А́ЛІШАЎ (Япанчэ Вагізавіч) (н. 24.11.1925, г. Чыстапаль, Рэспубліка Татарстан),
вучоны ў галіне оптаэлектронікі. Д-ртэхн.н., праф. (1985). Скончыў Харкаўскае вышэйшае авіяц.-інж. вучылішча (1958). З 1963 у ВНУг. Харкаў, з 1973 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па аптычнай лакацыі і сувязі, лазерных сістэмах кіравання аб’ектамі, валаконна-аптычных тэлекамунікацыйных сістэмах.
Тв.:
Многоканальные системы передачи оптического диапазона. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАКРА́ТЫЯ (ад грэч. autokrateia самаўладдзе, самадзяржаўе),
сістэма дзярж.кіравання, пры якой адной асобе належыць неабмежаваная вярхоўная ўлада, што не кантралюецца прадстаўнічымі органамі. Аўтакратычнымі былі дэспатычныя манархіі Стараж. Усходу, тыранічнае праўленне ў некаторых стараж.-грэч. дзяржавах, Рымская і Візантыйская імперыі, абсалютныя манархіі новага часу, паліт. рэжымы, вярх. ўлады «лідэраў» тыпу фюрэра, дучэ, каўдзільё. Паняцце «аўтакратыі» выкарыстоўваецца таксама для вызначэння неабмежаваных паўнамоцтваў у якой-н. сферы дзярж. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫКАНА́ЎЧЫ МЕХАНІ́ЗМ,
1) механізм, які непасрэдна выконвае зададзеную тэхнал. аперацыю. Прадвызначае мэтавае прызначэнне рабочай машыны.
2) Прыстасаванне аўтам. сістэмы рэгулявання, якое ажыццяўляе ў адпаведнасці з пададзенымі на яго ўваход сігналамі мех. ўздзеянне на аб’ект рэгулявання. Звычайна складаецца з рухавіка, перадачы (механічнай, гідраўлічнай, пнеўматычнай, электрычнай), элементаў кіравання, кантролю, сігналізацыі, блакіроўкі і адваротнай сувязі. Паводле віду энергіі, якая выкарыстоўваецца, адрозніваюць выканаўчыя механізмы гідраўлічныя, пнеўматычныя, электрычныя і камбінаваныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎНЯ́К (Расціслаў Міхайлавіч) (н. 6.10.1939, в. Валокі Хойніцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. матэматык. Канд. фізіка-матэм. н. (1972), праф. (1993). Скончыў БДУ (1964). З 1969 ў Ін-це матэматыкі АН Беларусі, з 1972 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па тэорыі аптымальнага кіравання дынамічнымі сістэмамі. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Высшая математика. Мн., 1993 (разам з А.А.Карпуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭРПАЛЯ́ТАР (ад лац. inetrpolo перарабляю),
вылічальная прылада для інтэрпаляцыі функцый (гл.Інтэрпаляцыя і экстрапаляцыя). Бываюць аналагавыя (неперарыўныя) і дыскрэтныя (лічбавыя). Асн. элемент аналагавых І. — патэнцыяметры, аўтатрансфарматары (лінейныя і нелінейныя), інтэгратары і інш., дыскрэтных — інтэгратары з паслядоўным пераносам і інш. Выкарыстоўваецца ў прыладах вываду графічнай інфармацыі (графапабудавальніках, графічных дысплеях і інш.) і апрацоўкі відарысаў, сістэмах мадэліравання і праграмнага кіравання металарэзнымі станкамі, газарэзнымі апаратамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗНАЧЭ́ЙСКАЯ ПАЗЫ́КА,
