ЗАРЭ́ЧЧА вёска ў Лагойскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр сельсавета. За 44 км на ПнУ ад г.п. Лагойск, 84 км ад Мінска, 56 км ад чыг. ст. Радашковічы. 339 ж., 105 двароў (1997). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магілы партызан, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ КАНДЫ́ТАРСКАЯ ФА́БРЫКА «КАМУНА́РКА».
Буд-ва пачата ў 1930 у Мінску. У 1931 выпушчана першая прадукцыя. У Айч. вайну разбурана. У снежні 1944 адноўлена. З 1994 адкрытае акц.т-ва. Асн. віды прадукцыі: карамель, дражэ, ірыс, шакаладныя цукеркі, шакаладныя пліткі, какава-парашок, вафлі.
Прадукцыя Мінскай кандытарскай фабрыкі «Камунарка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАСЁЛКІ,
вёска ў Барысаўскім р-не Мінскайвобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПнУ ад г. Барысаў, 98 км ад Мінска, 9 км ад чыг. ст. Прыяміна. 672 ж., 200 двароў (1999). Сярэдняя школа, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІСА́,
вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскайвобл.; чыг. ст. Чырвоны Сцяг на лініі Мінск—Барысаў. Цэнтр сельсавета. За 7 км на У ад г. Смалявічы, 45 км ад Мінска. 356 ж., 150 двароў (2000). Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і падпольшчыкаў. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1904).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́КРАШАВА,
вёска ў Слуцкім р-не Мінскайвобл., на аўтадарозе Мінск—Слуцк. Цэнтр сельсавета. За 18 км на Пн ад горада і 20 км ад чыг. ст. Слуцк, 85 км ад Мінска. 519 ж., 221 двор (2000). Слуцкі воцатны з-д. Клуб, б-ка. Брацкія магілы сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГАЧЫ́,
вёска ў Залескім с/с Валожынскага р-на Мінскайвобл. Цэнтр калгаса. За 60 км на У ад г. Валожын, 60 км ад Мінска, 10 км ад чыг. ст. Аляхновічы. 435 ж., 166 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́ДЗІЧЫ,
вёска ў Навапольскім с/с Пухавіцкага р-на Мінскайвобл. Цэнтр калгаса. За 50 км ад райцэнтра г. Мар’іна Горка, 40 км ад Мінска, 20 км ад чыг. ст. Рудзенск. 256 ж., 99 двароў (1997).
Упершыню ўпамінаецца ў 1600 у Мінскім пав.ВКЛ. У 1766 атрымала прывілей на З кірмашы ў год. У 1769 тут пабудаваны палац і парк, у 1780 — уніяцкая Пакроўская царква (з 1839 правасл.). З 1785 уласнасць Ельскіх. З 1793 у складзе Рас. імперыі, у Ігуменскім пав.Мінскайгуб. У 1800 у Д. 300 ж., 30 двароў, царква, млын, 3 карчмы, бат. сад, аранжарэя гарбарны з-д. У 1924—31, 1935—62 цэнтр сельсавета ў Самахвалавіцкім, Смілавіцкім, Рудзенскім, Уздзенскім, у 1931—35 і з 1962 у Пухавіцкім раёнах. Каля вёскі Дудзіцкі музей матэрыяльнай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНЕ́ЎСКІ (Язэп Пятровіч) (11.1.1888, г. Заслаўе Мінскайвобл. — 29.10.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР, педагог. Правадз.чл. Інбелкульта (1924). Скончыў Віленскі настаўніцкі ін-т (1914). З 1915 выкладчык Мінскага настаўніцкага ін-та, чл.культ.-асв. гуртка «Наш край», з 1917 — арг-цыі «Маладая Беларусь» пры ін-це. Удзельнік 1-га Усерас. з’езда па асвеце (жн. 1918, Масква). З 1919 чл.пед. рады Мінскага бел.пед. ін-та. У 1919—20 выкладчык Мінскайбел. гімназіі. У 1920 нам. старшыні Беларускай камуністычнай арганізацыі, з жн. 1920 чл.КП(б)Б, заг. аддзела сац. выхавання Наркамасветы БССР. З 1926 нам. старшыні і чл. Прэзідыума Інбелкульта, у 1929—31 рэктар БДУ, канд. у чл.ЦВКБССР. З 1932 нам. дырэктара Ін-та чырв. прафесуры (Масква). 15.6.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЁСІК (дзявочае Лявіцкая) Ванда Антонаўна
(25.9.1895, г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскайвобл. — 8.12.1968),
бел. пісьменніца. Дачка Ядвігіна Ш., жонка Я.Лёсіка. Скончыла Вышэйшае пачатковае вучылішча ў Радашковічах (1914). Працавала ў Мінску ў «Беларускай кнігарні», у гар. б-цы імя А.Пушкіна, час. «Лучынка» і «Саха», дзіцячым прытулку пры Бел. т-ве дапамогі пацярпелым ад вайны, Першай мінскайбел. школе. У 1933 пакінула Беларусь, выехала да рэпрэсіраванага мужа; жыла ў Ліпецку, у пас. Татарка Стаўрапольскага краю. З 1909 друкавалася ў газ. «Наша ніва», у 1920-я г. ў час. «Зоркі», «Іскры Ільіча». У апавяданнях («Бацькаўшчына», «Сумна, сумна шуміць старушка ліпа...» і інш.) і вершах выказвала замілаванне роднай прыродай. Аўтар успамінаў пра бацьку. Пераклала на бел. мову паасобныя творы М.Канапніцкай, В.Чайчанкі і інш.
Тв.:
У кн.: Беларуская дакастрычніцкая проза. Мн., 1965;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЗЕ́Й ГІСТО́РЫІ МЕДЫЦЫ́НЫ, Рэспубліканскі музей гісторыі медыцыны Беларусі. Засн. ў 1990 у Мінску, адкрыты ў 1993. Збор экспанатаў пачаты Р.Р.Кручком у 1950-я г.Пл. экспазіцыі 120 м², каля 31,4 тыс. экспанатаў (1999). У музеі прадстаўлены матэрыялы пра асн. этапы развіцця медыцыны на Беларусі са стараж. часоў да пач. 20 ст., станаўленне мед.навук. школ, дзейнасць мед. работнікаў у Вял.Айч. вайну. Ёсць калекцыя аптэчнага посуду з археал. раскопак, фотаальбомы пра ўдзел бел. медыкаў у рус.-яп. вайне 1904—05, удзельнікаў 1-га з’езда ўрачоў Мінскайгуб. ў 1908, рэдкія экзэмпляры мед. л-ры, рэчы з асабістых архіваў вучоных і практыкаў аховы здароўя, фотаздымкі выпускаў магілёўскіх цэнтр. фельч. школы (1905) і цэнтр. школы павітух (1911), земскіх урачоў, сясцёр міласэрнасці Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абшчын Чырв. Крыжа, мед. інструменты, узнагароды і інш. Выдае матэрыялы гісторыка-практычных канферэнцый.