АПРА́КСІН Фёдар Мацвеевіч (1661—10.11.1728),

расійскі ген.-адмірал (1708), адзін са стваральнікаў рас. флоту. З 1682 стольнік Пятра I, у 1693—96 дзвінскі ваявода і губернатар Архангельска. З 1700 гал. начальнік Адміралцейскага прыказа і азоўскі губернатар. У час Паўн. вайны 1700—21 атрымаў на моры шэраг перамог над шведамі. У 1712—23 кіраваў Эстляндыяй, Інгерманландыяй і Карэліяй. З 1718 прэзідэнт Адміралцействаў-калегіі. У час Перс. паходаў (1722—23) камандаваў Каспійскай флатыліяй, у 1723—26 — Балт. флотам.

т. 1, с. 433

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ЛГІН Вячаслаў Пятровіч (14.6.1879, в. Баршчоўка Курскай вобл., Расія — 3.7.1962),

савецкі гісторык. Акад. АН СССР (1930). Скончыў Маскоўскі ун-т (1908). Адзін з арганізатараў Сацыяліст. (пасля Камуніст.) акадэміі ў Маскве (1918). У 1919—30 праф., у 1921—25 рэктар Маскоўскага ун-та. У 1942—53 віцэ-прэзідэнт АН СССР. Навук. працы па гісторыі сацыяліст. ідэй дамарксавага перыяду, перш за ўсё ў Францыі і Англіі. Ініцыятар і рэдактар шматтомнай серыі «Папярэднікі навуковага сацыялізму» (з 1947). Ленінская прэмія 1961.

т. 4, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНСТАНЦІ́НАЎ Барыс Паўлавіч (6.7.1910, Пецярбург — 9.7.1969),

савецкі фізік. Акад. АН СССР (1960, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1954). Вучыўся ў Ленінградскім політэхн. ін-це. З 1940 у Фізіка-тэхн. ін-це АН СССР (з 1957 дырэктар), з 1967 віцэ-прэзідэнт АН СССР. Навук. працы па акустыцы, фіз. хіміі, фізіцы ізатопаў, фізіцы плазмы, астрафізіцы і галаграфіі. Ленінская прэмія 1958. Дзярж. прэмія СССР 1953.

Літ.:

Б.​П.​Константинов // Успехи физ. наук. 1970. Т. 100, вып. 1.

Б.П.Канстанцінаў.

т. 7, с. 593

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЎТУНЕ́НКА Аляксандр Мікалаевіч (8.2.1954, г. Іркуцк, Расія),

бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1994). Скончыў Кіеўскі ін-т інжынераў грамадз. авіяцыі (1976). З 1979 у Дзяржплане БССР. У 1986—92 у вытв. аб’яднанні «Спектр», Бел. навук.-вытв. аб’яднанні выліч. тэхнікі. З 1994 прэзідэнт кансорцыума «Навука. Эканоміка. Права». Даследуе праблемы эканомікі і функцыянавання прадпрыемстваў ва ўмовах рынку, удасканалення арганізац.-эканам. механізма інавацыйнага працэсу на макра- і мікраўзроўнях.

Тв.:

Инновации — основа конверсии и путь выхода из кризиса. Мн., 1994.

т. 8, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАРО́ДНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ПАЎДНЁВА-ЗАХО́ДНЯЙ А́ФРЫКІ (South West Africa People’s Organization; СВАПО),

палітычная партыя ў Намібіі. Створана ў 1960 на базе Арг-цыі народа Авамбаленда (засн. ў 1957, да 1959 наз. Кангрэс народаў Авамбаленда). Выступала за незалежнасць Намібіі, з 1966 вяла ўзбр. барацьбу супраць акупац. рэжыму Паўд.-Афр. Рэспублікі. У 1973 прызнана ААН адзіным законным прадстаўніком народа Намібіі. На выбарах у 1989 атрымала большасць месцаў ва Устаноўчым сходзе Намібіі. Прэзідэнт СВАПО С.Ч.Нуёма (з 1960) у 1990 выбраны прэзідэнтам Намібіі.

