страхаванне, аб’ектам якога з’яўляюцца матэрыяльныя каштоўнасці: будынкі, збудаванні, абсталяванне, жылыя памяшканні, хатняя маёмасць, ураджай с.-г. культур, жывёла і г.д. Адзін з відаў М.с. — трансп. страхаванне, аб’ектамі якога з’яўляюцца трансп. сродкі і грузы, што імі перавозяцца. Гэта можа быць маёмасць, якая знаходзіцца ва ўласнасці або ў валоданні ці распараджэнні страхавальніка. Таму страхавальнікамі могуць быць не толькі ўласнікі, але і інш.юрыд. або фіз. асобы. У выпадку ўзнікнення шкоды пры М.с. выплачваецца не страхавая сума (як пры асабістым страхаванні), а страхавое пакрыццё.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІМЕ́Й Іван Васілевіч (н. 5.10.1935, г. Стрый Львоўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне кібернетыкі і выліч. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1990). Скончыў Маскоўскі інж.-фізічны ін-т (1964). З 1974 у Гомельскім ун-це. Навук. працы па камп’ютаметрыцы, кіраванні выліч. працэсам у ЭВМ і выліч. сістэмах, тэхналогіі імітацыйнага эксперыменту на ЭВМ, праектным мадэліраванні тэхнал. працэсаў дыскрэтнай вытв-сці, чыг. транспарту і буд-ва.
Тв.:
Функционирование вычислительных систем: (Измерение и анализ). М., 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬПІ́ГІ (Malpighi) Марчэла (10.3. 1628, г. Крэвалькорэ, Італія — 30.11. 1694),
італьянскі біёлаг і ўрач, адзін з заснавальнікаў мікраскапічнай анатоміі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Д-р медыцыны (1653). Скончыў Балонскі ун-т, працаваў у ім (у 1656—91 праф.). Адкрыў альвеалярную будову лёгкіх (1660), сувязь артэрый з венамі праз капіляры (1661), апісаў лімфатычныя цельцы селязёнкі і клубочкі ў нырцы (мальпігіевыя цельцы), мачавыя трубачкі насякомых (мальпігіевыя сасуды), слой эпідэрмісу скуры (названы яго імем). Аўтар «Анатоміі раслін» (т. 1—2, 1675—79).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАМАРЭ́ (Mamoré),
у вярхоўях Рыо-Грандэ, рака ў Паўд. Амерыцы, пераважна ў Балівіі і па мяжы Балівіі з Бразіліяй. Зліваецца з р. Бені і ўтварае р. Мадэйра (прыток р. Амазонка). Даўж. 2300 км, пл. басейна 620 тыс.км². Пачынаецца ваУсх. Кардыльеры, цячэ пераважна сярод саваннаў і саваннавых лясоў па раўнінах Балівіі. У ніжнім цячэнні парогі і вадаспады. Найб. прыток Гуапарэ (правы). Разводдзе з лют. да красавіка. Сярэдні расход вады 8100 м³/см. Суднаходная паміж гарадамі Гуажара-Мірын і Ікеронес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НА,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крашанка (цячэ праз возера), за 7 км на ПнУ ад г.п. Ушачы, Пл. 0,38 км², даўж. каля 1,1 км, найб.шыр. 580 м, найб.глыб. 1,9 м, даўж. берагавой лініі каля 2,9 км. Пл. вадазбору 132 км². Схілы катлавіны невыразныя, на ПдУ і ПнЗвыш. 2—5 м, параслі лесам, на У і Пд разараныя. Берагі сплавінныя, параслі хмызняком. Пойма шыр. да 300 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́НА,
у бел. цывільным праве дагавор, паводле якога кожны з бакоў абавязваецца перадаць ва ўласнасць другому боку адзін тавар у абмен на другі. Да такога віду дагавора дастасоўваюцца правілы аб куплі-продажу, калі гэта не супярэчыць сутнасці М. і цывільнаму заканадаўству. Пры гэтым кожны з бакоў прызнаецца прадаўцом тавару, які ён абавязваецца перадаць, і пакупніком тавару, які ён абавязваецца прыняць у абмен. Звычайна тавары, якія належаць абмену, мяркуюцца раўнацэннымі. У выпадку іх неадпаведнасці кампенсуецца розніца ў цэнах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАШЭ́ВІЦКАЕ РАДО́ВІШЧА БУДАЎНІ́ЧАГА КА́МЕНЮ.
У Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., каля р.п. Мікашэвічы, ваўсх.ч.Мікашэвіцка-Жыткавіцкага выступу. Паклад звязаны з ніжнепратэразойскімі пародамі крышт. фундамента. Карысныя выкапні (дыярыты, гранадыярыты, граніты) светла-шэрых адценняў, пераважна сярэднезярністыя, зверху трэшчынаватыя. Разведаныя запасы 373,3 млн.м³, перспектыўныя 147,2 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 82,8—135,8 м, ускрышы (пяскі, гліны, алеўрыты, выветралыя крышт. пароды) 3,1—59,4 м. Карысныя выкапні прыдатныя на выраб бутавага каменю, шчэбеню і штучнага пяску. Распрацоўваецца Мікашэвіцкім прадпрыемствам «Граніт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д «УДА́РНІК».
Засн. ў 1927 у Мінску як ф-ка «Адраджэнне» па выпуску металавырабаў, дзіцячых цацак і інш. З 1930 вагавы з-д «Ударнік». У Вял.Айч. вайну разбураны. У 1948—67 адноўлены на новай пляцоўцы. З 1975 у складзе Мінскага НВА «Дармаш», з 1991 — адкрытага акц.т-ва «Амкадор», з 1996 — прадпрыемства «Завод «Ударнік» ААТ «Амкадор». Асн. прадукцыя (1999): пагрузчыкі франтальныя аднакаўшовыя, пагрузчыкі-экскаватары, пагрузчыкі бесперапыннага дзеяння (для снегу і сыпучых матэрыялаў), шнэкаротарныя снегаачышчальнікі, навясное абсталяванне рознага прызначэння і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРМЕКАХАРЫ́Я [ад грэч. myrmēx (myrmēkos) мурашка + ...харыя],
адзін з тыпаў зоахарыі, распаўсюджванне мурашкамі насення і інш. зачаткаў раслін. Назіраецца ва ўмераных і трапічных паясах (пераважна ў Бразіліі). Звязана з паяданнем мурашкамі прыдаткаў (вырастаў) на насенні, якое пры гэтым не пашкоджваецца. Да раслін, якім уласціва М., належаць многія аднадольныя (напр., гусіная цыбуля, цыбуля, перлаўка і інш.) і двухдольныя расліны (напр., калматка, крынічнік, фіялка, чабор, чубатка і інш.). Сярод іх ёсць аблігатныя мірмекахоры (распаўсюджваюцца толькі з дапамогай мурашак) і факультатыўныя (распаўсюджваюцца і інш. спосабамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦКЕ́ВІЧ Юльян Аляксандр
(ахрышчаны 23.8.1801, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 16.11.1871),
гісторык права. Брат А.Міцкевіча. Скончыў дамініканскую школу ў Навагрудку, Віленскі ун-т (1825 ці 1826). Чл.т-вафіларэтаў, з 1822 у т-ве філадэльфістаў. Арыштаваны па справе філарэтаў, у 1823—24 зняволены. З 1828 выкладаў права ў Крамянецкім ліцэі, з 1835 прафесар Кіеўскага, з 1840 — Харкаўскага ун-таў. У 1859 вярнуўся ў Беларусь, тут напісаў «Энцыклапедыю права» і «Курс рымскага права» (захаваліся ў рукапісах). У 1863 дапамагаў паўстанцкаму атраду Р.Траўгута.