форма дзярж. крэдыту для аказання фін. дапамогі суб’ектам гаспадарання за кошт сродкаў бюджэту на ўмовах тэрміновасці, платнасці і зваротнасці. Выдаецца ў выпадку фін. цяжкасцей прадпрыемства (фірмы і інш.), выкліканых становішчам на рынку ці пагаршэннем эканам. сітуацыі ў краіне. К.п. — сродак падтрымкі важных для нар. гаспадаркі структур (вытв-сцей), у стабільнасці якіх зацікаўлены дзярж. органы ўлады і кіравання, і не мае камерцыйнай мэты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕКТЫ́ЎНЫЯ СРО́ДКІ ЗАСЦЯРО́ГІ,
збудаванні і сродкі для групавой аховы войск і насельніцтва ад сродкаў паражэння. Уключаюць: фартыфікацыйныя збудаванні (акопы, бліндажы, сховішчы, траншэі, укрыцці, шчыліны, збудаванні агнявыя і пунктаў кіравання і інш.); ахоўныя збудаванні грамадзянскай абароны; герметызаваныя мед. палаткі, спец. аўтамашыны з фільтравентыляцыйным абсталяваннем. Бываюць герметызаваныя (забяспечваюць ахову ад радыеактыўных, хім. і біял. сродкаў паражэння) і негерметызаваныя. Гл. таксама Засцярога ад зброі масавага знішчэння, Засцярога супраць іанізавальнага выпрамянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЕТАРЫ́ЗМ,
эканамічная тэорыя і практычная канцэпцыя эканам.кіравання дзяржавай, паводле якой вызначальную ролю ў эканам. працэсах адыгрывае колькасць грошай у абарачэнні і сувязь паміж грашовай і таварнай масамі. Прыхільнікі М. разглядаюць у якасці гал. спосабаў уздзеяння на эканоміку рэгуляванне эмісіі, валютны курс нац. грашовай адзінкі, крэдытны працэнт, падатковыя стаўкі, мытныя тарыфы. Узнікненне М. звычайна звязваецца з імем М.Фрыдмана і заснаванай ім Чыкагскай школай у палітэканоміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАПО́ЛАЦКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1963 у г. Наваполацк як аддзяленне Полацкага нафтавага тэхнікума. З 1968 нафтавы, з 1987 політэхнічны тэхнікум. Рыхтуе тэхнікаў-механікаў. Спецыяльнасці (1999/ 2000 навуч.г.): тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; машыны і апараты хім. вытв-сцей і прадпрыемстваў буд. матэрыялаў; электратэхніка; вытв-сць радыёэлектронных сродкаў; перапрацоўка нафты і газу; дакументазнаўства і дакументацыйнае забеспячэнне кіравання. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДМІРАЛЦЕ́ЙСТВА,
1) ранейшая назва тэрыторыі порта з верфямі, стапелямі, майстэрнямі, складамі, пад’язнымі шляхамі і інш. для рамонту і забеспячэння ваенных караблёў. У Расіі ў канцы 17 — пач. 19 ст.дзярж. адміралцействы былі ў Варонежы, Санкт-Пецярбургу (Галоўнае адміралцейства), Архангельску, Астрахані, Кранштаце, Севастопалі і Нікалаеве.
2) У Вялікабрытаніі вышэйшы орган кіраванняВМС, які адпавядае марскому мін-ву. Існаваў з 1690 як калегія з часовых членаў адміралцейства замест былога адзінаўладнага кіравання лорда вярхоўнага адмірала. З 1869 адміралцейства ўзначальвае першы лорд адміралцейства, ён жа марскі міністр, якому падначалены савет адміралцейства з вышэйшых марскіх афіцэраў.
3) Будынак у Санкт-Пецярбургу (кампазіцыйны цэнтр, да якога сыходзяцца тры гал. магістралі горада), выдатны твор архітэктуры рускага ампіру. Закладзены ў 1704 паводле задумы Пятра I як карабельная верф. Пазней перабудоўваўся рас. архітэктарамі І.К.Корабавым у 1727—38 і А.Дз.Захаравым у 1806—23. З 19 ст. тут размяшчаліся цэнтр. ўстановы Марскога мін-ва, пасля 1917 — установы ВМФ.
Да арт.Адміралцейства. Вежа Адміралцейства ў Санкт-Пецярбургу. 1806—23. Архітэктар А.Дз.Захараў.