ЛІВА́НСКАЕ ПАГАДНЕ́ННЕ 1944,
міжгрэчаскае паліт. пагадненне, падпісанае 20 мая ў Ліване ў 2-ю сусв. вайну прадстаўнікамі эмігранцкага ўрада, паліт. партый, Паліт. к-та нац. вызвалення, Нац.-вызв. фронту, Грэч. нар.-вызв. арміі, ваен.-паліт. нацыяналіст. арг-цый. Прадугледжвала роспуск усіх ўзбр. атрадаў і стварэнне адзінай арміі, правядзенне плебісцыту аб будучым дзярж. ладзе краіны, фарміраванне ўрада нац. адзінства. Л.п. не ліквідавала прынцыповых рознагалоссяў паміж левымі і правымі паліт. сіламі, што пасля вызвалення Грэцыі (кастр. 1944) прывяло да вострай барацьбы за ўладу і грамадз. вайны 1946—49.
т. 9, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРХА́,
рака, левы прыток Вілюя, у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. Даўж. 1181 км, пл. басейна 99 тыс. км². Пачынаецца ва ўсх. ч. Вілюйскага плато, цячэ па Сярэднесібірскім пласкагор’і і Цэнтральнаякуцкай раўніне. Асн. прытокі: Маркока (справа), Ханя (злева). Высокае веснавое разводдзе і летне-асеннія паводкі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 360 м³/с. Ледастаў ад канца вер. — пач. кастр. да канца мая — пач. чэрвеня. Зімой перамярзае ў вярхоўі на 7 месяцаў, у нізоўі — на 5 месяцаў. Суднаходная вясной на 984 км ад вусця.
т. 10, с. 144
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКО́ЛА,
старадаўняе каляндарна-абрадавае свята ў беларусаў і інш. слав. народаў у гонар апекуна земляробства і нар. заступніка св. Міколы. Вытокі свята, якое спалучыла элементы язычніцкай персаніфікацыі дабрадзейных сіл прыроды з прынцыпамі хрысціянства, у шанаванні культу Вялеса. Адзначалі 2 разы ў год — вясною (9 мая с. ст.) і зімою (6 снежня с. ст.). Да веснавога М. заканчвалася сяўба, упершыню пасля зімы выводзілі коней на начлег, спраўлялі магічныя абрады, якія мелі ахоўны сэнс, пачыналі стрыгчы авечак; пасля М. забаранялася пасвіць статак на сенажацях. Да зімовага М. заканчвалася малацьба.
т. 10, с. 357
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў Васіль Сцяпанавіч (8.1.1894, г.п. Кіквідзе Валгаградскай вобл., Расія — 2.7.1967),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну, ген.-палк. (1944), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Ваен. акадэмію РСЧА (1922). У арміі з 1916. Удзельнік грамадз. 1918—20, сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял. Айч. вайну з 1942 камандуючы 10-й арміяй Зах. фронту, потым нам. камандуючага 1-м Бел. фронтам, з мая 1944 камандуючы 70-й арміяй, якая ўдзельнічала ў Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944, вызваленні Брэста. Да 1960 у Сав. Арміі. Дэп. Вярх. Савета СССР у 1946—50.
т. 12, с. 69
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРА́,
рака ў Свярдлоўскай і Цюменскай абл. Расіі, левы прыток р. Табол (бас. р. Об). Даўж. 1030 км, пл. бас. 80,4 тыс. км². Пачынаецца на Паўн. Урале, цячэ па Зах.-Сібірскай раўніне. Асн. прытокі: Салда, Тагіл, Ніца, Пышма (справа). Ледастаў з канца кастр.—ліст. да крас. — 1-й пал. мая. Разводдзе з крас. да ліпеня. Сярэдні гадавы расход вады каля г. Цюмень 181 м³/с. У бас. Т. каля 1,5 тыс. азёр. Сплаўная. Суднаходная на 635 км ад вусця. 3 вадасховішчы. На Т. — гарады Верхняя Тура, Ніжняя Тура, Верхатур’е, Турынск, Цюмень.
т. 16, с. 34
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЧО́ВАЯ ДЫКТАТУ́РА ў Савецкай Расіі ў 1918—21,
сістэма надзвычайных захадаў сав. улады па арганізацыі харч. забеспячэння прамысл. цэнтраў і Чырв. Арміі. Выклікана харч. крызісам, які развіваўся ў Расіі з 1915. Уведзена дэкрэтамі ВЦВК і СНК РСФСР ад 13 і 27 мая 1918. Уключала цэнтралізацыю нарыхтоўкі і размеркавання харчавання, манаполію хлебнага гандлю, харчразвёрстку, была ч. палітыкі «ваеннага камунізму». Ажыццяўлялася Наркаматам харчавання і яго мясц. органамі — харч. к-тамі з дапамогай харчарміі і харчатрадаў, выклікала масавую незадаволенасць і выступленні сялянства. Адменена з увядзеннем новай эканамічнай палітыкі (1921).
