі на індустрыялізацыю) у спалучэнні з засухай выклікала ў 1932—33 масавы голад, у выніку якога на У. загінула каля 3,5 млн.чал.Зпач. 1930-х г. набіралі сілу рэпрэсіі палітычныя, якія дасягнулі апагею ў 1937—38. Іх ахвярамі сталі дзеячы УНР, інтэлігенцыя, работнікі парт. і дзярж. апарата, сотні тысяч інш. грамадзян. Паводле Канстытуцыі 1937 вышэйшымі органамі ўлады УССР з’яўляліся Вярх. Савет і СНК (з 1946 Савет Міністраў). Усак. 1939 Венгрыя акупіравала Закарпацце. Упач. 2-й сусв. вайны Чырв. Армія заняла Зах. Украіну, якая паводле сав.-герм. дагавора аб сяброўстве і межах ад 28.9.1939 была далучана да СССР (афіцыйна ўключана 1.11.1939), а 14.11.1939 увайшла ў склад УССР. 28.6.1940 Румынія пад націскам СССР перадала яму Бесарабію і Паўн. Букавіну. Ужн. 1940 Паўд. Бесарабія і Паўн. Букавіна перададзены УССР. Адначасова з яе складу выведзены прыднястроўскія раёны скасаванай Малд. АССР, якія разам з астатняй ч. Бесарабіі ўтварылі Малд. ССР (2.8.1940). УВял.Айч. вайну, да канца ліп. 1942, пасля жорсткіх баёў (гл.Прыгранічныя бітвы 1941, Адэсы абарона 1941, Кіеўская абарончая аперацыя 1941, Севастопальская абарона 1941—42 і інш.) уся тэр.У. акупіравана ням. фашыстамі. Ужн. 1941 акупанты стварылі рэйхскамісарыят «У.» з цэнтрам уг.Роўна. Галіцыя адышла да Польскага ген.-губернатарства, Паўн. Букавіна, Паўд. Бесарабія і Адэса з акругай — да Румыніі. За час акупацыі (1941—44) гітлераўцы знішчылі на У. больш за 5 млн.чал., у т. л. 1,5 млн. палонных, 2,4 млн. вывезлі на работу ў Германію. На акупіраванай тэр. дзейнічалі каля 600 тыс.сав. падпольшчыкаў і партызан, дзейнасцю якіх з лета 1942 кіраваў Укр. штаб партыз. руху (нач. Ц.А.Строкач). Найб. баяздольныя былі партыз. злучэнні С.А.Каўпака, А.М.Сабурава, А.Ф.Фёдарава.
УЗах.У. разгарнула дзейнасць Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН), ч. членаў якой («мельнікоўцы») адкрыта супрацоўнічала з акупантамі і сфарміравала дывізію СС «Галічына», а другая (кіраўнік С.А.Бандэра) у 1942 стварыла Укр. паўстанцкую армію (УПА) для барацьбы супраць Германіі і СССР. Устудз. 1943 — кастр. 1944 у выніку шэрагу бітваў (гл.Курская бітва 1943, Кіеўская наступальная аперацыя 1943, Львоўска-Сандамірская аперацыя 1944 і інш.) У. вызвалена (6.11.1943 — Кіеў). Яе матэрыяльныя страты ад акупацыі і ваен. дзеянняў склалі 285 млрд.руб.у даваен. цэнах. За ўдзел уВял.Айч. вайне 2,5 млн. воінаў зУ. ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, больш за 2 тыс. сталі Героямі Сав. Саюза, у т. л. 15 за вызваленне Беларусі. 29.6.1945 Чэхаславакія перадала УССР Закарпацце. У. — адна з краін-заснавальніц ААН (1945). Да сярэдзіны 1950-х г. на Зах.У. працягвалася ўзбр. барацьба АУН супраць сав. улады. У 1946—47 У. перажыла новы масавы голад. Да пач. 1950-х г. тут з дапамогай інш. рэспублік СССР адноўлена разбураная вайной гаспадарка. 19.2.1954 У. са складу РСФСР перададзена Крымская вобл.У 1950—80-я г.У. заставалася адным знайб. развітых прамысл. і с.-г. рэгіёнаў СССР, але на дабрабыце насельніцтва ўсё больш адмоўна адбіваліся заганы адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіравання эканомікай і грамадствам. У 1978 прынята новая Канстытуцыя УССР. Зпач.перабудовы ў СССР (1985) на У. актывізаваўся нац. рух. Увер. 1989 засн.Нар. рух У., які павёў барацьбу за незалежнасць У. 18.3.1990 упершыню на альтэрнатыўнай аснове выбраны Вярх. Савет УССР, які 24.8.1990 абвясціў дзярж. незалежнасць У. Пачалося фарміраванне шматпарт. сістэмы. Пасля спробы ў жн. 1991 членаў т.зв. Дзярж.к-та па надзвычайным становішчы адхіліць ад улады прэзідэнта СССР М.С.Гарбачова забаронена Камуніст. партыя У. (адноўлена ў 1993). 1.12.1991 удзельнікі Усеўкр. рэферэндуму прагаласавалі за поўную незалежнасць У. Адначасова 1-м прэзідэнтам У. выбраны Л.М.Краўчук. Пасля падпісання Белавежскіх пагадненняў 1991 паміж У., Беларуссю і Расіяй У. — незалежная дзяржава. Быў абвешчаны курс на пабудову ўкр. пац. дзяржавы з рыначнай эканомікай, збліжэнне з краінамі Зах. Еўропы і ЗША. У 1994 прэзідэнтам У. выбраны Л.Д.Кучма (перавыбраны ў 1999). 28.6.1996 Вярх. рада прыняла новую Канстытуцыю У., якая адлюстравала сучасныя эканам. і паліт. рэаліі. У. імкнецца падтрымліваць добрасуседскія адносіны як з Расіяй і інш. краінамі СНД, так і з блокам НАТО. 9.7.1997 у Мадрыдзе падпісана Хартыя аб асобым партнёрстве паміж У. і НАТО.
Паводле дагавора 1997 Румынія адмовілася ад тэр. прэтэнзій да У. Рас.-ўкр. дагавор 31.5.1997 аб дружбе, супрацоўніцтве і партнёрстве спрыяў вырашэнню праблем статусу Чарнаморскага флоту (падзелены паміж дзвюма краінамі) і запазычанасці У. за рас. энерганосьбіты. На выбарах 2002 уВярх. Раду перамаглі партыі правай і цэнтрысцкай арыентацыі. У. — чл.ААН (з 1945), СНД (з 1991), Савета Еўропы (з 1995) і інш.міжнар. арг-цый. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены 27.12.1991.
Палітычныя партыі і грамадскія арганізацыі. Партыя зялёных, С.-д. партыя У., «Грамада», Прагрэсіўна-сацыяліст. партыя У., Камуніст. партыя У., Сацыяліст. партыя У., Нар. рух У., Ліберальная партыя У., Укр.рэсп. партыя, Нар.-дэмакр. партыя У. і інш.
Гаспадарка. У. — індустр.-аграрная краіна. Валавы ўнутр. прадукт (ВУП) у 1998 склаў 108,5 млрд.дол. (2,2 тыс.дол. на 1 чалавека). Доля прам-сці ў структуры ВУП (2000) 26%, сельскай гаспадаркі — 12%, сферы паслуг — 62%. Зпач. 1990-х г.у краіне адбываюцца працэсы, звязаныя з пераходам ад планава-размеркавальнай эканомікі да рыначнай. За 1990—99 ВУП скараціўся амаль на 60%, вытв-сцьпрамысл. прадукцыі — на 48,6%, сельскай гаспадаркі — на 51,3%. З 1999 пачаўся працэс стабілізацыі і паступовага росту эканам. параметраў. Змена форм уласнасці закранула амаль усе галіны гаспадаркі, але па-ранейшаму асн. уладальнікам стратэгічнага для нац. эканомікі вытворча-гасп. комплексу застаецца дзяржава. Найб. спад вытв-сці ў прамысловасці адбыўся ў машынабудаванні, асабліва ў навукаёмістых галінах, найменшы — утрадыц. для У. паліўнаэнергет., металург. і хімічнай. Гал. галіна прам-сці — паліўна-энергет. комплекс. Здабыча каменнага і бурага вугалю (83,9 млн.т, 2001) у Данецкім, Львоўска-Валынскім і Дняпроўскім бас., нафты і газавага кандэнсату (3,7 млн.т) у Перадкарпацці і ўсх. раёнах, прыроднага газу (18,2 млрд.м³) у Дняпроўска-Данецкім, Прычарнаморскім і Перадкарпацкім раёнах. Нафтаперапрацоўка ў Краменчугу, Лісічанску, Херсоне, Адэсе. Вытв-сць электраэнергіі ў 2000 склала 169 млрд.кВт∙гадз, у т. л. на ЦЭС і ЦЭЦ — 52%, на ГЭС — 5,9%, АЭС — 42,1%. Найб.: ЦЭС — Вуглягорская, Запарожская, Зміеўская, Луганская, Міронаўская, Прыдняпроўская; ЦЭЦ — Кіеўскія 5-я і 6-я, Харкаўская 5-я; ГЭС — Днепрагэс, Канеўская, Кахоўская, Кіеўская, Крамянчугская; АЭС — Запарожская, Паўд.-Украінская, Ровенская, Хмяльніцкая. Вял. роля ў эканоміцы належыць здабычы руд: жал. (Крыварожскі і Керчанскі бас.), марганцавай (Нікапальскі бас.), каляровых і рэдкіх металаў (ртуць, цынк, свінец, тытан, магній, алюміній, рутыл, цырконій і інш.), самароднай серы, калійных (Прыкарпацце) і каменнай (Данбас) солей і інш. На базе вял. запасаў сыравіны развіты металург. комплекс (365 прадпрыемстваў, у т. л. 14 металург. камбінатаў, 7 трубных, 10 метызных, 16 коксахім., 3 ферасплаўныя і інш.). Вытв-сць пракату чорных металаў 22,5 млн.т (2000). Найб. прадпрыемствы галіны ў Прыдняпроўі (Днепрапятроўск, Днепрадзяржынск, Запарожжа, Крывы Рог, Нікапаль), Данбасе (Данецк, Макееўка, Янакіева) і Прыазоўі (Марыупаль). У машынабудаванні вылучаецца вытв-сць абсталявання для металург. (Краматорск, Марыупаль, Харкаў) і горназдабыўной (Горлаўка, Харкаў, Данецк) прам-сці. Каля 100 прадпрыемстваў у эл.-тэхн. прам-сці, у т. л. па вытв-сці генератараў для паравых і гідраўлічных турбін, электрарухавікоў, высакавольтнай апаратуры, электразварачнага абсталявання (Харкаў, Запарожжа, Палтава, Мікалаеў і інш.; кабелю (Кіеў, Харкаў, Адэса, Бярдзянск). 40 прадпрыемстваў ракетна-касм. галіны вырабляюць міжкантынент. балістычныя ракеты, ракетаносьбіты, касм. апараты, сістэмы кіравання і інш. (Днепрапятроўск, Кіеў). Трансп. машынабудаванне: вытв-сць цеплавозаў (Харкаў, Луганск), грузавых вагонаў (Крукаў, Марыупаль, Днепрадзяржынск, Крамянчуг), суднаў (Мікалаеў, Херсон, Керч, Кіеў), самалётаў (Кіеў), аўтобусаў (Львоў), легкавых (Запарожжа, Луцк) і грузавых (Крамянчуг) аўтамабіляў. Станка-інструментальная прам-сцьу Харкаве, Днепрапятроўску, Кіеве, Лубнах. Развіта с.-г. машынабудаванне: вытв-сць трактароў (Харкаў), трактарных плугоў (Адэса), камбайнаў для ўборкі цукр. буракоў (Цярнопаль, Днепрапятроўск) і кукурузы (Херсон). Вытв-сць абсталявання для хім. і нафтавай (Сумы, Кіеў), лёгкай і харч. прам-сці. Прыладабудаванне і радыёэлектронная прам-сцьу Кіеве, Сумах, Львове, Харкаве, Івана-Франкоўску і інш.Вытв-сць (тыс.шт., 2000) легкавых аўтамабіляў 17,1, грузавых аўтамабіляў 11,1, станкоў 1,3, трактароў 4, тэлевізараў 60,7, халадзільнікаў і маразільнікаў 474, пральных машын 120. Хім.прам-сць уключае вытв-сцьмінер. угнаенняў (2,3 млн.т, 2000), у т. л. фосфарных (Вінніца, Адэса, Сумы, Канстанцінаўка, Марыупаль і інш.), калійных (Калуш, Сцебнік) і азотных (Горлаўка), сінт. смол і пластмасы (Адэса, Горлаўка, Чаркасы, Прылукі і інш.), хім. валокнаў (30,3 тыс.т; Кіеў, Чаркасы, Чарнігаў, Жытомір, Сакаль), соды (Лісічанск, Славянск). Прам-сцьбуд. матэрыялаў: вытв-сць цэменту (Мікалаеў, Здалбунаў, Балаклея, Крывы Рог, Амвросіеўка), буд. каменю (Жытомірская вобл.), шкла (Лісічанск, Канстанцінаўка, Запарожжа) і інш. Лясная, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая прам-сць развіта пераважна на Палессі і ў Карпатах, вытв-сць мэблі, паперы (103 тыс.т, 2000) у гарадах Малін, Рахаў, Жыдачаў, г.п. Панінка і інш.З галін лёгкай прам-сці развіты тэкст. (66 млн.м² тканін), у т. л. баваўняная (Херсон, Кіеў, Цярнопаль, Данецк), суконная (Луганск, Адэса, Чарнігаў), шаўковая (Кіеў, Чаркасы), ільняная (Жытомір, Роўна); гарбарна-абутковая (12,4 млн. пар; Кіеў, Луганск, Адэса, Львоў), трыкат. (Харкаў, Жытомір, Львоў, Адэса, Чарнаўцы), футравая (Харкаў, Жмерынка, Адэса, Жытомір).
Харчасмакавая прам-сць, цесна звязаная зс.-г. базай, развіта паўсюдна. Вылучаюцца мяса-малочная, цукр., алейная, рыбная, кансервавая, вінаробная, тытунёвая галіны. Вытв-сць (тыс.т, 2000) мяса прамысл. перапрацоўкі 290, цэльнамалочнай прадукцыі 598, цукру 1780, алею 895. Гал. цэнтры мяса-малочнай галіны: Кіеў, Данецк, Львоў, Харкаў, Адэса, Сімферопаль, Днепрапятроўск. Цукр.з-ды ў Вінніцкай, Чаркаскай, Хмяльніцкай, Сумскай і Кіеўскай абл., алейныя — у стэпавай зоне, рыбныя — у Севастопалі, Керчы, Адэсе, Марыупалі, Ізмаіле, Херсоне, вінаробныя — у Закарпацкай, Херсонскай, Адэскай абл., Крыме. У. мае спрыяльныя ўмовы для развіцця сельскай гаспадаркі. Пл.с.-г. угоддзяў складае 40,7 млн.га (2001), у т. л. 32,9 млн.га ворных зямель, пераважна на чарназёмных глебах. У 2001 у краіне дзейнічалі 42 тыс. фермерскіх гаспадарак (пл.с.-г. угоддзяў 2,3 млн.га), 22 тыс.с.-г. прадпрыемстваў, у т. л.акц. т-вы, кааператывы (27,6 млн.га), 3,4 тыс.дзярж. прадпрыемстваў (1,9 млн.га), дробныя гаспадаркі насельніцтва (каля 9 млн.га). На У. вылучаюць 4 зоны спецыялізацыі сельскай гаспадаркі: лесастэп, стэп, Палессе, горныя раёны. Вял. плошчы меліяраваных зямель. На Палессі пашыраны асушальныя і асушальна-ўвільгатняльныя сістэмы (Ірпенская, Асцёрская, Трубежская і інш.); у стэпавай зоне — арашальныя сістэмы (Кахоўская, Інгулецкая, Паўн.Рагачыцкая і інш.); Паўн.-Крымскі канал, канал Дняпро—Данбас. Пл. асушаных зямель каля 3 млн.га, арашальных — каля 2,4 млн.га. Аснова раслінаводства — збожжавыя культуры (пл. пасеваў 14,6 млн.га). Вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, рыс (арашальныя землі на Пд), ячмень, жыта, проса, грэчку; зтэхн. культур — цукр. буракі (0,85 млн.га), сланечнік, лён (Палессе), хмель, каноплі. тытунь (Крым, Закарпацце); кармавыя культуры. Развіты бульбаводства (1,6 млн.га), агародніцтва (0,5 млн.га), пладаводства, бахчаводства (на Пд), вінаградарства (на Пд і ў Закарпацці), пасевы лекавых траў (Палессе). Збор (млн.т, 2001): збожжавых — 39,7, цукр. буракоў — 15,5, бульбы — 17,3, агародніны — 5. Жывёлагадоўля мяса-малочнага кірунку. Буйн. раг. жывёлу гадуюць паўсюдна, свіней — у лесастэпавай і стэпавай зонах, авечак — у стэпавай зоне, Карпатах, на Палессі. Птушкагадоўля. Пагалоўе (млн. галоў, 2001): буйн. раг. жывёлы — 9,2, свіней — 7,9, авечак і коз — 1,8. Вытв-сць (тыс.т, 2001) мяса — 2,3, у т. л. ў гаспадарках насельніцтва 1,8, малака адпаведна 13,4 і 9,8; яек — 9652 млн.шт. і 6991 млн.шт. Пчалярства на Палессі і ў Карпатах. Рыбалоўства (403 тыс.т, 1999) у Чорным і Азоўскім м. і ва ўнутр. вадаёмах.
Транспарт. Даўж. чыгунак 22,6 тыс.км, у т. л. 9,1 тыс.км электрыфікавана, аўтадарог 168,7 тыс.км, з якіх 163 тыс.кмз цвёрдым пакрыццём. Даўж. суднаходных рачных шляхоў 4,4 тыс.км. Асн. водная артэрыя — р. Дняпро, суднаходства таксама па рэках Днестр, Дзясна, Дунай. Гал. рачныя парты: Кіеў, Чаркасы, Мікалаеў, Днепрапятроўск, Запарожжа, Днепрадзяржынск, Херсон, Ізмаіл. Гал. марскія парты: Адэса, Бярдзянск, Херсон, Ізмаіл, Ільічоўск, Керч, Марыупаль. Дзейнічае міжнар. марская паромная пераправа Ільічоўск—Варна (Балгарыя). 163 аэрапорты з цвёрдым пакрыццём, найб. Кіеў, Данецк, Адэса, Сімферопаль. Даўж. нафтаправодаў 4 тыс.км, прадуктаправодаў 4,5 тыс.км, газаправодаў 34,4 тыс.км. Развіты замежны турызм і адпачынак (даход 540 млн.дол. штогод). Шматлікія курортныя зоны і курорты: Паўднёвы бераг Крыма, Еўпаторыя, Адэская група курортаў, Трускавец, Міргарад, Моршын і інш. Аб’ём знешняга гандлю У. ў 2001 склаў 23,4 млрд.дол., у т. л. экспарт — 11,6 млрд.дол., імпарт — 11,8 млрд. долараў. У экспарце пераважаюць чорныя і каляровыя металы, паліва, нафтапрадукты, машыны і трансп. сродкі, прадукты харчавання; у імпарце — электраэнергія, машыны і абсталяванне, прадукцыя хім. прам-сці. Гал.гандл. партнёры: Расія (20% экспарту і 48% імпарту), краіны ЕС (17% і 23%), ЗША (4% і 3%) і інш. Аб’ём знешняга гандлю У. з Рэспублікай Беларусь у 2001 склаў 699,1 млн.дол. Беларусь экспартавала на У. тавараў на суму 421,8 млн.дол. (трактары і запчасткі да іх, грузавыя аўтамабілі, нафтапрадукты, поліэтылен, быт. апаратура), імпартавала на суму 277,3 млн.дол. (чорныя металы, кокс, падшыпнікі, ферасплавы, збожжа, алей). Грашовая адзінка — грыўня.
Узброеныя сілы. Налічваюць 310 тыс.чал. (2001). Складаюцца зсухап. войск, ВПС, ППА, ВМС, а таксама зчыг. і спец. войск. Вярх. галоўнакамандуючы — прэзідэнт. Кіраўніцтва ўзбр. сіламі ажыццяўляе міністр абароны праз Мін-ва абароны і ген. штаб. Камплектаванне на аснове прызыву на ваен. службу, а таксама паводле кантракта. Усухап. войсках больш за 150 тыс.чал.; каля 3,5 тыс. танкаў, каля 3 тыс. баявых машын пяхоты, 1,5 тыс. бронетранспарцёраў, больш за 3,5 тыс.артыл. сістэм калібру 100 мм і вышэй (гарматы, мінамёты, рэактыўныя сістэмы залпавага агню і інш.), 400 верталётаў. УВПС больш за 50 тыс.чал.; каля 1,5 тыс. самалётаў, у т. л. 840 баявых, і больш за 300 верталётаў. УППА 45 тыс.чал.; на ўзбраенні зенітныя ракетныя комплексы і знішчальная авіяцыя. УВМС каля 13 тыс.чал.; надводныя і падводныя сілы (40 баявых і 80 дапаможных суднаў), марская авіяцыя, часці спец., тылавога і тэхн. прызначэння. Паводле ваен.-адм. падзелу тэр.У. мае 3 аператыўныя камандаванні: Зах. (штаб у Львове), Паўд. (штаб у Адэсе), Паўн. (штаб у Чарнігаве); уВМСПаўд. марскі р-н (штаб упас. Новаазёрны) і Зах. марскі р-н (штаб у Адэсе), гал. база флоту — г. Севастопаль. Некат. падраздзяленні спец. і інш. войск знаходзяцца па-за межамі У., у т. л. ў Ліване, Косаве (Сербія). На ваен. час прадугледжана ўзаемадзеянне ўзбр. сіл зпагран. войскамі, нац. гвардыяй, унутр. войскамі, органамі і падраздзяленнямі МУС. Ваен. дактрына У. мае абарончы характар.
