СЕРАДЫЯГНО́СТЫКА (ад лац. serum сываратка + дыягностыка),
выяўленне дыягназу інфекц. і неінфекц. захворванняў або вызначэнне антыгенных характарыстык тканак чалавека (напр., груп крыві) з дапамогай сералагічных даследаванняў. Засн. на выяўленні антыгенаў або антыцел у крыві (інш. вадкасцях) і тканках арганізма.
Для С. выкарыстоўваюць рэакцыі аглюцінацыі (зліпанне і выпадзенне ў асадак бактэрый, клетак крыві, тканак і інш.), нейтралізацыі, прэцыпітацыі (асаджэнне комплексу антыген-антыцела ў выніку злучэння растваральнага антыгена с антыцелам), радыеімуналагічныя, імунаферментныя і інш.метады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́БА (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 18.7.1949, с. Гардзееўка Клінцоўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Навазыбкаўскі пед.ін-т (1971). З 1986 у Гомельскім ун-це (з 1996 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі класаў груп і інш. алгебраў. Пабудаваў тэорыю падгрупавых і падсістэмных функтараў. Распрацаваў рашотчатыя метады даследавання класаў алгебраў.
Тв.:
Формации алгебраических систем М., 1989 (разам з Л.А.Шамятковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБУ́К (Уладзімір Вікенцьевіч) (26.6.1897, в. Навасёлкі Пухавіцкага р-на Мінскай вобласці — 20.9.1977),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1937), праф. (1938). Засл. дз. нав. Беларусі (1948). Скончыў Казанскі ун-т (1923). З 1937 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па эксперым. і клінічным лячэнні траўматычнага шоку і крывацёку, хірург. лячэнні астэаміэліту, спантаннай гангрэны. Распрацаваў метады лячэння вострай прамянёвай хваробы, апендыкулятарных інфільтратаў, апёкаў, сепсісу.
Тв.:
Травматический шок и острые кровопотери. Мн., 1953;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАВІ́К-РАМА́НАЎ (Віктар Андрэй Станіслававіч) (н. 18.3.1920, С.-Пецярбург),
расійскі фізік-эксперыментатар. Акад.АНСССР (1972, чл.-кар. з 1966). Скончыў Маскоўскі дзярж.ун-т (1947). З 1956 у Ін-це фіз. праблем АНСССР, адначасова ў Маскоўскім фізіка-тэхн. ін-це. Навук. працы па фізіцы магнітных з’яў. Адкрыў п’езамагнетызм, шэраг новых антыферамагнетыкаў, распрацаваў метады назірання спінавых хваляў.
Літ.:
Дзялошинский И.Е. и др. А.С.Боровик-Романов: (К шестидесятилетию со дня рождения) // Успехи физ. наук. 1980. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРЫ́КАЛА (Agricola) Георг [сапр.Баўэр (Bauer); 24.3.1494, г. Глаўхаў, Германія — 21.11.1555], нямецкі вучоны ў галіне горнай справы і мінералогіі. Д-р медыцыны. На аснове даследаванняў прац антычных вучоных па геалогіі і горнай справе, уласных назіранняў абагульніў і сістэматызаваў вопыт горна-металург. вытв-сці. Навукова абгрунтаваў асновы пошуку і разведкі радовішчаў карысных выкапняў, падземнай распрацоўкі рудаў і іх абагачэння, металургіі, прабірнага майстэрства. Апісаў 20 новых мінералаў, прапанаваў метады вызначэння іх па вонкавых прыкметах. Вывучаў лекавыя ўласцівасці металаў і мінералаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛЕ́ВІЧ (Юрый Уладзіміравіч) (н. 4.5.1950, в. Селаўшчына Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэарэтычнай механікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (1993). Скончыў БДУ (1972). У 1976—94 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ. З 1994 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па механіцы дэфармуемага цвёрдага цела, матэматыцы і акустыцы. Распрацаваў метады рашэння гранічных задач аб пругкай раўнавазе ізатропных і анізатропных плоскіх цел, якія знаходзяцца пад дзеяннем вонкавай нагрузкі і т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РНЕР ((Werner) Альфрэд) (12.12.1866, г. Мюлуз, Францыя — 15.11.1919),
швейцарскі хімік, заснавальнік хіміі комплексных злучэнняў. Скончыў Політэхн.ін-т у г. Цюрых (1889). З 1893 праф. Цюрыхскага ун-та. Навук. працы па даследаванні будовы неарган. злучэнняў. Прапанаваў каардынацыйную тэорыю будовы комплексных злучэнняў, якая абвяргала ўяўленні аб пастаянстве лікаў валентнасці. Сінтэзаваў мноства комплексных злучэнняў, распрацаваў іх сістэматыку і эксперым.метады ўстанаўлення саставу і будовы. Нобелеўская прэмія 1913.
Літ.:
Старосельский П.И., Соловьев Ю.И. Альфред Вернер и развитие координационной химии. М., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕТЭРЫНА́РНА-САНІТА́РНАЯ ЭКСПЕРТЫ́ЗА,
1) навуковая дысцыпліна, якая вывучае і распрацоўвае метадысан.-гігіенічнай ацэнкі прадуктаў жывёльнага паходжання. Накіравана на папярэджанне захворванняў людзей на хваробы, узбуджальнікі якіх перадаюцца праз харч. (мяса, малако, рыба, яйцы), кармавыя, сыравінныя (футра, шэрсць, пух, пер’е і інш.) прадукты жывёлагадоўлі. Сфарміравалася ў 20 ст. 2) Вызначэнне дабраякаснасці прадуктаў жывёльнага паходжання. Праводзяць на прадпрыемствах мяса-малочнай прам-сці, рынках, пунктах забою жывёлы. Кантроль за правільнасцю правядзення ветэрынарна-санітарнай вядуць органы дзярж.вет. інспекцыі (гл.Ветэрынарна-санітарны нагляд).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ЛІС (Ігар Міхайлавіч) (н. 16.11.1949, Мінск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў БДУ (1972). З 1977 у БДУ. Навук. працы па фотафізічных працэсах у растворах і ізаляваных комплексах складаных малекул, метадах і апаратуры для лазерна-спектраскапічных даследаванняў. Распрацаваў метады атрымання звышкароткіх імпульсаў святла, якія перастройваюцца па частаце дыскрэтна ці неперарыўна. Дзярж. прэмія Беларусі 1994.
Тв.:
Спектральные сдвиги при формировании ван-дер-ваальсовских комплексов ароматических молекул с атомами инертных газов // Журн. прикладной спектроскопии. 1996. Т. 63. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́МЛЕР (Сяргей Аўгуставіч) (13.6.1906, г. Саратаў, Расія — 24.11.1972),
бел. эканаміст. Д-рэканам.н. (1972). Скончыў Саратаўскі ун-т (1931). Працаваў выкладчыкам, інжынерам у Маскве, Чэлябінску, Свярдлоўску. З 1962 нам. дырэктара Цэнтр.н.-д. і праектна-тэхнал. ін-та арганізацыі і тэхнікі кіравання, з 1972 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі. Распрацоўваў метады выкарыстання выліч. тэхнікі ў планаванні і эканам. аналізе.
Тв.:
Автоматизированные системы управления промышленным предприятием. М., 1966;