КРОГ ((Krogh) Аўгуст) (15.11.1874, г. Грэна, Данія — 13.9.1949),
дацкі фізіёлаг. Чл. Дацкага каралеўскага т-ванавук (1937). Скончыў Капенгагенскі ун-т (1899) і працаваў у ім (1916—45, праф.). Навук. працы па фізіялогіі капілярнага кровазвароту. Адкрыў механізм рэгулявання прасвету капіляраў, газаабмену ў лёгкіх, выявіў анатама-фізіял. асаблівасці капілярнай сценкі, увёў у практыку метады мікратонаметрыі, дыферэнцыяльнай манаметрыі, вызначэння мінутнага аб’ёму крыві і інш. Нобелеўская прэмія 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙНАТ ((Minot) Джордж Рычардс) (2.12.1885, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 25.2.1950),
амерыканскі гематолаг і патафізіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Гарвардскі ун-т (1912), з 1928 праф. гэтага ун-та. Навук. працы па паталаг. фізіялогіі і клініцы анемічных станаў. Распрацаваў метад «пячоначнай тэрапіі» злаякаснага малакроўя, што прывяло да адкрыцця вітаміну B12. Нобелеўская прэмія 1934 (разам з У.Мёрфі і Дж.Уіплам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛТМЕН ((Altman) Сідні) (н. 8.5.1939, г. Манрэаль, Канада),
амерыканскі хімік і біёлаг. Чл.Нац.АН ЗША (1990), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1988). Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1960). З 1971 у Іельскім ун-це (з 1980 праф.). Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых кіслот. Адкрыў адначасова з Т.Р.Чэкам рыбазімы — ферментатыўна актыўныя рыбануклеінавыя к-ты (1983). Нобелеўская прэмія 1989 (разам з Чэкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ГЕНДОРФ ((Poggendorff) Іаган Крысціян) (29.12.1796, г. Гамбург, Германія — 24.1.1877),
нямецкі фізік і выдавец. Чл. Берлінскай АН (1839). Замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1869). Вучыўся ў Берлінскім ун-це (1820—24), з 1834 праф. гэтага ун-та. Навук. працы па электрамагнетызме і гісторыі фізікі. Вынайшаў і ўдасканаліў шэраг электравымяральных прылад. Заснавальнік і рэдактар бібліягр. даведніка прыродазнаўчых і матэм.навук (1863), які носіць яго імя і выдаецца цяпер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫМАТАЛО́ГІЯ (ад прыматы + ...логія),
раздзел заалогіі, які вывучае прыматаў, іх анатомію, эмбрыялогію, фізіялогію, паходжанне, сістэматыку, распаўсюджванне і лад жыцця. Як навук. дысцыпліна аформілася ў 2-й пал. 1950-х г. (М.Ф.Нестурх, 1960). П. медыцынская — адзін з навук. кірункаў у эксперым. медыцыне, які вывучае паталогію чалавека ў доследах на малпах. Гл. таксама Антрапалогія.
Літ.:
Нестурх М.Ф. Приматология и антропогенез. М., 1960;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНЮ́К (Віталь Сцяпанавіч) (н. 10.10.1939, г. Крамянчуг, Украіна),
вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад. Акадэміі агр.навук Беларусі (1992), Акадэміі агр.навук Украіны (1992). Чл.-кар. УАСГНІЛ (1991). Д-рбіял.н. (1985), праф. (1989). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1962). З 1974 дырэктар Бел.НДІ жывёлагадоўлі, ген. дырэктар НВА «Племэліта», з 1987 у Бел. ін-це механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1991 старшыня Бел. аддзялення УАСГНІЛ, адначасова нам. міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. З 1992 прэзідэнт Акадэміі агр.навук Беларусі. Даследаванні па размнажэнні, развядзенні і біятэхналогіі с.-г. жывёл, тэхналогіях вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі.
