пераход энергіі ад часціцы-донара (малекулы або яе часткі) на другую часціцу-акцэптар; вынік электрамагнітнага ўзаемадзеяння часціц. Прымае ўдзел у працэсах жыццядзейнасці, напр., у фотабіял. працэсах, якія з’яўляюцца асноватворнымі для біял.сістэм. У працэсе фотасінтэзу квант святла пераводзіць малекулу хларафілу або інш. пігменту ў электронна-ўзбуджаны стан. Потым энергія мігрыруе ад адной малекулы пігменту да другой, пакуль не дасягне асобай малекулы, якая служыць цэнтрам пераўтварэння энергіі электроннай узбуджанасці ў хім. энергію (энергію хім. сувязей). Акрамя міжмалекулярнай М.э., магчымы і ўнутрымалекулярны перанос энергіі, напр., паміж асобнымі азоцістымі асновамі ў малекуле ДНК ці РНК, пасля паглынання гэтымі малекуламі кванта ультрафіялетавага выпрамянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯ ГРАМАДЗЯ́НСКАЙ АВІЯ́ЦЫІ (International Civil Aviation Organization; ІКАО),
спецыялізаваная ўстанова AAH, якая займаецца арганізацыяй і каардынацыяй міжнар. супрацоўніцтва дзяржаў па ўсіх аспектах дзейнасці грамадзянскай авіяцыі. Створана паводле Канвенцыі аб міжнар. грамадзянскай авіяцыі 1944, пачала дзейнічаць з 1947. На 1.1.1997 членамі ІКАО з’яўляліся 183 дзяржавы (у т. л. Рэспубліка Беларусь; з 1993). Мэты ІКАО: распрацоўка прынцыпаў і метадаў міжнар. аэранавігацыі, садзейнічанне планаванню і развіццю міжнар. паветранага транспарту, удасканаленне лётна-тэхн. правіл, забеспячэнне бяспекі палётаў. Сакратарыят ІКАО на чале з гал. сакратаром з’яўляецца пастаянным органам, які забяспечвае работу вышэйшага органа — Асамблеі і яе Савета. Месцазнаходжанне штаб-кватэры ІКАО — г. Манрэаль (Канада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ СТУ́ДЫЯ НАВУКО́ВА-ПАПУЛЯ́РНЫХ І ХРАНІКА́ЛЬНА-ДАКУМЕНТА́ЛЬНЫХ ФІ́ЛЬМАЎ.
Існавала ў 1961—68 у Мінску. Створана на базе сектара кінаперыёдыкі і дакумент. фільмаў кінастудыі «Беларусьфільм», з якой аб’ядналася і існавала як яе вытворча-творчае аб’яднанне «Летапіс». Выпускала кінаперыёдыку, дакумент., навук.-папулярныя і навуч. фільмы. Рэгулярна выходзілі кіначасопісы «Савецкая Беларусь», «Піянер Беларусі», «Спартыўны агляд», «Мастацтва Беларусі», асобныя выпускі кіначасопісаў «Навука і тэхніка БССР» і «Сельская гаспадарка Беларусі». Сярод лепшых фільмаў: «Янка Купала» і «Якуб Колас» (1962), «Горад становіцца святлейшым» (1963), «Есць такая зямля» (1964), «Веснавыя галасы» (1965), «Шчырая размова» (1966), «Пакараны смерцю ў 41-м» (1967), «Першыя ноты» (1968) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́РА (Moro) Альда (23.9.1916, г. Малье, Італія — 9.5.1978),
італьянскі дзярж. і паліт. дзеяч. Юрыст. Праф.крымін. права ун-та г. Бары. Чл. (з 1946), паліт. сакратар (1959—62), старшыня (з 1976) Хрысц.-дэмакр. партыі; узначальваў яе левае крыло, імкнуўся аб’яднаць намаганні хрысц. дэмакратаў і сацыялістаў у парламенце. Чл. палаты дэпутатаў італьян. парламента (з 1948). У 1948—58 нам. міністра замежных спраў, міністр юстыцыі, нар. адукацыі. У 1969—72 і 1973—74 міністр замежных спраў, у 1963—68 і 1974—76 прэм’ер-міністр Італіі. 16.3.1978 выкрадзены і пазней забіты тэрарыстамі з т.зв.«чырвоных брыгад». Аўтар прац па розных аспектах юрыд. навукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́СІН Ілья Аляксандравіч (6.1.1904, г. Кастрама, Расія — 6.6.1999),
дырыжор, педагог. Засл. арт. Беларусі (1939). Засл. дз. маст. Узбекістана (1942). Нар.арт. Расіі (1983). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1930, вучань М.Малько, А.Гаўка), у 1934—37 і 1944—52 кіраваў яесімф. аркестрам. З 1932 выкладаў у С.-Пецярбургскай кансерваторыі (з 1961 праф.). У 1937—41 гал. дырыжор сімф. аркестра Бел. філармоніі і педагог Бел. кансерваторыі. Удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Дэкады бел. мастацтва ў Маскве (1940). Стварыў адметную пед. сістэму, якую выклаў у кн. «Тэхніка дырыжыравання» (1967) і «Аб выхаванні дырыжора. Нарысы» (1987). Сярод яго вучняў Ю.Домаркас, А.Дымітрыядзі, К.Сімяонаў, В.Сінайскі, Ю.Цемірканаў, Ю.Яфімаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСАЕ́ДАЎ Рыгор Рыгоравіч (19.4.1834, с. Панькова Новадзеравенькаўскага р-на Арлоўскай вобл., Расія — 31.12.1911),
расійскі жывапісец. Скончыў Пецярбургскую АМ (1862). Правадзейны чл. Пецярбургскай АМ (1893). У 1863—68 яе пенсіянер у Германіі, Італіі і Францыі. Адзін з заснавальнікаў Т-ва перасоўных выставак (гл.Перасоўнікі). У жанравых карцінах звяртаўся пераважна да сял. тэматыкі: «Віншаванне маладых у доме памешчыка» (1861), «Земства абедае» (1872), «Чытанне маніфеста 19 лютага 1861 года» (1873), «Касцы» (1887) і інш. Аўтар гіст. карцін «Уцёкі Рыгора Атрэп’ева» (1862), «Міцкевіч у салоне Зінаіды Валконскай» (1908) і інш.