Ахова здароўя. Уключае дзярж., неабавязковае страхавое і прыватнае мед. абслугоўванне. На тэр.У. размешчана вял. колькасць санаторна-курортных зон, курорты Адэсы, Крыма, Закарпацця і інш., якія значна дапамагаюць аздараўленню насельніцтва. Сярэдняя працягласць жыцця мужчын 60, жанчын 71 год (2001). Смяротнасць — 16 на 1 тыс.чал., натуральны прырост адмоўны -0,754%. Забеспячэнне бальнічнымі ложкамі — 1 на 81 чал., урачамі — 1 на 224 чал. Дзіцячая смяротнасць — 21 на 1 тыс. нованароджаных (2001).
Асвета. Сістэма адукацыі У. ўключае дашкольныя ўстановы, агульнаадук. школу, прафес.-тэхн. і вышэйшыя навуч. ўстановы. Агульнаадук. школа падзяляецца на 3 ступені: пач. (з 6-гадовага ўзросту), асн. (10 гадоў навучання) і старэйшая (11—12 кл.; дае поўную сярэднюю адукацыю). Для развіцця здольнасцей дзяцей ствараюцца профільныя класы, спецыялізаваныя школы, гімназіі, ліцэі. Выкладанне вядзецца на ўкр., рус., венгерскай, рум., польскай, крымска-татарскай мовах. У сістэме вышэйшай адукацыі 4 узроўні акрэдытацыі: 1-ы і 2-і — вучылішчы, тэхнікумы, каледжы (некат. даюць ступень бакалаўра); 3-і і 4-ы — ун-ты, ін-ты, акадэміі, кансерваторыі. У 2002/03 навуч.г. ва У. 587 ВНУ 1-га і 2-га ўзроўняў, у т. л. 195 вучылішчаў, 279 тэхнікумаў і 113 каледжаў; 225 ВНУ 3-га і 4-га ўзроўняў, у т. л. 106 ун-таў, 60 ін-таў, 57 акадэмій, 2 кансерваторыі. Буйнейшыя ун-ты: Адэскі універсітэт, Кіеўскі нацыянальны універсітэт, Львоўскі універсітэт, Харкаўскі універсітэт, Данецкі, Днепрапятроўскі, Запарожскі, Ужгарадскі, Чарнавіцкі. На 1.1.2002 ва У. 45 тыс. б-к (700 млн. адзінак захавання) і больш за 550 музеяў. Буйнейшыя б-кі: Украінская нацыянальная парламенцкая бібліятэка і Нац.б-каУ. імя У.І.Вярнадскага ў Кіеве. Буйнейшыя музеі: Нац. гісторыі Украіны (700 тыс. адзінак захавання), Нац. мастацкі, Мемарыяльны комплекс «Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны 1941—45 гадоў», л-ры і навукова-прыродазнаўчы Нац.АНУ., пад адкрытым небам (пл. 47 га, 80 тыс. адз. зах., у т. л. 320 нерухомых помнікаў нар. архітэктуры) — усе ў Кіеве; краязнаўчыя ў Харкаве, Палтаве, Чаркасах; запаведнікі: «Сафія-Кіеўская» ў Кіеве, «Хорціца» ў Запарожжы, «Даўні Галыч» у Львове, «Чарнігаў Старадаўні» ў Чарнігаве, гісторыка-культ. ў Пераяславе-Хмяльніцкім. Навук. даследаванні вядуцца ў Нац.АНУ., галіновых і інш.НДІ.
Друк, радыё, тэлебачанне. У 2002 на У. выдавалася больш за 10 тыс.перыяд. выданняў, з іх больш за 5,6 тыс. на ўкр. мове. Буйнейшыя газеты: «Голос України» (з 1991), «Урядовий кур’єр» (з 1990), «Факты и комментарии» (з 1997), «Киевские ведомости» (з 1992), «День» (з 1996), «Сегодня» (з 1997), «Дзеркало тижня» (з 1994). Інфарм. агенцтвы дзярж. — Укр.нац.інфарм. агенцтва «Укрінфарм» (з 1918), Крымскае інфарм. агенцтва (з 1998), Дзярж. прадпрыемства Агенцтва інфармацыі міжнар. супрацоўніцтва і развіцця «Агенцтва «Чарнобыльінфарм» (з 2001); недзярж. — Т-ваз абмежаванай адказнасцю «Інфармацыйнае агенцтва «Інтерфакс-Украіна» (з 1992), Укр. незалежнае інфарм. Агенцтва Навін (УНІАН; з 1993). Радыёвяшчанне з 1924. Дзярж.нац. радыёкампанія У. вядзе перадачы па 4 праграмах — УР-1 (інфарм.-публіцыстычная, грамадска-аналіт.); УР-2 (маладзёжная «Промінь»); УР-3 (маст. вяшчання) і «Сусветная служба радыёвяшчання Украіны» (на замежжа). Тэлебачанне з 1951 (з 1968 каляровае). Дзярж.нац. тэлекампанія У. трансліруе 2 праграмы на агульнадзярж. каналах; недзярж. Укр. незалежная тэлекарпарацыя перадае эфірнай сеткай праграму «Інтэр» (часткова з праграмамі рас. канала «ГРТ»), праз спадарожнікі — праграмы «Інтэр+», «Энтэр», «Энтэрфільм», а таксама праграмы тэлерадыёкампаній «СТБ», «Новы канал», «ICTV». Дзейнасць усіх радыёкампаній (каля 800) каардынуе Нац. рада У. па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання, кіраўніцтва дзярж. тэлерадыёкампаніямі ажыццяўляе Дзярж.к-тінфарм. палітыкі, тэлебачання і радыёвяшчання. На У. 28 тэлецэнтраў і больш за 1000 рэтрансляцыйных станцый; пашырана сетка кабельнага тэлебачання.
Літаратура. Развіваецца на ўкраінскай мове. Вытокі яе, як бел. і рус., у л-ры Кіеўскай Русі (перакладная л-ра, ізборнікі, павучанні, жыціі, пацерыкі, летапісы і інш.). Мангола-тат. нашэсце (13 ст.), тат. і тур. агрэсія (16 ст.) затрымалі, але не спынілі развіццё л-ры: працягвалася мясц. летапісанне, высокага ўзроўню дасягнула нар. творчасць (гіст. песні, думы). З пашырэннем рэнесансавых з’яў і ўзмацненнем нац.-вызв. барацьбы (16—17 ст.) узніклі новыя культ. цэнтры (Львоў, Астрог), пачалося кнігадрукаванне (1574). Развіваліся палемічная літаратура (І.Барэцкі, І.Вішанскі, З.Капысценскі) і аратарска-прапаведніцкая (Л.Барановіч, І.Галятоўскі, К.Стаўравецкі), кніжнае вершаскладанне (Я.Жораўніцкі, А.Рымша, К.Саковіч і інш.), драматургія ў форме вершаваных дэкламацый, дыялогаў, інтэрмедый (П.Бярында, А.Скульскі). Вызв. вайна ўкр. і бел. народа 1648—54 і далучэнне У. да Расіі ідэйна і эстэтычна пераарыентавалі ўкр. л-ру. У канцы 17 — пач. 18 ст. створаны т.зв. казацкія летапісы Самавідца, С.Вялічкі, Р.Грабянкі. З сярэдзіны 18 ст. паскорыўся пераход да новай л-ры з яе арыентацыяй на нар. паэзію і мову, ідэі гуманізму, рэалізм. Прагрэс. тэндэнцыі пераходнага перыяду найб. яскрава выявіліся ў творчасці Р.Скаварады. Першы класік новай укр. л-ры — І.Катлярэўскі. У 1-й пал. 19 ст. ў л-ру прыйшлі прыхільнікі рэаліст. бытапісання П.Гулак-Арцямоўскі, Я.Грабінка, пачынальнік новай укр. прозы Р.Квітка-Аснаўяненка. Рамант. кірунак прадстаўлялі паэты Л.Баравікоўскі, В.Забіла, А.Мятлінскі, М.Пятрэнка і інш. Пачатак новай л-ры на зах.-ўкр. землях паклала «Руская тройца» (І.Вагілевіч, Я.Галавацкі, М.Шашкевіч). Якасна новы этап у развіцці л-ры — творчасць Т.Шаўчэнкі, які сцвердзіў ва ўкр. л-ры крытычны рэалізм, рэв.-дэмакр. кірунак. Яго «Кабзар» (1840. 1860) зрабіў уплыў на ўсерас.вызв. рух і знайшоў шырокі водгук за мяжой, асабліва ў слав. краінах. Рэаліст. традыцыі ў прозе сцвярджала паслядоўніца Шаўчэнкі М.Ваўчок. У сярэдзіне 19 ст. актыўна выступалі паэт-лірык і гумарыст С.Руданскі, байкапісец Л.Глібаў, празаік А.Свідніцкі, на Букавіне — Ю.Фядзьковіч. Прадстаўнікі ліберальна-бурж. кірунку — празаік, крытык і гісторык П.Куліш (аўтар першага гіст. рамана), празаікі Г.Барвінак, А.Каніскі і інш.У 2-й пал. 19 ст. ва ўмовах жорсткага ўціску з боку царызму (забарона друку на ўкр. мове) л-ра развівалася намаганнямі празаікаў-рэалістаў П.Мірнага, І.Нячуй-Лявіцкага, паэтаў П.Грабоўскага, І.Манжуры, драматургаў І.Карпенкі-Карага, М.Крапіўніцкага, М.Старыцкага. Этапнай для ўкр. л-ры з’явілася шматгранная творчасць І.Франко, пад моцным уплывам якога развівалася творчасць В.Кабылянскай. В.Макавея. Л.Мартовіча, М.Паўлыка, В.Стафаніка, М.Чарамшыны і інш. Асаблівую ролю ў літ. працэсе канца 19—пач. 20 ст. адыгрывалі паэзія А.Алеся, М.Вараныя, паэзія і драматургія Л.Украінкі і рэаліст. проза М.Кацюбінскага.
У 1920-я г.маст. ўзровень л-ры і яе ідэйна-тэматычную скіраванасць вызначалі паэты П.Тычына, М.Рыльскі, У.Сасюра, М.Бажан, Т.Масэнка, празаікі У.Віннічэнка, А.Галаўко, М.Ірчан, І.Лэ, П.Панч, Ю.Смоліч, М.Хвылявы, Ю.Яноўскі, драматургі І.Качарга, А.Карняйчук, М.Куліш, І.Мікітэнка, гумарыст К.Вішня, кінасцэнарыст А.Даўжэнка. З 1922 пачалі ўзнікаць шматлікія літ. аб’яднанні. У 1930-я г. ў л-ру прыйшлі А.Малышка, Н.Рыбак, В.Сабко, М.Трублаіні, А.Дзясняк і інш.Асн. тэмы твораў гэтага перыяду — індустрыялізацыя і калектывізацыя (А.Капыленка, І.Кірыленка, А.Дончанка), рэвалюцыя і грамадз. вайна (Панч, С.Склярэнка, Дз.Фалькоўскі, Яноўскі). Значнае месца займала гіст. тэматыка (творы А.Ільчанкі, Я.Качуры, Л.Смілянскага, З.Тулуб). З уз’яднаннем зах.-ўкр. зямель зУ. л-ра папоўнілася імёнамі А.Гаўрылюка, П.Казланюка, С.Тудара і інш.УВял.Айч. вайну пераважалі жанры апавядання і нарыса; паявіліся новыя імёны пісьменнікаў-франтавікоў (П.Варанько, І.Няхода, Я.Шпорта). У пасляваен. гады ў паэзіі працягвалася асэнсаванне ўрокаў вайны, распрацоўваліся тэмы гераізму людзей і братэрства народаў (зб-кі Тычыны, Рыльскага, Л.Первамайскага, М.Нагнібеды, Л.Забашты і інш.); проза і драматургія ўзбагаціліся творамі ваен. тэматыкі (А.Ганчар, Л.Дзмітэрка, В.Кучар, Сабко), мінулага ўкр. народа (Карняйчук, Качарга, І.Муратаў, Рыбак, М.Стэльмах). Прызнанне атрымалі сатыр. і гумарыст. творы С.Алейніка, Вішні, А.Кавінькі, публіцыстыка Я.Галана. У 1950—70-я г.ўкр.л-ра развівалася пад уплывам зрухаў у грамадскім жыцці. Паглыбіліся яе ідэйна-эстэт. асновы, узмацніліся аналіт. якасці. У прозе пераважалі творы пра вайну (Ганчар, Ю.Збанацкі, В.Казачэнка, Первамайскі, І.Стаднюк), рабочы клас і інтэлігенцыю (Ю.Бедзык, П.Заграбельны, І.Сенчанка, Ю.Шаўкапляс), жыццё вёскі (Я.Гуцала, У.Дрозд, М.Зарудны, Стэльмах).
Здабыткам л-ры сталі дылогія «Лебядзіная чарада» і «Зялёныя Млыны» В.Земляка, трылогія «Хлеб і соль», «Кроў людская не вадзіца» і «Вялікая радня» Стэльмаха, раманы «Вір» Р.Цюцюнніка, «Цыклон» Ганчара, «Сёстры Рачынскія» І.Вільдэ і інш., для якіх характэрны шырокі гіст. фон, перапляценне ў адным творы розных часавых планаў, паказ герояў знар. глыбінь.
Шмат новага ў разуменне эпохі, чалавека, жыцця ўнеслі творы празаікаў малодшага пакалення (Р.Іванічук, В.Лагвіненка, Р.Федарыў, Б.Харчук і інш.). Да гіст. мінулага краіны звярталіся пісьменнікі Склярэнка (раманы «Святаслаў» і «Уладзімір»), Лэ (трылогія «Хмяльніцкі»), Заграбельны (раманы «Першамост» і «Раксалана»), А.Хіжняк (раманы «Данііл Галіцкі» і «Праз вякі»), Іванічук (раман «Мальвы») і інш. Паэзія прадстаўлена творамі Рыльскага, Бажана, Малышкі, Тычыны, Первамайскага, Варанько, Дз.Паўлычкі, Р.Братуня, паэтаў новай генерацыі (В.Сіманенка, Л.Кастэнка, Т.Каламіец, У.Забаштанскі і інш.). У драматургіі найб. значныя п’есы Карнейчука, В.Мінко, Заруднага, А.Лявады, Я.Баша, Сабко. У 1980—90-я г.ўкр. л-ру развівалі празаікі А.Мароз, Дз.Мішчанка, Ю.Мушкецік, С.Пушык, В.Чандэй, Васіль Шаўчук, Валерый Шаўчук, У.Яварыўскі, паэты Б.Алейнік, М.Вінграноўскі, П.Вольвач, І.Драч, У.Каламіец, І.Калінец, В.Кароціч, В.Кордун, Р.Лубкіўскі, А.Лупій, І.Паўлюк, І.Рымарук, С.Явенка, драматургі Зарудны, А.Каламіец, Ю.Шчарбак і інш. Уклад у развіццё л-ры для дзяцей зрабілі В.Блізнец, Н.Забіла, А.Іваненка, У.Нястайка, Б.Чалы, крытыкі і літ.-знаўства — А.Бабышкін, В.Бальшак, Я.Гаян, І.Дзюба, М.Жулінскі і інш.
Бел.-ўкр.літ.сувязі пачынаюцца з эпохі Кіеўскай Русі. Моцнымі яны былі ў сярэднія вякі: цесныя кантакты паміж укр. (Кіеў, Астрог, Львоў) і бел. (Брэст, Полацк, Вільня) культ. цэнтрамі, правасл. брацтвамі (магілёўскім і львоўскім, мінскім і кіеўскім і г.д.). Дабратворны ўплыў на ўкр. кнігадрукаванне і л-ру зрабілі Ф.Скарына, С.Будны, С.Косаў, В.Цяпінскі. Асобныя літаратары-ўкраінцы (М.Сматрыцкі, Л.Зізаній, І.Казлоўскі) жылі, выдавалі кнігі і вялі асветніцкую працу на Беларусі; беларусы (Рымша, Сімяон Полацкі) вучыліся на У. Узаемасувязі стараж.бел. і ўкр. л-р назіраюцца ў летапісанні, розных жанрах царк. і свецкай пісьменнасці. У 17 ст.ўкр. вершаскладанне, прапаведніцкая л-ра адчулі пэўны ўплыў Сімяона Полацкага; Вішанскі, Г.Сматрыцкі, Капысценскі ўплывалі на развіццё бел. палемічнай л-ры, на творчасць Л.Карповіча, Афанасія Філіповіча і інш.У 2-й пал. 17—18 ст.сувязі пераважалі ў фальклоры, школьнай л-ры (вершапісанне, арацыі, інтэрмедыі). Некат. ўкр. пісьменнікі (Галавацкі. А.Старажэнка) пэўны час працавалі на Беларусі, Я.Баршчэўскі, Ф.Савіч, Ф.Багушэвіч — на У. Беларусы Е.Раманаў, М.Доўнар-Запольскі, Я.Карскі даследавалі помнікі ўкр. мовы і л-ры, украінцы М.Драгаманаў, А.Патабня, У.Гнацюк — беларускай. Бел. рэчаіснасць, фальклор, л-ру ведаў і выкарыстоўваў у сваіх творах Шаўчэнка, які паўплываў на творчасць Ф.Багушэвіча, Я.Купалы, Я.Коласа. Пад уздзеяннем «Энеіды» Катлярэўскага ўзнікла бел.«Энеіда навыварат». Кантактавыя і тыпалагічныя формы літ. сувязей спрыялі фарміраванню бел. і ўкр.рэв. публіцыстыкі. Франко і Паўлык склалі праект «Украінска-польска-літоўска-беларускага брацтва» (1875) і «Выдавецкай суполкі». Зукр. рэвалюцыянерамі трымаў сувязь «Гурток моладзі польска-літоўскай, беларускай і маларускай». Кіраўнік гэтага гуртка А.Гурыновіч пераклаў на бел. мову «Гімн» Франко. На светапогляд і творчасць Л.Украінкі паўплываў мінскі сацыял-дэмакрат С.К.Мяржынскі. З часу рэв. 1905—07 пашырыліся асабістыя сувязі літаратараў (Цётка і І.Свянціцкі, М.Косіч і А.Русаў, С.Палуян і кіеўскія пісьменнікі). Франко, В.Шчурат, М.Вазняк, І.Крыпякевіч, Ф.Калеса заклалі асновы ўкр. беларусазнаўства. Брашура Свянціцкага «Адраджэнне беларускага пісьменства» (Львоў, 1908) — першы на У. і Беларусі сістэматызаваны нарыс гісторыі бел. л-ры. Усталяваліся кантакты паміж бел. («Наша доля», «Наша ніва») і ўкр. («Рада» і інш.) перыяд. выданнямі. Паявіліся ўкр. пераклады твораў бел. л-ры («Тарас на Парнасе», творы В.Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Лучыны і інш.) і бел. пераклады Шаўчэнкі, Стафаніка, Руданскага і інш.З 1920-х г. пашырыліся кантакты паміж пісьменніцкімі арг-цыямі ўкр. («Гарт», «Плуг», «Маладняк») і бел. («Маладняк», «Узвышша», «Полымя»), Абмен дэлегацыямі і рэгулярныя пісьменніцкія кантакты спрыялі павелічэнню літ. перакладаў. У 1929 у Харкаве выйшла першая анталогія бел. паэзіі «Новая Беларусь». На ўкр. мове выдадзены творы М.Багдановіча, Я.Купалы, К.Крапівы, К.Чорнага, на бел. мове В.Палішчука, Вішні, Сасюры, Галаўко, Панча, Лэ, Мікітэнкі. У 1939 выдадзены «Кабзар» Шаўчэнкі на бел. мове ў перакладзе Я.Купалы, Я.Коласа, З.Бядулі, П.Броўкі, П.Глебкі, А.Куляшова і інш. Пасля Вял.Айч. вайны ў бел.-ўкр.літ. сувязях з’явіліся новыя формы (тыдні л-р, абмен спец. выпускамі часопісаў і газет, выданне паэт. твораў адначасова на ўкр., бел. і рус. мовах і інш.).
