ПЕКАЛІ́Н,
вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., на р. Уша, на аўтадарозе Смалявічы—Смілавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пд ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 45 км ад Мінска, 636 ж., 221 двор (2000). Камерцыйныя фірмы «Далікатэс» і металавырабаў. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
т. 12, с. 258
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСКУРНІ́,
вёска ў Акцябрскім с/с Жлобінскага р-на Гомельскай вобл., на правым беразе р. Дняпро, каля аўтадарогі Жлобін—Стрэшын. Цэнтр калгаса. За 13 км на Пд ад горада і чыг. ст. Жлобін, 106 км ад г. Гомель. 569 ж., 226 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 13, с. 18
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́БАШЧ (польск. proboszcz ад чэш. probošt ад лац. propositus начальнік, загадчык), парох, плябан,
у каталіцкай царкве ксёндз — кіраўнік парафіі, настаяцель парафіяльнага касцёла. Да 19 20 ст. тытул П. мелі нешматлікія кіраўнікі парафій, напр., некат. члены капітула, астатнія наз. плябанамі. У 1-й трэці 19 ст. з 14 парафій Гродзенскага дэканата ўзначальваліся П. Гродзенская фарная і Вялікабераставіцкая.
І.Г.Ганчарук.
т. 13, с. 37
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́БАР,
вёска ў Гомельскім р-не, на р. Уза. Цэнтр сельсавета. За 25 км на ПдЗ ад Гомеля, 2 км ад чыг. ст. Прыбар. 940 ж., 269 двароў (2000). Лясніцтва, ПТВ-185. Сярэдняя школа, Дом культуры, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Каля вёскі гарадзішча мілаградскай і зарубінецкай культур і курганны могільнік канца 10 — пач. 12 ст.
т. 13, с. 55
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСАМІ́ТЫ (ад грэч. psammos пясок),
пясчаныя пароды, якія складзены на 50% і больш з зерняў мінералаў і абломкаў парод памерамі ад 0,05(0,1) да 1 мм. Рыхлыя разнавіднасці П. — пяскі, сцэментаваныя — пясчанікі. Адрозніваюць П.: монамінеральныя (напр., кварцавыя), алігаміктавыя (кварц-палевашпатавыя) і полімінеральныя (аркозы і граўвакі). П. ўтвараюцца пераважна ў выніку фіз. выветрывання горных парод. Гл. таксама Абломкавыя горныя пароды.
т. 13, с. 99
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКІ́ТАЎКА, Кветанка,
рака ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл. і Крупскім р-не Мінскай вобл., у бас. р. Зах. Дзвіна. Даўж. 21 км. Вадазбор сярэднеўзгорысты, пл. 119 км². Пачынаецца за 2,3 км на У ад в. Гара Чашніцкага р-на, упадае ў воз. Сялява каля в. Калодніца Крупскага р-на. Рэчышча ад вытоку на працягу 13 км каналізаванае.
т. 13, с. 284
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКУТУ́Н, Рэкут, Рокут,
ручай у Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Дняпро. Даўж. 20 км. Вадазбор раўнінны (пл. 112 км²). Пачынаецца за 2 км на У ад в. Ямнае, вусце за 1 км на З ад в. Свержань. Рэчышча на працягу 14 км (200 м ніжэй аўтадарогі Ямнае — Карма да аўтадарогі Рагачоў — Доўск) каналізаванае.
т. 13, с. 285
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАССВЕ́Т,
пасёлак (з 1976) у Добрушскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Гомель — Добруш. Цэнтр сельсавета і агракамбіната «Новы шлях». За 1 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Добруш, 25 км ад Гомеля. 499 ж., 178 двароў (2001). Кіслароданапаўняльная станцыя. Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 13, с. 360
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ВА,
рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Дняпро). Даўж. 29 км. Вадазбор на Пн Цэнтральнабярэзінскай раўніны (пл. 245 км²). Пачынаецца за 5 км на З ад р.п. Зялёны Бор Смалявіцкага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Навасёлкі Барысаўскага р-на. Рэчышча на трох участках каналізаванае.
т. 13, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ВЕНСКАЯ СЛАБАДА́,
вёска ў Рэчыцкім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Гомель—Хойнікі. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 18 км на Пд ад горада і чыг. ст. Рэчыца, 52 км ад Гомеля. 828 ж., 320 двароў (2001). Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў.
т. 13, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)