Літ.:
Шувалова И.Н. Мясоедов. Л., 1971;
Г.Г.Мясоедов: Письма, док., воспоминания. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГАО́КА Хантара (18.8.1865, г. Нагасакі, Японія — 11.12.1950),
японскі фізік, адзін з заснавальнікаў навук. школы японскіх фізікаў. Чл. Японскай АН, яе прэзідэнт (1939—48). Замежны ганаровы чл.АНСССР (1930). Скончыў Такійскі ун-т (1887), дзе і працаваў да 1926 (з 1896 праф.), адначасова ў 1917—46 у Ін-це фіз. і хім. даследаванняў. Навук. працы па электрычнасці і магнетызме, атамнай фізіцы і спектраскапіі. Прапанаваў мадэль «атама тыпу Сатурна» (дадатна зараджанае ядро, вакол якога верціцца кальцо электронаў; 1904), што лічыцца папярэдніцай планетарнай мадэлі атама Рэзерфарда.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 376—378.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЙВЫШЭ́ЙШАЯ НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ РА́ДА,
цэнтральны орган цывільнай паўстанцкай улады ў Польшчы ў час паўстання 1794. Утворана Д.Касцюшкам 28.5.1794 у Варшаве. У яе склад уваходзілі начальнік паўстання (Касцюшка), 8 радцаў і 32 намеснікі радцаў. Падзялялася на 8 аддзелаў: парадку, бяспекі, юстыцыі. скарбу, харчавання, вайсковых патрэб, замежных інтарэсаў, нац. інструкцыі. Складалася са шляхты і мяшчан, сярод іх былі прадстаўнікі прагрэсіўнага шляхецка-буржуазнага блока (Г.Калантай, І.Патоцкі, І.Закшэўскі). Паміж рэвалюцыйна настроенымі дзеячамі («якабінцамі») і памяркоўнымі рэфарматарамі ўвесь час ішла паліт. барацьба. 12.10.1794 пасля паланення Касцюшкі рада прызначыла начальнікам паўстання Т.Ваўжэцкага. Спыніла сваю дзейнасць 4.11.1794 перад капітуляцый Варшавы войску А.В.Суворава.
азербайджанскі сав.дзярж. дзеяч, пісьменнік. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў г. Горы (1890) і Новарасійскі ун-т (Адэса, 1908). З 1905 чл.с.-д. арг-цыі «Гумет», з 1917 яе старшыня і чл. Бакінскага к-таРСДРП(б). З крас. 1918 Бакінскага СНК. У 1919—20 заг. Блізкаўсх. аддзела Наркамата замежных спраў, нам. наркома па справах нацыянальнасцей РСФСР. У 1920—21 старшыня часовага рэв.к-та, з 1921 — СНКАзерб. ССР, чл. Закаўказскага бюро і Закаўказскага краявога к-таЦК РКП(б). З 1922 адзін са старшынь ЦВКСССР. Аўтар драм, камедый, рамана «Бахадур і Сона» (ч. 1—2, 1896).
дзяржаўны дзеяч Паўд. В’етнама. Скончыў школу права і адм. кіравання ў Ханоі (1921). Губернатар правінцыі, потым — міністр унутр. спраў пры ўрадзе апошняга в’етн. імператара Бао Дая. У 1950—54 у эміграцыі ў ЗША У 1954—56 кіраўнік в’етн. ўрада на Пд В’етнама, пасля абвяшчэння там у 1956 Рэспублікі В’етнам — яе прэзідэнт. Усталяваў рэжым асабістай улады. Нягледзячы на поспехі ў эканоміцы, выклікаў масавую незадаволенасць карумпіраванасцю свайго ўрада і прызначэннем на дзярж. пасады пераважна аднаверцаў-католікаў (б.ч. насельніцтва Паўд. В’етнама — будысты). З 1961 вёў узбр. барацьбу з Нацыянальным фронтам вызвалення Паўднёвага В’етнама. Забіты ў ходзе дзярж. перавароту.