На ўкр. мове выйшлі зб-кі «Беларуская савецкая паэзія» (1948), «Беларускія апавяданні» (1949, 1957), «Песні з Беларусі», «Беларускі гумар» (абодва 1957), «Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1970), анталогія маладой бел. паэзіі «Калінавыя масты» (1969), выбр. творы Я.Купалы, Я.Коласа, Броўкі, М.Танка, А.Куляшова, творы І.Мележа, Я.Брыля, І.Шамякіна, П.Панчанкі, В.Быкава, А.Макаёнка і інш.; на бел. мове — зб. «Сястры Украіне» (1954), анталагічныя зб-кі «Украінская савецкая паэзія», «Вершы для дзяцей» (абодва 1952), «Дзень украінскай паэзіі», «Украінскі гумар» (абодва 1957), «Украінскія народныя казкі» (1959), выбр. творы Рыльскага, Тычыны, Вішні, творы Катлярэўскага, Франко, Л.Украінкі і інш.У 1970—90-я г.ўкр.-бел. сувязі ўзбагаціліся: наладжваліся сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі прыгранічных раёнаў, сумесныя абмеркаванні пытанняў л-ры на пленумах і рэгіянальных нарадах пісьменнікаў, навук. канферэнцыі, публікаваліся шматлікія даследчыя матэрыялы. Выйшлі сумесныя ўкр.-бел. выданні — «Паклон табе, Славута» (1972) і «Бацькоўскае імя» (1982). Найб. значныя перакладныя выданні на У. — анталогія «Беларуская савецкая паэзія» (т. 1—2, 1971), зб-кі «Беларускае савецкае апавяданне» і «Лясная калыска» (абодва 1979), «Радня» (1980); на Беларусі — анталогія «Украінская савецкая паэзія» (т. 1—2, 1975), «Украінскія народныя казкі» (1989, пер. С.Міхальчук), зб-кі «Рука друга» (1973), «Сцежка без канца» (1980, пер. М.Дубянецкі), «Ад круч дняпроўскіх» (1983), «Эліксір маладосці» (1990, пер. Р.Родчанка), трылогія «Жылюкі» М.Алейніка (1983, пер. Х.Жычка), раман «Твая зара» Ганчара (1985, пер. В.Рагойша). У серыі «Паэзія народаў СССР» выйшлі зб-кі «Явар» Шпорты (1976, пер. К.Кірэенка), «Матчына слова» Б.Сцепанюка (1977), «Заклінанне агню» Б.Алейніка (1979, пер. Г.Бураўкін), «Мелодыя каліны» Драча (пер. Р.Барадулін) і «Вятрылы, поўныя блакіту» Нагнібеды (абодва 1981), «Калыска памяці» Варанько (1983), «Світальная зара» Рыльскага (1985), «Таямніца вобліку твайго» Паўлычкі (1987), «Два берагі» Т.Каламіец (1988), «Лірыка» Кастэнка (1989, пер. В.Коўтун і Н.Мацяш), «Пялёсткі святла» Лубкіўскага (1990); у серыі «Скарбы сусветнай літаратуры» — «Вершы. Паэмы» Шаўчэнкі (1989). Сярод інш. перакладчыкаў укр. л-ры на бел. мову: М.Базарэвіч, А.Вялюгін, Н.Гілевіч, І.Грамовіч, С.Грахоўскі, В.Зуёнак, К.Камейша, В.Лукша, В.Маеўскі, У.Паўлаў, В.Рабкевіч, М.Рудкоўскі, Л.Салавей, Б.Сачанка, Ю.Свірка, Я.Сіпакоў, М.Чарняўскі, Я.Янішчыц. Даследавалі ўкр. л-ру і яе сувязізбел. Л.Навічэнка, С.Крыжаноўскі, П.Ахрыменка, Л.Бондар, Рагойша, Т.Кабржыцкая, Э.Мартынава і інш.
Архітэктура. Жылыя збудаванні на тэр.У. вядомы з эпохі неаліту. Асновай для фарміравання сярэдневяковага дойлідства паслужыла маст. культура Кіеўскай Русі. Напачатку на тэр.У. будаваліся драўляныя жытлы, абарончыя і гасп. пабудовы, язычніцкія свяцілішчы; з 9 ст. тут развіваліся гарады Кіеў, Чарнігаў, Белгарад, Пераяслаў і інш.; з 10 ст. вядома каменнае буд-ва (нячэсаны камень, цэгла-плінфа). У 11 ст. закладзены Кіеўскі Сафійскі сабор, Кіева-Пячэрская лаўра. У 11—12 ст.у культавым буд-ве склаліся мясц.арх. кірункі: кіеўскі (храмы лаўры, Міхайлаўскі сабор Выдубіцкага манастыра, царква Спаса на Бераставе), пераяслаўскі [Спаская царква ў Пераяславе, Юр’ева (Міхайлаўская) бажніца ў Астры], чарнігаўскі (Чарнігаўскі Спаса-Праабражэнскі сабор, Барысаглебскі сабор у Чарнігаве), галіцкі [царква Панцеляймона ў Галічы (цяпер с. Шаўчэнкава Івана-Франкоўскай вобл.)]. У 13—16 ст. архітэктура набыла фартыфікацыйны характар (умацаваныя манум. замкі магнатаў, каралеўскіх намеснікаў у Белгарадзе-Днястроўскім, Камянцы-Падольскім, Крэменцы, Луцку, Львове, Мукачаве, Хаціне), каля іх узнікалі ўмацаваныя гар. паселішчы з рыначнымі плошчамі, ратушамі і маляўнічай забудовай. У сістэму ўмацаванняў уключаліся манастыры (у Мяжырычы Ровенскай вобл., Зімнем Валынскай вобл., Падгаранах Цярнопальскай вобл.) і асобна пастаўленыя цэрквы (Суткавецкая царква-крэпасць). Да 15 ст. большасць цэркваў будавалася паводле тыпу 4-стаўповых, крыжова-купальных, 3-апсідных храмаў (арм. сабор у Львове), былі таксама 1-нефавыя храмы са стараж.-рус. і гатычнымі рысамі (царква Раства Хрыстова ў Галічы). У гарадах Зах.У. пераважалі вузкія вуліцы з 2—3-павярховымі драўлянымі і каменнымі дамамі, на Левабярэжнай — 1-павярховыя драўляныя дамы з садамі і агародамі. З 15 ст. пашырыліся 1-нефавыя 3-часткавыя храмы з купалам ці без яго (Узнясенская царква ў Лужанах Чарнавіцкай вобл., 1453—55) і 3-конхавыя храмы (царква Мікалая ў Бучачы Цярнопальскай вобл., 1610); узнік тып шмат’яруснай званіцы (т.зв. вежа Карнякта ў Львове). Для Зах.У. характэрны каталіцкія культавыя пабудовы — гатычны кафедральны сабор, барочныя касцёлы бернардзінцаў і бенедыкцінцаў, сабор св. Юра; у стылі рэнесансу — жылыя дамы Карнякта (1571—80), «Чорная камяніца» (1588—89; усе ў Львове).
Да 16 ст. склаліся асн. тыпы драўляных цэркваў: прысадзістыя 3-зрубныя рознавял., з 2-схільнымі шатровымі завяршэннямі — «тып хаты» (Валынская вобл.), высокія 5-зрубныя аб’ёмы (Львоўская вобл.), «лемкаўскія» цэрквы з мноствам гарыз. чляненняў (у Прыкарпацці). З 2-й пал. 17 ст. на Левабярэжжы У. пачаўся інтэнсіўны рост гарадоў з рознымі сістэмамі планіроўкі: прамавугольнымі (Лебядзін, Прылукі), радыяльна-кальцавымі (Нежын, Пуціўль, Чугуеў), лінейнай (Сумы). Архітэктура набыла больш свецкі характар, пачалі ўзводзіць парадныя палацы, у культавых будынках з’явіліся яруснасць і ўрачысты выгляд. Характэрныя былі ў канцы 17 ст. жылыя цагляныя дамы казацкай старшыны з рысамі нар. жытла (дамы Арцёміхі ў Кіеве, Лізагуба ў Чарнігаве). Асобныя храмы спалучалі драўляныя і каменныя канструкцыі (Новамаскоўскі Троіцкі сабор). У драўляным дойлідстве вылучаліся некалькі рэгіянальных школ (валынская, галіцкая, падольская, букавінская, закарпацкая і інш.). З 2-й пал. 17 ст. ў архітэктуры Левабярэжнай У. наглядаўся ўздым пад уплывам рус. архітэктараў. Склаўся арыгінальны багата арнаментаваны стыль — т.зв. ўкр. барока: у Кіеве — Коўніраўскі корпус у ансамблі лаўры (арх. С.Коўнір), брама Забароўскага (арх. Г.Шэдэль), Андрэеўская царква (арх. В.Растрэлі, І.Мічурын), Клоўскі (арх. В.Няелаў, Коўнір) і Марыінскі (арх. Растрэлі, А.Квасаў) палацы; Пакроўскі сабор у Харкаве, Спаса-Праабражэнская царква ў с.Вял. Сарочынцы Палтаўскай вобл. Ва ўкр.нар. жытлах пашыраны 1—3-камерныя хаты з бярвён, дошак, гліны з саломай, гліны з каменем і інш. Значная роля належала грамадскім (ратуша ў Бучачы, 1751) і адм. (палкавая канцылярыя Кіеўскага палка ў Казяльцы, 1760) будынкам, навуч. установам (калегіумы ў Чарнігаве. Ноўгарадзе-Северскім, Пераяславе, Сафійская бурса ў Кіеве). Створаны ансамблі з рысамі позняга барока: Пачаеўская лаўра (Цярнопальская вобл.), калегіум у Крэменцы (пазней ліцэй) і інш.У канцы 18—1-й пал. 19 ст. архітэктура развівалася ў стылі класіцызму. Паводле распрацаваных планаў забудоўваліся новыя гарады і парты на Чарнаморскім узбярэжжы (Херсон, Севастопаль, Мікалаеў, Адэса). Жылыя дамы будавалі паводле «ўзорных праектаў», дамінавалі грамадскія і гандл. збудаванні, а таксама сядзібнае буд-ва. Сярод помнікаў класіцызму: магістрат у Мікалаеве, б.дзярж. ўстановы ў Харкаве, Кантрактавы дом, ун-ту Кіеве, гасціныя двары ў Ноўгарадзе-Северскім, Белай Царкве, Кіеве, ін-ты шляхетных дзяўчат у Палтаве, Кіеве, Укр.драм.т-р імя М.Занькавецкай у Львове. Узнік своеасаблівы тып палацавай архітэктуры ў панскіх сядзібах (маёнтак Румянцава-Задунайскага ў Качанаўцы і палац Разумоўскага ў Батурыне Чарнігаўскай вобл., палац Патоцкіх у Тульчыне Вінніцкай вобл.). У садова-паркавым мастацтве пашырыліся паркавыя ансамблі пейзажнага тыпу: Уманскі дэндрапарк «Сафіеўка», «Александрыя» ў Белай Царкве, «Трасцянец» у Чарнігаўскай вобл.У культавым буд-ве пераважалі храмы крыжова-купальныя (грэч. царква Усіх святых у Нежыне), квадратныя ў плане 5-купальныя (Спаса-Праабражэнскі сабор Ноўгарад-Северскага Спаса-Праабражэнскага манастыра), 1-купальныя саборы (Праабражэнскі ў Екацярынаславе, цяпер Днепрапятроўск).
Для 2-й пал. 19 ст. характэрна развіццё гістарызму — стылізацый на тэмы готыкі, рэнесансу, барока, неакласіцызму, раманскага стылю (гар. дума, Вышэйшыя жан. курсы ў Кіеве, т-ры ў Адэсе, Львове, Новая біржа ў Адэсе; рэзідэнцыя букавінскага мітрапаліта ў Чарнаўцах, цяпер ун-т). У рэчышчы мадэрна ў пач. 20 ст. вылучылася нац.-рамант. плынь, што пераасэнсоўвала формы нар. дойлідства (арх. В.Крычэўскі, І.Лявінскі). Сярод помнікаў: гасцініца «Вялікая Маскоўская» ў Адэсе, дом з хімерамі (дом арх.У.Гарадзецкага) у Кіеве, ратуша ў Мукачаве, страхавое т-ва «Днестр» у Львове. У 1920—30-я г. будавалі на аснове канструктывізму, рацыяналізму: тэатр-клуб у Днепрапятроўску, жылы раён «Новы Харкаў», Дом-камуна ў Крывым Рогу. Дасягненне прамысл. архітэктуры — комплекс Днепрагэса ў Запарожжы (1927—32, арх. Весніны, Г.Арлоў, М.Колі, С.Андрыеўскі і інш.). Пасля Вял.Айч. вайны праведзены вял. аднаўленчыя работы ў многіх гарадах. У 2-й пал. 20 ст. ў буд-ве шырока выкарыстоўваюцца тыпавыя праекты, з 1970-х г. — тыпавыя блок-секцыі і канструкцыі зборнага домабудаўніцтва. Створаны праекты планіроўкі гарадоў-запаведнікаў (Луцк, Камянец-Падольскі і інш.). Пашырана жыллёвае буд-ва: жылыя раёны Русанаўка, Беразнякі, Троешчына ў Кіеве, Паўлава Поле, Аляксееўскі ў Харкаве, Сонечны, Перамога ў Днепрапятроўску, Сіхаў у Львове. Вядзецца буд-ва новых прамысл. аб’ектаў, спарт. комплексаў, станцый метрапалітэна ў Кіеве і Харкаве. Распрацоўваюцца комплексныя планы эксперым. вёсак (ув. Морынцы Чаркаскай вобл. і інш.). З 1990-х г. архітэктура развіваецца ў кірунках рэгіянальнага і інтэрнац. канструктывізму, вядзецца рэканструкцыя старых гар. кварталаў, пашыраюцца ўзоры індывід.буд-ва. Сярод найб. значных пабудоў універсальнага прызначэння: кінаканцэртная зала «Украіна» ў Харкаве, Палац спорту і Палац культуры «Украіна» ў Кіеве, комплекс дзіцячага аздараўленчага лагера «Артэк» у Гурзуфе (Крым), ун-ты ў Данецку, Кіеве, будынкі муз.-драм. т-раў у Сімферопалі, Сумах, цырк у Днепрапятроўску і інш. Сінтэз архітэктуры, скульптуры і манум. мастацтва выявіўся ў мемар. комплексе Укр. музея гісторыі Вял.Айч. вайны ў Кіеве і інш.У 1933 засн. Саюз архітэктараў У.
Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. З палеаліту на тэр.У. захаваліся падвескі, фігуркі людзей, жывёл з косці і каменю, ад эпохі неаліту — ляпны керамічны посуд са штампаваным або ляпным арнаментам, фігуркі і рэльефныя выявы жывёл. У 2-й пал. 7 ст. да н.э. — 4 ст.н.э. ў ант. дзяржавах Паўн. Прычарнамор’я развіваўся мясц. варыянт ант. мастацтва, у складаным узаемадзеянні з якім эвалюцыяніравала маст. творчасць скіфаў (творы «звярынага стылю»). У перыяд сярэдневякоўя творча развіваліся і перапрацоўваліся традыцыі візант. мастацтва. Сярод найб. значных помнікаў маст. культуры Кіеўскай Русі — фрэскі, мазаікі Кіеўскага Сафійскага сабора, рэльефныя выявы на плітах Успенскага сабора Кіева-Пячэрскай лаўры, саркафаг Дзесяціннай царквы, мініяцюры і арнамент Астрамірава евангелля і Ізборніка Святаслава, творы дэкар.-прыкладнога мастацтва. З канца 11 ст. дзейнічала іканапісная майстэрня ў Троіцкім манастыры Кіева-Пячэрскай лаўры.
З канца 13 ст. прадаўжалі развівацца маст.-культ. традыцыі: фрэскі ратонды ў г. Ужгарад (канец 13 — пач. 14 ст.), Ануфрыеўскай царквы ў с. Лаўроў Львоўскай вобл. (канец 15 — пач. 16 ст.), мініяцюры «Кіеўскага псалтыра» (1397). У 14—16 ст. дасягнуў росквіту іканапіс, у якім спалучаліся візант. традыцыі знац. стылістыкай і каларытам («Юрый Змеяборац», «Валынская Маці Божая», «Звеставанне»; майстар Аляксей), кнігадрукаванне і кніжная ілюстрацыя, у якой адчувальны ўплыў зах.-еўрап. графікі. Іх развіццю садзейнічалі майстры Львоўскай брацкай і Кіева-Пячэрскай друкарань (майстар Ілья, Андрэйчына і інш.). Спалучэнне стараж.-рус. і мясц. традыцый увасобілася ў размалёўках царквы Святога Духа ў в. Пацелічы Львоўскай вобл. Захаваліся асобныя ўзоры скульптуры 14—16 ст.З 2-й пал. 16 ст. пад уплывам зах.-еўрап. мастацтва скульптура набыла рысы рэнесансу, пазней маньерызму і барока. З 17 ст. развіваўся свецкі жывапіс, вядучым жанрам якога быў партрэт (І.Паеўскі). Іканапіс 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. спалучаў рысы барока і традыцыі нар. мастацтва. Сярод маст. цэнтраў — жолкаўская, чарнігаўская, ноўгарад-северская і інш. школы. Буйнейшыя мастакі таго часу — М.Петрахновіч, І.Рутковіч, І.Брадлаковіч, І.Кандзялевіч. Барокавая дынамічнасць уласціва манум. скульптуры пач. 18 ст. (Пінзель, М.Філевіч, С.Фесінгер і інш.). Развіваліся ксілаграфія, медзярыт, афорт (майстар Ілья, А. і Л. Тарасевічы, І.Шчырскі, Н.Зубрыцкі і інш.), ювелірнае мастацтва (І.Равіч, М.Юрэвіч, К.Чыжэўскі). Асновы маст.прафес. школы класіцызму і рамантызму заклалі У.Баравікоўскі, Дз.Лявіцкі і інш. Жанр партрэта распрацоўвалі В.Трапінін, Г.Васько, А.Макрыцкі, К.Паўлаў, П.Шлейфер; пейзажа — В.Штэрнберг, І.Сашэнка, М.Сажын. Этапнае значэнне ў развіцці жывапісу і графікі маюць творы Т.Шаўчэнкі і яго паслядоўнікаў Л.Жамчужнікава, І.Сакалова, К.Трутоўскага, П.Мартыновіча, У.Арлоўскага. Жыццё, побыт, грамадскія з’явы адлюстроўвалі мастакі, цесна звязаныя з перасоўнікамі (К.Кастандзі, М.Піманенка, Я.Букавецкі, І.Рэпін, М.Кузняцоў, Г.Ладыжанскі, П.Нілус, С.Светаслаўскі). Гіст. жанр распрацоўвалі А.Мурашка, Ф.Красіцкі, М.Самокіш, А.Сластыён. У 2-й пал. 19 ст.засн. рысавальныя школы: Адэская, Харкаўская, Кіеўская М.Мурашкі. Рэаліст. традыцыі прадаўжалі М.Бурачок, С.Калеснікаў, Ф.Крычэўскі, А.Маневіч, Мурашка, М.Жук, П.Валакідзін. УЗах.У. працавалі Т.Капысцінскі, К.Усціяновіч, І.Труш, А.Навакоўскі, М.Парашчук, Ю.Пігуляк, у Закарпацці — І.Рашковіч, Ю.Віраг. У галіне скульптуры працавалі П.Забіла, Б.Эдуардс, Ф.Балавенскі, М.Мікешын, Л.Позен і інш.; у графіцы — І.Іжакевіч, А.Кульчыцкая, П.Мартыновіч, Сластыён, А.Ждаха і інш. Размалёўванне Кірылаўскай царквы (1884—89) М.Урубелем і Уладзімірскага сабора (1896) В.Васняцовыму Кіеве паўплывала на развіццё манум. мастацтва. У канцы 19 — пач. 20 ст. пашырыліся традыц. віды дэкар.-прыкладнога мастацтва (разьба па дрэве, кераміка, кафля, выраб кілімаў, вышыўка, набіванка, пісанкі). Асаблівага росквіту дасягнула размалёўка ліштваў, аканіц, інтэр’ераў хат і мэблі. Пасля 1917 склалася агітацыйна-масавае мастацтва (плакат, «Окна УкРОСТА»), ствараліся абагульнена-гераічныя вобразы ў манум. скульптуры (М.Гельман, І.Кавалерыдзе). Мастакі-манументалісты (М.Байчук, І.Падалка, В.Сядляр) імкнуліся пераасэнсаваць вопыт стараж.-рус. і італьян. рэнесансавых майстроў фрэскавага жывапісу. Жывапісцы 1920-х г. (Самокіш, Крычэўскі, А.Пятрыцкі, А.Шаўкуненка), адлюстроўвалі ў сваіх творах падзеі рэвалюцыі і грамадз. вайны. Актыўна развіваліся тэатр.-дэкарацыйнае мастацтва (М.Драк, В.Мелер), кніжная (Г.Нарбут) і станковая (У.Заўзе, В.Касіян) графіка, плакат (А.Страхаў). Пэўную ролю ў маст. жыцці У. адыгралі Асацыяцыя мастакоў Чырв.У. і Асацыяцыя рэв. мастацтва У. Выяўл. мастацтва 1930-х г. вылучалася грамадз. зместам твораў; вядучае месца заняў метад сацыяліст. рэалізму (У.Касцецкі, К.Трахіменка). Пасля аб’яднання Зах.У. з УССР у агульны паток уліліся мастакі І.Бакшай, Кульчыцкая, Манастырскі, А.Эрдэлі. УВял.Айч. вайну ствараліся баявыя плакаты (Касіян, В.Літвіненка і інш.), агітвокны, скульптура (Г.Петрашкевіч), жывапіс (Шаўкуненка), партрэты герояў вайны, лінагравюры (А.Пашчанка), афорты (М.Дэрэгус). У жывапісе 1950—70-х г. пераважалі тэмы гераічнай барацьбы народа ў гады вайны (В.Пузыркоў і інш.) і гіст.-рэв. сюжэты (М.Божый, А.Лапухоў, Г.Меліхаў, В.Чаканюк, В.Шаталін). У партрэтах (М.Андрушчанка, Божый, А.Коцка, Шаўкуненка), пейзажах (М.Глушчанка, А.Кашай, С.Шышко) прасочваюцца рысы праграмнасці, тэматычнасці і асацыятыўнасці. У 1970—80-я г. вядучае месца займала сюжэтна-тэматычная карціна, у якой разгорнутае апісальніцтва саступала месца падкрэсленай выразнасці кампазіцыі і дэталей, гарманічнаму каларыту (творы Г.Глюка, Т.Яблонскай). Шырыня праблематыкі вылучае ўкр. скульптуру (работы А.Алейніка, В.Барадая, М.Вронскага, В.Знобы, А.Кавалёва, Дз.Крвавіча і інш.). Развіваюцца тэатр.-дэкарацыйнае мастацтва (П.Злачэўскі, Д.Лідэр, Я.Лысік, Ф.Нірод і інш.), графіка (А.Базілевіч, Г.Якутовіч і інш.), плакат (Ф.Глушчук, Ц.Ляшчук, В.Цярэнцьева і інш.). З канца 1980-х г. вядуцца актыўныя пошукі новых маст. форм, якія б адпавядалі наватарскім задачам сучаснасці. Развіваюцца традыц. віды нар. мастацтва. У 1932 засн. Саюз мастакоў У.
