геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1997). За 250 м на ПнЗ ад в. Ляшчынск Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Валун ружавата-шэрага дробназярністага граніту з уключэннямі крышталёў мінералаў цёмнага колеру (слюды). Даўж. 4 м, шыр. 3,4 м, выш. 0,8 м, у абводзе 11,7 м, аб’ём 10,7 м³, маса каля 27 т. Прынесены ледавіком каля 15—20 тыс.г. назад са Скандынавіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЕ́ТНЫЯ КАНВЕ́НЦЫІ І САЮ́ЗЫ,
пагадненні паміж дзяржавамі аб стандартызацыі масы і пробы манет і іх узаемным прыёме. Ствараліся з сярэдніх вякоў. Найб. вядомыя М.к. і с.герм. дзяржаў: Аўстра-Паўд.-Германскія канвенцыі (1753, 1837), Паўн.-Германскія канвенцыі (1836, 1838), Аўстра-Германскі манетны саюз (1857), якімі вызначаліся маса і проба манет, усталёўваліся агульныя для краін-удзельніц манеты. Формамі манетных пагадненняў з’яўляліся Лацінскі манетны саюз (1865—1926) і Скандынаўскі манетны саюз (1872—1924).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІЁК, маніёт (Manihot),
род кветкавых раслін сям. малачайных.
Больш за 160 відаў. Пашыраны ў тропіках абодвух паўшар’яў. Стараж. культура М. ядомы, або касава (M. esculenta) — важная харч. расліна.
Травы і кусты, рэдка дрэўцы з млечным сокам. Карані часта клубнепадобна патоўшчаныя, даўж. да 1 м, маса да 15 кг, маюць 20—40% крухмалу, з іх атрымліваюць муку і крупы (тапіёка, ці маніёкавае сага). Харч. і каўчуканосныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКІ́ЙСКІ ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды Беларусі (з 1997). За 400 м на ПнЗ ад в. Мацкі Мядзельскага р-на Мінскай вобл. Валун граніту сярэднезярністага з кварцава-палевашпатавымі жылкамі таўшчынёй да 3—5 см. Даўж. 3,9 м, шыр. 3 м, выш. 1,1 м, у абводзе 10,1 м, аб’ём бачнай часткі 12,8 м³, маса каля 34 т. Прынесены ледавіком каля 15—20 тыс.г. назад са Скандынавіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЧ-РЫ́БА (Xiphias gladius),
адзіны від сям. мечарылых атр. акунепадобных. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў тропіках. Мігрыруе на вял. адлегласці. Зрэдку трапляецца ў Азоўскім, Балтыйскім, Баранцавым, Чорным, Японскім морах.
Даўж. да 4,5 м, маса да 0,5 т. Цела без лускі. Верхняя сківіца выцягнута ў мечападобны адростак (адсюль назва) даўж. да 1/3 усёй рыбы. Драпежнік, корміцца кальмарамі, рыбай і інш. Аб’ект промыслу і спарт. лову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЯФІБРЫ́ЛЫ (ад мія... + фібрылы),
скарачальныя арганелы ў саркаплазме папярочна-паласатых мышачных валокнаў, сардэчнай мышцы і мышцаў з двайной касой счэрчанасцю; забяспечваюць мышачнае скарачэнне. Дыям. ад 0,5 да некалькіх мікрон. Асн.маса М. — міяфіламенты, або протафібрылы, двух тыпаў: тоўстыя міязінавыя (дыям. 10—15 нм) і тонкія актынавыя (дыям. 5—8 нм). Маюць у сабе таксама бялкі тропаміязін A і B, актыніны і інш.Гл. таксама Мышачнае скарачэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАКАЦІ́-ПО́ЛЕ,
травяністыя расліны стэпаў і пустыняў, якія да часу выспявання насення набываюць шарападобную форму з прычыны моцнага разгалінавання кветканосных парасткаў. Сцёблы каля асновы лёгка адломліваюцца, і ўся надземная маса, падхопленая ветрам, коціцца па зямлі (напр., кермек). Сярод П.-п. аднагадовыя (напр., ерыхонская ружа), двухгадовыя (напр., адзін з відаў разаку сям. парасонавых) і шматгадовыя (некалькі відаў цыбулі) расліны. Памеры П.-п. ад некалькіх сантыметраў да 1 м у папярочніку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСКУ́ЛЬКА (Anser erythropus),
вадаплаўная птушка сям. качыных атр. гусепадобных. Пашырана ў Еўропе і Азіі. Жыве ў хмызняковай тундры, па берагах азёр, далінах рэк, на горных схілах.
Гняздуе на зямлі. На Беларусі трапляецца на пралётах.
Даўж. да 62 см, маса да 2,5 кг. Апярэнне буравата-шэрае, лоб, бруха і падхвосце белыя. Вакол вока жоўтае кольца. Піскліва крычыць (адсюль назва). Корміцца травяністымі раслінамі, ягадамі. Нясе да 9 яец. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛТАРАЎШЧЫНСКІ ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1995). Размешчаны за 500 м на З ад в. Полтараўшчына Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл. Валун сярэднезярністага гнейсу з крышталямі кварцу і палявога шпату. Даўж. бачнай часткі 4,8 м, шыр. 2,3 м, выш. 1,8 м, у абводзе 10,7 м, аб’ём 20 м³, маса каля 53 т. Прынесены ледавіком каля 150—130 тыс. гадоў назад з тэр. Фенаскандыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛАМІ́НЫ,
глабулярныя бялкі, што знаходзяцца ў зерні злакаў. Асн.маса клейкавіны зерня пшаніцы, разам з глутэлінамі ўтвараюць запасныя бялкі эндасперму насення. З’яўляюцца комплексам бялкоў з блізкімі ўласцівасцямі. Маюць глутамінавую к-ту, пралін і нязначную колькасць незаменных амінакіслот (з чым звязана біял. непаўнацэннасць запасных бялкоў збожжавых культур). Асн. П. — гліядын эндасперму зерня пшаніцы і жыта, гардэін ячменю, зеін кукурузы, кафірын сорга і авенін аўса. Важны бялковы харч. кампанент хлебных злакаў.