т. 16, с. 554
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІБО́ (Thibaud) Жак (27.9.1880, г. Бардо, Францыя — 1.9.1953),
французскі скрыпач, педагог. Скончыў Парыжскую кансерваторыю (1896). Сольную дзейнасць пачаў у 1898 у Парыжы. Гастраліраваў у многіх краінах свету як саліст і ансамбліст, у т. л. ў трыо з А.Карто і П.Касальсам. Яго выкананне вызначалася вытанчанасцю, віртуознасцю, пявучасцю. Выкладаў у «Эколь нармаль» у Парыжы. У 1943 з М.Лонг арганізаваў конкурс піяністаў і скрыпачоў (з 1946 Міжнар. імя Лонг — Ц.). Напісаў аўтабіягр. кн. «Гаворыць мая скрыпка» (1946).
Літ.:
Ойстрах Д. Жак Тибо // Сов музыка. 1953. № 11.
т. 17, с. 112
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫБУРДАНІ́ДЗЕ Мая Рыгораўна (н. 17.1.1961, г. Кутаісі, Грузія),
грузінская шахматыстка. Чэмпіёнка свету (1978—91), 6-я ў гісторыі шахмат. Міжнар. гросмайстар сярод жанчын (1977) і мужчын (1984). Засл. майстар спорту СССР (1978). Пераможца 5 шахматных алімпіяд (1978—86) у складзе зборнай каманды СССР. Чэмпіёнка СССР сярод дзяўчат (1976) і жанчын (1977). Пераможца і прызёр буйных міжнар. турніраў: у Тбілісі (1975, 1984), Будапешце (1978), Бялградзе (1979, 1983), г. Бад-Кісінген, Германія (1979), г. Яйцы, Югаславія (1986), Бруселі (1987). Уладальніца міжнар. шахматнага прыза «Оскар» (1984—87).
А.М.Петрыкаў.
т. 17, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́МСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
сумесныя наступальныя дзеянні войск 4-га Укр. фронту (камандуючы ген. арміі Ф.І.Талбухін), Асобнай Прыморскай арміі (ген. арміі А.І.Яроменка), Чарнаморскага флоту (ЧФ; адм. П.С.Акцябрскі) і Азоўскай ваен. флатыліі (контр-адм. С.Г.Гаршкоў) па вызваленні Крымскага п-ва ад ням.-фаш. і рум. войск 8.4—12.5.1944 у Вял. Айч. вайну. У выніку Мелітопальскай аперацыі і Керчанска-Эльтыгенскай аперацыі 1943 сав. войскі прарвалі ўмацаванні праціўніка на Перакопскім перашыйку, занялі плацдармы на паўд. беразе Сіваша і на Керчанскім п-ве, блакіравалі размешчаную ў Крыме 17-ю ням. армію (5 ням. і 7 рум. дывізій; усяго каля 200 тыс. чал., каля 3,6 тыс. гармат і мінамётаў, больш за 200 танкаў і штурмавых гармат, 150 самалётаў). Сав. войскі налічвалі 30 стралк. дывізій, 2 брыгады марской пяхоты і інш. (усяго каля 400 тыс. чал., каля 6 тыс. гармат і мінамётаў, 559 танкаў і самаходных артыл. установак, 1250 самалётаў). 8 крас. войскі 4-га Укр. фронту пры падтрымцы 8-й паветр. арміі і ЧФ прарвалі абарону праціўніка на Перакопе, Сівашы, Ішунскіх пазіцыях і выйшлі да Севастопаля. У ноч на 11 крас. з Керчанскага п-ва пачала наступаць Асобная Прыморская армія пры падтрымцы 4-й паветр. арміі і ЧФ. У выніку штурму 5—9 мая вызвалены Севастопаль. 12 мая капітулявалі рэшткі варожай групоўкі на мысе Херсанес. Дапамогу сав. войскам аказалі і крымскія партызаны.
Літ.:
Грылев А.Н. Днепр—Карпаты—Крым: Освобождение Правобережной Украины и Крыма в 1944 г. М., 1970.
В.А.Юшкевіч.
т. 8, с. 513
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКІ Міхаіл Лявонцьевіч (21.9.1921, г. Сянно Віцебскай вобл. — 29.4.1988),
бел. графік. Скончыў Кіеўскі маст. ін-т (1952). З 1952 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, з 1956 у БПІ. Працаваў у галіне станковай і кніжнай графікі. Сярод работ: серыі «Зямля сялянам» (1957), «Стары і новы Мінск» (1959), «Мая Беларусь» (1964), «Мой родны кут» (1978—80). Выканаў іл. да кніг «Калі зліваюцца рэкі» П.Броўкі, «Паэмы» і «Вершы, паэмы» Я.Купалы, «Украінскія народныя казкі» (усе 1957—59), «Хто робіць пагоду» М.Лужаніна (1960), «На берагах Нявы» І.Гурскага (1968, 1977), «Шэметы» М.Лобана (1981) і інш.
т. 3, с. 92
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)