ПАПКО́Ў (Валерый Іванавіч) (3.2.1908, Масква — 12.12.1984),
расійскі вучоны ў галіне электратэхнікі. Акад.АНСССР (1966; чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў Маскоўскіэнергет.ін-т (1930). З 1932 ва Усесаюзным эл.тэхн. ін-це, на прадпрыемствах ваен. прам-сці. З 1943 у Энергет. ін-це АНСССР. Навук. працы па тэхніцы высокіх напружанняў, эл. разрадах у газах пры высокіх напружаннях, моцных эл. палях і далёкіх эл. перадачах, электронна-іоннай тэхналогіі. Дзярж. прэмія СССР 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАВА (Раіса Уладзіміраўна) (н. 12.1.1944, г. Андрушэўка Жытомірскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рбіял.н. (1996). Скончыла Маскоўскіун-т (1969). З 1969 у Ін-це мікрабіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па фізіялогіі і біяхіміі мікраарганізмаў, біягенезе і біятэхналогіі мікробных ферментаў.
Three polygalacturonases constitutively synthesized by Aspergillus alliaceus (разам з Л.І.Сапуновай, А.Г.Лабанком) // World J.Microbiol. Biotechnol. 1995. Vol. 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКО́МСКІ (Павел Яўгенавіч) (23.7.1899, Гродзенская вобл. — 8.4.1974),
расійскі вучоны-медык. Акад.АМНСССР (1963). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў 1-ы Маскоўскіун-т (1923), працаваў у ім. З 1941 праф. 1-га Маскоўскага, Чэлябінскага, з 1949 заг. кафедры 2-га Маскоўскага мед. ін-таў. Навук. працы па этыялогіі гіпертанічнай хваробы, атэрасклерозу і інш. сардэчна-сасудзістых хваробах. Дзярж. прэмія СССР 1969.
Тв.:
Электрокардиограмма при заболеваниях миокарда. М., 1943;
Инфаркт миокарда // Многотомное руководство по внутренним болезням. М., 1964. Т. 2.
славацкі літаратуразнавец, перакладчык. Канд.філал. навук (1966). Скончыў Браціслаўскі, Маскоўскі (1957) ун-ты. Даследуе рус. л-ру, сувязі слав. л-р. Аўтар манаграфій «Чалавечыя лёсы ў творчасці М.Шолахава» (1978), «Аўтары і творы часу вялікіх змен» (1980), артыкулаў па праблемах культуры (зб. «На дарозе белай бярозы», 1977; тэматычна звязаны з Беларуссю), літ.-знаўчых эсэ, перакладаў на славацкую мову твораў К.Паустоўскага, Шолахава, Э.Межэлайціса і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЎРЫ́ШЧАЎ (Віктар Сямёнавіч) (5.2. 1925, в. Сафонава Мікалаеўскай вобл., Украіна — 10.10.1989),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1954), праф. (1976). Засл. эканаміст Беларусі (1972). Скончыў Маскоўскіэканам.ін-т (1951). З 1954 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Навук. працы па праблемах эфектыўнасці прамысл. вытв-сці. Адзін з аўтараў падручніка «Эканоміка прамысловасці СССР» (1975).
Тв.:
Предмет экономики социалистической промышленности. Мн., 1961;
Экономическая эффективность промышленного производства. Мн., 1973 (разам з В.І.Выбарнавым);
Проблемы эффективности промышленного производства. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНА́Ч (Ніна Аляксандраўна) (н. 19.4.1923, в. Шапкі Смаленскай вобл., Расія),
бел. палінолаг і геолаг. Канд. геолага-мінералагічных н. (1958). Скончыла Маскоўскіун-т (1948). У 1948—79 у Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі. Навук. працы па стратыграфіі антрапагену і неагену, эвалюцыі развіцця расліннасці ў антрапагене. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Антропогеновые отложения Белоруссии. Мн., 1959 (разам з М.М.Цапенка);
Этапы развития растительности Белоруссии в антропогене. Мн., 1971;
Геология антропогена Белоруссии. Мн., 1973 ( у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТУШКО́ВА (Яўгенія Васілеўна) (н. 21.5.1934, с. Старая Барда Алтайскага краю, Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1987), праф. (1989). Скончыла Маскоўскіун-т (1957). З 1962 у БДУ. З 1994 у Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук. працы па тэорыі адлюстравання, філасофіі і метадалогіі навукі, філас. і культуралагічных аспектах адукацыі і выхавання.
Тв.:
Отражение в живой природе: Динамика теоретич. моделей. Мн., 1983;
Научные революции в динамике культуры. Мн., 1987 (у сааўт.);
Культура мира как предмет воспитания // Прабл. выхавання. 1998. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЖЭЛА ((Pożela) Юрас) (н. 5.12.1925, Масква),
літоўскі фізік. Акад.АН Літвы (1968), акад.АНСССР (1984). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскіун-т (1951). У 1956—67 у Ін-це фізікі і матэматыкі (у 1963—67 дырэктар), з 1967 дырэктар Ін-та фізікі паўправаднікоў, у 1984—92 прэзідэнт АН Літвы. Навук. працы па фізіцы паўправаднікоў і паўправадніковай электроніцы (гарачыя электроны, звышхуткадзейныя цвердацельныя электронныя прылады). Ленінская прэмія 1978, Дзярж. прэмія СССР 1988.
Тв.:
Физика быстродействующих транзисторов. Вильнюс, 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАЖКО́ (Сяргей Мікалаевіч) (17.11.1870, г.п. Хоцімск Магілёўскай вобл. — 11.2.1956),
савецкі астраном. Чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Маскоўскіун-т (1892), працаваў там жа (з 1918 праф.). У 1918—31 дырэктар Маскоўскай абсерваторыі. Навук. працы па практычнай астраноміі і даследаванні пераменных зорак. Адкрыў заканамерную змену крывой і перыяду бляску цэфеід (т.зв. эфект Блажко). Прапанаваў новы спосаб фатаграфавання малых планет, сканструяваў некалькі арыгінальных прыбораў. Аўтар падручнікаў па астраноміі. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Літ.:
С.Н.Блажко: [Некролог] // Астрон. журн. 1956. Т. 33, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАДЗІ́ХІН (Фёдар Аляксандравіч) (8.12.1831, г. Мікалаеў, Украіна — 14.5.1904),
рускі астраном, заснавальнік рус. астрафіз. школы. Акад. Пецярбургскай АН (1890). Скончыў Маскоўскіун-т (1855). Праф. Маскоўскага (1865), Кіеўскага (1869) ун-таў. Дырэктар Маскоўскай з 1873 і Пулкаўскай у 1890—95 абсерваторый. Навук. працы па астрафізіцы, астраметрыі, гравіметрыі. Сусв. значэнне маюць даследаванні камет і метэораў. Стварыў мех. тэорыю каметных формаў. Даследаваў утварэнне перыядычных камет і паходжанне метэораў.