НАДЗЕ́ЖДЗІН Мікалай Іванавіч (17.10.1804, г.п. Белаомут Лухавіцкага р-на Маскоўскай вобл. — 23.1.1856),
рускі крытык, журналіст, гісторык і этнограф. Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1824). У 1831—35 праф. Маскоўскага ун-та. З 1831 выдаваў час. «Телескоп» з дадаткам газ. «Молва», у якіх супрацоўнічаў В.Р.Бялінскі. За публікацыю «Філасафічнага пісьма» П.Чаадаева ў 1836 «Телескоп» закрыты, а Н. сасланы. У 1843—56 рэдактар «Журнала Министерства внутренних дел», адначасова з 1848 старшыня Аддзялення этнаграфіі Рус. геаграфічнага т-ва. Адзін з пачынальнікаў рас.літ. эстэтыкі, у якой развіваў ідэі Ф.Шэлінга. Адыграў значную ролю ў фарміраванні эстэт. прынцыпаў рэалізму. Аўтар літ.-крытычных арт. «Літаратурныя боязі за будучы год» (1828), «Гора ад розуму». Камедыя... А.Грыбаедава» (1831), цыклаў «Летапісы айчыннай літаратуры» (1832), «Рускі тэатр. Лісты ў Пецярбург» (1833), гіст., этнагр. прац, у т. л. «Пра гістарычную ісціну і дакладнасці» (1837), «Пра гаворкі рускай мовы» (1841) і інш. Распрацоўваў пытанні этнаграфіі славян. Беларусі прысвечаны арт. «Паўночна-Заходні край імперыі ў мінулым і сучасным выглядзе» (1843).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЦЯРО́ВІЧ Мікалай Дзмітрыевіч (25.7.1903, в. Енцы Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 27.12.1984),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Акад.АН Беларусі (1956), д-рбіял.н. (1955), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1931). З 1937 вучоны сакратар, заг. ад дзела Цэнтр.бат. сада, з 1940 заг. аддзела, нам. дырэктара, в.а. дырэктара Ін-та біялогіі АН Беларусі. З 1956 акад.-сакратар Аддзяленнябіял. навук і заг. аддзела Ін-та эксперым. батанікі АН Беларусі, з 1969 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. З 1973 навук. кансультант, з 1975 заг. лабараторыі Ін-та эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па інтрадукцыі і акліматызацыі дрэвавых раслін. Даследаваў марфалогію і біял. асаблівасці насення і пладоў, распрацаваў тэорыю і практыку раянавання тэр. Беларусі з мэтай інтрадукцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Акклиматизация древесных растений в зеленом строительстве и лесном хозяйстве Белорусской ССР. Мн., 1950;
Интродуиированные деревья и кустарники в Белорусской ССР. Вып. 1—3. Мн., 1959—61 (у сааўт.);
Интродукционные районы и древесные растения для зеленого строительства в Белорусской ССР;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБАКО́Ў Барыс Аляксандравіч (н. 21.5.1908, Масква),
расійскі археолаг, гісторык. Акад.АНСССР (1958) і замежных АН, ганаровы д-р Ягелонскага ун-та ў Кракаве (1964), чл. выканкома Міжнар. саюза дагіст. і протагіст. навук (з 1958), Міжнар.к-та славістаў (з 1963). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930), з 1943 праф. гэтага ун-та. З 1956 дырэктар Ін-та археалогіі, у 1973—75 акад.-сакратар Аддзялення гісторыі АНСССР. Асн. працы па сацыяльна-эканам. і паліт. гісторыі ўсх. славян і Стараж. Русі, гісторыі стараж.-рускага рамяства і культуры, язычніцтве, метралогіі, эпіграфіцы, летапісанні, нар. эпасе і інш. Пры выяўленні слядоў архаічнасці і дагіст. культаў славян выкарыстоўваў бел. фальклорны і этнагр. матэрыял. Займаўся важнай для сярэдневяковай гісторыі Беларусі тэмай радзімічаў. Ленінская прэмія СССР 1976. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1952.
