каралавы востраў у Індыйскім ак., на ўсх. узбярэжжы Афрыкі, тэр. Танзаніі. Ад мацерыка аддзелены прал. Пемба. Пл. 984 км². Нас. 265 тыс.ж. (1998). Выш.да 99 м. Клімат экватарыяльна-мусонны. Ападкаў да 1000 мм за год. Трапічнае земляробства — плантацыі гваздзіковага дрэва, какосавай пальмы. Гал. гарады — Чаке-Чаке і Ветэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІР-ПАНДЖА́Л,
горны хрыбет у М. Гімалаях, у Індыі і Пакістане (зах. частцы). Аддзелены ад Вял. Гімалаяў Кашмірскай далінай. Цягнецца з ПнЗ на ПдУ на 450 км, ад р. Кішанганга дар. Біяс. Выш.да 6028 м. Складзены з вапнякоў, андэзітаў, базальтаў. Схілы стромкія, расчлянёныя глыбокімі цяснінамі. Горныя азёры. Ледавікі. Густыя, пераважна хваёвыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫАЗО́ЎСКАЕ ЎЗВЫ́ШША.
На ПдУсх.-Еўрап. раўніны, у Запарожскай і Данецкай абласцях, на ПдУ Украіны. Выш.да 324 м (г. Магіла-Бельмак). Паката зніжаецца да Азоўскага м. Фундамент складзены з крышт. парод, укрыты лёсападобнымі пародамі. Участкі ціпчакова-кавыльных стэпаў. Большая частка тэрыторыі ўзарана. На П.у. размешчана частка Укр. стэпавага запаведніка — «Мураваныя магілы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫЖ’Я́Н, сіг ледавітаморскі,
сіг сібірскі (Coregonus lavaretus pidschian),
рыба, падвід сіга звычайнага роду сігаўатр. ласосепадобных. Пашыраны на Пн Еўропы і ў Сібіры, у т. л. ў воз. Байкал. Паўпрахадныя і азёрна-рачныя формы.
Даўж. да 50 см, маса да 1,6 кг. Рот ніжні. Корміцца беспазваночнымі (маляўкі — зоапланктонам, дарослыя — пераважна бентасам). Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНАТУРА́ЦЫЯ (ад рэ... + лац. natura прыродныя ўласцівасці, сутнасць),
зваротны пераход малекулы біяпалімера з неактыўнага (дэнатураванага) стану ў біялагічна актыўны. Пры Р. праяўляецца здольнасць бялкоў да самаарганізацыі, шлях якой вызначаны паслядоўнасцю амінакіслот у поліпептыдным ланцугу, дэтэрмінаванай спадчыннай інфармацыяй. Здольнасць ДНК да Р. выкарыстоўваецца для. атрымання штучных гібрыдных малекул ДНК (т.зв. малекулярная гібрыдызацыя). Гл. таксама Дэнатурацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРГА́Нзвычайны,
або атлантычны (Belone belone), рыба сям. сарганавых атр. сарганападобных. Трапляецца ў Чорным і Балтыйскім морах.
Даўж. да 90 см, маса 300—400 г. Цела доўгае, тонкае, сківіцы выцягнутыя, звычайна з клыкападобнымі зубамі. Нераст у прыбярэжнай зоне, сярэдняя пладавітасць каля 15 тыс. ікрынак. Ікрынкі прымацоўваюцца да водарасцей. Корміцца дробнай рыбай. Аб’ект мясц. промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРА́Н (Rutilus rutilus heckeli),
рыба сям. карпавых, падвід плоткі. Жыве ў апрэсненых участках Чорнага і Азоўскага мораў. Паўпрахадная, чародная рыба.
Даўж. да 50 см. маса да 1 кг. Канцы грудных. брушных і анальнага плаўнікоў цёмныя. Рот ніжні. Корміцца малюскамі і ракападобнымі. На нераст вясной заходзіць у рэкі Дон. Дняпро, Днестр, Дунай, Кубань. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫТАНАМАГНЕТЫ́Т,
мінерал падкласа складаных аксідаў; тытаназмяшчальная разнавіднасць магнетыту (Fe, Ti)Fe2O4; таксама магнетыт з уключэннямі ульвашпінелі (гл.Шпінель) або ільменіту. Комплексная руда на жалеза (да 50%), тытан (7—15, да 50%), ванадый (8—9%). Утварае скопішчы ў кантактавых зонах масіваў габра, піраксенітаў, лабрадарытаў. Радовішчы ў Расіі, ЗША, Канадзе, Швецыі, Нарвегіі, Танзаніі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЦЭНТР — ПО́ЎДЗЕНЬ»,
мерыдыянальная чыг. магістраль, якая злучае 4 краіны Паўд. Афрыкі: Ілеба—Лубумбашы (Дэмакр. Рэспубліка Конга) — Лусака (Замбія) — Булавайо (Зімбабве) — Габароне (Батсвана). Працягласць 2,8 тыс.км. Пабудавана ў 1920—40-я г. Праз Батсвану мае выхады да партоў Паўд.Афр. Рэспублікі; у Замбіі і Зімбабве стыкуецца з чыгункамі, што вядуць да партоў Анголы і Мазамбіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́МШУ, Шэмеш,
у заходнесеміцкай (палесцінска-ханаанейскай, у т. л. яўрэйскай) стараж. міфалогіі бог сонца. Паводле міфаў, ён кіраваў светам днём, а ноччу ўладарыў месяц. Гэтыя міфы ляглі ў аснову біблейскага ўяўлення аб нябесным воінстве (сонца, месяц, зоркі), створаным Богам на чацвёрты дзень. Культ Ш. існаваў у Іудзеі да сярэдзіны 1-га тыс.да н.э.