літаратар, палеміст. Нарадзіўся на Беларусі. Выхоўваўся ў духу арыянства. Вучыўся ў Альтдорфскай гімназіі (з 1607, Германія), выключаны за прапаганду прагрэс. ідэй. Паслядоўнік С.Буднага. У 1611 вярнуўся на Беларусь, жыў у Навагрудку. Вядомы філас. трактатамі, палемікай, перапіскай. Пісаў на лац. мове. У 1612 напісаў трактат «Аб задавальненні Хрыста», у 1649 склаў алфавітны даведнік «Багаслоўскія зборнікі». У перапісцы з польск. мысліцелямі Я.Крэлем, І.Маскажэўскім, М.Руарам выказваў думкі пра сілу чалавечага розуму і законы прыроды (апубл. ў Амстэрдаме, 1677). Палеміка Гіціха з альтдорфскім праф. Л.Люцыусам надрук.пад назвай «Аб задавальненні... паміж М.Гіціхам, сацыніянцам і Л.Люцыусам артадоксам» (Базель, 1628).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛА́ЗУП ((Gläzups) Рыхард) (н. 20.5.1920, Рыга),
латышскі дырыжор. Нар.арт. Латвіі (1976). Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Латв. кансерваторыю па класах аргана (1945), сімф. дырыжыравання (1949), кампазіцыі (1952). У 1944—76 у Латв. т-ры оперы і балета (з 1967 гал. дырыжор). Пад яго кіраўніцтвам паст. оперы «Банюта» А.Калніньша, «Залаты конь» А.Жылінскіса, «Паданне пра нябачны горад Кіцеж і дзеву Фяўронію» М.Рымскага-Корсакава, «Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева, «Лаэнгрын» Р.Вагнера, «Фідэліо» Л.Бетховена, «Прададзеная нявеста» Б.Сметаны, балеты «Навальніца вясной» А.Скултэ, «Рамэо і Джульета» Пракоф’ева і інш. Аўтар муз. твораў (кантат «Свету—мір!», 1962; тэма і варыяцыі для аргана і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕБАЗНА́ЎСТВА І АГРАХІ́МІІ ІНСТЫТУ́Т(Навукова-даследчае дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут глебазнаўства і аграхіміі») Акадэміі аграрных навук.
Засн. ў 1958 у Мінску на базе аддзела глебазнаўства і лабараторыі фізікахіміі глеб і радыеактыўных ізатопаў Бел.НДІ земляробства (з 1927), лабараторыі тарфяна-балотных глеб Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі (з 1930) як Бел.НДІ глебазнаўства. У 1969—96 Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі. Асн. кірункі навук. даследаванняў: вывучэнне глебавага покрыва Беларусі і распрацоўка навук. асноў павышэння ўрадлівасці глеб, аховы іх ад воднай і ветравой эрозіі, забруджвання; распрацоўка сістэм выкарыстання мінер. макра- і мікраўгнаенняў падс.-г. культуры; займаецца пытаннямі аграхім. абслугоўвання сельскай гаспадаркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́ЦКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 16—18 ст. у мяст.Глыбокае. Пазначаны на карце М. Струбіча «Тэатр вайны за Лівонію» (1589). Апісанні Глыбоцкага замка таго часу невядомыя. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 пад сценамі замка 30.6.1654 адбыўся бой паміж атрадам войска ВКЛ і рус. войскам. 2.8.1654 Глыбоцкі замак спалены. Пасля аднаўлення 7.1.1659 (паводле інш. звестак у 1660) атрад войска ВКЛ узяў штурмам Глыбоцкі замак і спаліў яго. Пазней замак адноўлены і існаваў да канца 18 ст. У час Паўн. вайны 1700—21 Глыбоцкі замак моцна пацярпеў ад вял. пажару (1700). Паступова замчышча забудавана, вул. Замкавая існавала ў 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЯКО́ЎСКІ (Станіслаў) (1896, г.п. Поразава Свіслацкага р-на Гродзенскай вобл. — 1943),
бел. грамадскі і культурны дзеяч, публіцыст. Д-р тэалогіі. Скончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю, Грыгарыянскі ун-т у Рыме. Быў ксяндзом у прыходах Гродзеншчыны і Беласточчыны, выкладаў у Віленскіх бел. гімназіі і настаўніцкай семінарыі. Пасля высылкі польск. ўладамі з Вільні А.Станкевіча ўзначальваў бел. каталіцкую парафію. Арганізатар і выдавец бел. дзіцячага час. «Пралескі». Аўтар шэрагу артыкулаў па бел. гісторыі, філасофіі, этыцы ў перыяд. друку, якія падпісваў уласным прозвішчам і псеўданімамі (Стасіла, Стасюк з-пад Нёмна і інш). Расстраляны ням.-фаш. захопнікамі разам з групай бел. каталіцкіх святароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ КАМІТЭ́Т ДЭЛЕГА́ТАЎ, Камітэт саюза чыгуначнікаў Гомельскага раёна,
