БУЙКО́ (Аляксандр Міхайлавіч) (1885, в. Астраўляны Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл. — 30.1.1941),
прафесійны рэвалюцыянер. З 1904 чл.РСДРП. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. З 1906 чл. Пецярбургскага к-таРСДРП, у 1907—09 чл. яго выканаўчай камісіі. Удзельнік V Усерас.парт. канферэнцыі (Парыж, 1908). У 1909 арыштаваны і сасланы ў Сібір. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 нам. старшыні Верхнеудзінскага (з 1934 Улан-Удэ) Савета. З 1918 старшыня Рэўтрыбунала Прыбайкалля. Пасля захопу Забайкалля белагвардзейцамі эмігрыраваў у Манголію, потым у Кітай. Адзін з кіраўнікоў разгрому войск Унгерна. У 1921 эмісар Далёкаўсх. Рэспублікі ў Прыбайкаллі, сакратар Далёкаўсх. Бюро ЦК РКП(б). З 1922 старшыня Нар. сходу Далёкаўсх. Рэспублікі, пазней нам. наркома гандлю РСФСР. У 1933—41 нам.гал. арбітра РСФСР. Аўтар кн. «Шлях рабочага» (1934).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РГАС (Argos),
горад у Грэцыі на п-ве Пелапанес. Засн. ў пач. 2-га тыс. да н.э. У 15—14 ст. да н.э. адзін з цэнтраў ахейскага аб’яднання. Пасля захопу яго ў 12—11 ст. да н.э. дарыйцамі гал. сапернік Спарты. Дасягнуў росквіту ў час праўлення тырана Федона (7 ст. да н.э.), які першы ў Грэцыі пачаў чаканіць сярэбраную манету. У час грэка-персідскіх войнаў 500—449 да н.э. захоўваў нейтралітэт. У 4 ст. да н.э. трапіў у залежнасць ад Македоніі. У 229 да н.э. ўвайшоў у Ахейскі саюз. З 146 да н.э. пад уладай Рыма. У 297 і 395 н.э. разбураны готамі. У ант. часы з мастацкай школы Аргаса выйшлі грэч. скульптары Агелад, Паліклет, Палімед. Археал. раскопкі вядуцца з 1902.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫШЫ́НСКІ (Андрэй Януаравіч) (10.12.1883, г. Адэса, Украіна — 22.11.1954),
савецкі дзярж. дзеяч, дыпламат, юрыст. Акад.АНСССР (1939). Скончыў Кіеўскі ун-т (1913). З 1915 на юрыд.іадм. рабоце. З 1931 у органах пракуратуры РСФСР. У 1935—39 ген. пракурор СССР. У 1937—41 дырэктар Ін-та права АНСССР, у 1939—44 нам. старшыні СНКСССР, у 1940—49 нам. міністра. У 1949—53 міністр замежных спраў СССР. У 1953—54 пастаянны прадстаўнік СССР у ААН. Дзярж. абвінаваўца на многіх фальсіфікаваных працэсах 1930-х г. у СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1937. Тэарэт. палажэнні, выкладзеныя ў яго работах (прызнанне абвінавачанага як гал. доказ віны), былі накіраваны на абгрунтаванне грубых парушэнняў законнасці, масавых рэпрэсій.
Літ.:
Инквизитор: Сталинский прокурор Вышинский. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́НСКІ (Давыд Львовіч) (1857, г. Гродна — пасля 1916),
ваенны ўрач, падарожнік. Скончыў Гродзенскую гімназію, Пецярбургскую ваенна-мед. акадэмію (1882). Д-р медыцыны (1893). З 1889 урач Гродзенскага гусарскага палка. У 1892 разам з групай афіцэраў палка здзейсніў коннае падарожжа ў Індыю. З 1893 палкавы ўрач у Гродне. Чл.Гродзенскага таварыства ўрачоў. Сябраваў з А.Я.Багдановічам. У час італа-эфіопскай вайны 1895—96 у складзе рус.сан. атрада ўдзельнічаў у аказанні дапамогі Эфіопіі (Абісініі). З 1898 гал. ўрач ваен. шпіталя ў Гродне. З 1905 у Пецярбургу. Аўтар прац па медыцыне і ўспамінаў аб італа-эфіопскай вайне.