Музыка. Вытокі ўкр.муз. культуры ў нар. усходнеслав. музыцы. Прафес. музыка вядома з часоў Кіеўскай Русі: была пашырана пры княжацкім двары, у войсках, развівалася мастацтва прафес. выканаўцаў былін (скамарохаў, Баяна). З прыняццем хрысціянства ўзнік царк. распеў (аднагалосы, т.зв. знаменны). У 15—16 ст. зарадзіліся кабзарнае мастацтва, нар. гераічны эпас — думы, развівалася інстр. музіцыраванне (бандурысты, лірнікі, траістая музыка). У 16—17 ст. цэнтрамі муз.прафес. адукацыі сталі брацкія школы ў Кіеве, Луцку, Астрогу, Перамышлі, Львове. У канцы 16 ст. пашырыліся шматгалосыя партэсныя спевы (тэарэтык М.Дылецкі), на мяжы 16—17 ст. узніклі канты і псальмы. Выкладалі музыку ў школах, калегіумах, Кіеўскай акадэміі. Упач. 18 ст. ўзніклі пеўчыя капэлы ў Глухаве і Кіеве, у сярэдзіне 18 — пач. 19 ст. — прыгонныя аркестры, оперныя і балетныя трупы. Сярод кампазітараў 18 — пач. 19 ст. — Дз.Бартнянскі, М.Беразоўскі, А.Ведаль, А. і Г. Рачынскія. На мяжы 18—19 ст. з’явіліся ўкр.сімф. творы, песні-рамансы. У 19 ст. пад уплывам муз.-драм.т-ра зарадзілася нац. опера (адна з першых — «Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага, 1862). Першы стацыянарны оперны т-р адкрыты ў Адэсе (1809), пазней у Кіеве (1867) і Харкаве (1874). У 2-й пал. 19 ст. працавалі муз. т-вы: Кіеўскае опернае, Галіцыйскае ў Львове, т-ва ў Чарнаўцах; аддзяленні Рус.муз.т-ва (Кіеў, Харкаў, Адэса). Адкрыты Кіеўскае муз. вучылішча (1871), кансерваторыі ў Львове (1854), Кіеве, Адэсе (абедзве 1913), Харкаве (1917), Вышэйшы муз.ін-т імя Лысенкі ў Львове (1903). Дэмакр. накіраванасць укр.муз. мастацтва найб. паслядоўна выявілася ў творчасці М.Лысенкі. Уклад у развіццё ўкр.муз. мастацтва зрабілі кампазітары М.Аркас, У.Зарэмба, М.Калачэўскі, П.Нішчынскі, П.Сакальскі, У.Сакальскі; дырыжор А.Кошыц; спевакі І.Алчэўскі, С.Крушальніцкая, А.Мішуга, М.Мянцынскі. Развіццё ўкр.хар. культуры звязана з кампазітарскай і муз.-драм. дзейнасцю Р.Давыдоўскага, П.Дэмуцкага, М.Леантовіча, Л.Равуцкага, К.Стацэнкі, Я.Сцепавога. УЗах. Украіне на працягу 19 — пач. 20 ст. вылучыліся кампазітары А.Вахнянін, М.Вярбіцкі, Я.Лапацінскі, І.Лаўраўскі, А.Ніжанкоўскі, Дз.Січынскі. Муз. культура 1910-х г. прадстаўлена творчасцю Леантовіча, Стацэнкі, Сцепавога; хар. апрацоўкамі нар. песень К.Багуслаўскага, М.Верыкоўскага, Р.Вяроўкі, П.Казіцкага; камернымі і сімф. творамі В.Касенкі, Б.Ляташынскага, Равуцкага. Засн.хар. капэла «Думка» (1920), Укр.дзярж.сімф. аркестр (1923), дзярж. оперны т-ру Харкаве (1925). У 1930—40-я г. ў розных жанрах працавалі К.Данькевіч, Касенка, Равуцкі, М.Скарульскі і інш. Пасля ўз’яднання Зах.У. з УССР рады кампазітараў папоўнілі М.Калеса, С.Людкевіч і інш. Сярод муз. дзеячаў таго часу дырыжоры Н.Рахлін, А.Сарока, спевакі З.Гайдай, Б.Гмыра, М.Грышко, М.Данец, А.Іваноў, І.Казлоўскі, М.Літвіненка-Вольгемут, І.Латаржынскі, А.Петрусенка, Л.Рудэнка, музыказнаўцы-фалькларысты Ф.Калеса, К.Квітка. Уклад унац.муз. мастацтва 20 ст. зрабілі кампазітары А.Білаш, В.Губарэнка, Данькевіч, Л.Дычко, Я.Казак, Л.Каладуб, М.Кармінскі, В.Кірэйка, Дз.Клябанаў, А.Кос-Анатольскі, Г.Майбарада, Ю.Мейтус, Ю.Ражаўская, М.Скорык, Я.Станковіч, А.Філіпенка, І.Шамо, Б.Яравінскі, скрыпач Б.Катаровіч, дырыжоры Б.Афанасьеў, Я.Вашчак, І.Гамкала, Ф.Глушчанка, М.Калеса, А.Клімаў, І.Лацаніч, К.Сімяонаў, С.Турчак, Б.Чысцякоў, хар. дырыжоры А.Аўдзіеўскі, Л.Венядзіктаў, А.Кушнірэнка, А.Мінькоўскі, П.Мураўскі, І.Слята; балетмайстры К.Балаг, М.Вантух, П.Вірскі, В.Вронскі, А.Томан, Р.Клявін, С.Сяргееў, Л.Чарнышова, А.Шыкера; спевакі В.Арканава, Дз.Гнацюк, Ю.Руляеў, С.Казак, П.Кармалюк, А.Качарга, Л.Лабанава, А.Макрэнка, Я.Мірашнічэнка, Т.Панамарэнка, Б.Рудэнка, А.Салаўяненка, Н.Суржына, Г.Туфціна, Л.Чаўдар, М.Шаўчэнка; артысты балета Н.Барышава, А.Васільева, А.Гаўрыленка, В.Каліноўская, С.Калыванава-Папеску, І.Міхайлічэнка, Т.Папеску, М.Петухоў, Л.Смаргачова, Т.Таякіна, Р.Хілько, Л.Элінская, Л.Юрчанка і інш. Працуюць (2002): 6 т-раў оперы і балета (у т. л.Нац.акад.т-р оперы і балета імя Т.Шаўчэнкі ў Кіеве, т-ры ў Харкаве, Адэсе, Львове, Данецку, Днепрапятроўску); т-ры аперэты (Кіеў), муз. камедыі (Адэса, Харкаў), Дзіцячы муз. (Кіеў); 25 філармоній. Аркестры: Дзярж.сімф.У., Кіеўскі камерны сімф. і камерныя пры абл. філармоніях, эстрадна-сімф. і духавы (Кіеў), Кіеўскі нар. інструментаў; капэлы «Думка», «Трамбіта»; Украінскі дзяржаўны акадэмічны народны хор імя Вяроўкі, Закарпацкі нар. хор, Капэла бандурыстаў У., кіеўскія камерны хор імя Ляташынскага, мужчынская харавая капэла імя Равуцкага, Закарпацкі нар. хор, Чаркаскі ўкр.нар. хор; ансамблі: танца У. імя Вірскага, Гуцульскі песні і танца, «Верхавіна». Кансерваторыі (Кіеў, Адэса, Львоў); Харкаўскі ін-т мастацтваў, Данецкі муз.-пед.ін-т; муз. вучылішчы і школы, Кіеўскае харэагр. вучылішча. З 1932 дзейнічае Саюз кампазітараў У.
Тэатр. Існаваў яшчэ ў ант. дзяржавах Паўн. Прычарнамор’я (сярэдзіна 1-га тыс. да н.э. — 4 ст.н.э.). З 11 ст. вядомы выступленні скамарохаў. З 16 ст. на У. бытаваў вяртэп, з 17 ст. — нар. драма. У канцы 16 — пач. 17 ст. з’явіліся школьныя т-ры, росквіт якіх (1670-я г. — 1-я пал. 18 ст.) звязаны з дзейнасцю Кіева-Магілянскага калегіума. У 18 ст. ўзнікалі прыватнаўласніцкія т-ры, у канцы 18 — пач. 19 ст. — прафес. трупы; тэатр. будынкі — у Харкаве, Львове, Адэсе, Палтаве. Пачатак укр. прафес. т-ру паклалі пастаноўкі ў 1819 п’ес «Наталка Палтаўка» і «Салдат-чараўнік» І.Катлярэўскага ў Палтаўскім вольным т-ры. Сярод акцёраў 1-й пал. 19 ст. — І.Дрэйсіг, А.Краўчанка, Л.Млаткоўская, К.Саленік, М.Шчэпкін. З 1864 у Львове дзейнічаў Рус.нар.т-рт-ва «Руська бесіда». Дасягненні ўкр.т-ра 2-й пал. 19 ст. звязаны з творчасцю М.Крапіўніцкага, М.Старыцкага, І.Карпенкі-Карага, М.Занькавецкай, М.Садоўскага, П.Саксаганскага, Г.Затыркевіч-Карпінскай, Л.Лініцкай. У 1906 дзейнічала каля 300 укр. труп. У 1906 засн. першы стацыянарны т-р Садоўскага, у 1917 — «Малады тэатр» у Кіеве. У 1920-я г. створаны новыя драм. калектывы: т-р імя І.Франко ў Вінніцы (цяпер Нац.акад.т-р імя Франко ў Кіеве), «Цэнтрастудыя» і Укр.драм.т-р імя Занькавецкай у Кіеве (цяпер Акад.ўкр.драм.т-р імя Занькавецкай у Львове), «Березіль» (цяпер Акад.ўкр.драм.т-р імя Т.Шаўчэнкі ў Харкаве); т-ры юнага гледача ў Харкаве, Кіеве, Днепрапятроўску, Мікалаеве, Адэсе; рабоча-калг. т-ры. Сярод укр. рэжысёраў В.Васілька, Б.Глаголін, А.Загараў, Лесь Курбас, У.Нелі, У.Склярэнка, М.Цярэшчанка, К.Хахлоў, Г.Юра; акцёраў — Д.Антановіч, Я.Бандарэнка, Г.Барысаглебская, А.Бучма, А.Варановіч, Л.Гакебуш, В.Дабравольскі, І.Замычкоўскі, А.Крамаў, М.Крушальніцкі, Ю.Лаўроў, У.Магар, І.Мар’яненка, Дз.Мілюценка, П.Нятка, М.Раманаў, Б.Раманіцкі, А.Сярдзюк, Н.Ужвій, С.Фядорцава, Ю.Шумскі, М.Якоўчанка, В.Ярэменка. У 1939—40 уЗах.У. адкрыта 15 новых т-раў. УВял.Айч. вайну дзейнічалі франтавыя т-ры і брыгады. Для пастановак 1950—70-х г. характэрны пашырэнне рэпертуару, узбагачэнне выразных сродкаў. Жанравая разнастайнасць, сувязь з традыцыямі класічнага нац.т-ра вызначальныя ў спектаклях муз.-драм. т-раў, якіх на У. большасць. З 1980-х г. творча пераасэнсоўваецца сусв.тэатр. вопыт, вядуцца пошукі ў рэжысуры і сцэнаграфіі, пашыраецца тэматыка спектакляў. Сярод тэатр. дзеячаў рэжысёры У.Аглоблін, Ф.Верашчагін, У.Грыпіч, С.Данчанка, Р.Кананенка, Б.Мешкіс, А.Новікаў, М.Разніковіч; сцэнографы В.Агранаў, П.Злачэўскі, Д.Лідэр, Ф.Нірад; акцёры С.Алексенка, А.Аркадзьеў, А.Аўчарэнка, М.Балавусаў, В.Высокаў, А.Гай, А.Гашынскі, У.Дальскі, Н.Дацэнка, Ю.Жбакаў, М.Задняпроўскі, В.Заклунная, Л.Кадырава, Н.Капяржынская, П.Куманчанка, В.Кусенка, Ю.Мажуга, А.Рогаўцава, М.Рушкоўскі, Ф.Стрыгун, Б.Ступка, К.Сцепанкоў, Л.Тарабарынаў і інш.У ліку вядучых тэарэтыкаў і гісторыкаў т-ра М.Асіпенка, Ю.Бабошка, Ю.Касцюк, Р.Піліпчук, Ю.Станішэўскі. У 2002 на У. больш за 100 прафес. стацыянарных т-раў, сярод іх Акад.т-р драмы і камедыі на левым беразе Дняпра, Нац.т-ррус. драмы імя Л.Украінкі, Т-рукр. фальклору «Берегіня» (усе ў Кіеве), Харкаўскі акад.рус.драм.т-р імя А.Пушкіна, Днепрапятроўскі абл.ўкр. маладзёжны т-р, абл.муз.-драм. т-ры, т-ры лялек і юнага гледача ў Адэсе, Данецку, Днепрапятроўску, Кіраваградзе, Луганску, Львове, Сімферопалі, Харкаве, Чарнігаве, і інш., шматлікія т-ры-студыі. Праводзяцца ўсеўкр. і міжнар. фестывалі: Міжнар.тэатр. фестываль-лабараторыя «Містецьке березілля», Незалежны міжнар. фестываль мона спектакляў «Відлуння» і інш. ў Кіеве, Усеўкр. тэатр. фестываль «Леся Украінка і тэатр на мяжы тысячагоддзяў», Міжнар. фестываль «Залаты Леў» у Львове, Міжнар. фестываль т-раў лялек «Інтэрлялька» ва Ужгарадзе і інш.Тэатр. кадры рыхтуюць Кіеўскі і Харкаўскі ін-ты тэатр. мастацтва. Працуе Саюз тэатр. дзеячаў У.
Кіно. Першыя хранікальныя стужкі на У. здымаў і дэманстраваў з 1896 харкаўскі фатограф-мастак А.Фядзецкі. З 1907 пачалася рэгулярная вытв-сць фільмаў. Сярод майстроў-пачынальнікаў укр. кіно рэжысёры Д.Байда-Сухавій, А.Варагін, Д.Марчанка, Т.Паддубны, М.Палянскі, Д.Сахненка, А.Сухадольскі; акцёры Г.Барысаглебская, В.Васіленка, Л.Лініцкая, Ф.Лявіцкі і інш.У 1919 створаны Усеўкр. кінакамітэт, рэарганізаваны ў 1922 ва Усеўкр. фотакінаўпраўленне. У 1924 у Адэсе засн. тэхнікум кінематаграфіі (у 1930 на яго базе ў Кіеве створаны кінаінстытут). У станаўленні ўкр. кінамастацтва вял. ролю адыгралі пісьменнікі і сцэнарысты М.Бажан, А.Карняйчук, Г.Эпік, Ю.Яноўскі, рэжысёры П.Доліна, Л.Курбас, Ф.Лапацінскі, Б.Цягно, акцёры А.Бучма, П.Масоха, Н.Надэмскі, С.Свашэнка, Н.Ужвій, С.Шкурат, аператары Д.Дзямуцкі і інш. Сярод фільмаў 1920-х г.: «Астап Бандура» (1924; рэж. Гардзін), «Тарас Шаўчэнка» (1926, рэж. П.Чардынін), «Два дні» (1927, рэж. Г.Стабавы), сатыр. стужкі «Вендэта» і «Макдональд» (абедзве 1924, рэж. Курбас), фільмы для дзяцей «Марыйка» (1926), «Ванька» і «Мсціўца» (1928, рэж. абодвух А.Лундзін) і інш. З’явай сав. і сусв. кінематаграфіі стала творчасць А.Даўжэнкі, стваральніка нар.-гераічнага эпасу і пачынальніка паэт. кірунку ва ўкр. кіно — фільмы «Звенігара» (1928), «Арсенал» (1929), «Зямля» (1930, лепшы з 12 фільмаў усіх часоў і народаў на Сусв. выстаўцы ў Бруселі 1958), «Іван» (1932, першы ўкр. гукавы фільм), «Аэраград» (1935), «Шчорс» (1939). У 1927 у Харкаве засн. мультыплікацыйная майстэрня. Сярод рэжысёраў-мультыплікатараў: Е.Горбач, С.Гуецкі, І.Лазарчук, В.Левандоўскі. І.Кавалерыдзе зняў эксперыментальны фільм «Лівень» (1929), дзе гіст. падзеі перададзены з дапамогай скульптур і афортаў. У 1930-я г. створаны героіка-рамант. фільмы «Калііўшчына» (1933), «Праметэй» (1935), кінаоперы «Наталка Палтаўка» (1936), «Запарожац за Дунаем» (1937, рэж. усіх Кавалерыдзе), «Коннікі» (1939, рэж. І.Саўчанка), кінараман «Вялікае жыццё» (1939, рэж. Л.Лукаў), кінакамедыі «Багатая нявеста» (1938) і «Трактарысты» (1939, разам з «Масфільмам», рэж. абодвух І.Пыр’еў). У 1939—41 пастаўлены першыя каляровыя фільмы «Сарочынскі кірмаш» (рэж. М.Эк) і «Майская ноч» (рэж. М.Садковіч). УВял.Айч. вайну ўкр. кінадзеячы здымалі ваен. кінахроніку, маст. фільмы: «Аляксандр Пархоменка» (1942, рэж. Лукаў), «Партызаны ў стэпах Украіны» (1943, рэж. І.Саўчанка), «Вясёлка» (1944), «Няскораныя» (1945, рэж. абодвух М.Данской) і інш.У 1950—60-я г. пашырылася тэматыка і жанры ўкр. кіно: экранізацыя твораў І.Франко («Украдзенае шчасце», 1952), М.Горкага («Маці», 1956; «Мальва», 1957), М.Кацюбінскага («Крывавы світанак», 1957), А.Карнейчука («Калінавы гай», 1953, «Гібель эскадры», 1966); біягр. фільмы «Іван Франко» (1956, рэж. Ц.Ляўчук), «Рыгор Скаварада» (1958, рэж. Кавалерыдзе). Сярод інш. фільмаў: «Вясна на Зарэчнай вуліцы» (1955, рэж. Ф.Міранер, М.Хуцыеў), «Надзвычайнае здарэнне» (1958), «Іванна» (1959), «Гадзюка» (1966, рэж. усіх В.Іўчанка), «Смага» (1959), «Прыходзьце заўтра» (1963, рэж. абодвух Я.Ташкоў), «Трое сутак пасля бяссмерця» (1963, рэж.У.Доўгань), «Зачараваная Дзясна» (1964, рэж. Ю.Сонцава), «Камісары» (1969, рэж. М.Машчанка) і інш.Сусв. вядомасць набыў фільм С.Параджанава «Цені забытых продкаў» (1964), у якім рэжысёр аднавіў паэт.-рамант. і адначасова трагед. кірунак ва ўкр. кіно. Параджанаў, Ю.Ільенка, Л.Асыка, І.Мікалайчук склалі «паэт. школу» ўкр. кіно 2-й пал. 20 ст. Разнастайныя па жанрах фільмы 1970—80-г.: «Белая птушка з чорнай меткай» (рэж. Ю.Ільенка), «Захар Беркут» (рэж. Асыка), «Тронка» (рэж. А.Вайцецкі, усе 1971), трылогія «Дума пра Каўпака» (1973—76, рэж. Ляўчук), «У бой ідуць адны «старыя» (1973), «Аты-баты, ішлі салдаты» (1976, рэж. абодвух Л.Быкаў), «Вавілон XX» (1979, рэж. Мікалайчук), «Ноч кароткая» (1981), «Як маладыя мы былі» (1985, рэж. абодвух М.Белікаў), «Палёты ў сне і наяве» (1982), «Захавай мяне, мой талісман» (1986, рэж. абодвух Р.Балаян), «Чорная курыца, або Падземныя жыхары» (1980), «Новыя прыгоды пры двары караля Артура» (1988, рэж. абодвух В.Грэсь), «Яраслаў Мудры» (1982, рэж. Р.Кохан), «Гракі» (1982, рэж. К.Яршоў), «Ваенна-палявы раман» (1984, рэж. П.Тадароўскі), «Лебядзінае возера. Зона» (рэж. Ю.Ільенка), «Ціхія могілкі» (рэж. А.Ітыгілаў, абодва 1989); тэлефільмы «Бумбараш» (1971, рэж. М.Рашэеў, А.Нарадзіцкі), «Народжаная рэвалюцыяй» (1973—77, рэж. Кохан), «Як гартавалася сталь», «Авадзень» (1980, рэж. абодвух М.Машчанка) і інш. Сярод фільмаў 1990-х — пач. 2000-х г.: «Рабы сабака, які бяжыць краем мора» (1990, рэж. К.Геваркян), «Фучжоу» (рэж. М.Ільенка), «Наперад, за скарбамі гетмана!» (рэж. В.Кастэлі, абодва 1993), «Спявачка Жазефіна і мышыны народ» (1994), «Шум ветру» (2002, рэж. абодвух С.Маслабойшчыкаў), «Прыяцель нябожчыка» (рэж. В.Крыштофавіч), «Сёмы маршрут» (рэж. М.Ільенка, абодва 1997), «Захапленні» (1994), «Другасныя людзі» (2000), «Чэхаўскія матывы» (2002, рэж. усіх К.Муратава), «Малітва за гетмана Мазепу» (2001, рэж. Ю.Ільенка). Сярод майстроў дакумент. і навукова-папулярнага кіно В.Алендэр, Л.Астроўская-Кардзюм, І.Грабоўскі, М.Грачоў, Я.Грыгаровіч, П.Зіноўеў, А.Косінаў, М.Лакціёнаў-Стэзенка, А.Мамонт-Завялаў, А.Раднянскі, Ф.Собалеў, І.Ставіскі, А.Фёдараў, У.Шаўчэнка; мультыплікацыйнага Н.Васіленка, В.Ганчароў, А.Грачова, І.Гурвіч, І.Лазарчук, Я.Сіваконь, Д.Чаркаскі. Уклад у развіццё ўкр. кіно зрабілі акцёры: М.Алялін, Бучма, Быкаў, Б.Брандукоў, М.Грынько, В.Заклунная, Л.Кадачнікава, Дз.Капка, М.Камісараў, Л.Масоха, П.Масоха, Мікалайчук, М.Надземскі, А.Рогаўцава, К.Сцепанкоў, Б.Ступка, В.Талашка, І.Цвердахлеб, С.Шкурат, М.Якоўчанка і інш. На У. працуюць Нац. кінастудыя маст. фільмаў імя А.Даўжэнкі, Укр. студыя хранікальна-дакумент. фільмаў, Нац. кінематэка У. («Кіеў-навук-фільм»), Укр. студыя анімацыйных фільмаў «Укранімафільм») у Кіеве, Адэская кінастудыя маст. фільмаў, шэраг незалежных кінастудый. Праводзіцца штогадовы Кіеўскі міжнар. кінафестываль «Маладосць». Кадры кінематаграфістаў рыхтуе кінафакультэт Кіеўскага ін-та тэатр. мастацтва. З 1958 існуе Саюз кінематаграфістаў У.