стачачны к-т, які кіраваў рэв. барацьбой працоўных Гомеля ў час Снежаньскага паўстання 1905. Дзейнічаў з 21.12.1905 па 1.1.1906. Утвораны на мітынгу рабочых і служачых Лібава-Роменскай чыг., дэпо і ст. Гомель-Палескі ў час усеаг. забастоўкі. Стварыў баявую дружыну, скінуў мясц. ўладу, кантраляваў працу чыг. тэлеграфа. Узяў на сябе ахову грамадскага парадку, абарону насельніцтва ад чарнасоценцаў. Устанавіў цесныя сувязі з забастовачным к-там ст. Жлобін. Заклікаў да забастоўкі ўсе чыг. станцыі, у выніку якой быў спынены рух на Палескай і Лібава-Роменскай чыг. 11 дзён трымаў пад кантролем горад і чыг. вузел. Спыніў дзейнасць пасля падаўлення забастоўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНАКО́ПІЯ,
узнікненне знешне падобных фенатыпічных прыкмет у арганізмаў пад уплывам генаў, размешчаных у розных участках храмасомы або ў розных храмасомах. Генакопія — вынік кантролю прыкмет адразу многімі генамі (камплементацыя, эпістаз, полімерыя). Шматэтапны біясінтэз малекул у клетцы можа прыводзіць да аднолькавага выніку — адсутнасці канчатковага прадукту рэакцый, якія выклікаюцца мутацыяй, і да аднолькавай змены фенатыпу. Напр., вядомы лакалізаваныя ў пэўных храмасомах дразафілы рэцэсіўныя алелі розных генаў, кожны з якіх абумоўлівае аднолькавую ярка-чырвоную афарбоўку вачэй, таму што выклікае парушэнні аднаго з этапаў сінтэзу карычневага пігменту. Даследаванні генакопіі выкарыстоўваюцца ў мед. генетыцы для прагнозу магчымага праяўлення спадчынных захворванняў у нашчадкаў, калі бацькі маюць падобныя хваробы або анамаліі развіцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЁДЗІ, Ёдава, Едаўскае возера,
у Астравецкім р-не Гродзенскай вобл., у бас.р. Страча, за 33 км на ПнУ ад г.п. Астравец. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Пл. 0,61 км², даўж. 1,6 км, найб.шыр. 520 м, найб.глыб. 19,7 м, даўж. берагавой лініі каля 3,7 км. Пл. вадазбору 4,4 км². Схілы катлавіны выш. 6—10 м, разараныя, паўд. 8—15 м, пад лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПдУ і ПдЗ сплавінныя. Дно плоскае, да глыб. 2—4 м выслана пяском і апясчаненымі адкладамі, ніжэй сапрапелі. Шыр. паласы расліннасці 10—40 м. Упадаюць 4 ручаі, на ПдУ злучана пратокай з воз. Гульбеза.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎНА́, дзяцел чорны (Dryocopus martius),
птушка сям.дзятлавых. Пашырана ў старых высакастволых хваёвых і мяшаных лясах Еўразіі. На Беларусі нешматлікі аселы від, трапляецца ўсюды. Нар. назвы жолна, чорная жолна.
Даўж. цела да 50 см, маса да 360 г. Ад інш. дзятлаў адрозніваецца буйнымі памерамі і чорнай афарбоўкай (адсюль другая назва). Апярэнне з метал. бляскам на спіне. У самца на цемі і патыліцы, у самак на патыліцы кармінава-чырв. або малінава-чырв. «шапачка». Гнёзды ў дуплах дрэў, якія сама выдзёўбвае. Нясе 3—6 яец. Корміцца насякомымі і іх лічынкамі, якія водзяцца пад карой і ў драўніне (мурашкі-шашалі, караеды, вусачы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎРУ́К (Алесь) (сапр.Сінічкін Аляксандр Дзмітрыевіч; 19.8.1910, г. Сянно Віцебскай вобл. — 23.8.1942),
бел.паэт. Скончыў Маскоўскі ін-т гісторыі, філасофіі і л-ры (1938). Загінуў у баях пад Сталінградам. Друкаваўся з 1926. У зб-ках «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938) аптымістычны пафас, рамантыка прац. будняў, эстэтычная завершанасць. Апяваў героіку грамадз. вайны, рэв. подзвіг («Чапаеў», «Рагачоўскі сшытак», «Песня пра дукорскіх партызан»). Паэма «Крывёю сэрца» (1938) пра барацьбу з фашызмам у Іспаніі. З А.Ушаковым напісаў для дзяцей паэмы «Пра майго таварыша», «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (абедзве 1939), лібрэта аперэты «Зарэчны барок».