мексіканскі дзярж. дзеяч. Д-рюрыд.н. Скончыў Нацыянальны аўт.ун-т Мексікі і Чылійскі ун-т у г. Сант’яга. Да 1958 на выкладчыцкай і навук. працы. З 1959 займаў шэраг урадавых пасад, у т. л. міністра фінансаў і дзярж. крэдыту (1973—75), уваходзіў у кіраўніцтва правячай інстытуцыйна-рэв. партыі. Прэзідэнт Мексікі ў 1976—82. Умацоўваў дзярж. сектар эканомікі, праводзіў незалежны міралюбівы знешнепаліт. курс.
дзяржаўны дзеяч Мексікі. Вучыўся ў Мексіцы, Францыі, ЗША. Лідэр ліберальнага прадпрымальніцка-памешчыцкага руху супраць дыктатуры П.Дыяса, адзін з арганізатараў і кіраўшкоў (на 1-м этапе) Мексіканскай рэвалюцыі 1910—17. Прэзідэнт Мексікі з ліст 1911. Абараняў інтарэсы нац. прадпрымальніцтва і суверэнітэт краіны, абмяжоўваў уплыў замежнага капіталу, але, насуперак сваім абяцанням, выступіў супраць агр. рэформы. Скінуты і забіты ў выніку контррэв. мяцяжу ген. В.Уэрты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ БАРАЦЬБІТО́Ў СУПРАЦІЎЛЕ́ННЯ (Fédération Internationale des Résistants; ФІР),
міжнароднае аб’яднанне нац. асацыяцый б. удзельнікаў Руху Супраціўлення, партызан, вязняў фаш. канцлагераў, ахвяр фаш. рэжыму. Утворана ў 1951. Аб’ядноўвае 75 нац. арг-цый з 27 краін (1998). Вядзе барацьбу за мір, супраць адраджэння фашызму ва ўсіх яго формах, у абарону правоў і інтарэсаў барацьбітоў Супраціўлення. Вышэйшы орган — кангрэс, на якім выбіраюцца прэзідэнт, віцэ-прэзідэнты, члены Бюро і Ген. Савета. Выканаўчы орган — Сакратарыят. Штаб-кватэра ў Вене.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́ЛЕР (Miller) Мёртан Хоўард (н. 1923),
амерыканскі эканаміст. Скончыў Гарвардскі ун-т. Праф. Лонданскай школы эканомікі, Ін-та тэхналогіі імя Карнегі, Вышэйшай школы бізнесу Чыкагскага ун-та. Працаваў у амер.дзярж.эканам. установах. У 1976 прэзідэнтАмер.фін. асацыяцыі. Даследаваў праблемы функцыянавання фін. рынкаў (тэорыя партфельнага выбару, фінансы карпарацый і інш.). Асн. праца «Кошт капіталу, фінансы прыватных карпарацый і тэорыя інвестыцый» (1958, разам з Ф.Мадыльяні). Нобелеўская прэмія 1990 (разам з Г.Маркавіцам і У.Ф.Шарпам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ТА, Нету (Neto) Антоніу Агастынью (17.9.1922, каля г. Луанда, Ангола — 10.9.1979), дзяржаўны дзеяч Анголы, паэт. Скончыў ун-т у г. Каімбра (Партугалія, 1958). Набыў вядомасць як паэт, удзельнік руху за адраджэнне традыцыйнай афр. культуры. У 1960 арыштаваны партуг.калан. ўладамі, сасланы ў Каба-Вердэ. потым у Партугалію. адкуль у 1962 уцёк. З 1962 старшыня Народнага руху за вызваленне Анголы. узначальваў узбр. барацьбу супраць партуг. панавання ў Анголе. З 1975 прэзідэнтНар. Рэспублікі Ангола.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САА́РЫШ (Soares) Марыу (н. 7.12.1934, Лісабон),
партугальскі паліт. і дзярж. дзеяч. Адвакат. Скончыў Лісабонскі унт. З канца 1940-х г. удзельнік руху супраць дыктатуры А.Салазара. У 1970—74 у эміграцыі ў Францыі, дзе ў 1973 заснаваў партуг.Сацыяліст. партыю (у 1973—86 яе ген. сакратар). Пасля Партуг. рэвалюцыі 1974 міністр замежных спраў (1974—75), выступаў за наданне незалежнасці афр. калоніям Партугаліі. У 1976—78 і 1983—85 прэм’ер-міністр, у 1986—96 прэзідэнт Партугаліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́СНЕР (Stroessner) Альфрэда (н. 3.11.1912, г. Энкарнасьён, Парагвай),