Беларусы на Украіне. Бел.-ўкр. кантакты, у ходзе якіх адбываліся міграцыі на тэр. сучаснай У., вядомы з часоў Кіеўскай Русі. У часы ВКЛ перасяленні мелі юрыд. падставы або адбываліся самавольна. Ратуючыся ад неўраджаяў, сац. і нац. ўціску, уцякалі бел. сяляне на У., дзе папаўнялі шэрагі ўкр. казакоў (гл.Запарожская Сеч). Бел. паселішчы ўтвараліся на этн. памежжы (сучасная Ровенская вобласць У.), а пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) — ва ўсх. раёнах Укр. Палесся і на Слабадской У. Упач. 19 ст. ў Паўн. Прычарнамор’і ўзнік шэраг ваенных пасяленняў, засн. выхадцамі з Бабылецкага староства Магілёўскай губ.У 19 ст. частка жыхароў Беларусі працавала на адыходніцтве ў Екацярынаслаўскай, Кіеўскай, Херсонскай і Чарнігаўскай губ. (каля 34 тыс.чал., паводле перапісу 1897). У канцы 19 — пач. 20 ст. на У. часова жылі, працавалі, вучыліся дзеячы бел. культуры, у т. л. Ф.Багушэвіч, Цётка (А.Пашкевіч), С.Лалуян, Я.Фарботка, У.Фальскі, А.Баліцкі, М.Доўнар-Запольскі, С.Некрашэвіч і інш.У Львове з 1907 існаваў бел. музей. У 1-ю сусв. вайну ў Адэскай акрузе і вакол Кіева асела каля 100 тыс. бежанцаў з Беларусі. Са снеж. 1917 у Адэсе дзейнічала Бел.вайск. рада воінаў-беларусаў Рум. фронту; нац.-культ. дзейнасць праводзілі Беларуская секцыя пры Адэскім губернскім аддзеле народнай асветы, «Беларускі гай», выд-ва «Зорка» і інш. Паводле перапісу 1989 на У. было 440 тыс. беларусаў, найб.у Данецкай (амаль 77 тыс.), Днепрапятроўскай (каля 50 тыс.), Крымскай (50 тыс.) і Варашылаўградскай (33,5 тыс.) абласцях. Большасць беларусаў У. — гараджане (79%). Пасля распаду СССР грамадска-культ. дзейнасць укр. беларусаў аднавілася, у т. л. дзякуючы заканадаўству У. аб нац. меншасцях. У наш час на У. дзейнічае больш за 20 бел. нац.-культ. т-ваў (у Кіеве, Львове, Мікалаеве, Жытоміры, Адэсе, Севастопалі, Белай Царкве і інш.).
Літ.:
История Украинской ССР. Т. 1—10. Киев, 1981—85;
Субтельный О. Украина: Йстория. Киев, 1994;
Семененко В.И., Радченко Л.А. История Украины: С древнейших времен до наших дней. Харьков, 1999;
Україна: Віхи історії. Київ. 2001;
Позняк С.В. История Украины (IX — первая половина XVII в.): Курс лекций. Мн., 2002;
Україна в сучасному геополітичному просторі: теоретич. і прикладний аспекти: Монографія. Київ, 2002;
Історія української літератури. Т. 1—8. Київ, 1967—71;
Українська радянська література. Київ, 1980;
Бондар Л.П. Українсько-білоруські літературні взаємини, 1965—1975 рр. Київ. 1977;
Герб і сцяг Украіны.Да арт.Украіна. Помнік прыроды «Залатая брама» ў Крыме.Да арт.Украіна. Будынак Нацыянальнага банка ў Кіеве.Да арт.Украіна. У Карпатах.Да арт.Украіна. Паланіны ў Карпатах.Да арт.Украіна. Міхайлаўскі сабор Выдубіцкага манастыра.Да арт.Украіна. У цэнтры Кіева.Да арт.Украіна. Запарожцы пішуць пісьмо турэцкаму султану. Карціна І.Я.Рэпіна. 1878—91.Да арт.Украіна. Крэпасць уг. Хацін Чарнавіцкай вобл.Да арт.Украіна. Будынак канца 17 ст. — узор украінскага барока.Да арт.Украіна. Марыінскі палац у Кіеве.Да арт.Украіна. Майстар Аляксей. Успенне. 1547.Да арт.Украіна. Невядомы мастак. Партрэт В.Г.Гамаліі. 1760-я г.Да арт.Украіна. Н.Зубрыцкі. Чатыры вершнікі. Сцэна з Апакаліпсіса. Евангелле. 1717.Да арт.Украіна. М.Дэрэгус. Перад бурай. 1969.Да арт.Украіна. Кафля зг. Косаў і Пістань. Закарпацце. 19 ст.Да арт.Украіна. Т.Шаўчэнка. Кацярына. 1842.Да арт.Украіна. Г.Нарбут. Паэзія. Застаўка да часопіса «Мистецтво». 1919.Да арт.Украіна. Ф.Крычэўскі. Нявеста. 1910.Да арт.Украіна. Будынак тэатра оперы і балета імя І.Франко ў Львове.Да арт.Украіна. Сакірынскі вяртэп 1770-я гДа арт.Украіна. М.Андрушчанка. Вінічанка. 1969.Да арт.Украіна. Г.Меліхаў. Малады Т.Шаўчэнка ў майстэрні К.Брулова. 1947.Да арт.Украіна. Сцэна з балета «Дон Кіхот» Л.Мінкуса. Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Украіны імя Т.Шаўчэнкі.Да арт.Украіна. Сцэна са спектакля «Калінавы гай» А.Карнейчука. Кіеўскі акадэмічны драматычны тэатр імя І.Франко. 1950.Да арт.Украіна. Сцэна з оперы «Набука» Дж.Вердзі. Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы і балета Украіны імя Т.Шаўчэнкі.Да арт.Украіна. Сцэна са спектакля «Гайдамакі» паводле Т.Шаўчэнкі ў Першым драматычным тэатры імя Т.Шаўчэнкі. 1920.Да арт.Украіна. Кадр з фільма «Зямля». 1930.Да арт.Украіна. Кадр з фільма «Белая птушка з чорнай метай». 1972.Да арт.Украіна. Кадр з кінафільма «Яраслаў Мудры». 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛІ́ВІЯ (Bolivia), Рэспубліка Балівія (República de Bolivia),
дзяржава ў цэнтр.ч.Паўд. Амерыкі. Мяжуе на Зз Перу і Чылі, на Пдз Аргенцінай і Парагваем, на У і Пнз Бразіліяй. Пл. 1098,6 тыс.км². Нас. 8,2 млн.чал. (1994). Афіц. сталіца — г.Сукрэ, фактычная — г.Ла-Пас. Падзяляецца на 9 дэпартаментаў. Дзярж. мовы іспанская, кечуа і аймара. Нац. свята — Дзень абвяшчэння незалежнасці (6 жн.).
Дзяржаўны лад. Балівія — рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1967. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на 4 гады, узначальвае урад, адказвае за замежную палітыку і абарону краіны, мае права заканадаўчай ініцыятывы, выдае дэкрэты. Заканадаўчая ўлада належыць 2-палатнаму Нац. кангрэсу, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на 4 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе прэзідэнт і прызначаны ім урад.
Прырода. Балівія займае ўсх. частку Цэнтр. Андаў на З і вял. алювіяльныя раўніны на У. Паміж хрыбтамі Андаў — пласкагор’е Пуна (каля 4 тыс.м над узр. м.), якое абмяжоўваюць Зах. Кардыльера (г. Сахама, 6780 м) на З, Кардыльера-Рэаль і Цэнтр. Кардыльера на У. Карысныя выкапні: волава, свінец, цынк, медзь, серабро, вальфрам, берылій, сурма, вісмут, золата, сера, жал. руда; на ўсх. раўнінах радовішчы прыроднага газу і нафты. Клімат Пуны і Зах. Кардыльеры высакагорны, паўпустынны на З (ападкаў менш як 150 мм за год) і менш засушлівы на У (500—600 мм за год). Т-растудз. 9—11 °C, чэрв. 3—7 °C. На ўсх. схілах Андаў вышынная пояснасць клімату (ападкаў 1500—2000 мм за год). На ўсх. раўнінах клімат субэкватарыяльны (т-ра ад 17 да 28 °C, ападкаў каля 1000 мм за год). Рэкі на У належаць да бас. Амазонкі (Бені—Мамарэ). Пуна — замкнёны з усіх бакоў, пазбаўлены сцёку ў акіян міжгорны басейн з высакагорнымі азёрамі Тытыкака і Паапо, саланчакамі Кайпаса і Уюні. Расліннасць Пуны пераважна паўпустынная. У гарах вертыкальная пояснасць ландшафтаў. На раўнінах трапічныя лясы (на Пн) і саванны, зараснікі калючых хмызнякоў, рэдкалессі (на Пд). Жывёльны свет асабліва багаты і разнастайны ў трапічных лясах на Пн; на пласкагор’і Пуна водзяцца ламы, гуанака, альпака, грызуны, вадаплаўныя птушкі.
Насельніцтва. Каля 63% — індзейцы, пераважна народы кечуа і аймара (у горнай ч. краіны). Трэцюю частку насельніцтва складаюць іспанамоўныя метысы і крэолы, якія жывуць пераважна ў гарадах. Ёсць невял. групы еўрапейцаў, ураджэнцаў суседніх краін. Паводле веравызнання 95% католікі. Сярэдняя шчыльн. насельніцтва 7,5 чал. на 1 км². Каля 90% яго сканцэнтравана ў Пуне, дзе шчыльнасць дасягае 20—30 чал. На 1 км². У гарадах жыве 51% насельніцтва. Найбольшыя гарады (тыс.ж., 1992): Ла-Пас — 711, Санта-Крус — 695, Качабамба — 404, Арура — 183. Сярэдняя працягласць жыцця не перавышае 55 гадоў.
Гісторыя. У старажытнасці тэр. Балівіі насялялі індзейскія плямёны. У 14 ст. іх заваявалі інкі, у 1535—39 — іспанцы, якія далі краіне назву Верхняе Перу і далучылі ў 1542 да віцэ-каралеўства Перу, з 1776 — віцэ-каралеўства Рыо-дэ-Ла-Плата. Здабыча серабра (з 1545) прыносіла вял. даходы ісп. каланізатарам, што выкарыстоўвалі рабскую працу індзейцаў. Самае вял. паўстанне супраць жорсткай эксплуатацыі адбылося ў 1780—81 пад кіраўніцтвам Тупак-Амару II. У ходзе вайны за незалежнасць іспанскіх калоній у Амерыцы 1810—26 краіна вызвалена ад калан. прыгнёту войскамі С.Балівара, у гонар якога атрымала назву, ужн. 1825 абвешчана незалежнай. У 1836—39 у складзе канфедэрацыі Перу і Балівіі. Пасля абвяшчэння незалежнасці ў горназдабыўную прам-сць краіны стаў пранікаць замежны капітал. У выніку войнаў Балівіі з Чылі (1879—83) і Парагваем (1932—35) Балівія страціла выхад да Ціхага ак. і амаль 2/3 першапач. яе тэрыторыі, багатай волавам і салетрай. У 2-ю сусв. вайну Балівія — чл.антыгітлераўскай кааліцыі, але ў вайне не ўдзельнічала. У 1952 у краіне адбылася бурж.-дэмакр. рэвалюцыя, нацыяналізаваны алавяныя руднікі, праведзена агр. рэформа. Прэзідэнтам у 1952—56 і 1960—64 быў лідэр Нацыяналіст.рэв. руху В. Пас Эстэнсора. Пасля дзярж. перавароту 1964 у 1965 у краіне двойчы ўводзілася надзвычайнае становішча. У некаторых раёнах разгарнуўся партыз. рух (лідэр Э.Гевара), які быў разгромлены восенню 1967 з дапамогай ЗША. У 1967 прынята Канстытуцыя. На працягу ўсёй далейшай гісторыі становішча ў краіне вызначалася нестабільнасцю і барацьбой за ўладу розных ваен.-эканам. груповак. У 1980-я г. зроблены спробы пераходу краіны ад ваен. да грамадз. праўлення. На прэзідэнцкіх выбарах 1993 перамог лідэр Нацыяналіст.рэв. руху Г.Санчэс дэ Ласада, які заявіў пра намер працягваць удасканаленне ўведзенай у 1985 рыначнай мадэлі эканомікі краіны.
Балівія — чл.ААНз 1945, чл. Арг-цыі амер. дзяржаў, Лацінаамер. асацыяцыі інтэграцыі, інш.міжнар. арг-цый; з 1979 чл. Руху недалучэння. Дыпламат. адносіны з Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў 1994. Дзейнічаюць паліт. партыі і рухі: Левы рэв. рух, Нацыяналіст.рэв. рух, Нацыяналіст.дэмакр. дзеянне, Хрысціянска-дэмакр. партыя і інш. Буйнейшыя прафсаюзы — Балівійскі рабочы цэнтр і Нац. канфедэрацыя сялян.
Гаспадарка. Аснова гаспадаркі — гарнарудная прам-сць экспартнага кірунку. Валавы нац. прадукт за год на душу насельніцтва складае каля 750 дол. ЗША. Доля ў валавым унутр. прадукце (у %): прам-сці каля 25 (у т. л. гарнаруднай 15), сельскай гаспадаркі 20, транспарту і сувязі 6, унутр. гандлю 11. Дзярж. сектар кантралюе 60% нафтаздабыўной, 100% нафтаперапр. і 70% гарнаруднай прам-сці. Каля 60% экспарту прыпадае на руды каляровых металаў. Вывозяцца канцэнтраты волава (4-е месца ў свеце), сурмы, вальфраму, медзі, свінцу, цынку, а таксама серабро і золата. Прыроднага газу здабываецца каля 6 млрд.м³ штогод, нафты — каля 1—2 млн.т. Невялікія з-ды для выплаўкі медзі ў Аруры і Качабамбе. Выпрацоўваецца 1,8 млрд.кВт∙гадз электраэнергіі (1993). Аснову апрацоўчай прам-сці складаюць тэкст., харчасмакавая, метала- і нафтаперапр. галіны; развіваюцца каляровая металургія і нафтахім. прам-сць. Асн.прамысл. цэнтры: Ла-Пас, Санта-Крус, Сукрэ, Качабамба. У сельскай мясцовасці саматужныя і рамесніцкія харч., тэкст. і гарбарныя прадпрыемствы. Сельская гаспадарка не забяспечвае патрэб краіны, хоць у ёй занята палавіна працаздольнага насельніцтва. Агр. рэформа 1953—65 абмежавала буйное землеўладанне. Апрацоўваецца 3,25 млн.га (каля 3% тэр. краіны), лугі і паша займаюць 25%. Таварнае земляробства (рыс, цукр. трыснёг, бавоўнік, бананы, кава) на ўсх. схілах Андаў і на раўнінах, спажывецкае (кукуруза, пшаніца, бульба, ячмень, авёс, кінаа — мясц. проса) — на пласкагор’і Пуна. Жывёлагадоўля пашавая, разводзяць ламаў, альпака, авечак, козаў, буйн. раг. жывёлу, мулаў. У лясах нарыхтоўка драўніны, соку гевеі, кары хіннага дрэва, лісця кокі. Рыбалоўства на рэках і воз. Тытыкака. Транспарт чыгуначны і аўтамабільны. Даўж. (1992) чыгунак 3,9 тыс.км, аўтадарог — 38,9 тыс.км. Экспарт складае 705,4 млн.дол. ЗША, імпарт — 864,2 млн.дол. ЗША (1992). Вывозяцца пераважна канцэнтраты рудаў каляровых металаў, прыродны газ (трубаправоды ў Аргенціну і Чылі), драўніна, цукар, бавоўна. У імпарце пераважаюць харч. прадукты, бензін, трансп. сродкі, тавары нар. ўжытку. Гал.гандл. партнёры — ЗША і Аргенціна. Грашовая адзінка — балівійскае песа (балівіяна).
Літаратура. Развіваецца на ісп. мове, а таксама на мовах індзейцаў кечуа і аймара (пераважна фалькл. жанры). Асн.літ. помнік даісп. эпохі — балівійска-перуанская драма «Апу-Альянтай» (на кечуа; апубл. 1853). Укалан. перыяд (пач. 16 ст. — 1825) пераважалі гісторыка-быт. хронікі. У канцы 18 — пач. 19 ст. на фарміраванне л-ры паўплывалі патрыят. публіцыстыка В.Пасаса Канкі, паэзія Х.І. дэ Санхінеса і паэта-індзейца Х.Уальпарымачы Майты. У 19 ст. панаваў рамантызм (паэты Р.Х.Бустамантэ, Н.Галінда, М.Х.Мухія, раманісты Н.Агірэ, М.С.Кабальера, С.Вака Гусман, драматургі Ф.Рэес Ортыс, Х.Расенда Гуцьерэс і інш.). У канцы 19 ст. ўзнік «кастумбрызм» — бытапісальныя аповесці і апавяданні Л.Ансаатэгі дэ Кампера, А.Самудыо, Х.Лукаса Хаймеса і інш.; у паэзіі пераважаў мадэрнізм, які арыентаваўся на франц. сімвалістаў, але захоўваў цікавасць да нац. тэмы (Р.Хаймес Фрэйрэ, Ф.Тамаё, Г.Рэйнальдс, Х.Э.Гера і інш.). На пач. 20 ст. з’явіліся рэалістычныя («Крэольскае жыццё» і «Бронзавая раса» А.Аргедаса, «У нетрах Патасі» і «Варварскія старонкі» Х.Мендосы) і сатыр. (А.Чырвечэса) раманы, сац. паэзія. З 1930-х г.у прозе ўзнікла т.зв. індыянісцкая л-ра пра жыццё індзейцаў (Аргедас, Р.Батэльё Гасальвес, А.Гільен Пінта, Н.Парда Валье і інш.). Асобнае месца ў л-ры 1950—60-х г. займае творчасць Х.Лары, стваральніка раманаў пра барацьбу індзейцаў за сац. справядлівасць. У 1960—70-я г. набылі вядомасць празаік Р.Прада Аропес (раман «Хто запальвае золак»), паэт П.Шымосе і інш.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. У 5—8 ст.тэр. Балівіі — адзін з цэнтраў культуры стараж. Амерыкі. У Тыяуанака (бераг воз. Тытыкака) захаваліся помнікі архітэктуры 1-га тыс. да нашай эры — 1-га тыс. нашай эры (узгорак-піраміда Акапана, комплекс Каласасая, «Палац саркафагаў»), скульптура (рэльефы «Варотаў Сонца»), маст. кераміка, тканіны, ювелірныя вырабы. Спалучэнне еўрап. узораў і мясц. традыцый прывяло да стварэння цікавай барочнай архітэктуры 18 ст. (Манетны двор і царква Сан-Ларэнса ў Патасі, палацы Вільявердэ і царква Сан-Франсіска ў Ла-Пасе і інш.), твораў выяўл. мастацтва (С. дэ ла Крус). З 18 ст. жывапіс прытрымліваўся еўрап. канонаў і меў пераважна рэліг. характар (М.Перэс дэ Альгуін). У канцы 19 — пач. 20 ст. ў архітэктуры быў пашыраны эклектызм і мадэрн, з сярэдзіны 20 ст. ўзводзяцца грамадскія будынкі сучаснай архітэктуры. З 1920-х г. фарміравалася нац. школа выяўл. мастацтва. Мастакі С.Гусман дэ Рохас, Р.Бердэсіо, М.Эхіда, А.Рэке Мерувія, скульптары М.Нуньес дэль Прада, У.Альмарас, Э.Лухан звярталіся да гісторыі і сучаснага жыцця свайго народа, прыгажосці роднай прыроды. На ПдЗ краіны захаваліся традыцыі індзейцаў кечуа (ткацтва, ювелірныя вырабы), на ПнЗ — аймара (кераміка, разьба па камені, ткацтва).
Літ.:
Сашин Г.З. Боливия: Очерк новейшей истории. М., 1976;
Боливия: тенденции экон. и соц.-полит. развития. М., 1990;
Кириченко Е.И. Три века искусства Латинской Америки. М., 1972.
П.І.Рогач (прырода, гаспадарка).
Герб і сцяг Балівіі.Да арт.Балівія. Рэльеф калоны царквы Сан-Франсіска ў Ла-Пасе. 1743—84.Да арт.Балівія. Пласкагор’е Альтыплана ў раёне г. Ла-Пас і возера Тытыкака.Да арт.Балівія. Фрагмент партала царквы Сан-Ларэнса ў Патасі. 1728—44.
