перадача на адлегласць моўнай інфармацыі; від электрасувязі. Забяспечвае вядзенне вусных перамоў паміж абанентамі, якія знаходзяцца на любой адлегласці. Ажыццяўляецца шляхам пераўтварэння гукавых ваганняў у эл. сігналы ў мікрафоне тэлефоннага апарата абанента, які гаворыць, перадачы гэтых сігналаў па лініях правадной ці радыёсувязі і іх адваротнага пераўтварэння ў гукавыя ваганні тэлефонам абанента, які слухае. Перадача тэлеф. паведамленняў адбываецца па правадных, кабельных, радыёрэлейных, валаконна-аптычных лініях сувязі; камутацыя каналаў Т.с. (злучэнне і раз’яднанне абанентаў) — аўтам. і ручным спосабамі на тэлефонных станцыях. У Расіі гарадскія тэлеф. станцыі пачалі дзейнічаць з 1882, на Беларусі — з 1896; міжгародняя лінія Т.с. Мінск—Смалявічы—Барысаў пабудавана ў 1908. Гл. таксама Сувязь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УБО́РАЧНЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны для ўборкі зернебабовых, кармавых (на сена, сянаж, сілас, травяную муку), алейных і некаторых пладова-агароднінных культур, бульбы, буракоў. Складаюць адну з асн. частак сельскагаспадарчай тэхнікі.
Комплекс У.м. па збожжавых культурах уключае жняяркі, збожжаўборачныя камбайны, падборшчыкі, капаклады, самаразгружальныя трансп. сродкі, машыны для пасляўборачнай апрацоўкі збожжа (зернеачышчальныя машыны, сартавальныя, калібровачныя), зернесушылкі, зернепагрузчыкі і інш. Ва ўборачныя комплексы паінш. культурах уваходзяць: бацвінне-, бурака-, ільно-, канопле-, коране-, сенаўборачныя машыны, бульба-, корма-, кукуруза-, сіласаўборачныя камбайны (гл. адпаведныя арт.), а таксама бульбакапалкі, граблі, прэс-падборшчыкі, стагакіды, сушылкі, трыеры, чаезборачныя машыны і інш.
На Беларусі розныя тыпы У.м. выпускае Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання, Лідскі завод сельскагаспадарчых машын і інш.Гл. таксама Сельскагаспадарчае машынабудаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛЬТРАМІКРАСКО́П (ад ультра... + мікраскоп),
аптычная прылада для выяўлення часцінак памерамі да 2∙10′9м, якія нельга назіраць пры дапамозе звычайнага мікраскопа. Вынайдзены ў 1903 аўстр. вучонымі Р.А.Зігмандзі і Г.Зідэнтопфам.
Дзеянне У. заснавана на знаходжанні часцінак падыфракцыі святла на іх. Асн. частка У. — звычайны мікраскоп са спец. асвятляльнай сістэмай (надзвычай моцныя крыніцы святла) для назірання паводле метаду цёмнага поля (даследуемы аб’ект асвятляецца так, што ў аб’ектыў мікраскопа трапляюць толькі рассеяныя ім прамяні, якія ўтвараюць дыфракцыйныя плямы). У. не дае аптычнага відарыса даследуемых аб’ектаў (сапраўдныя памеры і форму па дыфракцыйных плямах вызначыць немагчыма), але дазваляе вызначыць іх канцэнтрацыю і сярэдні памер. Выкарыстоўваецца пры даследаванні дысперсных сістэм, для кантролю чысціні паветра, вады і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАЧЭ́БНАЯ ТА́ЙНА,
сукупнасць звестак аб хваробе, вядомых мед. і фармацэўтычным работнікам пры выкананні імі службовых абавязкаў і не падлеглых выдаванню. Захаванне У.т. дыктуецца беражлівымі адносінамі да гонару і годнасці чалавека. Звязана з урачэбнай этыкай. Уключае інфармацыю аб факце звароту грамадзяніна памед. дапамогу, стане яго здароўя, дыягназе захворвання, выніках даследавання і лячэння; звесткі асабістага характару, атрыманыя пры абследаванні і лячэнні, а ў выпадку смерці — аб выніках патолагаанат. ўскрыцця. У.т. ахоўваецца Законам Беларусі «Аб ахове здароўя» (11.2.2002). Аднак без згоды пацыента звесткі аб хваробе паведамляюцца дзярж. органам пры пагрозе распаўсюджвання інфекц. захворванняў, атручэнняў; па запыце органаў дазнання, пракуратуры, суда; у выпадку аказання мед. дапамогі непаўналетняму і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Яўграф Сцяпанавіч (22.12.1853, г. Арэнбург, Расія — 21.5.1919),
расійскі геолаг, мінералог, петрограф; адзін з заснавальнікаў структурнай крышталяграфіі. Акад.Рас.АН (1919). Скончыў Ваен.-інж. вучылішча (1872), Пецярбургскі горны ін-т (1883). З 1885 у Геал. к-це, з 1895 праф. Маскоўскага с.-г. ін-та. У 1905—10 дырэктар Пецярбургскага горнага ін-та. Навук. працы па тэорыі сіметрыі і будове крышталёў (вывеў 230 законаў будовы крышт. рашоткі; 1890); распрацаваў метады крышталеграфічнага даследавання, спраектаваў двухкружны тэадалітны ганіёметр (1889), вынайшаў універсальны аптычны столік, т.зв. фёдараўскі столік. Заснаваў крышталехім. аналіз (вызначэнне рэчыва па форме крышталёў).