Тв.:
Ремесло Древней Руси. М., 1948;
Древняя Русь: Сказания. Былины. Летописи. М., 1963;
Русские датированные надписи XI—XIV вв. М., 1964;
Язычество древних славян. М., 1981;
Киевская Русь и русские княжества XII—XIII вв. М., 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРАПА́НАЎ Сцяпан Гардзеевіч (7.11.1910, в. Бацвінава Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 11.6.1999),
бел. вучоны ў галіне агульнага земляробства і меліярацыі, дзярж. дзеяч Беларусі. Акад.АН Беларусі (1961, чл.-кар. 1950), д-рс.-г.н. (1961), прафесар (1962). Акад. УАСГНІЛ (1972). Акад. Аграрнай АН Беларусі (1992). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў Бел.с.-г.ін-т (1936). У 1948—50 і 1952—59 дырэктар Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. З 1959 акад.-сакратар Акадэміі с.-г. навук Беларусі. З 1961 міністр сельскай гаспадаркі Беларусі. У 1972—76 акад.-сакратар Зах.аддзялення УАСГНІЛ. Навук. працы па праблемах агульнага земляробства, меліярацыі і рацыянальным выкарыстанні тарфяна-балотных глеб, аховы навакольнага асяроддзя, таксама па пытаннях лугаводства, глебазнаўства і аграхіміі.
Тв.:
Осушение и сельскохозяйственное освоение болот в Белоруссии. 2 изд. М., 1955 (разам з А.Ф.Печкуровым, Б.Б.Бельскім);
Освоение и использование торфяно-болотных почв. Мн., 1961;
Мелиорация земель и охрана окружающей среды. Мн., 1982 (разам з У.П.Карлоўскім, У.С.Бразгуновым);
Земельная реформа и ее последствия. Мн., 1995.
Літ.:
Библиография научных трудов академика С.Г.Скоропанова. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРО́НАК (Turonek) Юры Браніслававіч (н. 26.4.1929, г. Дукштас, Літва),
польскі даследчык бел. гісторыі, культуры, асветы. Д-ргіст.н. (1986). Скончыў Гал. школу планавання і статыстыкі ў Варшаве (1952). Адзін з арганізатараў і старшыня праўлення (1956—66) Варшаўскага аддзяленняБеларускага грамадска-культурнага таварыства (БГКТ), у 1970—75 старшыня Навук. гуртка БГКТ. Даследуе гісторыю бел. школьніцтва на Беласточчыне, бел. кнігавыдавецкай справы і каталіцызму, ням.акупац. палітыку ў Беларусі.
Тв.:
Беларускае школьніцтва на Беласточчыне ў пасляваенны перыяд. Беласток, 1976;
Памяці Браніслава Туронка. Ню Ёрк;
Варшава, 1990;
Каталіцызм у Беларусі — маштаб праблемы // Скарыніч. 1991. Вып. 1;
Фармаваньне сеткі рыма-каталіцкіх парафіяў у Беларусі (1387—1781 г.) // Бел.гіст. агляд. 1995. Т. 2, сш. 2;
Канфесійная трансфармацыя на Беларусі і нацыянальная самасвядомасць // Беларуская думка XX ст. Варшава. 1998;
Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). Мн.. 2002;
Wacław Iwanowski i odrodzenie Białorusí. Warszawa, 1992;
Książka bialoruska w II Rzeczypospolitej, 1921—1939. Warszawa, 2000;
Бел.пер. — Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн., 1993;
Беларускае пытанне ў палітыцы лонданскага лагеру (1941—44) // Спадчына. 1997. №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАСЕ́ЕЎ Пётр Мікалаевіч (22.8.1908, с. Старынскае Пільнінскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 18.10.1990),
расійскі філосаф і сацыёлаг. Акад.АНСССР (1960, чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Горкаўскі пед.ін-т (1930). З 1936 у Ін-це філасофіі АНСССР. З 1941 у апараце ЦККПСС, адначасова ў 1945—49 гал. рэдактар час. «Большевик», у 1954—55 — час. «Партийная жизнь». З 1955 дырэктар Ін-та філасофіі АНСССР, адначасова з 1959 акадэмік-сакратар Аддзяленняэканам., філас. і прававых навук АНСССР. У 1962—67, 1971—88 віцэ-прэзідэнт АНСССР, у 1967—73 дырэктар Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦККПСС. Навук. працы па праблемах дыялект. і гіст. матэрыялізму, грамадскага развіцця, навук. пазнання, гісторыі зах.-еўрап. і рус. філасофіі і сацыялогіі.
