МІМІКРЫ́Я (англ. mimicry ад грэч. mimikos пераймальны),

адзін з тыпаў ахоўнай афарбоўкі, формы і паводзін; імітацыйнае падабенства неабароненага арганізма да абароненага або неядомага. Узнікненне М. шляхам натуральнага адбору звязана з выбіральным знішчэннем арганізмаў інш. арганізмамі, якія ў пошуках корму карыстаюцца зрокам.

У жывёл М. выяўляецца ў знешнім падабенстве неабароненых жывёл з прадметамі навакольнага асяроддзя і раслінамі (мімезія), або з неядомымі ці абароненымі жывёламі (міметызм). Адрозніваюць 2 формы М., названых па прозвішчах вучоных, што далі іх апісанне: Г.Бейтса (1862) і ням. заолага Ф.​Мюлера (1864). Пры бейтсаўскай М. ядомыя і неядомыя для драпежнікаў жывёлы маюць падобную афарбоўку, як, напр., матылі бялянкі Dismorphia astynome i Perrhybris pyrrha падобны да неядомых ярка афарбаваных матылёў сям. геліканід, што маюць непрыемны пах і смак. Пры мюлераўскай М. некалькі абароненых відаў жывёл маюць падобны выгляд, імітуюць адзін аднаго па афарбоўцы і форме і ўтвараюць «кольца» М. (напр., восы, ядавітыя жукі і інш.). У раслін М. служыць пераважна для прываблівання або адпужвання жывёл і звычайна тычыцца асобных органаў, а не расліны цалкам.

Да арт. Мімікрыя: А — бугай, непрыкметны ў чароце (мімезія); Б — таракан прозаплекта семперы (1), падобны на божую кароўку (2; міметызм).

т. 10, с. 377

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БУЦЬЯ́НАЎ (Даніла Дзяменцьевіч) (н. 9-12.1918, в. Хамёнкі Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),

бел. эпізаатолаг. Д-р вет. н. (1974), праф. (1975). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1939). У 1947—54 і з 1964 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па патагенезе і імунітэце пры рожы і інш. хваробах свіней, мерах барацьбы з лептаспірозам і пастэрэлёзам с.-г. жывёл, адначасовай вакцынацыі жывёл супраць некалькіх інфекцый.

Тв.:

Одновременная вакцинация животных против нескольких инфекций. Мн., 1971 (у сааўт.).

т. 3, с. 366

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЕМІДЗЕ́НКА (Іван Якаўлевіч) (5.8.1896, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1.10.1956),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарнай хірургіі. Д-р вет. н., праф. (1941). Засл. дз. нав. Беларусі (1949). Скончыў Ленінградскі вет. ін-т (1926). З 1927 працаваў у Віцебскім вет. ін-це (у 1947—55 прарэктар). Навук. працы па пытаннях афтальмалогіі. Распрацаваў электратэрапію пры хірург. хваробах жывёл, паглыбіў распрацоўку вочнай семіётыкі пры септычных хваробах і хірург. сепсісе, сканструяваў спрошчаную шчылінную лямпу для біямікраскапіі вачэй жывёл.

т. 6, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАПРАЛІ́ТЫ [ад грэч. kopros памёт, кал + літ(ы)],

выкапнёвыя экскрэменты марскіх жывёл (чарвей, малюскаў, іхтыязаўраў і інш.), што захоўваюць першасную форму, а часам і неператраўленыя рэшткі ежы. Месцамі складаюць марскія мулы. У выкапнёвым стане (з ардовіку) трапляюцца капрагенныя вапнякі, даламіты і фасфарыты, якія ўяўляюць сабой псеўдамарфозы на К. Фасфарытызаваныя К. рыфейскага ўзросту — самыя стараж. сляды жывёл на Зямлі. К. маюць да 55—60% трыкальцыю фасфату і выкарыстоўваюцца як угнаенні. Трапляюцца пераважна ў Вялікабрытаніі і Францыі.

У.​Я.​Бардон.

т. 8, с. 29

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАПУЛЯТЫ́ЎНЫЯ О́РГАНЫ, савакупляльныя органы жывёл. У самцоў служаць для ўвядзення спермы ў цела самкі, у самак — для прыняцця К.о. самца і захоўвання спермы некат. час у жыццядзейным стане. Бываюць толькі ў жывёл з унутраным апладненнем: у многіх чарвей, малюскаў, членістаногіх, некат. рыб, птушак, бязногіх земнаводных і ўсіх паўзуноў (акрамя гатэрый) і млекакормячых. Адрозніваюць сапраўдныя К.о. (утвораны з канечных аддзелаў палавых праток) і не звязаныя анатамічна з палавой сістэмай (іх капулятыўная функцыя пабочная). Марфал. асаблівасці К.о. з’яўляюцца сістэм. адзнакамі.