Тв.:
Симметрия и структура кристаллов: Основные работы. М., 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЛІПС (Phillips) Уільям Даніэль (н. 5.11.1948, г. Уілкс-Барэ, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1995), Нац.АН ЗША (1997). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1976). З 1978 у Нац. ін-це стандартаў і тэхналогіі ЗША. Навук. працы па атамнай і лазернай фізіцы. Прапанаваў метады ахаладжэння лазерным выпрамяненнем пучка атамаў (1985), стварыў магнітааптычную пастку для лазернага захопу невялікіх ансамбляў ахалоджаных атамаў (1987). Сканструяваў высокадакладны атамны эталон часу. Нобелеўская прэмія па фізіцы 1997 (з С.Чу і К.Н.Каэнам-Тануджы).
Тв.:
Рус.пер. — Охлаждение и локализация атомов (разам з Г.Дж.Меткалфам) // В мире науки. 1987. №5;
Лазерное охлаждение и пленение нейтральных атомов // Успехи физ. наук. 1999. Т. 169, №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́ЦІЙ [Phōtios; паміж 810 і 827, Канстанцінопаль (цяпер Стамбул) — паміж 891 і 897],
візантыйскі царкоўна-паліт. дзеяч, пісьменнік. Патрыярх Канстанцінопаля ў 858—867 і 877—886. Прыхільнік цэнтралізаваных манархіі і царквы на чале з патрыярхам. У 867 выступіў супраць падпарадкавання візант. царквы папе рымскаму, што прывяло да канфлікту з папствам (гл.Падзел цэркваў). Садзейнічаў пашырэнню ўплыву візант. царквы на слав. землі (у Балгарыі, Маравіі, сербскіх княствах, Русі). У 886 скінуты імператарам Львом VI, памёр у ссылцы. Асн. праца «Мірыябібліён», у якім даследаваў творчасць 280 ант. і ранневізант. пісьменнікаў са шматлікімі цытатамі з арыгіналаў (страчаныя, захаваліся толькі ў працы Ф.). Аўтар прац па філасофіі, багаслоўі, царк. праве. Яго пропаведзі за 860 і 866 маюць каштоўныя звесткі па гісторыі Русі 9 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФРАНЦІРО́РЫ І ПАРТЫЗА́НЫ»
(Les Francs-Tireurs et Partisans),
найбуйнейшая ваен.арг-цыяруху Супраціўлення ў Францыі ў 1941—44 у час 2-й сусв. вайны. Створана па ініцыятыве Франц.камуніст. партыі для ўзбр. барацьбы супраць ням.-фаш. акупантаў і мясц.калабарацыяністаў, увайшлі «Спец.арг-цыя», «Батальёны моладзі» і атрады рабочых-эмігрантаў; з пач. 1942 назва «Ф. і п.». Іх дзеяннямі кіравалі Нацыянальны і дэпартаменцкія ваен. к-ты. Дзейнічалі рухомымі групамі па 3—4 чал., для буйных баявых аперацый злучаліся ва ўзводы, роты і батальёны. З лют. 1944 у складзе Франц.унутр. сіл пры захаванні паліт. і арганізац. самастойнасці. Летам 1944 «ф. і п.» (250 тыс.чал.) актыўна ўдзельнічалі ў вызваленні Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРУ́МКІН Аляксандр Навумавіч (24.10.1895, Кішынёў — 27.5.1976),
расійскі фізікахімік, стваральнік навук. школы па электрахіміі. Акад.АНСССР (1932), Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Новарасійскі ун-т у Адэсе (1915). У 1922—46 у Фізіка-хім. ін-це, адначасова з 1939 у Ін-це фіз. хіміі АНСССР (у 1939—49 дырэктар) і з 1958 дырэктар Ін-та электрахіміі АНСССР. Навук. працы па тэорыі паверхневых з’яў і электрахім. працэсаў. Распрацаваў колькасную тэорыю ўплыву эл. поля на абсорбцыю малекул, тэорыю скорасцей электрахім. працэсаў. Прэмія імя У.І.Леніна 1931. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949, 1952.
Тв.:
Кинетика электродных процессов. М., 1952 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДАРО́ВІЧ Павел Аляксеевіч (16.7.1889, С.-Пецярбург — 18.8.1949),
савецкі геадэзіст. Праф. (1919), д-ртэхн.н. (1938), Скончыў Маск. межавы ін-т (1916) і фіз.-матэм.ф-т 1-га Маск. ун-та (1919), У 1919—30 праф. геадэзіі Горы-Горацкага земляробчага ін-та (з 1925 Бел.с.-г. акадэмія), з 1930 праф. і заг. кафедры вышэйшай геадэзіі Сібірскага с.-г. ін-та. Вёў н.-д. работу па стварэнні трыганаметрычнай сеткі, нівелірных рэпераў астр. пунктаў. Працы па выяўленні сапраўднага мерыдыяна і азімута, распрацоўцы спосабаў найменшых квадратаў канструкцыі геад. і астр. інструментаў.
Тв.:
Краткая теория ошибок в применении к землемерной практике. Горки, 1923;
Материалы по тригонометрической сети Б.Г. Академии С.Х. и сводка данных геометрического нивелирования. Горки. 1927.