Тв.:
Исторический материализм как наука об основных законах общественного развития. М., 1951;
Диалектика современного общественного развития. М., 1965;
Марксизм в XX в.: Маркс, Энгельс, Ленин и современность. 2 изд. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАРО́ЎСКІ Антоній Васілевіч (14.12.1884, г. Кіраваград, Украіна — 27.3.1968),
расійскі і чэшскі гісторык-славіст. Скончыў Новарасійскі ун-т (г. Адэса, 1908), з 1912 дацэнт, у 1917—22 праф. гэтага ун-та. З 1923 у Чэхаславакіі, старшыня гісторыка-філал.аддзялення Рускай навуч. калегіі. З 1933 выкладаў гісторыю Расіі ў Карлавым ун-це ў Празе. З 1948 ардынарны праф. гэтага ун-та. Аўтар прац па гісторыі Расіі і ўзаемаадносін Чэхіі з усх. славянамі, у т. л. беларусамі («Чэхі і ўсходнія славяне», ч. 1—2, Прага, 1935—47). Даследаваў жыццё і дзейнасць Ф.Скарыны. У арт. «Скарыніяна» (1968) прааналізаваў найважн. публікацыі пра Скарыну за 1926—66. Падзяляў думку У.І.Пічэты пра першаснае значэнне ўнутр.бел. каранёў у фарміраванні духоўна-творчага аблічча Скарыны.
Тв.:
Scoriniana // 450 год беларускага кнігадрукавання. Мн., 1968;
Франциск Скорина и Москва // Тр.Отд. древнерус. лит. Ин-та рус. лит. АНСССР. Л., 1969. Т. 24;
Чешская библия в истории русской культуры и письменности: (Фр.Скорина и продолжатели его дела) // Sbomik íilologicky. Praha, 1940—46. Sv. 12;
Ćesko-Ruské obchodni styky v minulosti. Praha, 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́ЛЬНЫЯ ШТА́ТЫ (франц. États Généraux, галанд. Staten-Generaal),
вышэйшыя ўстановы саслоўнага прадстаўніцтва ў феад. Францыі і Нідэрландах. У Францыі існавалі ў 1302 — 1789, складаліся з дэпутатаў ад духавенства, дваранства і трэцяга саслоўя. Склікаліся каралямі, у асноўным каб атрымаць згоду на збор падаткаў. Значэнне Генеральных штатаў павялічылася ў час Стогадовай вайны 1337—1453. У час нар. паўстанняў 14 ст. прэтэндавалі на ўдзел ва ўпраўленні дзяржавай. З развіццём абсалютызму не склікаліся 76 гадоў (1484—1560). Дзейнасць Генеральных штатаў ажывілася ў перыяд рэлігійных войнаў (склікаліся ў 1560, 1576, 1588, 1593). З 1614 скліканне Генеральных штатаў спынілася на 175 гадоў. Напярэдадні франц. рэвалюцыі 1789—99 скліканы каралём; дэпутаты 3-га саслоўя ў жніўні 1789 абвясцілі сябе Нац. сходам. У Нідэрландах гістарычных Генеральных штатаў складаліся з дэпутатаў ад духавенства, дваранства і вярхоў гараджан, мелі права ваціравання падаткаў. Упершыню скліканы ў 1463. Іх роля пабольшала пасля 1477 і пры Габсбургах. У час Нідэрландскай рэвалюцыі 16 ст. Генеральныя штаты — цэнтр бурж.-дваранскай апазіцыі ісп. рэжыму. Пасля аддзялення Паўночных Нідэрландаў — вышэйшы пастаянна дзеючы заканад. орган Рэспублікі Злучаных правінцый. У сучасных Нідэрландах — назва парламента (з 1814).
