Каля в. Пятровічы у Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., за 15 км на Пд ад г. Смалявічы. Створана на р. Волма ў 1978. Пл. 4,8 км², даўж. 11,5 км, найб.шыр. 2 км, найб.глыб. 8,2 м, аб’ём вады 15 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗДЗЯ́ЛАВІЧЫ,
вадасховішча ў Ганцавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля аднайм. вёскі. Створана ў 1983. Наліўное, напаўняецца вадой з р. Бобрык 1-ы. Пл. 1,9 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 1,3 км, найб.глыб. 9,9 м, аб’ём вады 9,4 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 5,4 км. Сярэдні шматгадовы сцёк 33,7 млн.м³. Ваганні ўзроўню на працягу года каля 4 м. Выкарыстоўваецца для двухбаковага рэгулявання сцёку, арашэння зямель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ПІХАВА,
вадасховішча ў Ляхавіцкім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Крывошын, ва ўрочышчы Рэпіхава. Створана на р.Ліпнянка ў 1984. Пл. 1,1 км², даўж. 2 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 3,5 м, аб’ём вады 2,1 млн.м³. Агараджальная дамба (даўж. 5,5 км) ахоўвае прылеглую тэрыторыю ад затаплення. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,6 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́ЧЫНСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1988). За 1,5 км на Пн ад в. Сарочына Ушацкага р-на Віцебскай вобл., у адхоне шашы Лепель—Полацк. Валун парфірападобнага буйназярністага граніту даўж. 2,3 м, выш. 2,2 м, шыр. 1,5 м, у абводзе 6,8 м, аб’ём 4 м³, маса каля 10 т. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс.г. назад са Скандынавіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫПЛІ́ЦА вадасховішча ў Кіраўскім р-не Магілёўскай вобл., каля в. Скрыпліца. Створана ў 1981. Пл. 0,73 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 5 м, аб’ём вады 1,4 млн.м³. Даўж. агараджальнай дамбы 1,1 км. Наліўное. Напаўняецца вадой з р. Добасна па водападвадным канале. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, воднага добраўпарадкавання прылеглых тэрыторый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЎЖО́ЎСКІ ВЯЛІ́КІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 2000). Размешчаны за 1,2 км на ПнЗ ад в. Смаўжы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. Шэры дробназярністы граніт з пражылкамі ружовага пегматыту. Даўж. 5,3 м, шыр. 2,9 м, выш. 1,2 м, у абводзе 13,9 м, аб’ём 9,8 м³, маса бачнай часткі 25,9 т. Прынесены ледавіком каля 220—150 тыс.г. назад з тэр. Швецыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТОР (ад лац. tonis выпукласць),
геаметрычнае цела, атрыманае вярчэннем круга вакол восі, якая ляжыць у плоскасці гэтага круга і не перасякае яго. Часам Т. называюць толькі паверхню гэтага цела. Паверхня S і аб’ёмV Т. вылічваецца паводле формул S = 4π2ar, V = 2π2ar2, дзе r — радыус круга, a — адлегласць цэнтра круга ад восі вярчэння.
Тор: r — радыус круга; a — адлегласць цэнтра круга ад восі вярчэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛА́СЫ,
вадасховішча ў Хойніцкім р-не Гомельскай вобл., каля в. Уласы. Створана ў 1981. Пл. 0,3 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 5,5 м, аб’ём вады 1 млн.м³. Наліўное, напаўняецца вадой Грубчанскага і Уласаўскага каналаў. Абвалавана дамбай даўж. 2,25 км. Сярэдні шматгадовы сцёк 5,4 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 3,2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВОНАГВАРДЗЕ́ЙСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА, Міхайлава. У Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., каля в. Міхайлава. Створана ў 1988. Пл. 0,8 км², даўж. 1,7 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 8 м, аб’ём вады 3,4 млн.м³. Наліўное. Напаўняецца вадой з р. Цітаўка пры дапамозе помпавай станцыі. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4,4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ІО́СІФАЎСКІ САБО́Р Існаваў у 18—20 ст. у Магілёве. Пабудаваны ў 1780—98 з цэглы паводле праекта арх. М.Львова ў стылі класіцызму. Спачатку дзейнічаў як царква, у 1802 з нагоды сустрэчы Кацярыны II з аўстр. імператарам Іосіфам II перайменаваны ў сабор. Уваходзіў у ансамбль Магілёўскай Саборнай плошчы. Асн.аб’ём квадратны ў плане, да якога далучаліся з У паўцыліндрычная апсіда, з 3 шырокі прытвор. Гал. фасад меў 4-калонны дарычны порцік, пастаўлены на ступеньчаты стылабат і завершаны трохвугольным франтонам з шырокім трыгліфным фрызам. Бакавыя фасады дэкарыраваны 4-калоннымі дарычнымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Асн.аб’ём у цэнтры меў на высокім круглым барабане сферычны купал з 2 абалонкамі — унутранай (з адтулінай у сярэдзіне і 12 праёмамі) і вонкавай (з 12 круглымі вокнамі-люкарнамі і размалёўкай). У інтэр’еры купал пры дапамозе ветразяў апіраўся на 4 масіўныя пілоны, якія стваралі ўнутр. квадрат, Інтэр’ер багата аздоблены: парныя іанічныя калоны, светла-жоўты і зялёны мармур, размалёўка ў тэхніцы грызайль, нішы са статуямі, рэльефныя медальёны, абразы на медных шчытах мастака У.Баравікоўскага (1797) і інш. У 1937 будынак разбураны.