ПАЛЬМІ́НКА,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., каля р. Кабішчанка. Цэнтр сельсавета. За 15 км на У ад г. Гарадок, 35 км ад Віцебска, 9 км ад чыг. ст. Залучча. 1461 ж., 590 двароў (2000). Саўгас-камбінат «Паўночны». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 12, с. 21
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯНІ́НАВІЧЫ,
вёска ў Абідавіцкім с/с Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл., каля р. Баброўка. Цэнтр калгаса. За 37 км на ПдУ ад горада і 40 км ад чыг. ст. Быхаў, 63 км ад Магілёва. 465 ж., 181 двор (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 12, с. 25
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЛА́ЎЦЫ,
вёска ў Бераставіцкім с/с Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. Цэнтр калгаса. За 6 км на З ад г.п. Вял. Бераставіца, 64 км ад Гродна, 18 км ад чыг. ст. Пагранічны. 238 ж., 76 двароў (2000). Вытворча-камерцыйная фірма «Балтыка». Базавая школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 12, с. 67
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАСІ́ЦА,
рака ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., левы прыток р. Проня (бас. р. Дняпро). Даўж. 26 км. Пл. вадазбору 112 км². Пачынаецца на схілах Смаленскага ўзвышша за 1,5 км на ПнЗ ад в. Куртасы, вусце ў межах г. Горкі. Рэчышча на працягу 500 м каля вусця каналізаванае. На паўн. ускраіне г. Горкі плаціна і сажалка.
т. 12, с. 90
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАХО́НСК,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на р. Бобрык. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 31 км на ПнУ ад г. Пінск, 206 км ад Брэста, 2 км ад чыг. ст. Парахонск. 2219 ж., 705 двароў (2000). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1888).
т. 12, с. 94
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́РШЫНА,
вёска ў Горацкім р-не Магілёўскай вобл., на аўтадарозе Горкі—Дрыбін. Цэнтр сельсавета і племсаўгаса. За 7 км на ПдУ ад г. Горкі, 92 км ад Магілёва, 6 км ад чыг. ст. Пагодзіна. 605 ж., 225 двароў (2000). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 12, с. 149
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́СТАВІЧЫ,
вёска ў Новадарожскім с/с Старадарожскага р-на Мінскай вобл., на аўтадарозе Старыя Дарогі—Бабруйск. Цэнтр калгаса. За 13 км на У ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі, 161 км ад Мінска. 740 ж., 298 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 12, с. 167
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСТА́ЎСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі, Польшчы і БССР у 18 і 20 ст. У 1793—95 у Мінскай губерні Рас. імперыі, у 1922—39 у Віленскім ваяводстве Польшчы (у 1921—22 называўся Дунілавіцкім пав.), з вер. 1939 у складзе БССР (са снеж. 1939 у Вілейскай вобл.). Цэнтр — г. Паставы. 15.1.1940 скасаваны, на тэр. павета ўтвораны раёны.
т. 12, с. 170
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎВО́СТРАЎ ЧАРАЎКІ́,
геалагічны (геамарфалагічны) помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Каля в. Чараўкі Мядзельскага р-на Мінскай вобл., на паўн.-ўсх. беразе воз. Нарач. Паўвостраў уразаецца ў возера больш як на 700 м і злучаецца з карэнным берагам лагчынай-пратокай з рэшткавым возерам. У рэльефе вылучаюцца пагоркі (камы) якія ўтварыліся каля 20 тыс. г. назад.
В.Ф.Вінакураў.
т. 12, с. 188
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАВА,
вёска ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., па аўтадарозе Слонім—Дзятлава. Да 1964 наз. Пузавічы.
Цэнтр сельсавета. За 22 км на Пн ад горада і 23 км ад чыг. ст. Слонім, 170 км ад Гродна. 190 ж., 94 двары (2000). Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 12, с. 201
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)