т. 11, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЖЭЛА (Pożela) Юрас (н. 5.12.1925, Масква),

літоўскі фізік. Акад. АН Літвы (1968), акад. АН СССР (1984). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі ун-т (1951). У 1956—67 у Ін-це фізікі і матэматыкі (у 1963—67 дырэктар), з 1967 дырэктар Ін-та фізікі паўправаднікоў, у 1984—92 прэзідэнт АН Літвы. Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў і паўправадніковай электроніцы (гарачыя электроны, звышхуткадзейныя цвердацельныя электронныя прылады). Ленінская прэмія 1978, Дзярж. прэмія СССР 1988.

Тв.:

Физика быстродействующих транзисторов. Вильнюс, 1989.

Ю.Пожэла.

т. 12, с. 447

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКОТ (Scott) Джайлс Гілберт Малодшы

(9.11.1880, Лондан — 8.11.1960),

англійскі архітэктар; гал. прадстаўнік неагатычнага кірунку ў англ. архітэктуры 20 ст. Унук Дж.Г.Скота. Вучыўся ў каледжы Боманта ў г. Віндзар. Прэзідэнт Арх. асацыяцыі (1920—21) і Каралеўскага ін-та брыт. архітэктараў (1933—35). Асн. творы: англіканскі сабор (1904—24) у Ліверпулі, электрастанцыя Батэрсі (1932—34) і мост Ватэрлоо (1939—45) у Лондане, б-ка ун-та (адкрыта ў 1934) у Кембрыджы, будынкі б-кі Бодлі (1946) у Оксфардзе.

т. 14, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУПО́ЛЬНІЦТВА (La Communauté),

Французскае Супольніцтва. палітычнае і эканам. аб’яднанне Францыі, яе ўладанняў і шэрагу незалежных дзяржаў — б. франц. калоній. Створана ў 1958 па ініцыятыве Францыі ўзамен Франц. Саюза (дзейнічаў з 1946). У кампетэнцыю С. ўваходзяць знешняя палітыка, абарона, фін. сістэма, выкарыстанне стратэг. сыравіны, а таксама назіранне за органамі юстыцыі, вышэйшай адукацыяй, знешнім транспартам і сродкамі сувязі. Кіраўнік С. — прэзідэнт Францыі. На 2001 у С., акрамя Францыі, уваходзілі яе 4 заморскія дэпартаменты, 6 заморскіх тэрыторый і 12 незалежных дзяржаў.

т. 15, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЭР-ПЕТРАСЯ́Н Лявон Акопавіч (н. 9.1.1945, г. Халеб, Сірыя),

дзяржаўны і паліт. дзеяч Арменіі, усходазнавец. Д-р філал. н. Скончыў Ерэванскі ун-т. З 1972 на навук. працы ў Ін-це л-ры АН Арменіі, з 1978 — у Матэнадаране. З 1988 кіраўнік к-та «Карабах», з 1989 чл. праўлення Арм. агульнанац. руху «Карабах». З 1990 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Арм. ССР, у 1991—98 прэзідэнт Арменіі. Працы па гісторыі Кілікійскай армянскай дзяржавы і арм.-сірыйскіх культ. сувязей.

т. 16, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УО́ЛЕС (Wallace) Генры Эгард (7.10.1888, штат Аява, ЗША — 18.11.1965),

палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Публіцыст. З 1928 належаў да Дэмакр. партыі. У 1933—40 міністр сельскай гаспадаркі, у 1941—45 віцэ-прэзідэнт ва ўрадзе Ф.Д.Рузвельта. Са студз. 1945 міністр гандлю. У вер. 1946 зняты з пасады за крытыку палітыкі прэзідэнта ЗША Г.​Трумэна адносна Сав. Саюза. Кандыдат у прэзідэнты ЗША на выбарах 1948 ад заснаванай ім і яго прыхільнікамі Прагрэс. партыі. Пацярпеўшы паражэнне, адышоў ад паліт. дзейнасці.

т. 16, с. 241

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)