ХАЛАСЕ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА, Халасцінскае возера. У Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Галбіца, за 28 км на ПдУ ад г. Паставы. Пл. 0,26 км², даўж. 800 м, найб. шыр. 400 м, даўж. берагавой лініі 2,25 км. Пл. вадазбору 13,5 км². Схілы катлавіны амаль не выражаны, месцамі выш. да 2 м. Берагі нізкія, на У забалочаныя. Востраў пл. 0,3 га. Упадае некалькі меліярац. каналаў, выцякае ручай у р. Галбіца.

т. 16, с. 528

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ХО́ЦЕМЛЯ,

возера ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., у бас. р. Дняпро, каля в. Чорнае, за 10 км на Пн ад г. Рэчыца. Пл. 0,4 км², даўж. 4,55 км, найб. шыр. 120 м, даўж. берагавой лініі 9,3 км. Катлавіна тыпу старыцы, вузкая, стужкападобнай формы, выцягнутая з Пд на ПнЗ. Схілы катлавіны выш. да 17 м (усходнія да 2 м), пад хмызняком. Берагі на У нізкія, на З зліваюцца са схіламі.

т. 17, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА.

У Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Патачанка, за 1 км на Пд ад в. Замошша, за 26 км на З ад г. Докшыцы. Пл. 0,28 км², даўж. 660 м, найб. шыр. 640 м, найб. глыб. 2,4 м, даўж. берагавой лініі 2,04 км. Пл. вадазбору 5,9 км². Катлавіна рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы катлавіны невыразныя. Дно чашападобнае, выслана сапрапелем. Зарасло. Злучана меліярац. канавай з воз. Станіслаўскае.

т. 17, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЫРВО́НАЕ ВО́ЗЕРА.

У Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Ушача, за 24 км на ПдЗ ад Полацка, за 2 км на ПдЗ ад в. Блізніца. Пл. 0,2 км², даўж. 780 м, найб. шыр. 350 м, даўж. берагавой лініі 2 км. Пл. вадазбору 2,75 км². Катлавіна выцягнутая з ПдЗ на ПнУ, складаецца з 2 плёсаў. Схілы катлавіны выш. да 5 м, пад лесам. Бяссцёкавае.

Панарама. Чырвонага возера (Жыткавіцкі раён).

т. 17, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯЛО́ЖЫНСКАЕ ВО́ЗЕРА У Круглянскім р-не Магілёўскай вобл., у бас. р. Еленка, за 2,5 км на З ад в. Татарка, за 24 км на З ад г.п. Круглае. Пл. 0,3 км², даўж. 1,1 км, найб. шыр. 420 м, даўж. берагавой лініі 2,52 км. Катлавіна выцягнутая з Пн на Пд. Схілы катлавіны выш. да 2 м, спадзістыя, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком.

т. 18, кн. 1, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́ДРЫНСКАЕ ВО́ЗЕРА,

у Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Аўсянка (працякае праз возера), за 36 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,22 км², даўж. 750 м, найб. шыр. 440 м, найб. глыб. 1,5 м, даўж. берагавой лініі 2,25 км. Пл. вадазбору 432 км².

Схілы катлавіны выш. 2—3 м, пад лесам, на Пн і ПдЗ разараныя. Берагі сплавінныя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Вада празрыстая амаль да дна. Зарастае.

т. 4, с. 56

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЕ́ЛЛЕ,

возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Вельніца (выцякае з возера), за 7 км на З ад г.п. Расоны. Пл. 0,55 км², даўж. 0,93 км, найб. шыр. 840 м, найб. глыб. 4,6 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 1,7 км².

Схілы катлавіны нізкія, на Пд выш. да 3 м, разараныя, месцамі пад лесам. Берагі на Пн і У нізкія, пясчаныя, на Пд і З затарфаваныя, парослыя хмызняком.

т. 4, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЛЫБО́КАЕ ВО́ЗЕРА,

у Бешанковіцкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна, за 27 км на ПнУ ад г.п. Бешанковічы. Пл. 0,18 км², даўж. 960 м, найб. шыр. 270 м, найб. глыб. 9 м, даўж. берагавой лініі 2,23 км. Пл. вадазбору 2,7 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, пад хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагі супадаюць са схіламі, на Пн і Пд месцамі нізкія, забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей за 3—3,5 м глеістае. Зарастае.

т. 5, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУЗЯ́НКА,

возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Свольна (працякае праз возера), за 40 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,64 км², даўж. 1,74 км, найб. шыр. 790 м, найб. глыб. 2,3 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 1107 км².

Схілы катлавіны выш. да 2 м, на З да 8 м, пераважна разараныя. Берагі сплавінныя, на З нізкія, пясчаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарастае ўздоўж берагоў. Турызм.

т. 3, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДВО́РЫШЧАНСКАЕ ВО́ЗЕРА,

у Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас. р. Маларыта, за 11 км на ПдЗ ад г. Маларыта. Пл. 0,23 км², даўж. 620 м, найб. шыр. 540 м, найб. глыб. 4,2 м, даўж. берагавой лініі каля 2,4 км. Пл. вадазбору 8,8 км². Схілы катлавіны выш. 2—5 м, спадзістыя, пад лугам. Берагі нізкія, тарфяністыя. У возера з дапамогай помпаў падаецца вада з асушальных каналаў, з ПдУ выцякае ручай у р. Маларыта.

т. 6, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)