дзяржава на Пн Афрыкі, на паўд. узбярэжжы Міжземнага м. Мяжуе на Зз Тунісам і Алжырам, на Пдз Нігерам і Чадам, на Уз Суданам і Егіптам. Пл. 1759 тыс.км². Нас. 5648,4 тыс.чал. (1997). Дзярж. мова — арабская. Дзярж. рэлігія — іслам суніцкага толку. Сталіца — г.Трыпалі. Краіна падзяляецца на 25 муніцыпалітэтаў. Нац. свята — Дзень рэвалюцыі (1 верасня).
Дзяржаўны лад. Л. — рэспубліка. Паводле канстытуцыі 1977 заканадаўчая ўлада належыць 178 мясц. сходам і нар. к там. Вышэйшы заканадаўчы орган — Усеагульны нар. кангрэс (УНК, 1112 чл.). Функцыі кіраўніка дзяржавы выконвае Ген. сакратарыят УНК (5 чл.), урада — Генеральны нар.к-т УНК (ген. сакратар — прэм’ер-міністр). Фактычна ўлада належыць М.Кадафі, які мае тытул «лідэр лівійскай рэвалюцыі».
Прырода. 98% тэр. займаюць пустыні і паўпустыні — асобныя часткі Сахары. На ПнЗ і ПнУ уздоўж узбярэжжа цягнецца нізінная паласа з перарывістым поясам аазісаў. На З — вапняковае плато Эль-Хамра (выш. да 960 м), на Пд — адгор’і Тыбесты (г. Бетэ, 2286 м), паміж імі — шырокія пясчаныя катлавіны Ідэхан-Убары і Ідэхан-Мурзук, на У — Лівійская пустыня, на ПнУ — плато Эль-Ахдар (выш. да 878 м). У Л. вял. запасы нафты (каля 5,9 млрд.т, 9-е месца ў свеце, 1-е — у Афрыцы), ёсць прыродны газ (1296 млрд.м³, 16-е месца ў свеце), фасфарыты, калійная соль, жал. руда. Клімат пустынны трапічны, на Пн пераходны да міжземнаморскага, сухі. Сярэдняя т-растудз. на Пн 11—12 °C, на Пд 15—18 °C, ліп. адпаведна 27—29 і 32—35 °C. За год выпадае менш за 50 мм ападкаў, на плато Эль-Ахдар — каля 500 мм ападкаў, у раёне г. Трыпалі — каля 300 мм. Рэк няма. У асобных раёнах ёсць запасы падземных і артэзіянскіх вод. 91% тэрыторыі займаюць голыя пяскі і камяністыя грунты. Месцамі сухалюбныя хмызнякі і злакі. Жывёльны свет бедны, прадстаўлены пераважна паўзунамі (змеі, яшчаркі), з млекакормячых — грызунамі, драпежнікамі (шакалы, гіены, ліс-фенек), парнакапытнымі (антылопы); шматлікія насякомыя і павукападобныя. Нац. парк Куф, некалькі прыродных паркаў.
Насельніцтва. Лівійскія арабы і блізкія да іх невял. групы бербераў складаюць 97%. Жывуць таксама грэкі, мальтыйцы, італьянцы, егіпцяне і інш.У краіне працуе больш за 300 тыс. замежных грамадзян. Сярэднегадавы прырост насельніцтва 3,6%. Сярэдняя шчыльн. 3,2 чал. на 1 км². На ўзбярэжжы жыве 90% насельніцтва, у асобных аазісах шчыльн. дасягае 100 чал. на 1 км². У гарадах жыве больш за 60% насельніцтва. Найб. гарады (тыс.ж.,1997); Трыпалі — 1681, Бенгазі — каля 1000, Місурата — каля 500. Каля 25% насельніцтва качэўнікі і паўкачэўнікі. У прам-сці заняты 31% працаздольных, у сельскай гаспадарцы — 18%, у кіраванні — 24%, у абслуговых галінах — 27%.
Гісторыя. Л. — адзін са стараж. цэнтраў цывілізацыі. Гісторыя лівійцаў, продкаў сучасных бербераў, цесна звязана з гісторыяй Стараж. Егіпта. Упач. 1-га тыс. да н.э. фінікійцы заснавалі на ўзбярэжжы Л. шэраг калоній, з 6 ст. да н.э. ў складзе Карфагена. У 7 ст. да н.э. ў Кірэнаіцы ўзніклі грэч. калоніі. З 2 ст. да н.э. Л. — рым. ўладанне. У 5 ст.н.э. яе заваявалі вандалы, потым візантыйцы. У 7 ст. ў выніку арабскіх заваяванняў Л. ўключана ў Араб. халіфат, пазней яна пад уладай мусульм. дынастый Аглабідаў, Фатымідаў, Альмахадаў, мамлюкоў і інш.У 16 ст. — 1912 у складзе Асманскай імперыі. У выніку італа-турэцкай вайны 1911—12 Л. стала калоніяй Італіі. Барацьбу супраць італьян. акупацыі ўзначаліла секта сенусітаў (узнікла ў 19 ст.).
У час 2-й сусв. вайны Л. стала тэатрам ваен. дзеянняў. Пасля выгнання ў 1943 ням.-італьян. войск на тэр. Л. захавалася англ.-франц.ваен. прысутнасць, ваен. база ЗША Паводле рашэння Ген. асамблеі ААН ад 21.11.1949 Л. атрымала незалежнасць.
24.12.1951 абвешчана Злучанае каралеўства Л. на чале з каралём Ідрысам I [1951—69]. Улют. 1952 адбыліся першыя парламенцкія выбары. 1.9.1969 група армейскіх афіцэраў на чале з М.Кадафі скінула манархію, абвясціла Лівійскую Араб. Рэспубліку і ўзяла курс на ўзмацненне незалежнасці, пашырэнне ролі Л. на Б. Усходзе і ў Паўн. Афрыцы. У 1970 ЗША і Вялікабрытанія эвакуіравалі свае ваен. базы. Былі нацыяналізаваны замежныя банкі і кампаніі, усталяваны кантроль над нафтавай прам-сцю. Мэта Кадафі — аднаўленне адзінства араб. свету (няўдалыя спробы стварэння ў 1971 федэрацыі Егіпта, Сірыі і Л., Туніса і Л. ў 1974). У 1973 Кадафі абвясціў сваю грамадска-паліт. праграму, т.зв. трэцюю сусв. тэорыю (апубл. ў 1976—79 ут.зв. «Зялёнай кнізе»), паводле якой узяты курс на выцясненне прыватнага капіталу. Усак. 1977 абвешчана Сацыяліст.Нар. Лівійская Араб. Джамахірыя (літар. — араб. ўлада мас). У 1979 Кадафі фармальна адмовіўся ад усіх дзярж. пасад, але захаваў рэальную ўладу як «лідэр лівійскай рэвалюцыі». У знешняй палітыцы ажыццяўлялася актыўная дапамога рэв. рухам і рэжымам. Краіны Захаду абвінавачвалі Л. ў падтрымцы міжнар. тэрарызму. Урад ЗША неаднаразова выкарыстоўваў супраць Л. ваен. акцыі; у выніку ракетна-бомбавых атак (1986) краіне прычынены вял. матэрыяльныя страты. З 1988 пачалася паступовая рэалізацыя ліберальных паліт. і эканам. рэформ. У 1989 Л. ўступіла ў саюз араб.Магрыба. У час Кувейцкага крызісу 1990—91 яна заняла памяркоўную пазіцыю: асудзіла як агрэсію Ірака супраць Кувейта, так і выкарыстанне ваен. сілы супраць Ірака. Л. — чл.ААН (з 1955), Лігі араб. дзяржаў (з 1953). Дыпламат. зносіны паміж Л. і Рэспублікай Беларусь устаноўлены ў жн. 1996.
Гаспадарка. Л. ўваходзіць у лік дзяржаў з параўнальна высокім сярэднім узроўнем даходаў насельніцтва. Штогадовы даход на 1 чал. — 6570 дол. (1995), адзін знайб.у Афрыцы. У прам-сці ствараецца 55% валавога нац. прадукту, у сельскай гаспадарцы — 5%, у абслуговых галінах — 40%. Аснова эканомікі — нафтавая і газавая прам-сць. Дзяржава кантралюе больш за 80% здабычы і перапрацоўкі нафты і газу. Асн. промыслы на Пд і ПдУ ад зал. Сідра, эксплуатуецца больш за 70 нафтаных радовішчаў, найб.з іх — Серыр, Зельтэн, Джалу, Амаль. У 1994 здабыта 66,9 млн.т нафты (2,2% сусв. здабычы). Прыродны газ здабываецца на 26 радовішчах, штогод каля 10 млрд.м³ газу (0,3% сусв. здабычы). Здабываюцца таксама кухонная соль, гіпс, вапняк, мел, жал. руда, азбест. Вытв-сць электраэнергіі 16,7 млрд.кВт∙гадз. (1994). Усе электрастанцыі цеплавыя. Гал. галіна апрацоўчай прам-сці — перапрацоўка нафты. На 8 нафтаперапр.з-дах і нафтахім. прадпрыемствах штогод перапрацоўваюць каля 15 млн.т нафты. Акрамя паліўна-змазачных прадуктаў яны выпускаюць аміяк, мачавіну, пластмасы, каўстычную соду і інш.Гал. цэнтры перапрацоўкі нафты: Рас-эль-Ануф, Эз-Завія, Марса-эль-Бурэйка, Трыпалі, Табрук, Эз-Зувайтына. Прадпрыемствы па звадкаванні газу ў Эз-Завіі, Марса-эль-Бурэйцы, Эз-Зувайтыне. Працуюць сталеплавільны і сталепракатны з-дуг. Трыпалі, металургічны комплекс уг. Місурата (1,5 млн.т сталі і пракату, 1995), алюмініевы з-дуг. Зувара, прадпрыемствы па вытв-сці стальных труб у гарадах Бенгазі і Эль-Каварыша. Ёсць з-ды па зборцы трактароў і аўтобусаў (Таджура), аўтазборачны (Трыпалі). Вырабляюцца электраправады і кабелі (Бенгазі), акумулятары (Трыпалі і Таджура), трансфарматары, электрарухавікі і сухія батарэі (Трыпалі). Есць прадпрыемствы па выпуску буд. матэрыялаў, цэменту (штогод 5—7 млн.т), шкла, цэглы; домабуд. камбінаты. Харч.прам-сць прадстаўлена малочнымі, рыбакансервавымі з-дамі, макароннымі і мукамольнымі ф-камі, прадпрыемствамі па перапрацоўцы агародніны і садавіны, з прадпрыемстваў лёгкай прам-сці — тэкст. камбінат (Трыпалі), воўнапрадзільная (Бенгазі) і ткацка-прадзільная (Эль-Мардж) ф-кі, швейныя і гарбарныя прадпрыемствы (Дэрна). Рамёствы (выраб прадметаў побыту, адзення, тканін, абутку, посуду, упрыгожанняў). Сельская гаспадарка дае 25% неабходных харч. прадуктаў; выкарыстоўваецца каля 9% тэрыторыі, у т. л. для земляробства каля 1% (1,8 млн.га). 470 тыс.га арашаецца. Земляробства развіта на ўзбярэжжы Міжземнага м. і ў аазісах. Ёсць дробныя сялянскія гаспадаркі, кааператывы, дзяржгасы. Вырошчваюць пшаніцу, ячмень, бабовыя, бульбу, памідоры, цыбулю, бахчавыя, тытунь, арахіс. Пашыраны фінікі, аліўкі, вінаград, цытрусавыя, міндаль і інш.Асн. традыцыйны занятак качавога і паўкачавога насельніцтва — жывёлагадоўля. Выкарыстоўваецца каля 15 млн.га пустынь і паўпустынь на Пн краіны. Пагалоўе (млн. галоў): авечак — каля 3,5, коз — каля 1,5, буйн. раг. жывёлы — каля 1, вярблюдаў — каля 0,1. Збор травы альфа. Рыбалоўства. Транспарт пераважна аўтамабільны. Аўтадарог 19,2 тыс.км, у т. л.з цвёрдым пакрыццём 10,7 тыс.км. У краіне 4,4 тыс.км нафтаправодаў, 0,4 тыс.км прадуктаправодаў, 1,9 тыс.км газаправодаў. Знешнегандл. сувязі ажыццяўляюцца пераважна марскім шляхам. Асн. парты: Трыпалі і Бенгазі (разнастайныя грузы), Табрук, Эс-Сідэр, Рас-эль-Ануф, Марса-эль-Бурэйка (экспарт нафты і звадкаванага газу). Л. мае гандл. флот грузападымальнасцю 690 тыс. бруга-рэг. т. Развіты авіяц. транспарт. У краіне 131 аэрапорт, у т. л.міжнар. аэрапорты ў Трыпалі і Бенгазі. Гандл. баланс дадатны. У 1995 экспарт 8,4 млрд.дол., імпарт 7,3 млрд.дол. Больш за 95% экспарту складаюць нафта, нафтапрадукты, звадкаваны газ.У імпарце пераважаюць машыны, абсталяванне, харч. і прамысл. тавары. Гал.гандл. партнёры: Італія, Германія, Іспанія, Францыя. Л. ўваходзіць у лік краін экспарцёраў капіталу. Яна актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці рэгіянальных міжарабскіх банкаў і фондаў, практыкуе вываз дзярж. капіталу ў форме прадастаўлення крэдытаў і пазык, набыцця акцый буйных канцэрнаў. Грашовая адзінка — лівійскі дынар.
Літаратура. Пасля араб. заваяванняў у 7 — пач. 9 ст.л-ра развівалася ў агульным рэчышчы арабскай культуры/. У перыяд тур. панавання (з 16 ст.) заняпала. Нац.-вызв. ўздым 1-й пал. 20 ст. выклікаў рух за яе адраджэнне. Упач. 20 ст. ў паэзіі вызначальнымі сталі антыкалан., асветніцкія і сац. матывы (касыды А. аш-Шарыфа, М.Бен Зікры, С. аль-Баруні). Перыяд італьян. каланізацыі (1912—43) — час росквіту патрыят. і вызв. л-ры (паэзія А.Р. аль-Махдаўі, I. аль-Уста Умара). Пасля атрымання незалежнасці (1951) вядучае месца ў л-ры занялі маладыя паэты (А.С.Абд аль-Кадзер, А. ар-Рукейн). У 1940—50-я г. зарадзілася проза. Асн.літ. жанр — навела, гал. тэмы — барацьба за сац. роўнасць, асуджэнне прымхаў і забабонаў. Найб. вядомыя навелісты — А.К Абу Харус, М. аль-Місураці, X. ат-Цікбалі, А.М. аль-Кувейры, А.І. аль-Факіх, 1 аль-Куні, Б. аль-Бахі. У 1959 створана Асацыяцыя дзеячаў культуры і мастацтва. У 1977 засн. Саюз пісьменнікаў Л.
Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. На тэр. Л. выяўлены неалітычныя наскальныя размалёўкі са сцэнамі палявання на сланоў, бізонаў і інш. (г. Эль-Увейнат). У 1-м тыс. да н.э. створаны помнікі фінікійскага мастацтва: скульптура з гліны, размаляваная чарналакавая кераміка, шкляныя пасудзіны, каралі. Захаваліся руіны стараж.-грэч. і стараж.-рым. пабудоў з мазаікамі і скульптурай (т-ру Лептыс-Магна, 1 ст.), творы візант. часу (мазаічная падлога базілікі Юсцініяна ў Сабраце). Пасля араб. заваявання на тэр. Л. фарміравалася араба-берберская культура. Умацаваныя сярэдневяковыя гарады (медыны) з вузкімі вуліцамі забудоўвалі 1—2-павярховымі дамамі зунутр. дварамі, мячэцямі з мінарэтамі. У 18—19 ст. узводзілі шматкупальныя мячэці, якія ўнутры аздаблялі арнаментальнай разьбой, размалёўкай, паліхромнай маёлікай (мячэць уг. Дэрна), у аддаленых раёнах мячэці — глінабітныя, прамавугольныя ў плане пабудовы крапаснога тыпу. У перыяд італьян. каланізацыі (1912—43) ствараліся еўрап. кварталы ў Трыпалі, Бенгазі. З 2-й пал. 20 ст. ў Л. вядзецца жыллёвае і грамадскае буд-ваз выкарыстаннем сучасных канструкцый і матэрыялаў, рэстаўрыруюцца рым. акведукі, цыстэрны, плаціны. Развіваецца выяўл. мастацтва, пераважна жывапіс і графіка. Нар. майстры ствараюць дываны са стракатымі ўзорамі, вырабы са скуры з ціснёным ці вышываным арнаментам, медныя пасудзіны з чаканкай, ювелірныя ўпрыгожанні і інш. Комплекс археал. запаведнікаў Лептыс-Магна, Сабрата і Кірэна, наскальныя малюнкі Тадрарт і вузел караванных шляхоў г. Гадамес уключаны ЮНЕСКАу спіс Сусветнай спадчыны.
І.Я.Афнагель (прырода, насельніцтва, гаспадарка), У.С.Кошалеў (гісторыя), В.Я.Буйвал (архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва).
Герб і сцяг Лівіі.Да арт.Лівія. Лівійская пустыня.Да арт.Лівія. Руіны рымскага тэатра ў Лептыс Магна. 1 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЛІЯ, Рэспубліка Карэлія,
у складзе Расійскай Федэрацыі. Мяжуе на Зз Фінляндыяй, на У абмываецца Белым м., на Пд Ладажскім і Анежскім азёрамі. Пл. 172,4 тыс.км². Нас. 795 тыс.чал. (1997), гарадскога 75%. Сярэдняя шчыльн. 4,6 чал. на 1 км². Жывуць карэлы (10%), рускія (74,3%), беларусы (7%), украінцы (3,6%), фіны (2,3%), вепсы (0,8%) і інш. Сталіца — г.Петразаводск. Найб. гарады: Кондапага, Сегежа, Костамукша, Сортавала, Беламорск, Кем, Мядзведжагорск.
Прырода. Размешчана на ПнЗеўрап.ч. Расіі. Паверхня К. — узгорыстая раўніна, якая сфарміравалася ў выніку дзейнасці ледавіка; прымеркавана Да Балтыйскага шчыта. Шматлікія грады і ўзгоркі чаргуюцца з нізінамі і западзінамі. На ПнЗ хрыбет Манселькя (выш. да 576 м), зПн на Пд цягнецца Заходне-Карэльскае ўзв. (да 417 м), на Пд — Алонецкае ўзв. (да 313 м). Узбярэжжы Белага м., Ладажскага і Анежскага азёр заняты нізінамі. Карысныя выкапні: тытанамагнетытавыя і жал. руды, граніт, мармур, слюда, кварцыты, пегматыты, даламіты, палявы шпат, торф. Клімат пераходны ад марскога да кантынентальнага: мяккая працяглая зіма, халаднаватае кароткае лета. Сярэдняя т-растудз. ад -9 °C да -13 °C, ліп. 14—16 °C. Колькасць ападкаў павялічваецца зПн на Пд ад 400 да 600 мм за год. Рэкі парожыстыя, кароткія, з быстрым цячэннем, багатыя гідраэнергіяй. Гал. рэкі — Кем, Водла, Выг, Суна, Шуя. На р. Суна — вадаспад Ківач. Больш за 40 тыс. азёр (18% тэрыторыі). Буйныя азёры: Ладажскае, Анежскае, Тапвозера, Сегвозера, Пявозера, Выгвозера і інш.Беламорска-Балтыйскі канал. Шмат балот. Пераважаюць падзолістыя, падзоліста-глеевыя і тарфяна-балотныя глебы. Пад лесам каля 53% тэрыторыі. Запасы драўніны 849 млн.м³ (1996). На Пн і ў цэнтры пашыраны хваёвыя лясы, на Пд — яловыя і лісцевыя (карэльская бяроза, вольха, асіна). Разнастайны жывёльны свет. Водзяцца буры мядзведзь, лось, паўн. алень, воўк, ліс, заяц-бяляк і інш. На азёрах, рэках і ўзбярэжжы Белага м. шмат вадаплаўных птушак. Запаведнікі: Костамукшскі і Ківач.
Гісторыя. Тэр. К. заселена ў 7—6-м тыс. да н.э.У 3—2-м тыс. да н.э.гал. заняткамі жыхароў былі рыбалоўства і паляванне. Першыя пісьмовыя звесткі пра плямёны карэлаў (гл.Карэла) адносяцца да канца 1-га тыс.н.э.У 9 — пач. 12 ст. К. ўваходзіла ў склад Кіеўскай Русі, пасля яе распаду падпарадкавана Ноўгараду. З 12 ст. ў К. зараджаюцца феад. адносіны, у 12—15 ст. складваецца карэльская народнасць. З 13 ст. К. — аб’ект агрэсіі шведаў, якія ў пач. 17 ст. захапілі Прыладажжа (вернута Расіі паводле Ніштацкага мірнага дагавора 1721). УПаўночную вайну 1700—21 на тэр. К. пабудаваны Алонецкі і Пятроўскі металург. з-ды, якія забяспечвалі рас. армію і флот гарматамі. У 1769—71 адбылося буйное выступленне горназаводскіх сялян (Кіжскае паўстанне). У 1811 зах. К. ўключана ў склад Вял. княства Фінляндскага. Пасля адмены прыгоннага права (1861) з’явіліся лесапільныя заводы з паравымі рухавікамі, павялічылася колькасць прамысл. і сезонных рабочых, пашырыліся нарыхтоўкі і сплаў лесу; па Анежскім воз. і Белым м. пачаўся рух параходаў.
