марка грузавых аўтамабіляў аднайменнага акц.т-ва (г. Набярэжныя Чаўны, Татарстан). Выпускаюцца 2- і 3-восевыя мадэлі вял. грузападымальнасці: бартавыя, аўтасамазвалы, седлавыя цягачы; поўнапрывадныя 3-восевыя мадэлі, разлічаныя на работу ва ўмовах бездарожжа. Маюць дызельныя рухавікі магутнасцю да 242 кВт. Асаблівасць — кабіна размешчана над рухавіком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́РЫНСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1926—62. Утвораны 8.12.1926 у Рэчыцкай акрузе. Цэнтр — г.п.Камарын. Падзяляўся на 29 сельсаветаў. З 9.6.1927 да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе. 30.12.1927 падзелены на 15 сельсаветаў. З 20.2.1938 у Палескай, з 8.1.1954 у Гомельскай абл. Скасаваны 25.12.1962, тэр. далучана да Брагінскага і Хойніцкага р-наў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА, Пермскае вадасховішча, на р. Кама,
у Пермскай вобл. Расіі. Утворана плацінай аднайм.ГЭС. Запоўнена ў 1954—56. Пл. 1915 км², аб’ём 12,2 км³, даўж. 272 км, найб.шыр. 30 км, глыб.да 30 м. Ажыццяўляе сезоннае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 7,5 м. Палепшыла ўмовы суднаходства, выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і рыбнай гаспадаркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦАВЫ́Я МЕ́РЫ,
меры даўжыні, якія маюць форму прамавугольнага паралелепіпеда або цыліндра з дзвюма плоскімі паралельнымі вымяральнымі паверхнямі. Найб. пашыраны плоскапаралельныя К.м. даўжыні — пліткі, прызначаныя для перадачы памераў ад эталона адзінкі даўжыні да вырабу (напр., для праверкі і градуіроўкі мер і вымяральных прылад). Для атрымання патрэбнай даўжыні складаюць блокі з некалькіх К.м., прыцёртых адна да адной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСМАЛАГІ́ЧНАЕ РАСШЫРЭ́ННЕСусвету,
нестацыянарнасць Сусвету, якая выяўляецца ў яго расшырэнні. Характарызуецца тым, што адлегласць паміж кожнымі двума яго пунктамі (скопішчамі Галактык) павялічваецца паводле пэўнага закону. Прыводзіць да эфекту «разбягання» галактык са скарасцямі, якія павялічваюцца з павелічэннем адлегласцей да галактык, што ўстаноўлена па наяўнасці чырвонага зрушэння ліній у іх спектрах (гл.Хабла пастаянная).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРЫ́НЧЫ (Kerinci), Індрапура,
дзеючы вулкан у Інданезіі, на в-ве Суматра (хр. Барысан). Выш. 3805 м (вышэйшы пункт вострава). Складзены з андэзітавых лаў. Шырыня конуса ў падножжы ад 13 да 25 км, дыям. кратэра каля 600 м, глыб.да 400 м. У кратэры — возера. Апошняе вывяржэнне ў 1938. Уваходзіць у склад запаведніка Індрапура.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛІ́К (грэч. kylix),
старажытнагрэчаская гліняная ці металічная пасудзіна для ўжывання віна: плоская шырокая чаша на высокай ножцы з падножкай і дзвюма гарыз. ручкамі на процілеглых баках краю чашы. Гліняныя К. часта размалёўвалі ўнутры. Найб. вядомы чырвонафігурныя К. 6—4 ст.да н.э.
Кілік «Коннік». Эпіктэт. Каля 520 дан.э.; 1 — агульны выгляд, 2 — унутраная размалёўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЦЕ́НЬ,
старажытная ўдарна-драбільная зброя. Складаўся з кароткай драўлянай ручкі, да аднаго канца якой на ланцугу ці рамяні падвешваўся цяжкі груз (камень, гіра, спец. шматгранная метал. адліўка), а да другога мацавалася пятля для надзявання на кісць рукі (адсюль назва). Быў пашыраны ў Стараж. Русі і многіх краінах Усходу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГАРЫФМІ́ЧНАЯ ЛІНЕ́ЙКА, лічыльная лінейка,
прылада з лагарыфмічнай шкалой для хуткага выканання розных матэм. дзеянняў: множання, дзялення, узвядзення ў ступень, здабывання кораня, трыганаметрычных вылічэнняў і інш. Вынайдзена ў 17 ст. Звычайныя Л.л. даўжынёй 25 см маюць дакладнасць 2—3 лічбы. Да з’яўлення выліч. машын выкарыстоўвалася для інжынерных і інш. разлікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТО́ЎСКАЕ ВАЕ́ННАЕ ГУБЕРНА́ТАРСТВА,
адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1800—30. У яго ўваходзілі да 1801 Літоўская губерня, з 1801 Віленская губерня і Гродзенская губерня. З 1830 наз.Віленскае генерал-губернатарства. Ваенныя губернатары: М.І.Кутузаў (да 1801, 1809—12), Л.Л.Бенігсен (1801—06), А.М.Рымскі-Корсакаў (1806—09, 1812—30).