БЯРО́ЗА,
рака ў Беларусі, у Зэльвенскім і Слонімскім р-нах Гродзенскай вобл., левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 96 км². Пачынаецца каля в. Шулякі Зэльвенскага р-на. 13 км рэчышча ад вусця каналізавана, створана сажалка.
т. 3, с. 409
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РХНЯЯ ТАЙМЫ́РА,
рака на п-ве Таймыр, у Расіі Даўж. 567 км, пл. бас. 50,4 тыс. км². Пачынаецца ў гарах Быранга, упадае ў воз. Таймыр. Сярэдні расход вады каля 430 м³/с. У бас. Верхняй Таймыры — Таймырскі запаведнік.
т. 4, с. 112
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЗАЎКА,
рака ў Дзятлаўскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток Нёмана. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 122 км².
Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Гірычы. Асн. прыток — Карыценка. На рацэ каля вёскі Нямковічы, Парэчча, Раманавічы створаны сажалкі.
т. 4, с. 340
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУБА́,
паморская назва марскіх заліваў, якія далёка ўдаюцца ў сушу на Пн і Д. Усходзе Расіі. Звычайна ў губу ўпадае вял. рака, якая апрасняе салёную ваду, таму яе колер адрозніваецца ад колеру марской вады (Дзвінская губа, Обская губа).
т. 5, с. 514
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́ЦЕРАЎКА, Зацяржуўка,
рака ў Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл. і Стаўбцоўскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 91 км². Пачынаецца каля в. Азёрскае Карэліцкага р-на, на ўсім працягу каналізаваная. Створана сажалка.
т. 6, с. 429
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯНЁЎКА,
рака ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Лебяда (бас. р. Нёман). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 98 км². Пачынаецца каля в. Калечыцы. Рэчышча каналізаванае на працягу 7 км да вусця. На рацэ створана сажалка.
т. 8, с. 166
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМУ́ШАЎКА,
рака ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток р. Нёман. Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 101 км². Пачынаецца каля в. Крываногава. Цячэ па паўн. схілах Навагрудскага ўзв., у ніжнім цячэнні па Нёманскай нізіне. Злева ўпадае р. Налібаўка.
т. 8, с. 447
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАПІ́ЎНЯ, Зыбіна,
рака ў Буда-Кашалёўскім і Рэчыцкім р-нах Гомельскай вобл., у бас. р. Дняпро. Даўж. 20,4 км. Пачынаецца каля ўсх. ускраіны в. Баец Буда-Кашалёўскага р-на. Рэчышча каналізаванае на трох участках агульнай даўж. каля 8 км.
т. 8, с. 453
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЛЯ́НКА,
рака ў Смаргонскім р-не Гродзенскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас. р. Нёман). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 112 км². Пачынаецца на Пн ад в. Крэва, цячэ ў межах Ашмянскага ўзв. На працягу каля 5 км каналізаваная.
т. 8, с. 466
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СІЦА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Галбіца (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 160 км². Пачынаецца каля в. Турчына, цячэ па зах. ч. Полацкай нізіны праз азёры Крывое і Ласіца.
т. 9, с. 142
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)