У 1917—18 у К. ўстаноўлена сав. ўлада. Зах. К. ў 1917—40 была ў складзе Фінляндыі. 8.6.1920 з населеных карэламі мясцовасцей Алонецкай і Архангельскай губ. утворана аўт. вобласць — Карэльская прац. камуна, ператворана 25.7.1923 у Карэльскую АССР у складзе РСФСР. У выніку савецка-фінляндскай вайны 1939—40зах. К. ўключана ў СССР. 31.3.1940 утворана Карэла-Фінская ССР. УВял.Айч. вайну б.ч. К. акупіравана ням. і фін. войскамі. 16.6.1956 Карэла-Фінская ССР ператворана ў Карэльскую АССР. Зліст. 1991 наз. Рэспубліка К. Усак. 1992 падпісаны новы федэратыўны дагавор зРас. Федэрацыяй.
Гаспадарка. Гал. галіны прам-сці — лясная, дрэваапр. (лесанарыхтоўкі, лесапілаванне, вытв-сць мэблі, буд. дэталей, лыж) і цэлюлозна-папяровая. На долю ляснога комплексу прыпадае каля 43% агульнага аб’ёму. прамысл. прадукцыі. У 1996 нарыхтавана 3,2 млн. шчыльных м³ дзелавой драўніны, выпрацавана 428 тыс.м² піламатэрыялаў, 242 тыс.т цэлюлозы, 552 тыс.т паперы. Асн. цэнтры дрэваапр. прам-сці: Петразаводск, Сортавала, Мядзведжагорск, Беламорск, Сегежа, Кем. Цэлюлознапапяровыя прадпрыемствы ў гарадах Кондапага, Сегежа, Піткяранта. Вял. значэнне мае здабыча жал. руды (6,1 млн.т, 1996, Костамукшскі горнаабагачальны камбінат), мармуру, граніту, пегматытаў, кварцытаў, слюды. Вытв-сць электраэнергіі 4,7 млрд.кВт∙гадз (1995). ГЭС на рэках Суна, Выг, Кем і інш.; Петразаводская ЦЭЦ. Машынабудаванне і металаапрацоўка (вытв-сць абсталявання для лясной, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровай прам-сці, трактароў, суднаў, станкоў, радыё- і выліч. тэхнікі, рамонт суднаў і інш.трансп. сродкаў) у гарадах Петразаводск, Беламорск, Мядзведжагорск, Вяртсіля. Каляровая металургія прадстаўлена Надвоіцкім алюмініевым з-дам. Прадпрыемствы прам-сці буд. матэрыялаў у гарадах Кондапага, Петразаводск, Піткяранта, Сортавала. З галін харч. прам-сці найб. развіты рыбная, мясная, малочная, хлебабулачная. Ёсць прадпрыемствы лёгкай прам-сці (швейная, трыкат., абутковая, валюшна-лямцавая ф-кі). Саматужныя промыслы (вырабы з карэльскай бярозы, вышыўкі). Пад с.-г. ўгоддзямі 207 тыс.га (1,2% тэрыторыі), у т. л. пад ворывам 79 тыс.га. Вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, агародніну. Збор (тыс.т. 1995) збожжавых — 4, бульбы — 154,4, агародніны — 19,1. Малочна-мясная жывёлагадоўля. Пагалоўе (тыс. галоў, 1995) буйн. раг. жывёлы — 82,1, свіней — 37,9. Авечкагадоўля. Птушкагадоўля. Пушны промысел. Рыбалоўства (селядзец, навага, сігавыя). Даўж. чыгунак 2,1 тыс.км, аўтадарог 13,4 тыс.км, у т. л.з цвёрдым пакрыццём 7,5 тыс.км. Па тэр. К. праходзяць чыгункі С.-Пецярбург—Петразаводск—Мурманск, Сортавала—Суаярві—Костамукша; аўтадарогі С.-Пецярбург—Петразаводск—Мурманск, Сортавала—Костамукша. Суднаходства па Белым м., Ладажскім і Анежскім азёрах, Беламорска-Балтыйскім канале. Даўж.ўнутр. суднаходных шляхоў 3,6 тыс.км. Порт — г. Беламорск. Курорты: Марцыяльныя Воды, Сортавала. Турызм (Кіжы, Валаамскія а-вы і інш.).
Літаратура. Развіваецца зпач. 1920-х г. на фінскай і рускай мовах. Фарміравалася на своеасаблівым спалучэнні вусна-паэт. традыцый спевакоў рунаў і казачнікаў, карэла-фін. эпасу «Калевала» і рус. фальклору. У яе станаўленні ўдзельнічалі карэльскія, рус. і фін. пісьменнікі. У 1926 засн. Карэльская асацыяцыя пралет. пісьменнікаў зрус., фін. і карэльскай секцыямі. У 1934 створаны Саюз пісьменнікаў К. Адзін з заснавальнікаў л-ры К. — паэт Я.Віртанен. У 1930-я г. адбывалася інтэнсіўнае станаўленне розных літ. жанраў: лірычнай паэзіі [Л.Хело (Т.Гутары), М.Рутанен, І.Кутасаў], драмы [Р.Руска (Нюстрэм)], рамана (О.Іагансан), аповесці (В.Чэхаў), нарыса і апавядання (С.Норын). Маст. асэнсаванне гіст. мінулага, падзей рэвалюцыі і грамадз. вайны — асн. змест даваен, і пасляваен. л-ры К. Шматграннасць жыцця сучаснікаў, непаўторнасць і самабытнасць карэльскага краю ў творах пісьменнікаў-фінаў У.Вікстрэма (раманы «Уперад, працоўны народ», 1954; новая рэд., кн. 1—3, 1957—65; «Суомі ў полымі», 1968), І.Саарынена (зб. паэзіі «Мая Карэлія», 1965; «Лісткі памяці», 1969), Т.Суманена (кн. паэзіі «Простыя словы», 1968; «Сэрца чалавечае», 1980), пісьменнікаў-карэлаў Я.Ругоева, М.Якала (тэтралогія «Водападзел», 1949—66), М.Лайне (зб-кі вершаў «З пакалення ў пакаленне», 1974; «Ветраны вечар», 1981), А.Тыманена, рус. пісьменнікаў А.Лінеўскага (гіст. тэтралогія «Беламор’е», 1952—65), А.Сцяпанава (раманы «Сваякі», 1969; «Яака Саку — чалавек з народа», 1973; «Удовы», 1983), Дз.Гусарава («За мяжой міласэрнасці», 1977), А.Аўдышава (зб-кі вершаў «Край азёрны, край лясны», 1964; «Заанежжа», 1984) і інш.Л-ра апошніх дзесяцігоддзяў скіравана на раскрыццё сац.-этычных праблем, ёй уласцівы эпічнасць, паглыблены псіхалагізм, філасафічнасць, нац. каларыт: паэзія І.Сіманенкава, В.Сергіна, Ю.Лінніка, проза П.Перту, Сцяпанава, драматургія П.Барыскова, А.Іванова, Сцяпанава, Тыманена, публіцыстыка У.Усланава. Развіваюцца дзіцячая л-ра (Ю.Ніканава, У.Данілаў), фалькларыстыка, літ.-знаўства, перакладчыцкая дзейнасць.
Творчыя сувязі л-р Беларусі і К. зарадзіліся ў 1930-я г.: асабістыя кантакты Купалы і Віртанена, публікацыі твораў Купалы на фін. мове ў перыяд, друку. Адзін з першых перакладчыкаў эпасу «Калевала» — бел. пісьменнік М.Машара. На фін. мову перакладзены асобныя творы Я.Коласа, В.Быкава (перакладчык У.Руханен). На бел. мове выдадзены кніга карэльскіх нар. казак «Чаму вада ў моры салёная» (1984), асобныя творы Вікстрэма, Лайне, Ругоева, Суманена, А.Хійры і інш.у перакладах Я.Лапаткі, У.Правасуда, Я.Сіпакова і інш.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Ад эпохі неаліту і бронз. веку на тэр. К. захаваліся наскальныя малюнкі з выявамі жывёл, чалавека, антрапаморфных істот, сцэн палявання і бітваў выразаныя з рогу галовы ласёў і схематычныя фігуркі чалавека. Пасля ўваходу ў склад Стараж. Русі маст. культура К. развівалася ў рэчышчы агульнарасійскай. У культавым і жыллёвым буд-ве дамінавала драўлянае дойлідства: клецепадобныя цэрквы згарыз. кампазіцыйнай воссю (Лазараўская Мурамскага манастыра, канец 14 ст.), вертыкальна арыентаваныя шатровыя (Успенская ў Кондапазе, 1774), маляўнічыя шматкупальныя (цэрквы комплексу Кіжы) і інш. Жылыя дамы будаваліся «брусам» (прамавугольны ў плане дом-двор пад агульным дахам) і «кашалём» (квадратны ў плане дом-двор з 2-схільным рознай даўжыні дахам). Пабудовы багата аздабляліся разьбою. З 14 ст. вядомы іканапіс, які развіваўся як архаізаваная галіна наўгародскай школы іканапісу («Апостал Пётр»). У 15—16 ст. вызначыліся мясц. асаблівасці: стрыманасць манеры пісьма і колеравай гамы, спрошчанасць малюнка і кампазіцыі, абагульненасць і лаканізм трактоўкі формы, эмацыянальная адухоўленасць вобразаў («Пётр і Павел», 15 ст.; «Вогненнае ўзыходжанне прарока Ільі», 16 ст.). У 16—19 ст. пад уплывам растова-суздальскай і маск. іканапісных школ склалася некалькі кірункаў іканапісу К. ад манументальна-лапідарных да вытанчаных па малюнку. У 18 ст. пачалося мураванае буд-ва, якому ўласцівы ўплывы барока, пазней класіцызму (ансамбль Круглай плошчы ў г. Петразаводск, 1775, арх. Е.С.Назараў; перабудовы 1787—89 і 1839). У архітэктуры канца 1930—50-х г. выкарыстоўваліся ордэрныя элементы (Рус.муз.-драм.т-р К. ў Петразаводску, арх. С.Бродскі і інш., скульпт. С.Канёнкаў) і дэкар. матывы нар. архітэктуры. У 1960—80-я г. ўзводзіліся простыя па кампазіцыі прамысл. і грамадскія будынкі. У 1920—30-я г. пачало фарміравацца прафес.выяўл. мастацтва. У жывапісе 1950—80-х г.найб. пашыраны пейзаж, часта з жанравымі матывамі (В.Аўдышава, Б.Паморцаў, С.Юнтунен), партрэт (Г.Стронк, Ф.Ніемінен), нацюрморт (Л.Ланкінен). З 1950-х г. развіваецца графіка (Стронк, Т.Юфа і інш.), з 1960-х г. — партрэтная і жанравая скульптура (Л. і Г.Ланкінены, Э.Акулаў і інш.). Удэкар.-прыкладным і нар. мастацтве здаўна развіта выемчастая і ажурная разьба па дрэве, што ўпрыгожвае дамы, гасп. пабудовы, храмы, мэблю, посуд і інш. Пашырана вышыўка.
Музыка. Адзін знайб.стараж. пластоў муз. фальклору К. — рунічны (песні-руны; сямейна-быт., эпічныя, гіст. песні, балады, галашэнні, песні-імправізацыі іойку і інш.). Вядомы таксама лірычныя песні, прыпеўкі. Сярод гар. жанраў — піірылейкі (кругавыя песні), рытмаінтанацыйнай асновай блізкія да еўрап. танцаў (вальс, полька, мазурка). Сярод інструментаў — струнна-смычковыя ёўхіка, версіканель; струнна-шчыпковы кантэле; духавыя торві (пастухоўская труба з бяросты), ліру; званочкі. Прафес.муз. культура развіваецца зпач. 1920-х г. Сярод кампазітараў: Г.Вавілаў, Л.Вішкароў, А.Голанд, Р.Зялінскі, П.Казінскі, В.Канчакоў, В.Кошалеў, Б.Напрэеў, Э.Патлаенка, Р.Пергамент (аўтар першай нац. камічнай оперы «Кумоха», 1959), К.Раўтыо, Г.-Р.Сінісала (аўтар першага нац. балета «Сампо», 1959), кампазітар і фалькларыст В.Гудкоў. У К. працуюць: Муз.т-р (з 1955), сімф. аркестр Карэльскага радыё і тэлебачання (з 1933), ансамбль песні і танца «Кантэле» (з 1936), Карэльская філармонія (з 1939), філіял С.-Пецярбургскай кансерваторыі (з 1967), муз. вучылішча (з 1938). У 1937 засн. Саюз кампазітараў.
Тэатр У 1918—22 у Петразаводску працаваў рус.т-р (Нац.т-р драмы). У 1920—30-я г. паявіліся шматлікія самадз.рус., фін. і карэльскія драм. гурткі, аматарскія т-ры («Карэльская сцэна і інш.). У 1929 створаны т-ррус. драмы, у 1932 — фін.драм.т-р (заснавальнік Р.Нюстрэм), які ставіць спектаклі сусв., у т. л.фін. і рус., класікі, творы сучасных драматургаў. Працуюць таксама драм.т-р Карэліі, Рус.драм.т-р, Т-р лялек і інш. Сярод тэатр. дзеячаў: Л.Томберг, Д.Карпава, Т.Ланкінен, Т.Ромпайнен, В.Суні, В.Тамашэўская, С.Туарыла, В.Фінагеева, Ю.Хумпі, П.Чаплыгін, А.Шыбуева.
Літ.:
Плотников В.И. Изобразительное искусство Советской Карелии. Л., 1961;
Смирнова Э.С. Живопись Обонежья XIV—XVI вв. М., 1967;
Савватеев Ю.А. Рисунки на скалах. Петрозаводск, 1967;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Размешчана ў цэнтры Беларусі, мяжуе з усімі абласцямі краіны. Утворана 15.1.1938. Пл. 39,9 тыс.км². Нас. 1503 тыс.чал. (без Мінска; на 1.1.2004). Цэнтр — горад рэсп. падпарадкавання Мінск. У вобласці 22 раёны: Барысаўскі, Бярэзінскі, Валожынскі, Вілейскі, Дзяржынскі, Капыльскі, Клецкі, Крупскі, Лагойскі, Любанскі, Маладзечанскі, Мінскі, Мядзельскі, Нясвіжскі, Пухавіцкі, Салігорскі, Слуцкі, Смалявіцкі, Старадарожскі, Стаўбцоўскі, Уздзенскі, Чэрвеньскі, 24 гарады, у т. л. 6 абласнога падпарадкавання — Барысаў, Жодзіна, Заслаўе, Маладзечна, Салігорск, Слуцк; 19 гар. пасёлкаў, 308 сельсаветаў, 5229 сельскіх населеных пунктаў.
Насельніцтва. Паводле перапісу 1999 асноўнае насельніцтва — беларусы (86,6%), жывуць таксама рускія (9%), палякі (1,9%), украінцы (1,6%) і інш. Сярэдняя шчыльнасць 38 чал. на 1 км² (з Мінскам 81 чал. на 1 км²), сельскага насельніцтва — 17,4 чал. на 1 км² ( ад 66,3 чал. на 1 км²у Мінскім р-не да 9 чал. на 1 км²у Бярэзінскім, Крупскім, Старадарожскім р-нах). Гарадскога насельніцтва (без Мінска) 53,8%. Найбольшыя гарады (тыс.чал.; на 1.1.2004): Барысаў (150), Салігорск (100), Маладзечна (98), Слуцк (62), Жодзіна (61), Вілейка (30), Дзяржынск (24), Мар’іна Горка (23).
Прамысловасць — асноўная галіна гаспадаркі, у якой занята 28,5% усіх працуючых; за 1991—2002 аб’ём прадукцыі павялічыўся на 36%. Прамысл. спецыялізацыю вобласці вызначаюць хім. і нафтахім. (29,7% абл. аб’ёму прамысл. прадукцыі), харчовая (24,2%), машынабудаванне і металаапрацоўка (19,5%), лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлозна-папяровая (6,9%), лёгкая (5,5%) галіны. У 2003 у вобласці выраблена 4,2 млн.т калійных угнаенняў (100% агульнарэсп. аб’ёму), 209 металарэзных станкоў (4%), 745 грузавых аўтамабіляў (4,1%), 493,7 тыс.м³ піламатэрыялаў (21%), 21,1 млн.шт. трыкатажных вырабаў (52%), 391 тыс.т цукру-пяску (55%), 75 тыс.т мяса (20%), 13,2 тыс.т масла жывёльнага (21,1%), 72,1 млн. умоўных слоікаў кансерваў (17,1%), 9,2 тыс.т макаронных вырабаў (51,7%). Асноўны прамысл. патэнцыял сканцэнтраваны ў Барысаве, Салігорску, Маладзечне, Слуцку, Жодзіне, Вілейцы, многія прадпрыемствы маюць вытворчыя сувязіз прамысловым комплексам Мінска. Вядучая галіна — хім. і нафтахім. прамысловасць — прадстаўлена найб. горнахім. РУП «ВА «Беларуськалій» (Салігорск), хіміка-фармацэўтычнымі прадпрыемствамі — РУП «Барысаўскі завод медпрэпаратаў», «Нясвіжскі завод медпрэпаратаў», СП «Фрэбар», ААТ «Гуматэхніка», «Паліміз», «Барбытхім» (Барысаў). Найб. прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі: РУВП «Беларускі аўтамабільны завод» (кар’ерныя самазвалы грузападымальнасцю ад 32 да 220 т), РУП «Кавальскі завод цяжкіх штамповак» (Жодзіна), РУВП «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік», «Барысаўскі інструментальны завод», «Барысаўскі завод агрэгатаў», ААТ «Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання», РУП «Маладзечанскі станкабудаўнічы завод», «Маладзечанскі радыёзавод «Спадарожнік», ААТ «Электрамодуль» (Маладзечна), оптыка-мех. РУП «Зеніт» (Вілейка); лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці: ААТ «Барысаўдрэў», «Барысаўскі дрэваапрацоўчы камбінат», «Лесахімік», папяровая фабрыка Дзяржзнака Беларусі (Барысаў), ААТ «Маладзечнамэбля». «Маладзечналес», «Буддэталі» (Вілейка), «Сіняўская мэблевая фабрыка», «Слуцкмэбля», «Пухавіцкая кардонная фабрыка», «Кардонная фабрыка «Раёўка» (Маладзечанскі р-н); прамысловасці буд. матэрыялаў: ААТ «Завод ЗЖБ» (Барысаў), «Забудова» (пас. Чысць), «Заслаўебудіндустрыя», «Салігорскпрамбуд», «Любанскі завод будаўнічых матэрыялаў», РУВП «Завод ЖБВ» (Маладзечна), РУП «Маладзечанскі завод лёгкіх металаканструкцый» і інш.; шкляной прамысловасці: ВРУП «Барысаўскі хрусталёвы завод», ААТ «Шклозавод Залессе» (Вілейскі р-н); лёгкай прамысловасці: трыкатажныя — ААТ «Світанак» (Жодзіна), «Купалінка» (Салігорск), швейныя — ААТ «Калінка» (Салігорск), «Швейная фірма «Юнона» (Маладзечна), «Барысаўская швейная фабрыка», «Дзяржынская швейная фабрыка «Эліз»; тэкстыльныя — ААТ «Слуцкая тэкстыльная фабрыка», «Дзяржынская тэкстыльная фабрыка»; маст. вырабаў — у Слуцку («Слуцкія паясы»), Барысаве, Маладзечне, СП «Смілавіцкі гарбарны завод», ААТ «Радашковіцкі керамічны завод» і інш. На тэр. вобласці 7 ільнозаводаў. Харчовая прамысловасць займае 2-е месца ў аб’ёме прамысл. прадукцыі, прадпрыемствы пашыраны ва ўсіх гарадах і гар. пасёлках, найб. — ААТ «Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат», «Гарадзейскі цукровы камбінат», мясакамбінаты ў Барысаве, Слуцку, Маладзечне, дзейнічаюць 14 буйных малочных камбінатаў і заводаў, 7 масла- і масласырзаводаў, больш за 25 хлебакамбінатаў і хлебазаводаў, 4 спіртзаводы, 3 піўзаводы, 4 крухмальныя заводы, ААТ «Слуцкая макаронная фабрыка» і «Барымак» (Барысаў), млынкамбінаты ў Барысаве, Маладзечне, Слуцку, кансервавыя заводы ў Барысаве, Слуцку, Клецку, Красным (Маладзечанскі р-н), плодаагароднінныя заводы ў Крупках, Стоўбцах, Старых Дарогах і інш.
Сельская гаспадарка арыентавана на забеспячэнне патрэб насельніцтва Мінска і вобласці ў харч. прадуктах, у ёй занята 16,9% (2003) усіх працуючых. Большасць раёнаў спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, свінагадоўлі, вырошчванні бульбы ў спалучэнні з ільнаводствам, на ПдЗ — з пасевамі цукровых буракоў. У прыгарадных раёнах развіты птушкагадоўля, агародніцтва і садоўніцтва. У вобласці 496 сельгасарганізацый, 515 фермерскіх гаспадарак. С.-г. арганізацыі выкарыстоўвалі 13,9 тыс.шт. трактароў, 3,4 тыс.шт. збожжаўборачных камбайнаў, 9,1 тыс. грузавых аўтамабіляў. С.-г. землі займаюць 47,6% тэр. вобласці, у т. л. ворныя — 32,9%, сенажаці і паша — 14%. У складзе с.-г. зямель 31,3% (595,5 тыс.га) асушаных зямель. Пад пладовымі і ягаднымі культурамі 30,7 тыс.га. Аб’ём с.-г. прадукцыі за 1991—2002 скараціўся на 22,3%, з сярэдзіны 1990-х г.у яе структуры пераважае прадукцыя раслінаводства (52,7%). Павялічыліся плошчы пад збожжавымі (пшаніцай, трыцікале), рапсам, агароднінай, паменшыліся пад ільном і бульбай (гл.табл.).