Тв.:
Биотехнические способы повышения эффективности оплодотворения сельскохозяйственных животных Мн., 1988;
Основы интенсивных технологий производства молока и мяса. Мн., 1990 (разам з В.І.Сапегам, П.П.Ракецкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЕ́НЧАНКА (Георгій Якаўлевіч) (н. 28.2.1937, г. Петразаводск, Карэлія),
бел. гісторык-медыявіст, кнігазнавец. Канд.гіст.н. (1965). Скончыў БДУ (1960). З 1965 ст. выкладчык БДУ, з 1968 ст.навук. супрацоўнік, з 1991 заг. аддзела спец.гіст.навук Ін-та гісторыі АН Беларусі. Даследуе пытанні крыніцазнаўства, гістарыяграфію эпохі феадалізму, гісторыка-культурныя працэсы, гісторыю царк.-рэліг. і этнічных адносін, кнігадрукавання на Беларусі ў 16—18 ст., гістарыяграфію скарыназнаўства. Навук. кансультант факсімільнага 3-томнага выдання Бібліі Ф.Скарыны. Дзярж. прэмія Беларусі (1994).
Тв.:
Идейные и культурные связи восточнославянских народов в XVI — середине XVII в. Мн., 1989;
Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Мн., 1993;
«Календарь» Франциска Скорины // Из истории книги в Белоруссии. Мн., 1976;
Новое о Франциске Скорине // Проблемы рукописной и печатной книги. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУ́ШКА (Васіль Міхайлавіч) (н. 15.5.1936, в. Дамантовічы Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне с.-г.навук (тэхналогія кармоў). Чл.-кар. Акадэміі аграрных навук Беларусі (1994), д-рс.-г.н. (1992), праф. (1993). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1960). З 1963 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (адначасова з 1994 у БСГА). Навук. працы па рэцэптуры высокаэфектыўных камбікармоў, бялкова-вітамінна-мінер. дабавак і прэміксаў, рацыянальных нормах кармлення свіней і буйн. раг. жывёлы, ацэнцы пажыўнасці кармоў і павышэнні іх прадукцыйнасці.
Тв.:
Рациональное использование протеина // Пути решения проблемы белка в животноводстве. Мн., 1981;
Питательность кормов: Справ. пособие. Мн., 1985 (у сааўт.);
Приготовление кормов для свиней. Мн., 1990 (разам з У.Б.Іофе, В.М.Гутманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РЫН (Уладзімір Вячаслававіч) (22.10.1952, г. Арол, Расія — 30.7.1996),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Чл.-кар. Акадэміі агр.навук Рэспублікі Беларусь (1994), д-рс.-г.н., праф. (1992). Скончыў БДУ (1974) і Усесаюзны с.-г.ін-т (1984). У 1976—80 і з 1985 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (з 1987 нам. дырэктара, з 1990 дырэктар ін-та і адначасова навук.-вытв. аб’яднання «Племэліта»). Навук. працы па праблемах павышэння эфектыўнасці селекцыі ў свінагадоўлі на аснове генетыка-папуляцыйных метадаў, спецыялізацыі розных тыпаў, ліній і парод свіней. Адзін са стваральнікаў беларускай мясной пароды і заводскіх тыпаў «Мінскі» адкормачны і «Віцебскі» мясны буйной белай пароды свіней.
Тв.:
Биотехнология свиноводства. Мн., 1993 (разам з В.С.Смірновым, І.П.Шайко).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗА́НСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адна са старэйшых ВНУ Расіі. Засн. ў 1804 у г. Казань Факультэты: механіка-матэм., выліч. матэматыкі і кібернетыкі, фіз., хім., глебава-біял., геал., геагр., гіст., філал., юрыд., дауніверсітэцкай падрыхтоўкі. Навучанне дзённае, вячэрняе і завочнае. Аспірантура. Пры. ун-це НДІ матэматыкі і механікі, хіміі, выліч. цэнтр, астр. абсерваторыя, музеі і інш.навук. ўстановы. У ім вучыліся і працавалі М.І.Лабачэўскі, А.М.Бутлераў, М.М.Зінін, В.М.Кавалеўскі, працавалі У.М.Бехцераў, І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, А.А.Кавалеўскі, К.В.Харламповіч, вучыліся Л.М.Талстой, С.Ц.Аксакаў, І.І.Лажэчнікаў і інш. Дзеячам ун-та належаць навук. адкрыцці сусв. значэння ў галіне матэматыкі, хіміі, фізікі, астраноміі і інш.навук. Выдаюцца «Вучоныя запіскі» (з 1821).