Літ.:
Хачатурян М.А. Возникновение Генеральных штатов во Франции. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХО́ЎНЫЯ АДДЗЯЛЕ́ННІ (да 1903 аддзяленні па ахове грамадскай бяспекі і парадку), ахранка,
мясцовыя органы паліт. вышуку ў Расіі ў 1866—1917, падпарадкаваныя дэпартаменту паліцыі. Першыя ахоўныя аддзяленні створаны ў Пецярбургу (1866), Маскве і Варшаве (1880). У 1902—03 заснаваны ва ўсіх буйных цэнтрах рэв. руху. Да 1907 дзейнічалі ў 27 прамысл. і культ. цэнтрах Рас. імперыі, у т. л. на Беларусі. Асн. задачы: вышук рэв. арг-цый і рэвалюцыянераў. Мелі спец. агентуру «вонкавага нагляду» (філёры) і сакрэтных агентаў (тайныя паведамляльнікі і правакатары, якіх актыўна выкарыстоўваў нач. Маскоўскага ахоўнага аддзялення С.В.Зубатаў (гл.Зубатаўшчына). У рэвалюцыю 1905—07 і ў наступныя гады сетка ахоўных аддзяленняў пашырана (у 1914 іх было 26). З 1906 рыхтавалі агентуру і для ўкаранення ў рэв.сял. арг-цыі. Пры буйных паштамтах існаваў нагляд за прыватнай карэспандэнцыяй (зняцце копій, фатаграфаванне, дэшыфроўка). На Беларусі ў 1898 Маскоўскае ахоўнае аддзяленне з мэтай ліквідацыі арг-цый Бунда правяло вобыскі і арышты, выкрыла падп. друкарні ў Мінску і Бабруйску, высачыла дэлегатаў 1-га з’езда РСДРП (Мінск); па даносах агентаў выкрыты с.-д. к-ты ў Вільні, Гомелі, Магілёве, Мінску і інш. Ахоўныя аддзяленні скасаваны ў ходзе Лют. рэвалюцыі 1917.
Засн. ў Мінску ў 1945 як Бел.дзярж. харэаграфічнае вучылішча, з 1996 сучасная назва. Яго стварэнне падрыхтавана развіццём прафес. харэаграфічнай адукацыі на Беларусі, якая бярэ пачатак ад харэаграфічнага класа пры Бел.муз. тэхнікуме (з 1928), Бел. студыі оперы і балета (1930—33), балетнай школы пры Дзярж. т-ры оперы і балета БССР (з 1934), харэаграфічнага аддзялення ў тэатр. вучылішчы (з 1939). Арганізатар і першы маст. кіраўнік З.Васільева (да 1949). У 1996/97 навуч.г. працавала аддзяленне класічнага танца з 8-гадовым тэрмінам навучання (прымаюцца дзеці на базе 4 класаў агульнаадук. школы). Навучанне дзённае. Да 1992 існавала таксама аддзяленне нар. танца з 5-гадовым тэрмінам навучання. Сярод педагогаў: А.Калядэнка, В.Лапо, К.Малышава, Н.Нікалаева, М.Пятрова, Г.Сінельнікава, В.Швяцова. Маст. кіраўнік Ю.Траян (з 1995). У розны час у каледжы працавалі: маст. кіраўнікі А.Нікалаева, І.Савельева; педагогі Л.Бржазоўская, Я.Глінскіх, В.Давыдаў, В.Дудко, А.Карзянкова, У.Камкоў, Р.Красоўская, М.Красоўскі, Н.Малахава, Н.Младзінская, Н.Лаўлава, Р.Сінёва, Л.Чахоўскі і інш. У 1995—96 у каледжы выдаваўся час. «Вестник» (па праблемах балетнага мастацтва; выйшла 8 нумароў).
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балет. Мн., 1966.
А.І.Калядэнка.
Будынак Дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа Рэспублікі Беларусь.