Жывёлагадоўля мае малочна-мясны кірунак. Пагалоўе (тыс. галоў; на 1.1. 2004): буйной рагатай жывёлы 835 (у т. л. кароў 368), свіней 741, авечак і коз 21, птушкі 8 млн. галоў, што ў адносінах да 1990 складае 55%, 67%, 60%, 18%, 61% адпаведна.
Транспарт. Агульная даўжыня чыг. лініі 881 км. Тэр. вобласці перасякаюць чыгункі Масква—Мінск—Брэст—Варшава (частка транс’еўрапейскага калідора №2), Вільнюс—Мінск—Гомель (частка транс’еўрапейскага калідора №9В), Асіповічы—Слуцк—Баранавічы з адгалінаваннем Слуцк—Салігорск, Ліда—Маладзечна—Полацк. Чыг. вузлы: Мінск, Маладзечна. Даўжыня аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 16,6 тыс.км. Асн. аўтадарогі: Брэст—Мінск—Масква, Вільнюс—Мінск—Бабруйск—Гомель, Бабруйск—Слуцк—Івацэвічы, Мінск—Магілёў, Мінск—Віцебск, Мінск—Салігорск і інш. Нерэгулярнае суднаходства па Бярэзіне. Тэр. вобласці перасякаюць магістральныя газаправоды Таржок—Мінск—Івацэвічы і Ямал—Еўропа.
Ахова здароўя. На 1.1.2004 у вобласці 138 бальнічных устаноў на 15,8 тыс. ложкаў (105,4 на 10 тыс.ж.), 314 амбулаторна-паліклінічных устаноў магутнасцю 28,9 тыс. наведванняў за змену (192,6 наведванняў на 10 тыс.ж. за змену), 26 санаторыяў і пансіянатаў з лячэннем на 7,2 тыс. ложкаў, 24 санаторыі-прафілакторыі на 3,1 тыс. ложкаў, 28 баз і інш. арганізацый адпачынку на 3,9 тыс. ложкаў (найб. курорты: Нарач, які ўключае санаторыі «Нарач», «Белая Русь», «Будаўнік», «Прыазёрны», «Сосны» санаторый-прафілакторый «Баравое», дамы адпачынку «Нарач», «Звязда», тургасцініцу «Нарач» і інш.; Ждановічы з санаторыямі «Крыніца», «Беларусь» і інш.). Працавала 4907 (32,6; тут і далей у дужках колькасць урачоў на 10 тыс.ж.) урачоў усіх спецыяльнасцей, у т. л. 1254 (8,3) тэрапеўты, 628 (4,2) хірургаў, 273 (3,4) акушэры-гінеколагі, 494 (20,2) педыятры, 156 (1) неўрапатолагаў, 109 (0,7) псіхіятраў, 244 (1,6) урачы санітарна-проціэпідэмічнай групы, 551 (3,7) стаматолаг, 15 646 (104,1) чал. сярэдняга мед. персаналу.
Культура. На 1.1.2004 у вобласці 719 дзіцячых дашкольных устаноў (751,4 тыс. дзяцей). У 2003/04 навуч. годзе 816 агульнаадукацыйных школ усіх відаў (208,9 тыс. вучняў), у т. л. 63 пачатковыя, 166 базавых, 531 сярэдняя, 23 гімназіі, 3 ліцэі, 10 для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, 19 вячэрніх (зменных); 31 прафес.-тэхн. вучылішча (18,1 тыс. навучэнцаў), 20 сярэдніх спец.навуч. устаноў (17,6 тыс. навучэнцаў). У вобласці 15 арганізацый, якія выконвалі даследаванні і распрацоўкі (1877 чал.), у т. л. РУП «Бел.НДІ земляробства і кармоў», «Бел.НДІ бульбаводства», «Ін-т пладаводства» ў в. Самахвалавічы, «Ін-т жывёлагадоўлі» ў г. Жодзіна, Рэсп.н.-д. унітарныя прадпрыемствы «Ін-т аховы раслін» ув. Прылукі, «Ін-т эксперыментальнай ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага» ў в. Кунцаўшчына і інш.). На 1.1.2004 дзейнічалі 921 масавая бібліятэка (10 03 6 тыс.экз.), 623 кінаўстаноўкі, 18 музеяў, у т. л. 7 гіст. (мемарыяльны комплекс Хатынь, Мядзельскі, Любанскі нар. славы і інш.), 11 краязнаўчых (Мінскі абл. краязнаўчы ў г. Маладзечна, Капыльскі, Пухавіцкі, Слуцкі і інш. краязнаўчыя, Барысаўскі аб’яднаны музей); 2 тэатры (абл.драм. тэатр і абл. тэатр лялек «Батлейка» ў Маладзечне), 850 устаноў клубнага тыпу.
У вобласці (1.1.2004) 2090 спарт. збудаванняў (найб. — спарт. комплексы «Раўбічы» і «Стайкі», водна-спарт. база «Воўчкавічы»), у т. л. 38 стадыёнаў з трыбунамі больш як на 1500 месцаў, 6 манежаў, 155 стралковых ціраў, 783 спарт. залы, 27 плавальных басейнаў.
Л.В.Казлоўская (насельніцтва, прамысловасць, сельская гаспадарка, транспарт).
Табліца Пасяўныя плошчы і ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МІ, Рэспубліка Комі,
у складзе Рас. Федэрацыі. Пл. 415,9 тыс.км². Нас. 1176 тыс.чал. (1997), гарадскога 74%. Сярэдняя шчыльн. 2,8 чал. на 1 км². Жывуць комі (23,3%), комі-пермякі (0,1%), рускія (57,7%), украінцы (8,3%), беларусы (2,1%), татары (2,1%), немцы (1%), чувашы (0,9%) і інш. Сталіца — г.Сыктыўкар. Найб. гарады: Варкута, Ухта, Пячора, Інта, Усінск, Саснагорск, Вуктыл.
Прырода. Размешчана на ПнУеўрап.ч. Расіі. Рэльеф пераважна раўнінны, слабахвалісты. ЗПнЗ на ПдУ цягнецца Ціманскі краж (выш. да 471 м, Чэтласкі Камень). На У адгор’і Паўн., Прыпалярнага і Палярнага Урала (выш. да 1895 м, г. На́радная). Паміж Ціманскім кражам і Уральскімі гарамі Пячорская нізіна. Карысныя выкапні: буйныя запасы каменнага вугалю (Пячорскі вугальны басейн), прыроднага газу і нафты (Цімана-Пячорская нафтагазаносная правінцыя), баксітаў (Сярэднеціманская група радовішчаў), тытанавых руд, золата, фасфарытаў, марганцавых і поліметал. руд; ёсць разнастайныя буд. матэрыялы. Клімат на б.ч. рэспублікі ўмерана кантынентальны з працяглай і суровай зімой і кароткім, параўнальна цёплым летам. Кантынентальнасць клімату павялічваецца зПдЗ на ПнУ. Сярэдняя т-растудз. ў Сыктыўкары -15,1 °C, ліп. 16,6 °C, у Варкуце адпаведна -20,6 °C і 12,4 °C. Ападкаў 500—700 мм, у гарах Урала да 1500 мм за год. На Пн і ПнУ (пераважна за Палярным кругам) шматгадовая мерзлата. Буйныя рэкі: Пячора з Усой і Іжмай, Вычэгда з Сысалай і Вым’ю, Мязень з Вашкай. Азёры — Ямвозера і Сіндарскае. 7% тэрыторыі займаюць балоты. Пераважаюць падзолістыя глебы, упаўн. частцы — тундравыя; у поймах Пячоры і Вычэгды — поймавыя глебы, якія з’яўляюцца асновай для развіцця сельскай гаспадаркі. Пад лесам каля 65% тэрыторыі, пераважна хваёвыя (хвоя, елка — 81% усіх лясоў), на Пд трапляюцца лісцевыя (бяроза, асіна); бліжэй да Урала кедравыя, піхтавыя і лістоўнічныя насаджэнні. Запасы драўніны каля 3 млрд.м³. На Пн — тундра. Шмат прамысл. звяроў: пясец, куніца, вавёрка, ліс, заяц, выдра; з птушак — цецярук, рабчык, глушэц, шэрая курапатка і інш. Рэкі багатыя каштоўнымі відамі рыб: сёмга, омуль, сіг, нельма і інш. Пячора-Ілычскі запаведнік.
Гісторыя. К. заселена з верхняга палеаліту. Да пач. 2-га тыс.н.э. завяршылася фарміраванне плем. аб’яднання прамых продкаў сучасных комі (зыран), якія ў рус. пісьмовых крыніцах 11—14 ст. згадваюцца як перм вычагодская. Яны займаліся пераважна паляўніцтвам і рыбалоўствам, а таксама лядна-агнявым земляробствам і жывёлагадоўляй; складваўся іх аселы побыт, узнікалі рамесныя цэнтры. З распадам першабытнаабшчыннага ладу ў 11—12 ст. зараджаліся феад. адносіны. У 12—14 ст. перм вычагодская плаціла даніну Вял. Ноўгараду; з 14 ст. ўзмацніўся ўплыў Маскоўскага княства. У 1478 К. афіцыйна ўключаны ў склад Расіі. У 15—18 ст. праз К. праходзілі гандл. шляхі з Вяцка-Камскага бас. ў Архангельск і ад Вял. Усцюга ў Сібір, у выніку заснаваны Усць-Сысольск (цяпер г.Сыктыўкар), Усць-Вым і інш.гандл. цэнтры. У 17—18 ст. узніклі саляварныя і гарнарудныя прадпрыемствы, нафтаперагонны з-д (1745). У 1-й пал. 19 ст. адбываліся масавыя выступленні сялян супраць самавольства ўлад і нац. прыгнёту. Пасля рэформы 1861 узмацніліся працэсы развіцця капіталіст. адносін, кансалідацыя комі ў нацыю. Вял. месца ў гаспадарцы занялі лесараспрацоўкі, пашыралася адыходніцтва. Усак. 1920 устаноўлена сав. ўлада. У 1921 створана Аўт. вобласць Комі (Зыран) у складзе РСФСР. У 1936 яна ператворана ў Комі АССР. У 1930—50-я г. адзін з цэнтраў ГУЛАГа. Увер. 1990 Вярх. Савет К. прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнітэце. У 1991 уведзена пасада прэзідэнта. У 1992 падпісаны новы федэратыўны дагавор зРас. Федэрацыяй і прынята назва Рэспубліка Комі.
Гаспадарка. Аснову эканомікі рэспублікі складае прам-сць. Пераважае паліўна-энергет. комплекс (66,7% усёй прамысл. прадукцыі). Здабыча каменнага вугалю (21,7 млн.т, 1996) у раёнах Варкуты, Інты. Усувязіз нерэнтабельнасцю галіны ажыццяўляецца праграма па закрыцці шахтаў (да 2000 г. іх застанецца 7) і скарачэнні здабычы вугалю ў 2 разы. Вядзецца здабыча нафты (7,5 млн.т, разам з газавым кандэнсатам), прыроднага газу (3,5 млрд.м³) на Вуктыльскім, Заходне-Тэбукскім, Усінскім і інш. радовішчах. Нафтаперапр.з-дуг. Ухта, газаперапр. ў г. Саснагорск. Частка нафты і газу перадаецца ў Цэнтр. раён Расіі. Вытв-сць электраэнергіі пераважна на ЦЭЦ (Сыктыўкар, Інта, Варкута, Ухта). Пячорская ДРЭС. Здабыча тытанавых руд на Ярэгскім радовішчы. Машынабудаванне і металаапрацоўка спецыялізуюцца на рамонце трактароў, дызельных рухавікоў, рачных суднаў, буд. машын, рухомага саставу чыгунак (Сыктыўкар, Варкута, Пячора, Ухта, Інта, Мікунь). Вял. значэнне мае лясная, дрэваапр. і цэлюлозна-папяровая прам-сць (16,6% прамысл. прадукцыі). Яна прадстаўлена нарыхтоўкай драўніны (бас. рэк Вычэгда, Мязень, Пячора), Сыктыўкарскім лесапрамысл. комплексам (цэлюлозна-папяровая і кардонная вытв-сць, гідролізны і фанерны з-ды), лесапілаваннем (Пячора, Сыктыўкар), вытв-сцю мэблі (Сыктыўкар, Ухта, Візінга), фанеры (Інта, Жэшарт) і драўнянастружкавых пліт (Жалезнадарожны). Вытв-сць цэглы, цэменту, вапны, жалезабетонных вырабаў. Развіты мяса-малочная, масласыраробная, хлебапякарная, мукамольная прам-сць. У лёгкай прам-сці вылучаюцца швейная, гарбарна-абутковая (Варкута, Сыктыўкар, Інта), замшавая (Усць-Цыльма) вытв-сць. Пад с.-г. ўгоддзямі каля 1% тэрыторыі, у т. л. пад ворывам каля 25%. Асн. галіна сельскай гаспадаркі — жывёлагадоўля. Гадуюць буйн. раг. жывёлу (126,4 тыс. галоў, 1995), свіней (71,7 тыс. галоў), паўн. аленяў, тушку. З галін раслінаводства вылучаецца вытв-сць бульбы (235,9 тыс.т), агародніны (32,1 тыс.т), збожжавых (2,1 тыс.т) і кармавых культур. Развіты паляванне, рыбалоўства, зверагадоўля. Гал. віды транспарту — чыг. і аўтамабільны. Даўж. чыгунак 1,7 тыс.км, аўтадарог з цвёрдым пакрыццём 9 тыс.км. Гал. чыгунка Котлас—Варкута з адгалінаваннямі на Вендзінгу, Троіцка-Пячорск і Лабытнангі. Даўж. суднаходных шляхоў 3,1 тыс.км. Гал. суднаходныя рэкі Вычэгда і Пячора. Буйныя газаправоды: Вуктыл—Ухта—Таржок («Ззянне Поўначы»), Пунга—Вуктыл—Ухта, нафтаправод Усінск—Ухта—Яраслаўль. К. вывозіць нафту і нафтапрадукты, газ, каменны вугаль, лес і лесаматэрыялы, цэлюлозу, паперу, кардон, канцэнтраты каляровых металаў. Увозіць машыны і абсталяванне, мінер. ўгнаенні, прадукты харчавання і лёгкай прам-сці. Бальнеалагічны курорт Сярогава.
Літаратура. Вытокі л-ры К., якая развіваецца на комі-зыранскай і рус. мовах, у багатым і разнастайным фальклоры. Казкі, эпічныя і лірычныя песні, прыпеўкі, паданні, галашэнні і інш. творы вуснай нар. творчасці пачалі збіраць і запісваць рус. вучоныя ў 19 ст. Першыя помнікі пісьменства К. адносяцца да 14—16 ст. Заснавальнік пісьмовай л-ры К. — паэт-дэмакрат 19 ст. І.Куратаў. Асн. жанры л-ры — паэзія і драматургія — вызначыліся ў пач. 20 ст.У 1920-я г. плённа развівалася паэзія (М.Лебедзеў, В.Лыткін, В.Савін, В.Чысталёў). Каля вытокаў драматургіі творы М.Папова (сац.-быт. п’есы пра дарэв. жыццё вёскі), Лебедзева (аўтар першага на нац. мове драм. твора, вершавана-муз. камедый паводле фалькл. матываў, твораў пра гіст. мінулае і сучаснасць). Прадаўжальнікам традыцый унац. драматургіі стаў М.Дзьяканаў (п’есы «Глыбокая запань», 1940, з С.Ярмоліным; «Вяселле з пасагам», паст. 1940, Дзярж. прэмія СССР 1951; «Залаты медальён», 1971). Нарысы і апавяданні пісаў Чысталёў. 1930—50-я г. — перыяд станаўлення жанравай і тэматычна разнастайнай л-ры. У 1934 створана аддзяленне Саюза пісьменнікаў рэспублікі К. Найб. развіццё атрымалі творы эпічнага жанру: аповесці і раманы І.Пысціна, В.Юхніна, Я.Рочава, Г.Фёдарава і інш. Лепшыя традыцыі нац. л-ры развіваліся і ў гады Вял.Айч. вайны (зб-кі паэзіі І.Вавіліна «Ні кроку назад», 1942; «Савецкі воін», 1944, і інш.). У пасляваен. перыяд з’явіліся творы пра гіст. мінулае, ваен. ліхалецце, пасляваен. адраджэнне: аповесці Пысціна «Франтавыя дні і ночы» (1946), Фёдарава «У дні вайны» (1952), раманы Юхніна «Ярка-чырвоная стужка» (1941, першы раман на мове комі), «Агні тундры» (ч. 1—3, 1949—57), Рочава «Два таварышы» (1951), гіст.-рэв. раманы Фёдарава «На досвітку» (ч. 1—3, 1959—62), «Бліскавіца» (1982) і інш. Тэмы рабочага класа, урбанізацыі і інш. адлюстраваны ў зб-ках апавяданняў і аповесцей «Дзе ты, горад?» (1971, Дзярж. прэмія Комі АССР 1972) І.Торапава, зборніку вершаў «Яснае рэха тайгі» (1970) і рамане «Чугра» (1981) Г.Юшкова, паэт. зб-ках «Нарадзіўся я на Поўначы» (1960), «Блакітная тайга» (1972), «Снежная рэспубліка мая» (1977) А.Ванеева і інш. Развіваецца літ.-знаўства (працы Ванеева, А.Мікушава і інш.). На бел. мову перакладзены асобныя творы Куратава (перакладчык М.Аўрамчык).
Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтвы. На тэр. К. выяўлены мезалітычныя драўляныя і каменныя рэчы і пасудзіны, багата арнаментаваныя геам., зааморфнымі і антрапаморфнымі малюнкамі, касцяныя прылады эпохі бронзы і жалеза. Знойдзена шмат прадметаў «пермскага звярынага стылю» (1-е — пач. 2-га тыс.н.э.): бронзавыя літыя культавыя выявы рэальных і фантаст. птушак і звяроў, фігуры чалавека (Усць-Вым, Усць-Ухта, Подчар’е — т.зв. Подчарамскі скарб). Разнастайныя ўпрыгожанні вымскай культуры (10—14 ст.; Кічылькоскі і інш. могільнікі на р. Вым). Драўлянае дойлідства К. набліжана да паўночнарускага: у 19 ст. пераважалі рубленыя 1—2-павярховыя дамы на высокім падклецці, да якіх прылягаў крыты 2-павярховы двор. Цэрквы ставілі драўляныя (шатровая капліца Параскевы Пятніцы ў в. Крывое Удорскага р-на, 18 ст.) і мураваныя (Стафана Пермскага ў Усць-Вымі, 1759). У 1930-я г. разгарнулася буд-ва ў Сыктыўкары, узнікалі новыя гарады (Варкута, Ухта, Інта, Пячора і інш.). З сярэдзіны 1950-х г. узводзяцца новыя жылыя раёны, грамадскія будынкі: Рэсп.муз.т-р (1968, арх. А.Турчанінаў), гасцініца «Сыктыўкар» (1980, арх. А.Ракін і інш.) у Сыктыўкары. Традыц. віды нар. мастацтва: узорыстае ткацтва, вышыўка, вязанне, выраб футравага адзення і абутку, аздобленых мазаікай і аплікацыяй з футра і каляровага сукна, выемчатая трохгранная разьба на драўляных прадметах, пляценне з бяросты. Развіццё прафес.выяўл. мастацтва звязана з дзейнасцю графіка В.Палякова. У 1930-я г. працавалі графік М.Бязносаў, тэатр. мастакі В.Малахаў, В.Баусаў. У 1950—80-я г. развіваліся быт. жанр, партрэт (М.Жылін, В.Поснікаў), пейзаж (С.Торлапаў), нацюрморт (Е.Ярмоліна, А. і В. Куліковы). Пашырэнне атрымалі скульптура (Ю.Барысаў), гравюра, кніжная графіка. У 1943 створаны Саюз мастакоў, у 1958 — Саюз архітэктараў К.
Музыка комі да 1917 існавала ў вуснай традыцыі. Муз. фальклор уключае абрадавыя, прац., сямейна-быт., лірычныя, эпічныя, дзіцячыя песні, балады, прыпеўкі. Пашыраны сольныя і хар. спевы, звычайна 2—3-галосыя. Сярод нар. інструментаў: сігудэк (3-струнны смычковы і шчыпковы), чыпсаны і пэляны (дудкі, разнавіднасць шматствольных флейт), этыка пэлян (аднаствольная дудка), сюмэд пэлян (берасцяная дудка з падвойным язычком), сярган (бразготка), тотшкэдчан (калатушка) і інш., а таксама рус. балалайка і гармонік. На аснове муз. фальклору напісаны нац. творы: муз. драма «Усць-Куломскае паўстанне» А.Варанцова (1942), «Юбілейная кантата» С.Кандрацьева (1946), оперы «Навальніца над Усць-Куломам» Г.Дзехцярова (1960), «Домна Калікава» Б.Архімандрытава (1967), «На Ілычы» Я.Перапяліцы (1971); балет «Лясны чалавек» (1961), аперэта «Песні да зорак» (1963) Перапяліцы і інш.У розных жанрах працуюць кампазітары М.Герцман, П.Чысталёў, А.Рочаў, А.Осіпаў і інш. Дзейнічаюць: Рэсп.муз.т-р (з 1958), філармонія (з 1939), Дзярж. ансамбль песні і танца «Ранішні досвітак» (з 1939); муз. вучылішча (Сыктыўкар), муз. школы. У 1978 створаны Саюз кампазітараў К.
Літ.:
История коми литературы. Т. 1—3. Сыктывкар, 1979—81;
Грибова Л.С. Декоративно-прикладное искусство народов Коми. М., 1980;
Осипов А. О коми музыке и музыкантах. Сыктывкар, 1969;
Чисталев П.И. Коми народные музыкальные инструменты. Сыктывкар, 1984;
Чисталев П.Й., Скляр И.Г. Коми народные танцы. Сыктывкар, 1990.