ЗА́ЛЬЦГІТЭР (Salzgitter),

горад на Пн Германіі, у зямлі Ніжняя Саксонія. Узнік у 1936 пры зліцці некалькіх населеных пунктаў і буд-ве металургічнага камбіната. 117,7 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на адгалінаванні Сярэднегерманскага канала. Аэрапорт. Прам-сць: чорная металургія, вытв-сць абсталявання для горнай і нафтаздабыўной прам-сці, вагона- і аўтамабілебудаванне, нафтахім., тэкстыльная. Курорт (мінер. воды).

т. 6, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІСЛАМАБА́Д,

сталіца Пакістана. Знаходзіцца на Пн краіны на выш. 550 м, прымыкае на Пд да г. Равалпіндзі. У адм. адносінах — федэральная сталічная тэрыторыя цэнтр. падпарадкавання. Нас. 1,5 млн. ж. (1991, з прыгарадамі). Міжнар. аэрапорт. Вузел аўтадарог і 3 чыгунак. Прам-сць: лёгкая, паліграф., харчовая. Цэнтр рамёстваў і нар. промыслаў. Ун-т. НДІ атамнай энергіі, НДІ ісламазнаўства. Нац. б-ка.

т. 7, с. 331

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАДУ́НА (Kaduna),

горад на Пн Нігерыі, на р. Кадуна (бас. р. Нігер). Адм. ц. штата Кадуна. Засн. ў 1917. 280 тыс. ж. (1988). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Нафтаперапр. і аўтазборачны з-ды, тэкст., швейная, абутковая і тытунёвая ф-кі, піваварны з-д, вытв-сць суперфасфату, гумы, мэблі. Чыг. майстэрні. Музей археалогіі і этнаграфіі. Політэхн. ін-т.

т. 7, с. 406

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ЛІ (Cali),

горад на З Калумбіі. Адм. ц. дэпартамента Валье-дэль-Каўка. Засн. ў 1536. 1,87 млн. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог, якія звязваюць К. з ціхаакіянскім портам Буэнавентура і портамі Карыбскага м. Міжнар. аэрапорт. Важны прамысл. і с.-г. цэнтр. Прам-сць: гарбарна-абутковая, харч., тэкст., папяровая, металаапр., цэментная. 2 ун-ты. Арх. помнікі 16—18 ст.

т. 7, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМПІ́НАС (Campinas),

горад на ПдУ Бразіліі, штат Сан-Паўлу. Засн. ў 17 ст. 748 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр с.-г. раёна (кава, бавоўна, збожжа, цукр. трыснёг). Прам-сць: маш.-буд. (у т. л. вытв-сць электравозаў і швейных машын), чорная металургія, хім., тэкстыльная. Ун-т штата, Каталіцкі ун-т. Музей прыродазнаўчай гісторыі.

т. 7, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЛА́ГЕНФУРТ (Klagenfurt),

горад на Пд Аўстрыі, у міжгорнай катлавіне, каля воз. Вёртэр-Зе. Адм. ц. зямлі Карынтыя. Горад з 1279. 90 тыс. ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд., эл.-тэхн., хім., тэкст., дрэваапр., гарбарна-абутковая, харчасмакавая. Музей Карынтыі. Арх. помнікі 15—18 ст.: рэнесансавыя ландхаўз і сабор, палац епіскапа і інш. Турызм.

т. 8, с. 318

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КРАЁВА (Craiova),

горад на Пд Румыніі, у даліне р. Жыў. Адм. ц. жудзеца Долж. Вядомы з 1475. 303 тыс. ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (эл.-тэхн., лакаматыва-, аўтамабіле-, авія- і трактарабудаванне), хім., дрэваапр., тэкст., швейная, паліграф., харчовая. 2 ВНУ, у т. л. ун-т. Музеі: мастацкі, этнаграфічны. Арх. помнікі 15—18 ст.

т. 8, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́АПІО (Kuopio),

горад у цэнтральнай Фінляндыі. Адм. ц. ляні Куапіо. Засн. ў 1776. Каля 85 тыс. ж. (1995). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог, порт на воз. Калавесі (Сайменская сістэма азёр). Аэрапорт. Прам-сць: дрэваапр., хім., маш.-буд.; харчовая. Ун-т. Арх. помнікі 19 ст., у т. л. будынкі касцёла (1815) і ліцэя (1825). Цэнтр турызму і зімовых відаў спорту.

т. 8, с. 545

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАБІ́ТУ (Lobito),

горад на З Анголы. Засн. ў 1843. Каля 150 тыс. ж. (1983). Порт на Атлантычным ак. Праз Л. праходзіць каля 90% экспарту Анголы, абслугоўвае таксама паўд.-ўсх. раёны Дэмакр. Рэспублікі Конга і Замбію. Канцавы пункт трансафр. чыг. магістралі Бейра (Мазамбік) — Л. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: цэм., дрэваапр., тэкст., харчасмакавая (у т. л. цукр., рыбная), металаапрацоўчая. Суднаверфі. Рыбалоўства.

т. 9, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯГНІ́ЦА (Legnica),

горад на ПдЗ Польшчы, у Дольнашлёнскім ваяводстве. Вядома з 1149. 107 тыс. ж. (1992). Чыг. вузел. Аэрапорт. Цэнтр Лягніцка-Глогаўскага руднага раёна (здабыча меднай руды, вытв-сць медзі). Прам-сць: маш.-буд., у т. л. горная, эл.тэхн., швейная, папяровая, трыкат., харчовая. Выраб раяляў і піяніна. Біскупства. Музей медзі. Арх. помнікі 13—17 ст.

т. 9, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)