парода верхавых коней. Выведзена ў 18 ст.ваУсх. Прусіі (Тракененскі конны завод; цяпер Калінінградская вобл., Расія) скрыжаваннем англ. чыстакроўнай, арабскай і інш. верхавых парод і іх помесей з літоўскімі мясц. канямі. Разводзяць у Расіі, Літве, Беларусі, краінах Еўропы, Амерыкі, Азіі для паляпшэння мясц. верхавых парод і коннага спорту.
Канстытуцыя моцная, сухая. Тулава масіўнае, доўгае. Касцяк і мускулатура добра развітыя. Выш. ў карку 162—166 см. Маса жарабцоў 595, кабыл 560 кг. Масць пераважна рудая, гнядая, вараная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫЯЛЕ́ТЫ,
група археал. помнікаў ад позняга палеаліту да ранняга сярэдневякоўя на Цалкінскім плато ў Грузіі. Адкрыты ў 1936—40 і 1947. Найбагацейшыя пахаванні ў вял. курганах эпохі сярэдняй бронзы (пач. 2-га тыс. да н.э.). Рэшткі нябожчыка змяшчалі ў цэнтры кургана, часам на калясніцы. Уздоўж сцен ставілі вял. гліняныя пасудзіны з наразным і размаляваным арнаментам; шмат высокамаст. вырабаў з каштоўных металаў, у т. л. сярэбраны і залаты кубкі. Помнікі трыялецкай культуры пашыраны ваУсх. Грузіі, часткова на тэр. Арменіі.
англійскі матэматык. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1712) і яго сакратар (1714—18). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1709). Навук. працы па матэм. аналізе, механіцы, оптыцы і астраноміі. Даў пачатак матэм. вывучэнню задачы аб ваганнях струны, узаемадзеянні магнітаў, палёце снарадаў, вызначыў цэнтр хістанняў маятніка і інш. Вывеў агульную формулу для раскладання функцый у ступенны шэраг (гл.Тэйлара шэраг).
Літ.:
История математики с древнейших времен до начала XIX столетия. Т. 2. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАСЦІ́ВАСЦЬ,
філасофская катэгорыя, якая характарызуе той бок прадмета, які абумоўлівае яго адрозненне ці падабенства з інш. прадметамі і выяўляецца ва ўзаемадзеянні з імі. Кожная У, мае адносны характар: залежыць ад самога прадмета і ад тых прадметаў, з якімі ён узаемадзейнічае. Усялякая канкрэтная рэч характарызуецца бясконцай колькасцю У., адзінства якіх з’яўляецца яе якасцю. Адрозніваюць У. спецыфічныя, агульныя і ўсеагульныя (атрыбуты), гал. і негалоўныя, неабходныя і выпадковыя, знешнія і ўнутр., сумяшчальныя і несумяшчальныя, аддзельныя і неаддзельныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛІ́ТКА,
слыхавая частка ўнутр.вуха пазваночных жывёл і чалавека. Спіральнай формы, на ўзор ракавіны смаўжа; утварае віткі (напр., у кіта 1,5, у чалавека 2,5—2,75). Добра развітая ў начных драпежных птушак (напр., соў), якія выкарыстоўваюць слых для лакацыі. Унутры канала У. існуюць 2 мембраны, якія падзяляюць поласць на 3 часткі лесвіцы: тымпанальную (барабанны канал), вестыбулярную (вестыбулярны канал) і сярэднюю (улітачны ход). Пераўтварае гукавыя ваганні ва ўзбуджэнне нерв. валокнаў, ажыццяўляе першы этап частотнага аналізу гуку. Гл. таксама Слыху органы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́ЛЕС (Wallace) Генры Эгард (7.10.1888, штат Аява, ЗША — 18.11.1965),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Публіцыст. З 1928 належаў да Дэмакр. партыі. У 1933—40 міністр сельскай гаспадаркі, у 1941—45 віцэ-прэзідэнт ва ўрадзе Ф.Д.Рузвельта. Са студз. 1945 міністр гандлю. У вер. 1946 зняты з пасады за крытыку палітыкі прэзідэнта ЗША Г.Трумэна адносна Сав. Саюза. Кандыдат у прэзідэнты ЗША на выбарах 1948 ад заснаванай ім і яго прыхільнікамі Прагрэс. партыі. Пацярпеўшы паражэнне, адышоў ад паліт. дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСА́Й, Хусей (Houssay) Бернарда Альберта (10.4.1887, Буэнас-Айрэс — 21.9.1971), аргенцінскі вучоны ў галіне фізіялогіі. Чл. Аргенцінскай нац. акадэміі медыцыны, Нац.АН Буэнас-Айрэса. Д-рн. (1910), праф. (1912). Скончыў ун-т Буэнас-Айрэса (1907). З 1915 у Ін-це бактэрыялогіі, з 1919 ва ун-це Буэнас-Айрэса. Навук. працы па вывучэнні дзейнасці эндакрынных залоз. Адкрыў ролю гармонаў гіпофіза ў рэгуляцыі вугляводнага абмену, развіцці цукр. дыябету. Нобелеўская прэмія 1947 (з К.Ф.Коры і Г.Т.Коры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРЗІ́ЦЫЯ (Forsythia),
род кустоў сям. маслінавых. 7 відаў. Пашыраны ваУсх. Азіі, 1 від — у Еўропе. На Беларусі ў культуры найб. вядомыя Ф.: еўрапейская (F. europaea), паніклая (F. suspensa), сярэдняя (F. × intermedia), яйцападобная, або авальная (F. ovata).
Лістападныя кусты з галінастай кронай, выш. 2—3 м. Лісце супраціўнае, чаранковае, суцэльнае, часам трайчастае. Кветкі ярка-жоўтыя, адзіночныя або па 2—3 у пазушных суквеццях, распускаюцца да паяўлення лісця. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУКУ́І Кэн’іці (14.10.1918, г. Нара, Японія — 9.1.1998),
японскі фізікахімік. Чл. Японскай АН (1983). Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1989) і інш.АН. Скончыў ун-т у г. Кіёта (1941), дзе і працаваў (з 1951 праф.). Навук. працы ў галіне арган. сінтэзу, кінетыкі і каталізу полімерызацыі, квантавай хіміі. Даследаваў уплыў электроннай структуры малекул на механізм працякання хім. рэакцый (1950—60). Заклаў асновы квантава-хім. тэорыі межавых арбіталей (1952). Нобелеўская прэмія 1981 (з Р.Хофманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЙНЕМАН (Heinemann) Густаў (23.7.1899, Швелм, Германія — 7.7.1976),
дзяржаўны дзеяч ФРГ. Юрыст. З 1945 чл.Хрысц.-дэмакр. саюза (ХДС). У 1949—50 міністр унутр. спраў ва ўрадзе К.Адэнаўэра, адначасова прэзідэнт сінода евангелічнай царквы ФРГ (да 1955). У 1952 выйшаў з ХДС і ўтварыў пацыфісцкую Агульнагерм. нар. партыю. З 1957 чл.С.-д. партыі Германіі (СДПГ). У 1966—69 міністр юстыцыі. У 1969—74 федэральны прэзідэнт ФРГ (першы ад СДПГ). Садзейнічаў прымірэнню ФРГ з краінамі, якія пацярпелі ў час нацысцкай дыктатуры.