т. 8, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРМАВЫ́ РАЦЫЁН,

набор і колькасць кармоў на пэўны прамежак часу (суткі, сезон, год) з улікам патрэб жывёл у пажыўных рэчывах. Распрацоўваюць на аснове дэталізаваных кармавых норм і звестак пра пажыўнасць корму. К.р. наз. збалансаваным, калі цалкам забяспечвае патрэбы жывёлы ў нарміраваных элементах харчавання і адпавядае навукова абгрунтаваным суадносінам паміж імі. На практыцы К.р. часцей складаюць па сярэдніх (па групе ці секцыі) паказчыках жывой масы, прадукцыйнасці і ўзросту жывёл. Пры змене нормы кармлення, пажыўнасці і асартыменту кармоў рацыёны карэкціруюцца.

т. 8, с. 76

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАСТЫ́КА (Рыгор Сцяпанавіч) (21.11. 1912, в. Істоміна Віцебскага р-на — 12.1.1992),

бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-р вет. н. (1962), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1974). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1939), працаваў у ім (у 1956—79 заг. кафедры). Навук. працы па рэакцыі арганізма с.-г. жывёл на траўму, рацыянальных метадах лячэння запаленчых працэсаў ран, аперацый у коней і буйн. раг. жывёлы, прафілактыцы траўматызму с.-г. жывёл.

Тв.:

Советы животноводу и ветспециалисту. Мн., 1965.

т. 10, с. 202

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛАЗМО́ДЫІ (Plasmodium),

род аднаклетачных паразітычных арганізмаў падатр. гемаспарыдый кл. спаравікоў. Каля 60 відаў. Пашыраны пераважна ў рэгіёнах з цёплым кліматам. Узбуджальнікі малярыі пазваночных жывёл і чалавека. Пераносчыкі П. — насякомыя, часцей малярыйныя камары.

У эрытрацытах, эпітэліяльных клетках і клетках рэтыкула-эндатэліяльнай сістэмы пазваночных жывёл (прамежкавыя гаспадары) П. праходзяць стадыі бясполага развіцця. З крывёю трапляюць у арганізм насякомага-крывасмока (дэфінітыўны гаспадар) і ў яго кішэчніку праходзяць палавое развіццё. Са слінаю насякомага П. зноў трапляюць у кроў жывёлы ці чалавека.

т. 12, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́ЛАСЦЬ ЦЕ́ЛА жывёл і чалавека,

прастора, якая абмежавана ўнутр. паверхняй сценкі цела, і дзе знаходзяцца ўнутр. органы. Адрозніваюць першасную поласць цела (не мае ўласнай сценкі) і другасную, або цэлом (мае ўласную сценку ў выглядзе перытанеальнага эпітэлію). У пазваночных жывёл другасная П.ц. падзяляецца на калясардэчную, ці перыкардыяльную, і брушную поласці. У наземных пазваночных і чалавека дыяфрагма, аддзяляе ўласна брушную поласць, дзе знаходзяцца стрававальныя, выдзяляльныя, палавыя органы, ад грудной, якая выслана плеўрай і мае лёгкія.

А.​С.​Леанцюк.

т. 12, с. 451

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЕКРАБАКТЭРЫЁЗ, некрабацылёз,

інфекцыйная хвароба свойскіх і многіх дзікіх жывёл (млекакормячых, птушак, паўзуноў), зрэдку чалавека, якая выклікаецца анаэробнай бактэрыяй некрозу і характарызуецца некратычным распадам тканак. Пашыраны амаль усюды, найб. у паўн. зонах. Часцей хварэе маладняк, са свойскіх жывёлпаўн. алені, авечкі, козы, буйн. раг. жывёла, коні, свінні, куры. Крыніца інфекцыі — хворыя і бактэрыяносьбіты (мікроб пастаянна жыве ў страўнікава-кішачным тракце многіх жывёл, у т. л. насякомых). Заражэнне адбываецца праз пашкоджанні скуры (часцей ніжніх ч. канечнасцей), слізістых абалонак (часцей ротавай поласці), пупавіну (у нованароджаных). Цячэнне вострае (часцей у маладняку), падвострае ці хранічнае. На месцах укаранення мікробаў развіваюцца запаленне і гнойна-некратычныя язвы, якія могуць пашырацца на сумежныя тканкі і ў глыбіню, у т. л. на косці; магчымы метастаз крывёю з утварэннем ачагоў некрозу ва ўнутр. органах, далучэнне гніласнай мікрафлоры. Пры моцным пашырэнні паталаг. працэсу развіваюцца інтаксікацыя, гарачка, знясіленне, жывёлы гінуць.

т. 11, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)