бел. вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб. Д-рмед.н. (1960), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Паўн.Каўк.ун-т у г. Растоў-на-Доне (1931). У 1962—86 у Мінскім мед. ін-це (да 1982 заг. кафедры). Навук.працы па клініцы, дыягностыцы, лячэнні дызентэрыі, менінгакокавых інфекцый, ацэтылхалінавым абмене пры інфекц. хваробах у чалавека і жывёл.
Тв.:
Ректороманоскопия при бактериальной дизентерии у взрослых и детей. Л., 1955 (разам з А.С.Паляковай);
О современных методах диагностики дизентерии (разам з А.А.Ключаровым) // Здравоохранение Белоруссии. 1968. № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯШЧУ́К (Мікалай Мікалаевіч) (н. 7.5.1949, в. Галёва Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне вірусалогіі. Д-рмед.н. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1977). З 1980 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (з 1998 заг. аддзела). Навук.працы па дыягностыцы, патагенезе прыёнавых і спалучаных хламідыйна-вірусных інфекцый, эпідэміялогіі і імунапрафілактыцы інфекц. захворванняў.
Тв.:
Эффект инфицирования вирусами простого герпеса и кори высокодифференцированных астроцитов человека и морской свинки (у сааўт.) // Бюл. эксперимент. биологии и медицины. 1996. № 10;
Ранняя реакция астроглии на инфицирование вирусом кори in vitro (у сааўт.) // Здравоохранение. 1999. № 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЗГА́ЙЛАЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 24.9.1936, г.п. Суземка Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Навазыбкаўскі пед.ін-т (1959), Казанскі авіяц.ін-т (1962). З 1974 у Гомельскім ун-це, з 1991 у Бел. ун-це транспарту. Навук.працы па стварэнні дыскрэтных слабанакіраваных антэнных сістэм лятальных апаратаў. Распрацаваў аўтаматызаваныя сродкі і спосабы пабудавання звычайных і галаграфічных выпрамяняльных прылад, прапанаваў спосаб змяншэння эфектыўнай паверхні рассейвання аб’ектаў.
Тв.:
Синтез дискретных антенных систем и неоднородных линий для широкополосного согласования с использованием экспериментальных данных. Ч. 1. Гомель, 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІЧ (Аляксей Ігнатавіч) (н. 19.12.1934, в. Жарабковічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне антрапалогіі, экалогіі і папуляцыйнай генетыкі чалавека. Д-рбіял.н. (1991). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1963). З 1969 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Навук.працы па міжпапуляцыйным генагеаграфічным размеркаванні спадчынных прыкмет, залежнасці генафонду і стану здароўя сучаснага насельніцтва ад экалагічнай сітуацыі, па этнагенезе і адаптыўных магчымасцях беларускага этнасу. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
А.І.Мікуліч.
Тв.:
Наша генетическая память. Мн., 1987;
Геногеография сельского населения Белоруссии. Мн., 1989;
Прырода чалавека, чалавек у прыродзе. Мн., 1992 (разам з І.С.Гусевай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІЧ (Уладзімір Андрэевіч) (14.10.1920, в. Палявая Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.1.2000),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1958). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1957). З 1945 на камсам. рабоце. З 1954 1-ы сакратар Мінскага райкома КПБ. У 1963—77 1-ы сакратар Брэсцкага, у 1977—85 Мінскага абкомаў КПБ. У 1985—90 нам. Старшыні Прэзідыума Вярх. Савета БССР. Чл.ЦККПСС у 1981—86. Чл.ЦККПБ у 1960—90, Бюро ЦККПБ у 1977—86. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1955—67, 1985—90, Вярх. Савета СССР у 1966—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНКЕ́ВІЧ (Альберт Вітольдавіч) (н. 13.3.1941, Мінск),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1963), дзе і працуе. Навук.працы па гравітацыі і касмалогіі. Развіў калібровачны падыход пры даследаванні праблем рэлятывісцкай астрафізікі і касмалогіі, прапанаваў рашэнне праблемы гравітацыйных сінгулярнасцей агульнай тэорыі адноснасці, атрымаў вывад пра магчымае існаванне ў прыродзе гранічнай шчыльнасці масы. эфекту вакуумнага гравітацыйнага адштурхоўвання, звышшчыльных гравітавальных аб’ектаў.
нямецкі матэматык і фізік, адзін з заснавальнікаў спец.адноснасці тэорыі. Праф. ун-таў у Боне (з 1892), Кёнігсбергу (з 1895), Цюрыху (з 1896), Гётынгене (з 1902); прадстаўнік гётынгенскай матэм. школы. Навук.працы па геаметрыі, геам. метадах у тэорыі лікаў, матэм. фізіцы, гідрадынаміцы. Даў геам. інтэрпрэтацыю кінематыкі спец. тэорыі адноснасці (гл.Мінкоўскага прастора-час).
Тв.:
Рус.пер. — Пространство и время // Принцип относительности: Г.А.Лоренц. А.Пуанкаре. А.Эйнштейн. Г.Минковский. Л., 1935.
Літ.:
Делоне Б.Н. Герман Минковский // Успехи мат. наук. 1936. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́РАН (Казімір Феліксавіч) (6.8.1895, в. Дзянісы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 28.9.1972),
бел. вучоны ў галіне лесаводства. Праф. (1963). Засл. лесавод Беларусі (1968). Скончыў Маскоўскі лясны ін-т (1925). У 1931—41 у Бел.НДІ лясной гаспадаркі (заг. сектара), у 1943—46 ва Усесаюзным НДІ лясной гаспадаркі (заг. сектара). У 1945—70 у Бел.тэхнал. ін-це (заг. кафедры). Навук.працы па штучным лесааднаўленні, інтрадукцыі каштоўных дрэвавых парод.
Тв.:
Мероприятия по реконструкции малоценных молодняков в лесах БССР. Мн., 1952;
Развитие лесокультурного дела в Белоруссии за 1917—1967 гг. // Лесоведение и лесное хозяйство. Мн., 1969. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАЧЫ́ЦКІ (Фёдар Уладзіміравіч) (н. 6.9.1936, в. Баяры Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі і эканомікі сельскай гаспадаркі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1983). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1962). У 1969—94 нам., першы нам. міністра сельскай гаспадаркі, нам. старшыні Дзяржплана, першы нам. старшыні Дзяржаграпрама, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Навук.працы па кормавытворчасці, свінагадоўлі, малочнай жывёлагадоўлі, племягадоўлі, эканоміцы і арганізацыі с.-г. вытворчасці.
Ф.У.Мірачыцкі.
Тв.:
Сельское хозяйство Белоруссии. Мн., 1980 (у сааўт.);
Пути развития кормопроизводства // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1982. № 4.