РУ́ДНЯ,
вёска ў Мазырскім р-не Гомельскай вобл., на р. Мытва. Чыг. ст.
Мытва на лініі Калінкавічы—Оўруч. Цэнтр Міхалкаўскага с/с. За 27 км на Пд ад г. Мазыр, 160 км ад Гомеля. 950 ж., 365 двароў (2001). Мазырская птушкафабрыка. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 13, с. 431
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́НАЧНЫЯ ЦЭ́НЫ, раўнаважныя цэны,
цэны на тавары і паслугі, якія фарміруюцца пад уздзеяннем законаў попыту і прапаноў. У адрозненне ад дзярж. фіксаваных цэн Р.ц. складваюцца без непасрэднага ўмяшання дзярж. органаў. Дынаміка Р.ц. адлюстроўвае кан’юнктуру рынку, забяспечвае раўнавагу паміж попытам і прапановамі, прадухіляе дэфіцыт ці перавытворчасць тавараў і паслуг. Працэс пераходу ад дзярж. фіксаваных цэн да Р.ц. называюць лібералізацыяй цэн.
т. 13, с. 515
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ПЛІКА (франц. réplique, італьян. replica ад лац. replico паўтараю, адказваю),
1) у тэатры — элемент сцэнічнага дыялогу: фраза ў адказ на словы партнёра, апошняя фраза (або яе частка) персанажа, за якой ідзе тэкст інш. дзейнай асобы.
2) У выяўленчым мастацтве — аўтарская копія маст. твора, якая адрозніваецца ад яго памерамі, часам дробнымі дэталямі. Можа быць выканана інш. мастаком пад наглядам аўтара.
т. 14, с. 19
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІЧЫ,
вёска ў Калінкавіцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Калінкавічы—Колкі. Цэнтр сельсавета і калект. с.-г. унітарнага прадпрыемства. За 46 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы, 168 км ад Гомеля. 615 ж., 231 двор (2001). Лясніцтва. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 14, с. 73
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЬФАТА́РЫ (ад італьян. solfatara ад solfo сера),
струмені сярністага і серавадароднага газаў (т-ра 100—300 °C) з прымесямі пары вады, вуглякіслага і інш. газаў, якія выдзяляюцца з трэшчын сценак і дна кратэра, на схілах вулканаў. С. называюць таксама вулканы, якія спакойна і другі час выдзяляюць такія газы (напр., вулкан Сальфатара каля г. Неапаль). Гл. таксама Фумаролы.
т. 14, с. 120
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКУ́РУ (Sankuru),
рака ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга, правы прыток р. Касаі (бас. Конга). Даўж. 1200 км, пл. бас. каля 156 тыс. км². У вярхоўях цячэ ў глыбока ўрэзанай даліне, утварае парогі і вадаспады. Паводкі ад вер.—кастр. да красавіка. Сярэдні расход вады каля 1700 м³/с. Суднаходная на 580 км ад вусця. ГЭС. У бас. С. — здабыча алмазаў.
т. 14, с. 155
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНКЮЛО́ТЫ (франц. sans-culottes ад sans без + culotte кароткія штаны),
тэрмін часоў Французскай рэвалюцыі 1789—99. Першапачаткова С. арыстакраты зняважліва называлі прадстаўнікоў гар. беднаты, якія насілі доўгія штаны з грубай матэрыі (у адрозненне ад дваран і буржуа, якія насілі кароткія штаны з шаўковымі панчохамі); пазней (асабліва ў час якабінскай дыктатуры 1793—94) тэрмін «С.» быў саманазвай радыкальных рэвалюцыянераў.
т. 14, с. 155
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЕРО́ЦЫЙ (ад грэч. sklerotēs цвёрдасць),
шматклетачны вегетатыўны орган грыба, што знаходзіцца ў спакоі. Утвораны шчыльным спляценнем гіфаў, мае шарападобную ці няправільную форму, часта з цёмным верхам і белым асяродкам, памерам ад долей міліметра да 2 см і больш. Прызначаны для захоўвання грыба, утвараецца пры неспрыяльных умовах. У некат. грыбоў (напр., склератынія, батрыціс, спарыння) — адна са стадый жыццёвага цыкла.
т. 14, с. 463
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЕДЗЮКІ́,
вёска ў Быхаўскім р-не Магілёўскай вобл., каля аўтадарогі Гомель—Магілёў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПнУ ад горада і чыг. ст. Быхаў, 35 км ад Магілёва. 964 ж., 406 двароў (2001). Лесапільня, млын. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 15, с. 5
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРАФІ́Л (ад споры + грэч. phyllon ліст),
відазменены лісцевы орган папараце-, дзеразападобнай ці насеннай расліны, на якім або ў пазусе якога развіваюцца спораўтваральныя органы (спарангіі). У некат. папарацей падобны на вегетатыўнае лісце ці адрозніваецца ад яго (напр., страуснік). Для дзераза-, хвошчападобных і голанасенных раслін характэрна ўтварэнне спец. спараносных парасткаў — стробілаў (каласкоў, шышак), якія маюць С., размешчаныя на восі.
т. 15, с. 98
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)