дэталь машын і механізмаў (звычайна падоўжанай цыліндрычнай формы) для падтрымання частак дэталей, што знаходзяцца ў вярчальным руху. У адрозненне ад вала вось не перадае карысны вярчальны момант і вытрымлівае толькі напружанне выгіну. Адрозніваюць восі нерухомыя (замацоўваюцца ў апорах) і рухомыя (верцяцца ў апорных падшыпніках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЫНЕ́Ц (Лявон Іванавіч) (18.6.1858, в. Галоўчын Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1896),
бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-р медыцыны (1887). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1882). Працаваў ваен. урачом у Магілёве. Навук. працы па даследаванні сан. стану, натуральнага руху (нараджальнасці, смяротнасці, прыросту) насельніцтва ў Магілёве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАІЗАГІ́ПСЫ (ад гідра... + іза... + грэч. hypsos вышыня),
лініі на карце, якія злучаюць пункты з аднолькавай вышынёй паверхні грунтавых вод над умоўнай нулявой паверхняй. Выкарыстоўваюцца на гідрагеалагічных картах. Дазваляюць вызначыць напрамак руху падземнага патоку, які адбываецца ў бок найб. нахілу паверхні падземных вод (па нармалі, перпендыкулярна гідрагіпсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНЕ́РЦЫІ ЗАКО́Н,
закон механікі, паводле якога цела пры ўзаемным ураўнаважанні ўсіх сіл, што на яго дзейнічаюць, захоўвае стан спакою або раўнамернага прамалінейнага руху, пакуль прыкладзеныя сілы не вымусяць яго змяніць гэты стан. Адкрыты Г.Галілеем у 1632, сфармуляваны І.Ньютанам як першы з Ньютана законаў механікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧ (Аляксандр Іванавіч) (15.3.1920, в. Ліпск Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл. —29.5.1994),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік партыз.руху, з 1945 на фронце. Стралок, камандзір аддзялення М. вызначыўся ў сак. ў баях на тэр. Польшчы і Германіі. Да 1980 працаваў у нар. гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕЖО́»
(«Peugeot»),
сям’я аўтамабіляў аднайменнага аўтамаб. канцэрна. Легкавыя аўтамабілі асабліва малога, малога і сярэдняга класаў маюць рухавік магутнасцю ад 33 да 147 кВт і скорасць руху да 215 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі маюць магутнасць да 81 кВт і поўную масу да 3,5 т (прычэп да 5,1 т).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯ́РНУ,
прыморскі кліматычны і гразевы курорт у Эстоніі. Вядомы з 1838, адкрыта водалячэбніца. Клімат пераходны ад марскога да кантынентальнага. Асн. лекавыя фактары — клімат і марскія сульфідныя глеевыя гразі. Лечаць органы кровазвароту, стрававання, апоры і руху, нерв. сістэму, гінекалагічныя хваробы. Дробнапясчаны пляж, марскія купанні. Санаторыі, водагразелячэбніца, дамы адпачынку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́СПУСК,
адна- ці (радзей) двухвосевы аўтамабільны прычэп для перавозкі бярвення, труб ці інш. даўгамерных грузаў. Складаецца з рамы, да якой з дапамогай падвескі мацуюцца колы, і апорнага бруса з адкіднымі стойкамі для замацавання грузу, злучанага з рамай шворнам, які забяспечвае паварот Р. ў час руху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДЭРЫ́ЧНЫ ГОД [ад лац. sidus (sideris) нябеснае свяціла, зорка],
зорны год, прамежак часу паміж 2 паслядоўнымі вяртаннямі Сонца, пры яго бачным гадавым руху, у адно і тое ж (адносна зорак) месца нябеснай сферы. Роўны перыяду поўнага абарачэння Зямлі вакол Сонца (адносна зорак). Складае 365,25636 сярэдніх сонечных сутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САЎСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ АБ’ЯДНА́НЫ МУЗЕ́Й.
Засн. ў 1946 у г. Барысаў, адкрыты ў 1950, да 1988 краязнаўчы музей. Мае 6 экспазіц. залаў (пл. экспазіцыі 170 м²), больш як 31 тыс. экспанатаў (1995). Матэрыялы знаёмяць з гісторыяй узнікнення і развіцця Барысава (археал. знаходкі, дакументы часоў ВКЛ, зброя перыяду вайны 1812, этнагр. экспанаты, нумізматычная калекцыя і інш.), падзеямі рэв.руху, грамадз. вайны, рэпрэсіямі ў 1930-я г., партыз. рухам і дзейнасцю Барысаўскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну, аднаўленнем і развіццём гаспадаркі горада і раёна. Экспануюцца матэрыялы пра знакамітых землякоў: удзельнікаў рэв.руху, дзярж. дзеячаў, Герояў Сав. Саюза, вучоных, дзеячаў мастацтва і л-ры (А.Трусава, Я.А.Адамовіча, М.І.Марозава, Г.П.Гурыновіча, У.В.Кавалёнка, А.А.Анікейчыка, М.Клімковіча, І.Харыка і інш.), творы скульптараў і мастакоў. Мае навукова-даведачную б-ку; філіялы: Іканскі музей народнай славы, Дом-музей А.Ф.Купрыянавай у Жодзіне.
Будынак Барысаўскага дзяржаўнага аб’яднанага музея.