Тв.:
Харрар и его обитатели. Гродно, 1897;
Жизнь русского санитарного отряда в Харраре: (Из воспоминаний об Абиссинии). Гродно, 1899.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК-ГРЫШКЕ́ВІЧ (Раіса Мікалаеўна) (н. 22.10.1919, г. Пружаны Брэсцкай вобл.),
дзеяч бел. эміграцыі, пісьменніца. Жонка В.А.Жук-Грышкевіча. Скончыла Пружанскую польск. гімназію (1938), настаўнічала на Пружаншчыне. У Вял.Айч. вайну вывезена на прымусовыя работы ў Германію. Пасля вызвалення жыла ў бел. лагеры для перамешчаных асоб у Ватэнштэце. З 1949 у г. Таронта (Канада), скончыла ун-т (1954). З 1954 працавала ў г. Мюнхене (ФРГ), у Канадзе. З 1965 сакратар, рэферэнт па культуры, старшыня Гал. управы Згуртавання беларусаў Канады, заснавала Згуртаванне беларускіх жанчын Канады. З 1967 сябра, сакратар-скарбнік Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Канадзе; з 1973 скарбнік-сакратар Выдавецкага к-та пры Каардынацыйным к-це беларусаў Канады (ККБК), з 1989 старшыня ККБК. Аўтар кн. «Жыцьцё Вінцэнта Жук-Грышкевіча» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВА́ДСКІ (Юрый Аляксандравіч) (12.7.1894, Масква — 5.4.1977),
рускі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1948). Герой Сац. Працы (1973). Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. Творчую дзейнасць пачаў у 1915 у студыі Я.Вахтангава. У 1924—31 акцёр МХАТа. З 1924 кіраваў заснаванай ім студыяй. З 1940 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра імя Массавета і выкладчык у Дзярж. ін-та тэатр. мастацтва (з 1947 праф.). Яго ігра вызначалася пластычнай вытанчанасцю, дакладнасцю сцэн. малюнка: Антоній («Цуд святога Антонія» М.Метэрлінка), Калаф («Прынцэса Турандот» К.Гоцы), Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава). У пастаноўках героіка-лірычных спектакляў, рамант. трагедый, камедый («Шынкарка» К.Гальдоні, «Атэла» У.Шэкспіра, «Маскарад» М.Лермантава) імкнуўся да сінтэзу розных тэатр. традыцый. Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951, 1965. Ленінская прэмія 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАТО́ЗАЎ (сапр.Калатазішвілі) Міхаіл Канстанцінавіч
(10.1.1904, Тбілісі — 26.3.1973),
грузінскі і расійскі кінарэжысёр. Нар.арт.СССР (1969). У 1931—34 слухач Дзярж. акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе. У кіно з 1923, з 1928 рэжысёр. Дырэктар Тбіліскай кінастудыі (1936), упаўнаважаны К-та па справах кінематаграфіі СССР у ЗША (1943—45), нач.Гал. ўпраўлення па вытв-сці маст. фільмаў (1945—48). Творчасці ўласцівы яркая паэт. вобразнасць, імкненне да перадачы пластыкі выявы, вострых ракурсаў, эфектаў асвятлення. Сярод фільмаў: «Соль Сванетыі» (1930, дакументальны), «Змова асуджаных» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951; прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Адданыя сябры* (1954, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах), «Ляцяць журавы» (1957, Вял. прыз 11-га Міжнар. кінафестывалю ў Канах, 1958), «Чырвоная палатка» (1970, італа-сав.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́НФСКАЯ ВАЙНА́,
баявыя дзеянні паміж кааліцыяй стараж.-грэч. гарадоў-дзяржаў (Фівы, Аргас, Карынф, Эліда, Акарнанія іінш.) на чале з Афінамі супраць Пелапанескага саюза на чале са Спартаю ў 395—387 да н.э. Выклікана імкненнем грэч. дзяржаў вызваліцца ад гегемоніі Спарты. Антыспартанскую кааліцыю падтрымала Персія, якая з 399 вяла вайну супраць Спарты. Пабудаваны за грошы Персіі ваен. флот пад камандаваннем афіняніна Конана нанёс у 395 каля в-ва Кнід паражэнне спартанцам. Баючыся ўзмацнення Афін ва ўмовах перамог антыспартанскай кааліцыі, Персія перайшла на бок Спарты. Эканамічна спустошаныя Афіны вымушаны былі прыняць прадыктаваны Персіяй Анталкідаў мір (387 ці 386), паводле якога Персія стала гал. арбітрам грэч. спраў, большасць грэч. дзяржаў атрымала аўтаномію, абмяжоўваліся дзеянні Афін, забараняліся ўсялякія саюзы (акрамя Пелапанескага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАВА-СТАНЮ́ТА (Ірына Аляксееўна) (н. 19.2.1939, г. Вязнікі Уладзімірскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1988), праф. (1990). Скончыла Бел.дзярж.ін-тнар. гаспадаркі (1960). З 1965 у Ін-це эканомікі Нац.АН Беларусі, адначасова з 1999 гал. рэдактар час. «Бухгалтерский учет и налоги». Навук. працы па праблемах эфектыўнасці вытв-сці, тэорыі макраэканомікі, грашова-крэдытнай і інвестыцыйнай палітыцы.
Тв.:
Экономический механизм снижения материалоемкости производства. Мн., 1988;
Оценка финансового состояния предприятия. Мн., 1994 (разам з Л.А.Кавалёвым, В.Л.Шумейка);
Инвестиционная политика Беларуси: (анализ, пробл., предложения). Мн., 1996 (у сааўт.);
Финансово-промышленные группы в Беларуси: (Перспективы и методы формирования). Мн., 1997 (у сааўт.);
Кредитная политика Беларуси: Пробл. и рекомендации. Мн., 1998 (у сааўт.).
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт. Расіі (1974). Нар.арт.СССР (1983). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1951), з 1980 выкладае ў ім. Працаваў з А.А.Алавым: «Трывожная маладосць» (1955, паводле рамана «Старая крэпасць» У.Бяляева), «Павел Карчагін» (1957, паводле рамана «Як гартавалася сталь» М.Астроўскага), «Бег» (1971, паводле М.Булгакава), «Легенда пра Тыля» (1977, паводле рамана «Легенда пра Уленшпігеля» Ш. Дэ Кастэра), «Тэгеран-43» (1981, СССР—Швейцарыя—Францыя, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Маскве), «Бераг» (1984, паводле Ю.Бондарава) іінш. Самастойна паставіў фільмы: «Выбар» (1988), «Закон» (1990), «Дзесяць гадоў без права перапіскі» (1991), «Белае свята» (1994). Творчасці Н. ўласцівы эмацыянальнасць, драматызм канфлікту, майстэрства выкарыстання сродкаў кінематаграфічнай выразнасці. Піша сцэнарыі. Дзярж. прэмія СССР 1985.