археалагічная культура канца верхняга палеаліту (каля 11 тыс.г. да н.э.) на тэр.паўн. Германіі і Нідэрландаў. Насельніцтва ў асноўным займалася паляваннем на паўн. аленяў, што ішлі зПд за адступаючым ледавіком, мела жытлы — круглыя і авальныя палаткі. Тыповымі прыладамі былі невял. крамянёвыя наканечнікі з бакавой выемкай, разцы з рога аленя з крамянёвымі ўкладышамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́ЦЬКАЎСКІ ХРУСТАЛЁВЫ ЗАВО́Д,
прадпрыемства гатунковага (сталовага) шклянога посуду і вырабаў з хрусталю ў г. Дзяцькава Бранскай вобл. (Расія). Засн. ў 1790 І.А.Мальцовым. Асн. прадукцыя: высокамаст. хрусталь з алмазнай гранню і вырабы з нацветам. Славіўся гутным посудам. На з-дзе ствараюць новыя формы посуду, удасканальваюць прыёмы іх апрацоўкі і аздаблення (глыбокае траўленне, гравіроўка, налепы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛ,
у міфалогіі каўказска-іберыйскіх народаў (лакцаў, цахураў, рутульцаў, аварцаў, татаў) вярхоўны бог. Лічылася, што З. жыве на небе, ён вечны, усёвідушчы, усёмагутны, усёпераможны і літасцівы ўладар неба і зямлі. Ад яго залежыць дабрабыт на зямлі; сумленных і добрых людзей ён робіць багатымі, бессардэчных і прагных — жабракамі, пазбаўляючы іх розуму. З распаўсюджаннем ісламу З. сталі атаясамліваць залахам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВОЗ,
у Рускай дзяржаве 15—17 ст. вышук і вяртанне збеглых сялян дзярж. органамі і феадаламі ў сувязі з запрыгоньваннем сялянства. Узмацніўся ў 16 ст., набыў сістэм. характар з увядзеннем у 1592—93 поўнай забароны выхаду сялянскага і асабліва пасля прыняцця Саборнага ўлажэння 1649. З гэтага часу З. ажыццяўляўся спец. «вышуковымі» камісіямі, вынікі дзейнасці якіх фіксаваліся ў «звозных» кнігах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМБІНАВА́НАЯ СІСТЭ́МАў будаўнічай механіцы,
сістэма, якая спалучае нясучыя канструкцыі розных тыпаў (напр., вісячая канструкцыязбэлькай, арка з бэлькай і падвескамі). У К.с. звычайна адна ч. элементаў прызначана для работы пераважна на выгін, другая — на расцяжэнне або сцісканне. Пры гэтым недахопы адной сістэмы кампенсуюцца перавагамі другой.
Камбінаваныя сістэмы: 1 — арка з фермай; 2 — вісячая сістэма (кабель) з бэлькай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛОТ (галанд. lood),
навігацыйная прылада для вымярэння глыбіні вады з борта судна. Адрозніваюць: ручны Л. (для глыб. да 50 м) — размечаны шнур (лінь) з грузам (маса 3,5—5 кг) на канцы, які апускаецца ў ваду да сутыкнення з дном; механічны Л. (для глыб. 10—200 м) — трос з прыборам, што рэгіструе гідрастатычны ціск каля дна, гідраакустычны (рэхалот).
англійскі эканаміст. Скончыў Лонданскую школу эканомікі (1937), дзе і працаваў. З 1948 у Манчэстэрскім, з 1963 у Прынстанскім ун-тах. З 1970 заснавальнік і прэзідэнт Карыбскага банка развіцця. Навук. працы па пытаннях і мадэлях развіцця эканомікі краін трэцяга свету. Аўтар кнігі «Тэорыя эканамічнага росту» (1955). Нобелеўская прэмія 1979 (разам з Т.Шульцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЕ́ТНАЯ СТАПА́,
колькасць манет, якая выпускаецца з пэўнай масы металу (лібры, маркі, грыўні, фунта). Павелічэнне колькасці манет, што выбіваюцца з пэўнай адзінкі масы металу, прыводзіла да змяншэння масы каштоўнага металу ў манеце. Таму М.с. можна было або павялічыць, г. зн. біць з гэтай колькасці металу менш манет, або панізіць — біць больш манет з гэтай жа колькасці металу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАР’ІНАГО́РСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1876 як с.-г. школа. З 1921 с.-г. тэхнікум, з 1970 саўгас-тэхнікум, з 1998 сучасная назва. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): аграномія, ветэрынарыя, механізацыя, электрыфікацыя і аўтаматызацыя сельскай гаспадаркі. Мае навуч.-вытв. гаспадарку, плодагадавальнік, аўтатрактарадром, спарт. комплекс. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, завочнае па спецыяльнасці аграномія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДУ́ЗА,
у старажытна-грэчаскай міфалогіі малодшая і самая страшная з трох гаргон, сярод якіх толькі яна была смяротная. Як і інш. гаргоны, М. ператварала ў камень усё жывое, да чаго датыкаўся яе позірк. Персей адсек ёй галаву і аддаў яе Афіне. З крыві або з тулава М. нарадзіўся Пегас — плод яе сувязі зПасейдонам. Іл.гл. пры арт.Гаргоны.