дзяржаўны і ваен. дзеяч Парагвая. Брыгадны генерал (1948). З 1952 галоўнакамандуючы ўзбр. сіламі краіны. У 1954 скінуў прэзідэнта Ф.Чавеса і пры падтрымцы арміі ўсталяваў дыктатуру; у 1954—89 прэзідэнт Парагвая. Абапіраўся на ваен. вярхі і правакансерватыўную партыю «Каларада» (засн. ў 1874). У час яго дыктатуры загінула больш за 12 тыс.чал. У лют. 1989 скінуты ген. А.Радрыгесам, уцёк з краіны. Эмігрыраваў у Бразілію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІГЕЙРЭ́ДУ ДЫ АЛІВЕ́ЙРА (João Baptista de Oliveira Figueiredo) Жуан Батыста (15.1.1918, г. Рыо-дэ-Жанейра — 24.12.1999),
ваенны і дзярж. дзеяч Бразіліі. Ген. (1978). Скончыў акадэмію Генштаба. Адзін з арганізатараў ваен. перавароту 1964. З 1974 — шэф ваен. разведкі. У 1979—85 прэзідэнт Бразіліі. Пачаў дэмакратызацыю паліт. жыцця, вызваліў палітвязняў, аслабіў цэнзуру ў прэсе, скасаваў абмежаванні, накладзеныя на прафсаюзы пасля перавароту 1964. У 1985 перадаў уладу цывільнаму прэзідэнту, чым скончыў 20-гадовы перыяд ваен. кіравання ў Бразіліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАШЭМІ́-РАФСАНДЖАНІ́ Алі Акбар (н. 1934, г. Рэфсенджан, Іран),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Ірана. Атрымаў ісламскую духоўную адукацыю ў г.Кум (Іран), мае духоўны тытул хаджат-уль-іслама. У 1960—70-я гг. удзельнік руху іранскага духавенства супраць рэжыму шаха Мухамеда Рэза Пехлеві, іранскай рэвалюцыі 1978—79. У 1980—89 старшыня іранскага парламента (меджліса). у 1989—97 прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран. Ініцыіраваў шэраг ліберальных рэформ, звязаных з павелічэннем ролі прыватнага сектара ў эканоміцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬЦЫН Барыс Мікалаевіч (н. 1.2.1931, с. Бутка Таліцкага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія),
расійскі паліт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (Свярдлоўск, 1955). З 1955 працаваў у буд. арг-цыях, з 1963 гал. інжынер, дырэктар Свярдлоўскага домабуд. камбіната. У 1968—88 на парт. рабоце: з 1976 1-ы сакратар Свярдлоўскага абкома, з 1985 сакратар ЦККПСС, 1-ы сакратар Маскоўскага гаркома КПСС, з 1986 канд. у чл. Палітбюро ЦККПСС. З 1987 1-ы нам. старшыні Дзяржбуда СССР — міністр СССР. З 1989 нар. дэпутат СССР. У 1990 выйшаў з КПСС. У 1990—91 старшыня Вярх. Савета РСФСР. З чэрв. 1991 першы ПрэзідэнтРас. Федэрацыі (выбраны 12.6.1991; 3.7.1996 выбраны на другі тэрмін). У снеж. 1991 разам з кіраўнікамі Беларусі і Украіны падпісаў Белавежскія пагадненні, быў адным са стваральнікаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Ініцыятар пачатай у студз. 1992 радыкальнай эканам. рэформы. У адпаведнасці з яго ўказам «Аб паэтапнай канстытуцыйнай рэформе ў Рас. Федэрацыі» (вер. 1993) ліквідавана сістэма Саветаў. У снеж. 1993 прынята новая Канстытуцыя Рас. Федэрацыі і выбраны парламент — Федэральны Сход Рас. Федэрацыі. 2.4.1996 Е. і Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка падпісалі Дагавор аб Супольніцтве Беларусі і Расіі, 2.4.1997 — Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі.
Тв.:
Записки президента. М., 1994;
Бел.пер. — Споведзь на зададзеную тэму. Мн., 1991.