недзяржаўная вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1991 у Мінску. Рыхтуе менеджэраў, бухгалтараў, спецыялістаў па каштоўных паперах, юрыстаў, эканамістаў у галіне міжнар.эканам. адносін. У 1997/98 навуч.г. ф-ты: менеджменту, кіравання знешнеэканамічнай дзейнасцю, улікова-эканамічны, юрыдычны. Навучанне дзённае і завочнае; платнае. Мае цэнтрінфарм. тэхналогій, спадарожнікавае тэлебачанне, інтэрнет, б-ку. Філіялы ў Бабруйску, Барысаве, Маладзечне, Светлагорску, Пінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РАЎ,
вёска ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Нароўля — в. Аляксандраўка. Да 1939 наз. Махаеды. Цэнтр сельсавета і дапаможнай гаспадаркі. За 36 км на ПдЗ ад г. Нароўля, 214 км ад Гомеля, 54 км ад чыг. ст. Ельск. 424 ж., 182 двары (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСАНГА́НІ (Kisangani),
горад на ПнУДэмакр. Рэспублікі Конга. Да 1966 наз. Стэнлівіль. Адм. ц. вобласці. Засн. ў 1883. 316 тыс.ж. (1990). Вузел аўтадарог. Порт на р. Конга ніжэй вадаспада Баёма (б. Стэнлі). Міжнар. аэрапорт. Важны гандлёва-размеркавальны і прамысл.цэнтр.Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., хім., лакафарбавая, дрэваапр., буд. матэрыялаў; першасная апрацоўка с.-г. сыравіны. Мясакамбінат. Ун-т. Ін-т агранамічных даследаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЦЯНІ́,
вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 21 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 142 км ад Гомеля. 660 ж., 244 двары (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік архітэктуры — Кісцянёускі парк. Каля вёскі археал. помнік Кісцяні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МСЕНІЧЫ,
вёска ў Круглянскім р-не Магілёўскай вобл.Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПдУ ад г.п. Круглае, 65 км ад Магілёва, 31 км ад чыг. ст. Талачын, каля шашы Магілёў—Круглае (2 км). 608 ж., 227 двароў (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі, царква. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РПУС-КРЫ́СТЫ (Corpus Christi),
горад на Пд ЗША ў штаце Тэхас. Засн. ў 1838. Каля 360 тыс.ж. (1990, з прыгарадамі). Трансп. вузел. Аэрапорт. Марскі порт пры ўпадзенні р. Нуэсес у Мексіканскі зал. (вываз нафты і нафтапрадуктаў). Цэнтр здабычы і перапрацоўкі нафты і прыроднага газу. Нафтахім. прам-сць, вытв-сць нафтавага абсталявання. Выплаўка алюмінію і цынку. Ун-т. Прыморскі клімат, курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САЎСКІ СЯДЗІ́БНЫ ДОМ.
Існаваў у 18—1-й пал. 20 ст. ў в. Мерачоўшчына (б. фальварак каля г. Косава Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.). Аднапавярховы прамавугольны ў плане драўляны будынак, завершаны высокім 2-ярусным дахам, меў рысы стылю барока. Цэнтргал. фасада быў вылучаны слупавым ганкам і трохвугольным шчытом з парнымі вільчакамі. У 1746 тут нарадзіўся А.Т.Касцюшка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЙСТЧЭРЧ (Christchurch),
горад у Новай Зеландыі, на Паўднёвым в-ве, паблізу ад узбярэжжа Ціхага ак.Засн. ў 1850. 314 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт К. — Літэлтан. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: трансп. машынабудаванне, хім., шарсцяная, харч., у т. л. мясахоладабойная, плодакансервавая. Цэнтр буйнога с.-г. раёна. Ун-т. Геафіз. і астр. абсерваторыі. Штогод у К. адбываецца с.-г. кірмаш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАПІ́ЎНА,
вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., на р. Крапівенка. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 11 км на У ад горада і 14 км ад чыг. ст. Орша, 91 км ад Віцебска. 782 ж., 271 двор (1998). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Прачысценская царква (2-я пал. 19 ст.). Каля вёскі адбылася Аршанская бітва 1514.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́КАВІЧЫ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., каля р. Віша, на аўтадарозе Калінкавічы — г.п. Азарычы. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 46 км на Пн ад г. Калінкавічы, 168 км ад Гомеля, 32 км ад чыг. ст. Халоднікі. 578 ж., 221 двор (1998). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.