бел. геолаг. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1994), д-р геолага-мінералагічных н. (1990). Сын А.С.Махнача і Н.А.Махнач. Скончыў Гомельскі ун-т (1973). З 1973 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі (з 1994 нам. дырэктара, з 1998 дырэктар). Навук.працы па праблемах літагенезу, геахіміі стабільных ізатопаў, гідрагеахіміі. З 1999 старшыня Бел.геал.т-ва.
Тв.:
Постседиментационные изменения межсолевых девонских отложений Припятского прогиба. Мн., 1980;
Гидрогеология и рассолы Припятского нефтегазоносного бассейна. Мн., 1985 (разам з А.В.Кудзельскім, У.М.Шымановічам);
Катагенез и подземные воды. Мн.. 1989;
Изотопы углерода и кислорода в девонских карбонатных образованиях Беларуси. Мн.. 1994 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНА́Ч (Уладзімір Іванавіч) (н. 25.7. 1940, в. Камеика Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1969). З 1969 у Ін-це тэхн. кібернетыкі (з 1986 нам. дырэктара), з 1996 нам.ген. дырэктара Н.-д. аб’яднання «Кібернетыка» Нац.АН Беларусі. Навук.працы па тэорыі і практыцы стварэння сістэм аўтаматызаванага праектавання. Распрацаваў метады мадэліравання і аптымізацыі тэхн. сістэм.
Тв.:
Автоматизация проектирования технологических процессов и средств оснащения. Мн., 1997 (у сааўт.);
Метод обобщенных аналитических представлений в упругопластической антиплоской задаче. Мн., 1998 (разам з У.А.Ібрагімавым, А.Л.Шведам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ (Аляксей Васілевіч) (н. 23.5.1938, Мінск),
бел. геолаг. Акад.Нац.АН Беларусі (1994, чл.-кар. з 1991), д-р геолага-мінералаг. н. (1977), праф. (1990). Скончыў БДУ (1960). З 1978 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі (у 1993—98 дырэктар). Навук.працы па літалагічных асаблівасцях антрапагенавых адкладаў, геамарфалогіі і неатэктоніцы абласцей пашырэння ледавіковага покрыва, праблемах рацыянальнага прыродакарыстання і інш.Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЮШКО́Ў (Уладзімір Ягоравіч) (н. 10.4.1946, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне лазернай тэхнікі і мікраэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1998). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. З 1975 у КБ дакладнага электроннага машынабудавання канцэрна «Планар» (з 1992 віцэ-прэзідэнт), адначасова з 1991 праф.БДУ і БПА. Навук.працы па лазерным прыладабудаванні і тэхнал. абсталяванні для мікраэлектронікі, праблемах стварэння лазерных аптычных сістэм тэхнал. абсталявання для вытв-сці электронных прылад. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Синтез микроизображений лазерными растровыми сканирующими системами (разам з У.У.Нямковічам, У.В.Юрэвічам) // Электронная техника. Сер. 11. 1987. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЭ́ЎСКІ (Аляксандр Альфрэдавіч) (н. 25.4.1940, г. Смаленск, Расія),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі. Д-рмед.н. (1995), праф. (1999). Скончыў Данецкі мед.ін-т (1963, Украіна). З 1968 у НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1977 вучоны сакратар, з 1990 нам. дырэктара). Навук.працы па арганізацыі проціракавай барацьбы, дыягностыцы злаякасных новаўтварэнняў, камбінаваных і комплексных метадах лячэння злаякасных пухлін.
