радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу і пяску, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., каля в. Бабінавічы. Пластападобны паклад звязаны з надмарэннымі флювіягляцыяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Пясчана-жвіровы матэрыял і пясок шаравата-жоўтыя. Пясок розназярністы, з праслоямі дробназярністага, палевашпатава-кварцавы, месцамі гліністы. Разведаныя запасы 12,7 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2—11,3 м, ускрышы (пяскі) 0,1—5,3 м. Пясчана-жвіровая сумесь і пяскі прыдатныя для вытв-сці бетону, буд. работ і дарожнага буд-ва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ХТА (Puchta) Георг Фрыдрых (31.8.1798, г. Кадальцбург, Германія — 8.1.1846),
нямецкі юрыст, паслядоўнік Ф.К.Савіньі, прадстаўнік гістарычнай школы права. Выкладаў права ва ун-тах Германіі, да канца жыцця быў праф. Берлінскага ун-та, дзярж. саветнікам і членам камісіі па рэформе заканадаўства Прусіі. Працы П. прысвечаны гісторыі рымскага права, а таксама цывільнаму і звычаёваму праву. Дзяржаву і права разглядаў як параджэнне містычнага «народнага духу», асн. задачу юрыстаў бачыў у пагадненні права з «развіццём народа», перасцерагаў супраць «раптоўнага» (рэвалюцыйнага) абнаўлення феад. заканадаўства Германіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РА»
(ад імя стараж.-егіп. бога сонца),
лодка, пабудаваная з папірусу паводле ўзору стараж.-егіп. суднаў нарв. этнографам і падарожнікам Т.Хеердалам. Даўж. 12 м, шыр. 5 м. На «Ра» Хеердал з інтэрнац. экіпажам з 7 чал. распачаў экспедыцыі з мэтай даказаць магчымасць плавання стараж. егіпцян цераз Атл.ак. у Амерыку. 1-я экспедыцыя (1969) скончылася няўдачай з-за дэфектаў канструкцыі судна. У 1970 «Ра-2», якая выйшла з порта Сафі (Марока), за 57 дзён дасягнула в-ва Барбадас.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГУ́ЛЬКІ (Delphinium),
род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 250 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я і ў гарах трапічнай Афрыкі. На Беларусі 1 від — Р. высокія (D. elatum), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў рэдкалессі, сярод хмызнякоў, па лугах. У культуры вырошчваюць гібрыдныя формы, аб’яднаныя ў групу буйнакветных (D. grandiflorum).
Лісце чаргаванае, шматрассечанае. Кветкі няправільныя, буйныя, сінія, блакітныя, фіялетавыя, сабраныя ў гронку ці мяцёлчатае суквецце. Плод — лістоўка. Лек., інсектыцыдныя, дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМА́ЛЬДАЎСКІ КА́МЕНЬ,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1997). Размешчаны ва ўрочышчы Замхоўе, за 2 км на ПнУ ад в. Рамальдава Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Валун парфірападобнага дробназярністага граніту з крышталямі палявога шпату. Даўж. 3,7 м, шыр. 3 м, выш. 0,6 м, у абводзе 10,4 м, аб’ём бачнай часткі 7 м³, маса 18 т. Доўгая вось арыентавана з ПнЗ на ПдУ. Прынесены ледавіком каля 20—15 тыс.г. назад з Зах. Фінляндыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНГ (ням. Rang ад франц. rang месца, рад),
ступень адрознення, чын, званне; разрад, катэгорыя, клас і інш. У большасці краін Р. ўстанаўліваюцца для служачых цывільных ведамстваў, напр., дыпламатычныя рангі. Ваўзбр. сілах шэрагу дзяржаў існуюць званні воінскія, якія адпавядаюць Р. (напр., у ВМФ Расіі капітан 1-га, 2-га і 3-га Р.). У ВМФ на Р. падзяляюцца караблі (гл.Карабель ваенны), у адпаведнасці з якімі вызначаецца старшынства іх камандзіраў, прававое становішча экіпажаў і нормы іх матэрыяльнага забеспячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫНХАСТЭ́ГІУМ (Rhynchostegium),
род брыевых імхоў сям. брахітэцыевых. 130 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і трапічнай зоне. Наглебавыя, наскальныя або водныя імхі. На Беларусі 3 віды Р.: берагападобны (R. riparioides), скучаны (R. confertum), сценны (R. murale), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляюцца рэдка на вільготных камянях, дрэвах у праточнай вадзе.
Аднадомныя лістасцябловыя расліны. Утвараюць рыхлыя, бледна- або цёмна-зялёныя дзярнінкі. Сцёблы сцелістыя ці паўзучыя, перыстаразгалінаваныя. Лісце завостранае, увагнутае, яйцападобнае. Ножка гладкая. Каробачка нахіленая або гарызантальная. Каўпачок клабукападобны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДС (Richards) Дзікінсан (30.10.1895, г. Орындж, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 23.2.1973),
амерыканскі кардыёлаг. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Іельскі (1917) і Калумбійскі (1922) ун-ты. У 1945—61 кіраўнік мед. аддзела ў шпіталі Белв’ю ў Нью-Йорку. Навук. працы пра дзейнасць сэрца ва ўмовах траўматычнага шоку, па распрацоўцы і ўдасканаленні метадаў даследавання функцый сэрца і лёгкіх у норме і паталогіі; адзін з аўтараў метаду катэтарызацыі сэрца. Нобелеўская прэмія 1956 (разам з А.Ф.Курнанам, В.Форсманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЦІ́НАЎКА,
сяло на левым беразе р.Паўд. Буг, ва Ульянаўскім р-не Кіраваградскай вобл. (Украіна), каля якога знаходзяцца рэшткі двух паселішчаў трыпольскай культуры (2-я пал. 4-га тыс. да н.э.). Даследаваліся ў 1930—40-я г. Выяўлены рэшткі наземных пабудоў і глінабітных дамоў, антрапаморфныя статуэткі, разнастайная кераміка (частка з размалёўкай), прылады з каменю, косці. рогу, медныя і касцяныя вырабы і інш. У верхнім слоі І-га паселішча знойдзены матэрыялы позняга этапу зрубнай культуры (т.зв. сабацінаўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКРЫ́СТЫЯ (ад лац. sacrum святыня),
бакавое памяшканне ў касцёле ці кляштары, прызначанае для захавання культавага начыння, адзення свяшчэннаслужыцеляў і інш.; часам тут захоўвалася і кляштарная казна. У раннехрысц. храмах функцыі С. выконвала пастафорыя, у правасл. — рызніца. Размешчана С. звычайна ваўсх.ч. касцёла, непасрэдна каля месца правядзення службы. Зрэдку знаходзіцца паміж касцёлам і кляштарам. С. бываюць 1-павярховыя, перакрытыя скляпеннямі, радзей 2-павярховыя.
Сакрыстыя царквы Санта-Марыя прэса Сан-Сатыра ў Мілане. Арх. Д.Брамантэ. 1479—83.