Тв.:
Усиление эффекта лучевой терапии злокачественных опухолей с помощью СВЧ-гипертермических воздействий (у сааўт.) // Вопр. онкологии. 1978. Т. 24, № 8;
Гормонально-метаболические сдвиги у онкологических больных при общей гипертермии и пути их коррекции (у сааўт.) // Инженернофиз. журн. 1996. Т. 69, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЯТНІКАВАЯ МІГРА́ЦЫЯ,
рэгулярныя перамяшчэнні людзей з аднаго нас. пункта ў іншы, ад месца жыхарства да месца працы ці вучобы і назад. У аснове М.м. — неадпаведнасць у размяшчэнні вытв-сці і рассяленні насельніцтва. Рэгулярнасць М.м. адпавядае рэжыму прац. дзейнасці або вучобы. Гал. напрамкі — з вёскі ў горад, з малога горада ў буйны. Найб. значная і ўстойлівая ў прыгарадных зонах вял. гарадоў і гарадскіх агламерацый, а таксама ў сельскай мясцовасці урбанізаваных тэрыторый. Часам да М.м. адносяць таксама рэгулярныя паездкі сельскіх жыхароў у цэнтры абслугоўвання, пераважна гарады. Важная ўмова М.м. — развіццё транспарту. У Беларусі М.м. найбольш выражана ў рэгіёнах Мінска і абласных цэнтрах рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛЯШЭ́ВІЧ (Аляксей Уладзіміравіч) (н. 1.4.1932, в. Нарутавічы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1972 у Гродзенскім ун-це (з 1991 заг. кафедры). Навук.працы па рэгіянальным патагенезе гнойна-запаленчых працэсаў скуры і падскурнай клятчаткі, хуткасці гаення ран у людзей рознага ўзросту, гістатапаграфіі, прафілактыцы і лячэнні панарыцыю і флегмоны кісці, органазахавальных аперацыях.
Тв.:
Посттравматические остро-инфекционные заболевания кисти. Мн., 1987 (разам з С.А.Паўловічам);
Бесшовный гемостаз при травме почки в эксперименте // Здравоохранение. 1997. № 3;
Панариций и флегмона кисти: В 3 ч. Ч. 1—2. Гродно, 1997—99.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІК (Мікалай Аляксандравіч) (н. 26.3.1932, в. Зарэчча Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прыкладной матэматыкі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў БДУ (1956). З 1957 у БПА (з 1975 заг. кафедры). Навук.працы па матэм. мадэліраванні вагальных працэсаў складаных дынамічных сістэм з рэактыўнымі звёнамі і разліку іх нагрузачных рэжымаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Динамические системы с реактивными звеньями. Мн., 1985;
Решение технических задач по теории вероятностей и математической статистике. Мн., 1991 (разам з Г.М.Рэйзінай);
Прикладная математика: В 2 ч. Ч. 1. Мн., 1998 (разам з Г.І.Лебедзевай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЮ́ЦІН (Аляксандр Антонавіч) (н. 2.8.1950, г.п. Свеса Ямпальскага р-на Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі і радыебіялогіі. Д-рбіял.н. (1993). Скончыў БДУ (1972). З 1994 у Міжнар. экалагічным ун-це (заг. кафедры, з 1996 прарэктар, з 1998 рэктар). Навук.працы па мембранных механізмах экстраклетачнай рэгуляцыі колькасці кальцыю, пошуку малекулярных і клетачных маркёраў уздзеяння адмоўных фактараў навакольнага асяроддзя на арганізм, малекулярных механізмах рознай радыеадчувальнасці органаў і тканак пры радыяцыйным уздзеянні.
Тв.:
Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность при старении. Мн., 1984 (у сааўт.);
Гормоны и старение: Мембранные механизмы гормон. регуляции. Мн., 1991 (разам з Я.Ф.Канаплёй, Г.Р.Гацко).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НЧАНКА (Леанід Іванавіч) (н. 2.1.1949, в. Набушава Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэм. кібернетыкі. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (1993). Скончыў БДУ (1971). З 1971 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук.працы па нягладкім і мнагазначным аналізе, тэорыі нягладкіх экстрэмальных задач і задач аптымальнага кіравання. Распрацаваў новы метад атрымання неабходных умоў аптымальнасці для задач кіравання дыферэнцыяльнымі ўключэннямі са спазненнем.
Тв.:
Дифференциальные свойства маргинальных функций и их приложения к задачам оптимизации. Мн., 1992 (разам з А.Ф.Барысенкам);
Многозначный анализ и возмущенные задачи нелинейного программирования. Мн., 1993 (разам з А.Ф.Барысенкам, С.П.Грыцаем).